Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 10.07.1992 № 35 "Аб квалiфiкацыйнай характарыстыцы арганiзатара адукацыi"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1732 Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць па узгадненню з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi квалiфiкацыйную характарыстыку арганiзатара адукацыi згодна дадатку 1. Старшыня Камiтэта Г.П.БАДЗЕЙ Дадатак 1 КВАЛIФIКАЦЫЙНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА АРГАНIЗАТАРА АДУКАЦЫIАРГАНIЗАТАР АДУКАЦЫIСЛУЖБОВЫЯ АБАВЯЗКIАрганiзуе выкананне навучальна-выхаваўчымi ўстановамi Закона аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь i iншых заканадаўчых i нарматыўных актаў. Прымае ўдзел у разработцы i рэалiзацыi дзяржаўных i рэгiянальных праграм развiцця адукацыi, вывучае грамадскую думку i ўносiць прапановы, накiраваныя на выкананне дзяржаўных запытаў у галiне адукацыi. Вядзе работу з кiраўнiкамi, настаўнiкамi, выхавацелямi i iншымi педагагiчнымi работнiкамi па ўдасканаленню навучальна-выхаваўчага працэсу, арганiзуе мерапрыемствы па павышэнню iх квалiфiкацыi. Удзельнiчае ў вывучэннi i укараненнi перадавога педагагiчнага вопыту, дасягненняў навукi ў практыку работы ўстаноў адукацыi, у прапагандзе педагагiчных ведаў сярод бацькоў i грамадскасцi. У межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляе кантроль за ўпраўленчай дзейнасцю кiраўнiкоў навучальна-выхаваўчых устаноў, рэалiзацыяй абавязковай базавай адукацыi, у неабходных выпадках вывучае стан навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе, дашкольнай i пазашкольнай установе, якасць ведаў вучняў. Уносiць прапановы па паляпшэнню работы школ, дашкольных i пазашкольных устаноў. Арганiзуе работу з кiраўнiкамi, настаўнiкамi i выхавацелямi па выяўленню здольнасцей, схiльнасцей i iнтарэсаў дзяцей i падлеткаў, стварэнню ўмоў для iх развiцця, праводзiць алiмпiяды, агляды, злёты i iншыя масавыя мерапрыемствы, работу па аздараўленню. Вядзе камплектаванне дзецьмi дашкольных устаноў, школ-iнтэрнатаў i санаторных школ, арганiзуе ўзаемадзеянне з непадпарадкаванымi адна другой ўстановамi адукацыi. Прымае ўдзел у правядзеннi педагагiчных эксперыментаў, iх экспертнай ацэнцы. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем правiл i норм аховы працы. Удзельнiчае ў падрыхтоўцы i правядзеннi нарад, канферэнцый, семiнараў работнiкаў адукацыi. Абараняе правы i iнтарэсы ўсiх суб'ектаў адукацыi ў дзяржаўных установах i арганiзацыях. Павiнен ведаць. Закон аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, усе заканадаўчыя i нарматыўныя акты ў галiне адукацыi; асновы педагагiчнай навукi i сучасныя патрабаваннi да навучання i выхавання; правiлы тэхнiкi бяспекi, аховы жыцця i здароўя дзяцей i падлеткаў; асновы працоўнага заканадаўства, эканомiкi i арганiзацыi ўпраўлення адукацыяй; псiхалогiю, методыку навучальнай i выхаваўчай работы. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi. Вышэйшая адукацыя, стаж педагагiчнай дзейнасцi не менш 3-х гадоў, вышэйшая цi першая педагагiчная катэгорыя. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|