Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского Совета депутатов от 30.11.2011 № 179 "Аб прысваеннi найменняў састаўным часткам г. Мiнска"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 16 декабря 2011 г. N 9/46057 На падставе пункта другога артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiстапада 2010 года "О наименованиях географических объектов" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Прысвоiць найменнi састаўным часткам г. Мiнска: праектуемую частку 1-га транспартнага кальца на ўчастку ад вулiцы Цiмiразева да вулiцы Маскоўскай найменаваць вулiцай Дамашэўскай i надалей называць яе "вулiца Дамашэўская" ("улица Домашевская"); праектуемую вулiцу, якая з'яўляецца працягам вулiцы Калiноўскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасцi да вулiцы Францыска Скарыны, найменаваць вулiцай Кiрыла Тураўскага i надалей называць яе "вулiца Кiрыла Тураўскага" ("улица Кирилла Туровского"); праектуемую вулiцу, якая адыходзiць ад праектуемай вулiцы (працяг вулiцы Калiноўскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасцi да вулiцы Францыска Скарыны) у напрамку да будынка Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, найменаваць вулiцай Пятра Мсцiслаўца i надалей называць яе "вулiца Пятра Мсцiслаўца" ("улица Петра Мстиславца"); праектуемую вулiцу, якая пралягае памiж вулiцай Каралiнскай i вулiцай Праектуемай N 1 у мiкрараёне Брылевiчы, найменаваць вулiцай Некрашэвiча i надалей называць яе "вулiца Некрашэвiча" ("улица Некрашевича"); праектуемыя мiкрараёны "Паўночны-1, -2" найменаваць мiкрараёнамi Хмарынскiя Пасекi-1, -2 i надалей называць iх "мiкрараёны Хмарынскiя Пасекi-1, -2" ("микрорайоны Хмаринские Пасеки-1, -2"); праектуемыя мiкрараёны "Паўночны-3, -4, -5, -6, -8, -9" найменаваць мiкрараёнамi Цнянка-1, -2, -3, -4, -5, -6 i надалей называць iх "мiкрараёны Цнянка-1, -2, -3, -4, -5, -6" ("микрорайоны Цнянка-1, -2, -3, -4, -5, -6"). 2. Дадзенае рашэнне падлягае апублiкаванню ў газеце "Минский курьер". 3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Старшыня М.Ф.Савановiч |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|