Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Дагавор аб дружалюбных адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Малдова"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 ноября 2010 г. N 3/2611



--------------------------------

<*> Уступiў у сiлу 10 жнiўня 1994 года.


Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Малдова, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

кiруючыся мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,

грунтуючыся на палажэннях Заключнага акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, Парыжскай хартыi для новай Еўропы i iншых дакументаў Нарады па бяспецы i супрацоўнiцту ў Еўропе,

усведамляючы сваю адказнасць за ўмацаванне мiру i бяспекi i развiццё супрацоўнiцтва ў Еўропе на падставе агульначалавечых каштоўнасцей свабоды, дэмакратыi, павагi да правоў чалавека,

прымаючы да ўвагi значэнне двухбаковых адносiн для ўмацавання даверу i супрацоўнiцтва ў рэгiёне i на кантыненце ўвогуле,

выяўляючы рашучасць унесцi свой уклад у развiццё працэсу Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе, у стварэнне адзiнай еўрапейскай эканамiчнай, палiтычнай, гуманiтарнай, экалагiчнай i прававой прасторы,

iмкнучыся да ўмацавання i пашырэння дружалюбных адносiн i супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Малдова, а таксама да развiцця ўзаемаразумення памiж iх народамi,

дамовiлiся аб наступным:



Артыкул 1

Дагаворныя Бакi будуюць свае адносiны як дружалюбныя дзяржавы на падставе прынцыпаў роўнапраўя, павагi да суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы, права народаў на самавызначэнне, узаемаразумення i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва, а таксама добрасумленнага выканання абавязацельстваў па мiжнародным праве.



Артыкул 2

Дагаворныя Бакi будуць прыкладаць намаганнi для павышэння ролi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у сусветных справах.



Артыкул 3

Дагаворныя Бакi абавязваюцца ўмацоўваць еўрапейскiя механiзмы забеспячэння бяспекi, стабiльнасцi i супрацоўнiцтва на падставе Заключнага акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе, Парыжскай хартыi для новай Еўропы, другiх дакументаў Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе, а таксама Дагавора аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе.



Артыкул 4

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць працягванню працэса раззбраення ў галiне ядзерных, хiмiчных i iншых вiдаў зброi масавага знiшчэння i звычайных узбраенняў. Яны будуць садзейнiчаць далейшаму абмежаванню ўзброеных сiл i ўзбраенняў у Еўропе i ажыццяўляць меры па ўмацаваннi даверу i бяспекi ў ваеннай галiне.



Артыкул 5

Дагаворныя Бакi пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання сiлы або пагрозы сiлай у мiжнародных адносiнах i адхiляюць любыя дзеяннi, накiраваныя супраць тэрытарыяльнай цэласнасцi i палiтычнай незалежнасцi любой дзяржавы, супраць ажыццяўлення права народаў распараджацца сваiм лёсам, а таксама якiм-небудзь iншым чынам несумяшчальныя з мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i Заключным актам Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе.



Артыкул 6

Дагаворныя Бакi прызнаюць неабходнасць мiрнага ўрэгулявання спрэчак у адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i будуць актыўна падтрымлiваць адпаведныя механiзмы Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе.



Артыкул 7

Дагаворныя Бакi будуць развiваць рэгулярныя кантакты на ўсiх узроўнях памiж органамi дзяржаўнай улады i кiравання. Яны прыдаюць асаблiвае значэнне ўзаемным мiжпарламенцкiм сувязям.

Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць на мiжнародным узроўнi i кансультавацца па мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць iнтарэс для абедзвюх дзяржаў, i, у прыватнасцi, па пытаннях бяспекi i супрацоўнiцтва ў Еўропе.



Артыкул 8

Дагаворныя Бакi будуць заахвочваць развiццё i дыверсiфiкацыю двухбаковых эканамiчных адносiн, заснаваных на прынцыпах роўнасцi, партнёрства i ўзаемнай выгады.

Яны будуць, у прыватнасцi, ствараць спрыяльныя ўмовы для развiцця сучасных форм гандлёвага абмену, прамысловага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, а таксама для ажыццяўлення непасрэдных сувязей памiж прадпрыемствамi i другiмi эканамiчнымi суб'ектамi.

Дагаворныя Бакi будуць развiваць i ўдасканальваць прававую аснову двухбаковага гандлёва-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва.



Артыкул 9

Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiравання сiстэмамi энергетыкi, транспарту, сувязi i iнфарматыкi, уключаючы спутнiкавую сувязь i тэлекамунiкацыi.

Дагаворныя Бакi будуць забяспечваць транзiтныя аперацыi праз транспартныя сеткi, якiя пралягаюць па iх тэрыторыях.

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць прыняццю мер для спрашчэння мытнага кантролю, а таксама афармлення пасажырскiх перавозак.



Артыкул 10

Дагаворныя Бакi лiчаць, што прававы рэжым дзяржаўнай маёмасцi аднаго з Дагаворных Бакоў, якая знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, рэгулюецца заканадаўствам Боку месцазнаходжання маёмасцi i нормамi мiжнароднага права. Па гэтым пытаннi будзе заключана адпаведнае двухбаковае пагадненне.



Артыкул 11

Дагаворныя Бакi будуць цесна супрацоўнiчаць памiж сабой у галiне аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, а таксама актыўна ўдзельнiчаць у вырашэннi глабальных i асаблiва еўрапейскiх экалагiчных праблем.

Усведамляючы маштабы катастрофы нз Чарнобыльскай АЭС, Дагаворныя Бакi лiчаць, што для мiнiмiзацыi яе вынiкаў неабходны намаганнi ўсёй мiжнароднай супольнасцi, у тым лiку адпаведныя захады з боку Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.



Артыкул 12

Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў сферы культуры, навукi, адукацыi i iнфармацыi, а таксама абмены ў гэтых галiнах. З гэтай мэтай яны будуць заахвочваць пашырэнне непасрэдных сувязей памiж дзяржаўнымi органамi, культурнымi i навуковымi ўстановамi, грамадскiмi арганiзацыямi, творчымi i прафесiйнымi саюзамi.

Яны будуць супрацоўнiчаць у вырашэннi гуманiтарных праблем i спрыяць узаемным кантактам памiж iх грамадзянамi, а таксама развiваць маладзёжныя абмены.



Артыкул 13

Дагаворныя Бакi будуць пашыраць i паглыбляць сувязi памiж iх народамi ў галiне культуры i мастацтва, а таксама заахвочваць сумесныя iнiцыятывы ў гэтай сферы.

Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне аудыявiзуальных сродкаў, кiнематаграфii, кнiгавыдавецтва, тэатра, музыкi, выяўленчага мастацтва.



Артыкул 14

Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, турызму, спорту, а таксама занятасцi насельнiцтва i будуць ствараць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы.



Артыкул 15

Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва i ажыццяўляць абмен вопытам i iнфармацыяй у справе барацьбы з правапарушэннямi, у тым лiку з арганiзаванай злачыннасцю, тэрарызмам, незаконным гандлем наркотыкамi, зброяй i культурнымi каштоўнасцямi, эканамiчнымi злачынствамi, незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi грамадзянскай авiяцыi i марскога суднаходства, i кантрабандай.

Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне ўзаемнай прававой дапамогi па грамадзянскiх, крымiнальных i сямейных справах, а таксама ў галiне консульскiх адносiн, заключыўшы па гэтых пытаннях асобныя пагадненнi.



Артыкул 16

Дагаворныя Бакi заключаць памiж сабой iншыя дагаворы i пагадненнi, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Дагавора.



Артыкул 17

Спрэчкi адносна тлумачэння i прымянення палажэнняў гэтага Дагавора падлягаюць вырашэнню шляхам перагавораў.



Артыкул 18

Гэты Дагавор не накiраваны супраць якой-небудзь iншай дзяржавы i не закранае правоў i абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, якiя вынiкаюць з iншых мiжнародных дагавораў, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.



Артыкул 19

Гэты Дагавор падлягае ратыфiкацыi i ўступае ў сiлу ў дзень абмену ратыфiкацыйнымi граматамi, якi адбудзецца ў Мiнску.



Артыкул 20

Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў.

Дзеянне Дагавора будзе аўтаматычна прадоўжана на наступны пяцiгадовы перыяд, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не заявiць шляхам пiсьмовага паведамлення аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго не пазней чым за адзiн год да сканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Дагавора.



Артыкул 21

Гэты Дагавор падлягае рэгiстрацыi ў Сакратарыяце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у адпаведнасцi з артыкулам 102 Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.


Аформлена ў г. Кiшынёве 21 снежня 1992 года ў двух зкзэмплярах, кожны на беларускай i румынскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Рэспублiку Беларусь                                За Рэспублiку Малдова
         Подпiс                                                Подпiс





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList