Зарегистрировано в НРПА РБ 6 сентября 2007 г. N 9/10400
На падставе Правiл вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2005 г. N 580 "О некоторых мерах по повышению эффективности ведения охотничьего хозяйства и рыбохозяйственной деятельности, совершенствованию государственного управления ими", Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Вызначыць рыбалоўнымi ўгоддзямi фонду запасу, на якiх можа быць арганiзавана аматарскае рыбалоўства iнтэнсiўнымi спосабамi лоўлi рыбы:
участак ракi Нёман ад вёскi Ваўчкi да вёскi Карпавiчы;
участак ракi Котра ад вёскi Рыбакi да вёскi Сiняцеўка;
сажалкi ў вёсках Скоржыкi, Будраўцы, Каменка, Казлы, Клешнякi.
2. Устанавiць, што аматарскае рыбалоўства ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў ажыццяўляецца бясплатна i ў светлы час сутак з 2 лiпеня па 30 верасня наступнымi iнтэнсiўнымi спосабамi лоўлi рыбы:
лоўля рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова;
падводнае паляванне.
3. Права на аматарскае рыбалоўства iнтэнсiўнымi спосабамi лоўлi рыбы ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў маюць рыбаловы, якiя з'яўляюцца членамi рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў".
4. Кантроль за выкананнем рашэння ўскласцi на ўпраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання Шчучынскага раённага выканаўчага камiтэта (Вiлькевiч Г.I.), Шчучынскую раённую iнспекцыю прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя (Сушчэвiч А.В.).
5. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Дзяннiца".
Старшыня С.I.УШКЕВIЧ
Кiраўнiк спраў Г.С.ХВЯДЗЮК
УЗГОДНЕНА
Начальнiк Шчучынскай
раённай iнспекцыi
прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя
А.В.Сушчэвiч
01.08.2007
|