Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў сферы турызму"< Главная страница Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя (названыя далей "Дагаворныя Бакi"), - iмкнучыся развiваць турыстычныя сувязi памiж дзвюма краiнамi на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады; - жадаючы садзейнiчаць больш эфектыўнаму супрацоўнiцтву ў сферы турызму на двухбаковай аснове, пагадзiлiся аб наступным: Артыкул IУлiчваючы адрозненнi ў iндустрыi турызму ў сваiх краiнах, Дагаворныя Бакi згаджаюцца абменьвацца вопытам i магчымасцямi такiм чынам, каб гэта прыносiла максiмальную ўзаемную выгаду. Яны вызначаць спецыфiчныя сферы вопыту i ведаў, дзе магчыма дасягненне плённага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва. Артыкул IIДагаворныя Бакi будуць вывучаць магчымасцi супрацоўнiцтва ў будаўнiцтве, стварэннi i кiраваннi гасцiнiцамi i звязанымi з турызмам установамi, паколькi гэта з'яўляецца галоўным для пашырэння турызму ў абедзвюх краiнах. Абодва Урады будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў гэтым напрамку шляхам прадастаўлення адпаведных магчымасцей у рамках iх адпаведнага фiнансавага рэгулявання. Артыкул IIIДагаворныя Бакi будуць вывучаць магчымасць супрацоўнiцтва, уключаючы стварэнне сумесных прадпрыемстваў, у сферы развiцця i выкарыстання курортаў з улiкам свайго мiнулага вопыту ў гэтай сферы. У гэтым кантэксце асаблiвы прыярытэт набудуць курорты на азёрах i водныя вiды спорту. Артыкул IVДагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць двухбаковы турызм шляхам прадастаўлення адпаведных магчымасцей для заахвочвання турыстаў наведаць абедзве краiны. Артыкул VРэкламны матэрыял, уключаючы матэрыял для турыстычных выстаў i турыстычныя фiльмы для рэкламы турызму, не будзе абкладацца мытнымi i iншымi падаткамi па iмпарце ў адпаведнасцi з Дадатковым Пратаколам да Канвенцыi аб Мытным Рэгуляваннi Турызму, якi датычыцца Iмпарту Турыстычных Рэкламных Дакументаў i Матэрыялаў (1954). Артыкул VIДагаворныя Бакi будуць прыкладаць намаганнi дзеля супрацоўнiцтва ў сваёй дзейнасцi з мiжнароднымi турыстычнымi арганiзацыямi. Артыкул VIIДагаворныя Бакi будуць разглядаць дадатковыя канкрэтныя меры, неабходныя для развiцця i падтрымкi турызму. У гэтай сузязi яны разгледзяць магчымасцi ўзгаднення планаў работы, калi i дзе гэта магчыма. Артыкул VIIIГэта Пагадненне ўступiць у сiлу з даты, калi Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму праз дыпламатычныя каналы аб завяршэннi канстытуцыйных працэдур у сваiх адпаведных краiнах, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу. Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў. Пагадненне будзе аўтаматычна адноўлена на наступны перыяд у пяць гадоў, калi толькi любы з Дагаворных Бакоў не паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне Пагаднення не менш чым за шэсць месяцаў да яго заканчэння. Заключана ў Дэлi ў дзень 14 мая 1993 г. у двух арыгiналах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах. У выпадку разыходжання будзе пераважаць тэкст на англiйскай мове. Ад Урада Ад Урада Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Iндыя Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|