Зарегистрировано в НРПА РБ 18 июля 2006 г. N 9/5276
У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" i ў сувязi з увядзеннем у эксплуатацыю жылых дамоў у квартале забудовы вулiц Адзiнцова - Цiмашэнкi - пас. Мядзвежына ў г.Мiнску (ГП-01.072) Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Новаўтворанаму заезду з вулiцы К.С.Цiмашэнкi ў квартале забудовы вулiц Адзiнцова - Цiмашэнкi - пас. Мядзвежына (дамы N 12.1 - 12.17, 13.1 - 13.6) прысвоiць найменаванне 1-ы завулак К.С.Цiмашэнкi i надалей называць яго "1-ы завулак К.С.Цiмашэнкi".
2. Новаўтворанаму заезду з вулiцы К.С.Цiмашэнкi ў квартале забудовы вулiц Адзiнцова - Цiмашэнкi - пас. Мядзвежына (дамы N 13.7 - 13.11) прысвоiць найменаванне 2-i завулак К.С.Цiмашэнкi i надалей называць яго "2-i завулак К.С.Цiмашэнкi".
3. Новаўтворанаму заезду з вулiцы Л.Я.Адзiнцова ў квартале забудовы вулiц Адзiнцова - Цiмашэнкi - пас. Мядзвежына (дамы N 11.1 - 11.2, 12.18 - 12.32) прысвоiць найменаванне завулак Л.Я.Адзiнцова i надалей называць яго "завулак Л.Я.Адзiнцова".
4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву В.Р. i пастаянную камiсiю Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыi, навуцы, культуры i спорту.
Старшыня У.М.ПАПКОЎСКI
|