Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорта i турызма"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/387 -------------------------------- <*> Вступило в силу 14 мая 1993 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя далей называюцца "Бакi", абавязуючыся садзейнiчаць развiццю i ўмацаванню сваiх традыцыйных дружалюбных адносiн, усведамляючы неабходнасць развiцця i ўмацавання дружбы i супрацоўнiцтва памiж абодвума Бакамi ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму, пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1Бакi заяўляюць аб сваiм намеры падтрымлiваць i ўмацоўваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму. Артыкул 2Бакi выказваюць свае жаданне садзейнiчаць узаемнаму культурнаму абмену, стымуляваць супрацоўнiцтва i падтрымлiваць развiцце сувязей памiж установамi адукацыi, культуры i сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму абодвух Бакоў. Артыкул 3Кожны Бок прыме па меры ўласных магчымасцей i патрэб прадстаўнiкоў, якiя рэкамендаваны другiм Бокам, для праходжання вучобы, стажыроўкi, спецыялiзацыi i правядзення даследчай работы ў сваiх культурных, адукацыйных, iнфармацыйных i спартыўных установах. Артыкул 4Абодва Бакi абавязваюцца прыняць усе неабходныя меры па забеспячэнню ўсiх магчымых спрыяльных умоў для выканання палажэнняў гэтага Пагаднення. Артыкул 5З мэтай выканання ўмоў гэтага Пагаднення Бакi пагаджаюцца стварыць Групу з роўнай колькасцi прадстаўнiкоў кожнага Боку. Мэтамi Групы будзе: а) фармуляваць дэталевую праграму абменаў; i б) трымаць пад перыядычным кантролем выкананне Пагаднення. Група будзе праводзiць пасяджэннi па меры неабходнасцi. Артыкул 6Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i захоўвае сваю сiлу на працягу 5 гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення аўтаматычна прадоўжваецца на наступны пяцiгадовы перыяд, калi нi адзiн з дагаворных бакоў не паведамiць другому аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення за шэсць месяцаў да сканчэння яго тэрмiну. Гэта Пагадненне можа быць зменена па ўзаемнай згодзе. Аформлена ў Нью-Дэлi 14 мая 1993 года у двух экземплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку сумнення перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Iндыя Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|