Зарегистрировано в НРПА РБ 29 января 2008 г. N 9/13215
У мэтах актывiзацыi работы па захаванню гiсторыка-культурнай спадчыны горада Полацка, каардынацыi дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, якiя маюць дачыненне да помнiкаў гiсторыi i культуры, Полацкi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Стварыць пры Полацкiм гарадскiм выканаўчым камiтэце гарадскi каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
2. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб гарадскiм каардынацыйным савеце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
рашэнне Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 24 снежня 1997 г. N 975 "О городском координационном совете Полоцкого горисполкома по охране историко-культурного наследия";
рашэнне Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 27 кастрычнiка 1999 г. N 1014 "О составе городского координационного совета Полоцкого горисполкома по охране историко-культурного наследия".
Старшыня У.С.ТАЧЫЛА
Кiраўнiк спраў Л.А.Лысёнак
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Полацкага гарадскога
выканаўчага камiтэта
14.12.2007 N 823
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ГАРАДСКIМ КААРДЫНАЦЫЙНЫМ САВЕЦЕ ПА АХОВЕ
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
1. Гарадскi каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - каардынацыйны савет) ствараецца i падпарадкоўваецца Полацкаму гарадскому выканаўчаму камiтэту (далей - гарвыканком), з'яўляецца каардынуючым органам гарвыканкома па ўсiх пытаннях зберажэння, рэстаўрацыi, рэканструкцыi, аднаўлення, правядзення навуковых даследаванняў, выкарыстання i прыстасавання матэрыяльных каштоўнасцей, папулярызацыi iх сярод насельнiцтва, арганiзацыi i правядзення iншых работ на помнiках матэрыяльнай i духоўнай культуры горада.
2. Каардынацыйны савет ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195), рашэннямi i распараджэннямi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, гарвыканкома, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, а таксама дадзеным Палажэннем.
3. Асноўнымi задачамi каардынацыйнага савета з'яўляюцца:
3.1. каардынацыя дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў i рэлiгiйных арганiзацый, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, маючых дачыненне да помнiкаў, па ўдасканаленню справы аховы, зберажэння i выкарыстання матэрыяльных каштоўнасцей, духоўнай спадчыны;
3.2. выпрацоўка сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi эфектыўных мер па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы, зберажэння i выкарыстання помнiкаў гiсторыi i культуры;
3.3. забеспячэнне кантролю за безумоўным выкананнем патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь", iншых нарматыўных прававых актаў па пытаннях нерухомых i рухомых помнiкаў, духоўнай спадчыны;
3.4. выпрацоўка i разгляд перспектыўных i бягучых планаў рэстаўрацыi, кансервацыi, аднаўлення, рэканструкцыi, рэгенерацыi, навуковых даследаванняў i абследаванняў помнiкаў гiсторыi i культуры, iх выкарыстання;
3.5. садзеянне органам упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў ажыццяўленнi iмi функцый па ахове, зберажэнню i выкарыстанню помнiкаў гiсторыi, культуры, архiтэктуры;
3.6. разгляд праектаў рэстаўрацыi найбольш важных архiтэктурных аб'ектаў, рэгенерацыi гiстарычнага цэнтра горада;
3.7. разгляд i прыняцце мер па рэалiзацыi прапаноў i заяў юрыдычных i фiзiчных асоб па паляпшэнню справы аховы i зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.
4. Каардынацыйны савет для выканання ўскладзеных на яго функцый па пытаннях, якiя ўваходзяць у яго кампетэнцыю, мае права:
4.1. ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi i ведамаснай падпарадкавальнасцi, атрымоўваць ад iх ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку патрабуемыя звесткi i матэрыялы, прававыя i тэхнiчныя дакументы на рамонт, рэстаўрацыю i рэканструкцыю, кансервацыю, аднаўленне, даследаванне i выкарыстанне нерухомых помнiкаў, прыцягваць да разгляду дакументацыi, вывучэння i аналiзу спраў спецыялiстаў i экспертаў;
4.2. ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку кантраляваць выкананне ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, маючымi ва ўласнасцi гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, патрабаванняў нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгламентуюць пытаннi аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.3. уносiць на разгледжанне гарвыканкома пытаннi па праблемах захавання гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.4. заслухваць на сваiх пасяджэннях iнфармацыю кiраўнiкоў арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi аб стане работы па захаванню належачых iм матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Пасяджэннi каардынацыйнага савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей за адзiн раз у паўгоддзе. Кiруе пасяджэннямi каардынацыйнага савета старшыня або па яго даручэнню намеснiк. Пасяджэнне каардынацыйнага савета лiчыцца правамоцным, калi ў iм прымае ўдзел не меньш за палову яго саставу.
6. Персанальны састаў каардынацыйнага савета зацвярджаецца рашэннем гарвыканкома. Выканаўчым сакратаром каардынацыйнага савета з'яўляецца галоўны спецыялiст па пытаннях культуры гарвыканкома, якi ўваходзiць у састаў савета. Выканаўчы сакратар каардынацыйнага савета выконвае арганiзацыйную i тэхнiчную работу па забеспячэнню дзейнасцi каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i падпарадкоўваецца старшынi каардынацыйнага савета i яго намеснiку.
7. Рашэннi каардынацыйнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў яго членаў, якiя прысутнiчаюць на пасяджэннi, афармляюцца пратаколам i ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку абавязковы да выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi на тэрыторыi горада.
|