Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Полоцкого городского исполнительного комитета от 14.12.2007 N 822 "Аб гарадской прэмii за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва "Зорнае Крыло"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 29 января 2008 г. N 9/13214







З мэтай стымулявання творчага патэнцыялу i сацыяльнай падтрымкi работнiкаў культуры i мастацтва горада Полацка, рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i мастацтва, а таксама ў адпаведнасцi з Полацкай гарадской праграмай "Культура" на 2006 - 2010 гады, зацверджанай рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычнiка 2006 г. N 25-6, Полацкi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Заснаваць з 2008 года гарадскую прэмiю за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва "Зорнае Крыло".

2. Устанавiць, што гарадская прэмiя за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва "Зорнае Крыло" прысуджаецца адзiн раз у два гады на конкурснай аснове фiзiчным асобам або творчым калектывам за дасягненнi ў працоўнай i творчай дзейнасцi за апошнiя два гады.

3. Зацвердзiць прыкладаемую Iнструкцыю аб парадку прысуджэння гарадской прэмii за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва "Зорнае Крыло".

4. Фiнансаваму аддзелу Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта (Татарынава В.М.) пры планаваннi расходнай часткi гарадскога бюджэту адзiн раз у два гады прадугледжваць выдзяленне сродкаў на выкананне дадзенага рашэння.

5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта Iльюшонка М.С.



Старшыня У.С.ТАЧЫЛА





Кiраўнiк спраў Л.А.ЛЫСЁНАК











                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Полацкага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                14.12.2007 N 822


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ПРЫСУДЖЭННЯ ГАРАДСКОЙ ПРЭМII ЗА ВЫСОКIЯ ТВОРЧЫЯ

ДАСЯГНЕННI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА "ЗОРНАЕ КРЫЛО"



1. Гарадская прэмiя за высокiя творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва "Зорнае Крыло" (далей - прэмiя) устанаўлiваецца Полацкiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам (далей - гарвыканком) у адпаведнасцi з Полацкай гарадской праграмай "Культура" на 2006 - 2010 гады, зацверджанай рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычнiка 2006 г. N 25-6 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 11, 9/5773), з мэтай рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i мастацтва, а таксама стымулявання творчага патэнцыялу i сацыяльнай падтрымкi работнiкаў культуры i мастацтва горада Полацка.

2. Заснаванне прэмii спрыяе:

2.1. усебаковаму iнтэнсiўнаму развiццю лепшых традыцый культурнага жыцця горада Полацка, дзiцячай музычнай i мастацкай адукацыi;

2.2. выяўленню таленавiтых i творчых работнiкаў сферы культуры горада Полацка, падтрымцы i стымуляванню iх дзейнасцi;

2.3. актыўнай прапагандзе дасягненняў творчых работнiкаў ва ўсiх жанрах мастацкай творчасцi;

2.4. актывiзацыi дзейнасцi ўстаноў культуры горада, накiраванай на захаванне i развiццё нацыянальнай культуры;

2.5. павышэнню прэстыжу прафесiй работнiкаў культуры i прадстаўнiкоў творчай iнтэлiгенцыi.

3. Лаўрэатам прэмii можа стаць любы прадстаўнiк галiны культуры i мастацтва або калектыў, якiя ўнеслi асабiсты ўклад у развiццё галiны культуры горада Полацка, дасягнулi выдатных вынiкаў у ходзе сваёй творчай дзейнасцi, атрымалi ўсебаковае прызнанне ў культурным асяроддзi горада, вобласцi, рэспублiкi.

4. Прэмiя прысуджаецца адзiн раз у два гады на конкурснай аснове за дасягненнi ў працоўнай i творчай дзейнасцi за апошнiя два гады па сямi наступных намiнацыях:

"Лепшы бiблiятэчны работнiк" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь;

"Лепшы клубны работнiк" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь;

"За педагагiчныя дасягненнi" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь;

"За ўклад у развiццё музейнай справы" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь;

"Лепшы творчы калектыў" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь;

"Творчая асоба" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь;

"За вялiкi асабiсты ўклад у развiццё культуры горада" - адна прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь.

5. Вылучэнне кандыдатаў на суiсканне прэмii здзяйсняецца адмiнiстрацыямi або калектывамi арганiзацый горада, калектывамi грамадскiх аб'яднанняў цi самастойна. Паўторнае вылучэнне пераможцаў на суiсканне прэмii можа здзяйсняцца не раней чым праз чатыры гады.

6. Арганiзатарам конкурсу выступае савет аддзела культуры гарвыканкома (далей - савет), персанальны састаў якога зацвярджаецца рашэннем гарвыканкома.

7. На савет ускладаюцца наступныя функцыi:

iнфармiраванне аб правядзеннi конкурсу на суiсканне прэмii;

вызначэнне крытэрыяў прысуджэння прэмii, патрабаванняў да афармлення ўдзельнiкамi конкурсу прадстаўляемых матэрыялаў i ўмоў iх прадстаўлення;

прыём матэрыялаў, паступаючых ад удзельнiкаў конкурсу, i адбор кандыдатаў для далейшага ўдзелу ў конкурсе;

разгляд паступiўшых матэрыялаў, у тым лiку iх усебаковае вывучэнне, аналiз атрыманых заўваг i прапаноў;

прыняцце рашэння аб прысуджэннi прэмii;

арганiзацыя цырымонii ўзнагароджання лаўрэатаў.

8. Для разгляду ў аддзел культуры гарвыканкома прадстаўляюцца наступныя дакументы:

лiст-прадстаўленне па форме згодна з дадаткам;

творчая характарыстыка суiскальнiка (калектыву, творчай асобы);

дадатковыя матэрыялы (творы, метадычныя матэрыялы, водгукi i публiкацыi ў друку, копii ўзнагарод, буклеты, фотаздымкi, аўдыё-вiдэаматэрыялы i iншае).

9. Тэрмiн прадстаўлення дакументаў - да 15 верасня кожнага цотнага года.

10. У творчай характарыстыцы адлюстроўваюцца наступныя паказчыкi работы:

10.1. для бiблiятэчных работнiкаў - засваенне i ўкараненне новых iнфармацыйна-бiблiятэчных тэхналогiй, стварэнне iндывiдуальнага творчага стылю, наяўнасць уласных метадычных, бiблiяграфiчных, iнфармацыйных распрацовак, iншых творчых матэрыялаў i аўтарскiх работ, арганiзацыя масавай работы сярод насельнiцтва горада, распаўсюджванне перадавога вопыту;

10.2. для клубных работнiкаў - укараненне i выкарыстанне найбольш эфектыўных форм i метадаў культурна-асветнiцкай работы сярод насельнiцтва горада па ўсiх яе накiрунках, распаўсюджванне перадавога вопыту работы, асабiсты ўклад у развiццё галiны культуры горада, высокi ўзровень прафесiйнага майстэрства i кампетэнтнасцi, iнiцыятыўнасць i творчы падыход да працы, стварэнне iндывiдуальнага творчага стылю, распрацоўка i рэалiзацыя ўласных творчых праектаў, праграм, сцэнарыяў, высокi якасны ўзровень мерапрыемстваў i актыўны ўдзел у культурных акцыях горада, вынiковы ўдзел у аглядах i конкурсах розных узроўняў, водгукi i публiкацыi ў друку;

10.3. для выкладчыкаў дзiцячай школы мастацтваў i мастацкай школы - укараненне i выкарыстанне новых педагагiчных i творчых тэхналогiй, распаўсюджванне перадавога вопыту работы, наватарскiх i акадэмiчна вынiковых педагагiчных метадаў, выдатныя i стабiльна высокiя вынiкi педагагiчнай i выхаваўчай дзейнасцi, высокi рэйтынг сярод калег, вучняў, бацькоў i спецыялiстаў, пастаяннае ўдасканаленне сваiх прафесiйных навыкаў, паспяховая падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў аглядах-конкурсах i фестывалях розных узроўняў;

10.4. для суiскальнiкаў прэмii "За ўклад у развiццё музейнай справы" - актыўны ўдзел у стварэннi новых экспазiцый i выстаў, праектаў музеефiкацыi гiстарычнай часткi горада, распрацоўка музейна-педагагiчных праграм на аснове музейных экспазiцый i фондавых калекцый Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка, аказанне метадычнай i iншай дапамогi пры стварэннi школьных i ведамасных музеяў у Полацку, актыўны ўдзел у прэзентацыях i рэкламе музеяў горада;

10.5. для творчых калектываў - садзейнiчанне развiццю лепшых музычных, лiтаратурных, тэатральных, харэаграфiчных традыцый культурнага жыцця горада, высокi творчы патэнцыял i арыгiнальнасць калектыву, актыўная праца па адраджэнню i развiццю нацыянальнай культуры, выдатныя творчыя дасягненнi, высокi ўзровень прафесiйнага i выканаўчага майстэрства, высокi рэйтынг у культурным асяроддзi рэгiёну i сярод спецыялiстаў, пастаянная работа над абнаўленнем i ўдасканаленнем рэпертуару цi праграм выступленняў, актыўны i вынiковы ўдзел у культурным жыццi горада, у конкурсах i фестывалях рознага ўзроўню;

10.6. для творчых асоб - асаблiва высокi ўзровень творчых дасягненняў i значны ўклад у культурнае жыццё горада, вялiкi творчы патэнцыял асобы, яскравае праяўленне мастацкiх здольнасцей i творчай арыгiнальнасцi, здольнасць да пастаяннага ўдасканалення сваiх творчых i прафесiйных навыкаў, актыўны i вынiковы ўдзел у культурным жыццi горада, у аглядах-конкурсах i фестывалях рознага ўзроўню;

10.7. для суiскальнiкаў прэмii "За вялiкi асабiсты ўклад у развiццё культуры горада" - выдатныя заслугi па развiццю народнага мастацтва i творчасцi, шматгадовая вынiковая творчая праца ў галiне культуры горада, вялiкая работа па прапагандзе i папулярызацыi культурнай спадчыны горада Полацка.

11. Рашэнне аб прысуджэннi прэмii прымаецца саветам шляхам галасавання пры атрыманнi суiскальнiкам большасцi галасоў i ўступае ў сiлу пасля яго зацвярджэння рашэннем гарвыканкома.

12. Лаўрэаты прэмii ўзнагароджваюцца грашовымi прэмiямi, дыпломамi i памятнымi статуэткамi "Зорнае Крыло". Фiнансаванне мерапрыемстваў па ўручэнню прэмii ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з каштарысам са сродкаў гарадскога бюджэту i iншых крынiц.

13. Урачыстая цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў праводзiцца адзiн раз у два гады ў кастрычнiку да Дня работнiкаў культуры.

14. Матэрыялы, якiя прадстаўляюць мастацкую каштоўнасць i навуковую значнасць, могуць размяшчацца ў мясцовым цi рэспублiканскiм друку.











Дадатак

да Iнструкцыi аб парадку

прысуджэння гарадской прэмii за

высокiя творчыя дасягненнi ў

галiне культуры i мастацтва

"Зорнае Крыло"



  Савет аддзела культуры Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта


           Гарадская прэмiя за высокiя творчыя дасягненнi
            ў галiне культуры i мастацтва "Зорнае Крыло"


                         ЛIСТ-ПРАДСТАЎЛЕННЕ


     Для ўдзелу ў конкурсе _________________________________________
                                     (назва намiнацыi)
прадстаўляецца _____________________________________________________
                    (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку суiскальнiка
                           цi назва творчага калектыву)
якi працуе _________________________________________________________
                    (месца працы цi база творчай дзейнасцi)
Год нараджэння (год стварэння калектыву) ___________________________
Адукацыя суiскальнiка ______________________________________________
цi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка калектыву _______________
Стаж работы ў галiне культуры (цi творчай дзейнасцi) _______________
Падставы   для   прысуджэння   прэмii   (пералiк   асноўных  творчых
дасягненняў,   якi   пацвярджае   значнасць   культурнай   дзейнасцi
суiскальнiка для г. Полацка i рэгiёну):
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
Узнагароды на фестывалях, аглядах-конкурсах i г.д.:
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________


_________________________                       ____________________
   (подпiс (подпiсы)                                   (дата)
_________________________________
  (нумар кантактнага тэлефона)








Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList