Зарегистрировано в НРПА РБ 3 декабря 2008 г. N 9/20051
На падставе пастановы Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. N 28 "О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой" Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць паказчыкi кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў з улiкам затрат па засваеннi i iнжынернай падрыхтоўцы тэрыторыi, iнжынерным абсталяваннi тэрыторыi, добраўпарадкаваннi i азеляненнi на кастрычнiк 2008 года:
1.1. пяцiпавярховыя жылыя дамы са сценамi з цэглы, газасiлiкатных блокаў i iншых матэрыялаў:
у базiсных цэнах 1991 года - 780,541 рубля;
у бягучых цэнах - 1740010 рублёў;
1.2. iндывiдуальныя жылыя дамы:
у базiсных цэнах 1991 года - 709,500 рубля;
у бягучых цэнах - 1581643 рублi.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкi прымяняюцца для вызначэння памеру iльготнага крэдыту i (або) аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў.
Першы намеснiк старшынi Г.I.ВIЛЬКЕВIЧ
Кiраўнiк спраў Г.С.ХВЯДЗЮК
|