Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/407



--------------------------------

<*> Уступiла ў сiлу 30 студзеня 1995 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i

Урад Украiны,

жадаючы заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць i пацвярджаючы сваё iмкненне да развiцця i паглыблення ўзаемных эканамiчных адносiн, пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1 Сфера прымянення Пагаднення

Дадзенае Пагадненне прымяняецца ў дачыненнi да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.



Артыкул 2 Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

1. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца на падаткi на даходы i маёмасць, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворных Дзяржаў або iх палiтыка-адмiнiстрацыйных падраздзяленняў, або мясцовых улад, незалежна ад спосабу iх спагнання.

2. Падаткамi на даходы i маёмасць лiчацца ўсе падаткi, спаганяемыя з агульнай сумы даходу або кошту маёмасцi, або з элементаў даходу, уключаючы падаткi на даходы ад адчужэння рухомай або нерухомай маёмасцi i падаткi на агульную суму заработнай платы i жалавання, якiя выплачваюцца прадпрыемствам, а таксама падаткi, спаганяемыя з даходаў ад прыросту кошту маёмасцi.

3. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца на наступныя падаткi:

а) у Рэспублiцы Беларусь:

падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;

падаходны падатак з грамадзян;

падатак на нерухомасць (далей - падатак Рэспублiкi Беларусь);

б) на Украiне:

падатак на прыбытак (даходы) прадпрыемстваў i арганiзацый;

падаходны падатак з грамадзян (далей - падатак Украiны).

4. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя падобныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя будуць спаганяцца любой з Дагаворных Дзяржаў пасля даты падпiсання гэтага Пагаднення ў дапаўненне да падаткаў, указаных у пункце 1, або замест iх. Кампетэнтныя ўлады Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых адпаведных змяненнях, якiя мелi месца ў адпаведных падатковых заканадаўствах.

5. Палажэннi гэтага Пагаднення не распаўсюджваюцца на штрафы i пенi, выплачаныя за парушэннi падатковага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў.



Артыкул 3 Агульныя азначэннi

1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:

а) (а) тэрмiн "Рэспублiка Беларусь" абазначае тэрыторыю, якая ўтварае дзяржаўную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, на якой дзейнiчае падатковае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь;

б) (б) тэрмiн "Украiна" абазначае тэрыторыю Украiны, яе кантынентальны шэльф i яе выключную (марскую) эканамiчную зону, уключаючы якую-небудзь тэрыторыю за межамi тэрытарыяльнага мора Украiны, якая ў адпаведнасцi з мiжнароднымi законамi вызначаецца як тэрыторыя, у межах якой могуць прымяняцца правы Украiны ў дачыненнi да марскога дна, нетраў i iх прыродных рэсурсаў;

б) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Рэспублiку Беларусь або Украiну;

в) тэрмiн "асоба" абазначае фiзiчную асобу, кампанiю i любое iншае аб'яднанне асоб;

г) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

- любую асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай Дзяржавы;

- любую юрыдычную асобу, партнёрства i асацыяцыю, якiя атрымлiваюць свой статус як такi па законах, дзеючых у Дагаворнай Дзяржаве;

д) тэрмiн "кампанiя" абазначае любое ўтварэнне, разглядаемае як карпаратыўнае аб'яднанне для мэт падаткаабкладання, у прыватнасцi, тэрмiн "кампанiя" абазначае акцыянернае таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю або любую юрыдычную асобу або iншую арганiзацыю, якая належыць абкладанню падаткам на прыбытак i даход;

е) тэрмiн "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i "прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна, прадпрыемства, кiруемае рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства, кiруемае рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы;

ж) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае ўсякую перавозку марскiм, рачным або паветраным суднам, дарожным транспартным сродкам, ажыццяўляемую прадпрыемствам Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi перавозкi ажыццяўляюцца толькi памiж пунктамi, размешчанымi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

з) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

- у прымяненнi да Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

- у прымяненнi да Украiны - Мiнiстэрства фiнансаў Украiны або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.

2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па законах гэтай Дагаворнай Дзяржавы ў прымяненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца гэта Пагадненне.



Артыкул 4 Рэзiдэнт

1. Пры прымяненнi дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае асобу, якая па заканадаўству гэтай Дагаворнаяй Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месца жыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi, месцазнаходжання кiруючага органа або любой iншай аналагiчнай адзнакi. Гэты тэрмiн, аднак, не ўключае асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц, што знаходзяцца ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча вызначаецца наступным чынам:

а) яна з'яўляецца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна мае пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);

б) калi Дагаворная Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых iнтарэсаў, не можа быць вызначана або калi яна не мае пастаяннага жылля нi ў адной з Дагаворных Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

в) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах ябо калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;

г) калi кожная Дагаворная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi яна не з'яўляецца грамадзянiнам нiводнай з iх, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць гэта пытанне па ўзаемнай згодзе.

3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой размешчаны яе фактычны кiруючы орган або ў якой яна зарэгiстравана.



Артыкул 5 Пастаяннае прадстаўнiцтва

1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" абазначае любое пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць прадпрыемства.

2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае ў сябе ў прыватнасцi:

а) месца кiравання;

б) аддзяленне;

в) кантору;

г) фабрыку;

д) майстэрню;

е) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;

ж) устаноўку або збудаванне для разведкi прыродных рэсурсаў;

з) памяшканне, выкарыстоўваемае для збыту прадукцыi.

3. Будаўнiчая пляцоўка або будаўнiчы, мантажны або зборачны аб'ект лiчацца пастаянным прадстаўнiцтвам, калi яны iснуюць на працягу перыяду, якi перавышае 12 месяцаў.

4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не ўключае ў сябе:

а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання, дэманстрацыi або дастаўкi тавараў для прадпрыемства;

б) утрыманне запасаў тавараў, якiя належаць гэтаму прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi ў трэцiя краiны;

в) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для пакупкi тавараў або вырабаў, або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;

г) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт ажыццяўлення для прадпрыемства рэкламнай дзейнасцi або навуковых даследаванняў, або любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару;

д) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць гэтаму прадпрыемству, толькi для мэт перапрацоўкi iншым прадпрыемствам;

е) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, упамянутых у падпунктах а - д, пры ўмове, што такая дзейнасць у цэлым, якая вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

5. Калi акрамя агента з незалежным статусам, аб якiм гаворыцца ў 6-м пункце, iншая асоба, без залежнасцi ад палажэнняў пунктаў 1 i 2, дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то гэта прадпрыемства разглядаецца як маючае пастаяннае прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую гэта асоба распачынае для прадпрыемства, за выключэннем, калi дзейнасць гэтай асобы абмяжоўваецца той, што зазначана ў пункце 4, якая, калi i ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць з гэтага пастаяннага месца дзейнасцi пастаяннае прадстаўнiцтва згодна з палажэннямi гэтага пункта.

6. Прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы не будзе разглядацца як маючае пастаяннае прадстаўнiцтва ў другой Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай прафесiянальнай дзейнасцi.

7. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), не будзе з'яўляцца падставай для таго, каб лiчыць адну з гэтых кампанiй пастаянным прадстаўнiцтвам другой.



Артыкул 6 Даходы ад нерухомай маёмасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даходы ад сельскай або лясной гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ўнаём або выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме, у тым лiку да даходаў, звязаных з перадачай або атрыманнем правоў на кiраванне гэтай маёмасцю.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца да даходаў ад нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў, а таксама да даходаў ад нерухомай маёмасцi, выкарыстоўваемай для ажыццяўлення незалежных асабiстых паслуг.



Артыкул 7 Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць як зазначана вышэй, прыбытак дадзенага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва.

2. З улiкам палажэнняў пункта 3 гэтага артыкула, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там знаходзiцца, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно было асобным i самастойным прадпрыемствам, што ажыццяўляе такую ж або аналагiчную дзейнасць у такiх жа або аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва дапускаецца вылiчэнне расходаў, звязаных з дзейнасцю пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы размеркаванне кiраўнiцкiх i агульнаадмiнiстрацыйных расходаў, панесеных для мэт прадпрыемства ў цэлым як у дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi. У любым выпадку такiя затраты не павiнны ўключаць такiя сумы, якiя выплачваюцца (iнакш чым пакрыццё затрат, якiя сапраўды мелi месца) пастаянным прадстаўнiцтвам прадпрыемству або яго другому падраздзяленню, як роялцi, ганарар або iншыя падобныя плацяжы за карыстанне патэнтамi або iншымi правамi, або як камiсiйныя за прадастаўленыя асобныя паслугi або кiраванне, або, выключаючы банкi, як працэнты за пазыку, прадастаўленую прадпрыемствам пастаяннаму прадстаўнiцтву.

4. Па меры таго, што вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве прыбытку, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на аснове прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным падраздзяленням, з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не перашкаджае Дагаворнай Дзяржаве вызначыць падаткаабкладаемы прыбытак пры дапамозе такога размеркавання, як гэта дыктуецца практыкай; выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.

5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на падставе простай закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або тавараў для прадпрыемства.

6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, будзе вызначацца штогод адным i тым жа метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важнай прычыны для яго змянення.

7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi гэтага артыкула.



Артыкул 8 Мiжнародны транспарт

1. Прыбытак, якi атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi марскiх, рачных i паветраных суднаў, дарожных транспартных сродкаў, выкарыстоўваемых у мiжнародных перавозках, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

2. Для мэт дадзенага Пагаднення прыбытак ад мiжнародных перавозак уключае прыбытак, якi атрымлiваецца ад прамога выкарыстання, здачы ў арэнду або выкарыстання ў любой iншай форме транспартных сродкаў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, уключаючы выкарыстанне, утрыманне або здачу ў арэнду кантэйнераў i абсталявання, што адносяцца да iх.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў сумесным прадпрыемстве, сумеснай дзейнасцi або любой мiжнароднай арганiзацыi па эксплуатацыi транспартных сродкаў.



Артыкул 9 Асацыiраваныя прадпрыемствы

1. У выпадку, калi:

а) прадпрыемства Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, або

б) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных i фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, што адрознiваюцца ад тых, якiя б мелi месца памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прапрыемства i, адпаведна, абкладзены падаткам.

2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў даходы прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам - прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам уключаны, з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству першай Дагаворнай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады гэта другая Дагаворная Дзяржава павiнна зрабiць адпаведныя ўступкi ў суме падатку, спаганяемага з гэтага прыбытку. Пры вызначэннi такой папраўкi павiнны быць разгледжаны iншыя палажэннi дадзенага Пагаднення, а кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць пракансультавацца адзiн з адным пры неабходнасцi.



Артыкул 10 Дывiдэнды

1. Дывiдэнды, выплачваемыя кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дагаворнай Дзяржавы, але калi атрымальнiк фактычна мае права на дывiдэнды, спаганяемы падатак не павiнен перавышаць 15 працэнтаў агульнай сумы дывiдэндаў.

Гэты пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, што даюць права на ўдзел у прыбытку, а таксама даход ад iншых карпаратыўных правоў, якi падлягае такому ж падаткаабкладанню, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, якая размяркоўвае прыбытак.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi асоба, якая фактычна мае права на дывiдэнды, з'яўляючыся рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды праз пастаянныя прадстаўнiцтвы, што знаходзяцца ў ёй, або ажыццяўляе ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая знаходзiцца там, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносяцца да такiх пастаяннага прадстаўнiцтва або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.

5. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава можа поўнасцю вызвалiць ад падаткаў дывiдэнды, выплачваемыя гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi гэтыя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або калi холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва або пастаяннай базы, што знаходзяцца ў гэтай другой Дзяржаве, i з неразмеркаванага прыбытку кампанii не спаганяюцца падаткi на неразмеркаваны прыбытак, нават калi дывiдэнды выплачваюцца або неразмеркаваны прыбытак складаецца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, якiя ўтвараюцца ў гэтай Дзяржаве.



Артыкул 11 Працэнты

1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дагаворнай Дзяржавы, але калi атрымальнiк фактычна мае права на працэнты, спаганяемы падатак не павiнен перавышаць 10 працэнтаў валавай сумы працэнтаў. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў па ўзаемнай згодзе ўстанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага абмежавання.

3. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i ў прыватнасцi даход ад урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў, уключаючы прэмii i ўзнагароды па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў у рамках гэтага артыкула.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi асоба, якая фактычна мае права на працэнты, з'яўляючыся рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкае даход ад працэнтаў, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва або ажыццяўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя iндывiдуальныя паслугi з пастаяннай базы, што знаходзiцца там, даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва або да пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.

5. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дагаворная Дзяржава, яе палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне, мясцовыя органы ўлады або рэзiдэнт гэтай Дагаворнай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, цi з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы або не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i расходы па выплаце гэтых працэнтаў нясе гэта пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

6. Калi ў вынiку асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i асобай, якая фактычна мае права на працэнты, або памiж iмi абодвума i трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i асобай, якiя фактычна маюць права на гэтыя працэнты, пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi ў апошняй названай суме. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы, з улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.

7. Палажэннi гэтага артыкула не прымяняюцца, калi галоўнай мэтай або адной з галоўных мэт якой-небудзь асобы, якая мае адносiны да стварэння або перадачы даўгавога абавязацельства, адносна якога выплачваецца працэнт, было атрыманне пераваг гэтага артыкула шляхам гэтага стварэння або перадачы.



Артыкул 12 Роялцi

1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

2. Аднак такiя роялцi могуць абкладацца падаткам таксама ў Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк фактычна мае права на роялцi, спаганяемы падатак не павiнен перавышаць 15 працэнтаў.

3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае плацяжы любога вiду, атрыманыя ў якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання аўтарскiх правоў за творы лiтаратуры, мастацтва i навукi, уключаючы кiнафiльмы або фiльмы i плёнкi, выкарыстоўваемыя для радыёвяшчання або тэлебачання, любога патэнта, таварнага знака, чарцяжа або мадэлi, схемы, сакрэтнай формулы або працэсу, або за выкарыстанне, або прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання, або за iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту, "ноу-хау".

4. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца, калi фактычны ўладальнiк роялцi, з'яўляючыся рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць роялцi, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва, або выконвае ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што там знаходзiцца, i права або маёмасць, на падставе якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.

5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам выступае сама Дагаворная Дзяржава, яе палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне, мясцовыя органы ўлады або асоба з пастаянным месцазнаходжаннем у ёй. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi незалежна ад таго, цi з'яўляецца яна асобай з пастаянным месцазнаходжаннем у Дагаворнай Дзяржаве або не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размяшчаецца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

6. Калi ў вынiку асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i фактычным уладальнiкам роялцi або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i фактычным уладальнiкам роялцi, пры адсутнасцi такiх адносiн палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжоў па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы, з улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.

7. Палажэннi гэтага артыкула не прымяняюцца, калi галоўнай мэтай або адной з галоўных мэт якой-небудзь асобы, якая мае адносiны да стварэння або перадачы правоў, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, было атрыманне пераваг гэтага артыкула шляхам гэтага стварэння або перадачы.



Артыкул 13 Прырост кошту маёмасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6, размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай дгугой Дагаворнай Дзяржаве.

2. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння:

а) акцый, кошт якiх або большая частка кошту якiх прама або апасродкавана забяспечана нерухомай маёмасцю, размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве; або

б) паёў у партнёрстве, актывы якога складаюцца пераважна з нерухомай маёмасцi, якая знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, i з акцый, як яны вызначаны ў падпункце а) вышэй, могуць падлягаць падаткаабкладанню ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

3. Даходы ад адчужэння рухомай маёмасцi, якая складае частку маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або ад рухомай маёмасцi, што адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве, для прадастаўлення незалежных iндывiдуальных паслуг, уключаючы даходы ад адчужэння гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або ад такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

4. Даходы ад адчужэння марскiх або паветраных суднаў, якiя эксплуатуюцца прадпрыемствам Дагаворнай Дзяржавы ў мiжнародных перавозках, суднаў рачнога транспарту i рухомай маёмасцi, звязанай з эксплуатацыяй такiх паветраных, марскiх або рачных суднаў, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

5. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у пунктах 1, 2, 3, 4, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.



Артыкул 14 Незалежныя iндывiдуальныя паслугi

1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за прафесiянальныя паслугi або iншую дзейнасць незалежнага характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi ён мае пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення гэтай дзейнасцi. Калi ён мае такую базу, даход можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве, але толькi па даходу, якi можа быць аднесены да гэтай пастаяннай базы.

2. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" уключае, у прыватнасцi, незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, мастацкую, адукацыйную або выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.



Артыкул 15 Залежныя iндывiдуальныя паслугi

1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 жалаванне, заработная плата i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве, калi толькi работа па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманыя ў сувязi з гэтым узнагароджаннi могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджаннi, атрымлiваемыя рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму, ажыццяўляемай у другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дагаворнай Дзяржаве, калi:

а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 дзён на працягу любога перыяду, што складае 12 месяцаў, якi пачынаецца або заканчваецца ў адпаведным фiнансавым годзе, i

б) узнагароджаннi выплачваюцца наймальнiкам або ад iмя наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, i

в) расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясуць пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, якiя наймальнiк мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве.

3. Незалежна ад папярэднiх палажэнняў гэтага артыкула ўзнагароджаннi, якiя атрымлiваюць у дачыненнi да работы па найму, ажыццяўляемай на борце марскога або паветранага судна, якое эксплуатуецца ў мiжнародных перавозках, або на борце рачнога судна, могуць абкладацца падаткам у Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца прадпрыемства, якое эксплуатуе марское, рачное або паветранае судна.

4. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага артыкула, заработная плата i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму або паслугi, ажыццяўляемыя ў Дагаворнай Дзяржаве, не абкладаюцца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве, калi работа па найму або паслугi ажыццяўляюцца непасрэдна ў якасцi афiцыяльна акрэдытаванага журналiста, карэспандэнта друку, радыё або тэлебачання, калi ўзнагароджаннi атрыманы з крынiц за межамi гэтай другой Дзяржавы на працягу 2 гадоў з дня прыбыцця ў гэту Дзяржаву.



Артыкул 16 Ганарары дырэктараў

Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.



Артыкул 17 Работнiкi мастацтва i спартсмены

1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, ажыццяўляемай у другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

2. У выпадку, калi даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi, ажыццяўляемай работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

3. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, даход, указаны ў гэтым артыкуле, будзе вызвалены ад падаткаабкладання ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой дзейнасць артыста або спартсмена выконваецца на падставе пагаднення аб культурным супрацоўнiцтве, заключанага памiж Дагаворнымi Дзяржавамi.



Артыкул 18 Дзяржаўная служба

1. а) Узнагароджанне, iншае чым пенсiя, выплачваемае Дагаворнай Дзяржавай або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем фiзiчнай асобе за службу, ажыццяўляемую для гэтай Дзяржавы або яе палiтыка-адмiнiстрацыйнага падраздзялення, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

б) Аднак такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi служба ажыццяўляецца ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дагаворнай Дзяржавы, якая:

- з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы; або

- не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай ажыццяўлення службы.

2. Палажэннi артыкулаў 15 i 16 прымяняюцца да ўзнагароджанняў у дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца ў сувязi з правядзеннем камерцыйнай дзейнасцi Дагаворнай Дзяржавай або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам улады.



Артыкул 19 Студэнты

Плацяжы, што атрымлiвае студэнт або практыкант, якi з'яўляецца або з'яўляўся непасрэдна да прыезду ў адну Дагаворную Дзяржаву рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i якi знаходзiцца ў гэтай першай Дагаворнай Дзяржаве выключна для мэт атрымання адукацыi або праходжання практыкi, вызваляюцца ад падаткаў у гэтай першай Дагаворнай Дзяржаве ў дачыненнi да плацяжоў, атрыманых з крынiц за межамi гэтай першай Дагаворнай Дзяржавы для мэт яго ўтрымання, навучання або практыкi.



Артыкул 20 Iншыя даходы

1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад месца iх узнiкнення, спецыяльна не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенага Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых чым даход ад нерухомай маёмасцi, вызначанай у пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такiх даходаў, з'яўляючыся рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва i прадастаўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя iндывiдуальныя паслугi праз пастаянную базу, якая там знаходзiцца, i права або маёмасць, у сувязi з якiмi атрыман даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.



Артыкул 21 Маёмасць

1. Маёмасць, прадстаўленая нерухомай маёмасцю, названай у артыкуле 6, якая з'яўляецца ўласнасцю рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы, размешчаная ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

2. Маёмасць, прадстаўленая нерухомай маёмасцю, якая з'яўляецца часткай камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або прадстаўленая нерухомай маёмасцю, звязанай з пастаяннай базай, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў мэтах прадастаўлення незалежных iндывiдуальных паслуг, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

3. Маёмасць, прадстаўленая марскiмi, рачнымi i паветранымi суднамi, сродкамi дарожнага транспарту, кантэйнерамi, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам Дагаворнай Дзяржавы або маёмасцю, звязанай з эксплуатацыяй гэтых марскiх, паветраных, рачных суднаў, сродкаў дарожнага транспарту, кантэйнераў, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

4. Любыя iншыя часткi маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.



Артыкул 22 Устараненне двайнога падаткаабкладання

1. Калi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы атрымлiвае даход або валодае маёмасцю, якая ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве, тады першая Дагаворная Дзяржава павiнна дазволiць:

а) у якасцi вылiку з падатку на даход гэтага рэзiдэнта вылiчыць суму, роўную падаходнаму падатку, выплачанаму ў гэтай другой Дзяржаве;

б) у якасцi вылiку з падатку на маёмасць гэтага рэзiдэнта вылiчыць суму, роўную падатку на маёмасць, выплачанаму ў гэтай другой Дзяржаве.

Гэтыя вылiкi ў любым выпадку не павiнны перавышаць тую частку падатку з даходу або маёмасцi, як было падлiчана да прадастаўлення вылiку, якая адносiцца да даходу або маёмасцi, якiя могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве, у залежнасцi ад абставiн.

2. Калi, згодна з любымi палажэннямi Пагаднення, даход, якi атрымлiваецца, або маёмасць рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы вызвалены ад падатку ў гэтай Дзяржаве, гэта Дзяржава можа тым не менш пры падлiку сумы падаткаабкладання на частку даходу або маёмасцi гэтага рэзiдэнта, якая засталася, прыняць пад увагу вызвалены даход або маёмасць.



Артыкул 23 Пазбяганне падатковай дыскрымiнацыi

1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не будуць падвяргацца ў другой Дагаворнай Дзяржаве iншаму або больш цяжкаму падаткаабкладанню, або звязанаму з iм абавязацельству, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм абавязацельствы, якiм падвяргаюцца або могуць падвяргацца грамадзяне гэтай другой Дагаворнай Дзяржавы пры тых жа абставiнах. Гэта палажэнне таксама прымяняецца, незалежна ад палажэнняў артыкула 1, да фiзiчных асоб, якiя не з'яўляяюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

2. Асобы без грамадзянства, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной Дагаворнай Дзяржавы, не павiнны падвяргацца нi ў якой з Дагаворных Дзяржаў любому падаткаабкладанню або любым звязаным з iм абавязацельствам, iншым або больш цяжкiм, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм абавязацельствы, якiм падвяргаюцца грамадзяне дадзенай дзяржавы ў тых жа самых абставiнах.

3. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве. Гэта палажэнне не павiнна тлумачыцца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на падставе iх грамадзянскага статуса або сямейных абставiн, якiя яна прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.

4. За выключэннем выпадкаў, дзе прымяняюцца палажэннi пункта 1 артыкула 9, пункта 6 артыкула 11 або пункта 4 артыкула 12, працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя праводзяцца прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, павiнны ў мэтах вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства падлягаць вылiкам на тых жа самых умовах, на якiх яны выплачвалiся б рэзiдэнту першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы павiнны ў мэтах вызначэння падаткаабкладаемага капiталу гэтага прадпрыемства падлягаць вылiкам на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.

5. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маёмасць якiх поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам або прама або ўскосна кантралюецца адным або некалькiмi рэзiдэнтамi другой Дагаворнай Дзяржавы, не павiнны ў першай Дагаворнай Дзяржаве падвяргацца любому падаткаабкладанню або любым абавязацельствам, звязаным з iм, iншым або больш цяжкiм, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм абавязацельствы, якiм могуць падвяргацца iншыя падобныя прадпрыемствы першай Дагаворнай Дзяржавы.



Артыкул 24 Урэгуляванне спрэчных пытанняў

1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, яна можа, нягледзячы на сродкi абароны, прадугледжаныя нацыянальнымi заканадаўствамi гэтых Дагаворных Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў кампетэнтныя органы Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з'яўляецца, а таксама калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 24 той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем.

2. Кампетэнтны орган будзе iмкнуцца, калi ён палiчыць заяву абгрунтаванай i калi ён сам не зможа прыйсцi да здавальняючага рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы з мэтай пазбягання падаткаабкладання, якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая дамоўленасць павiнна выконвацца незалежна ад якiх-небудзь часовых абмежаванняў, якiя ёсць у нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.

3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў будуць iмкнуцца вырашаць па ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама кансультавацца для мэт пазбягання двайнога падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных дадзеным Пагадненнем.

4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення пагаднення ў разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi выявiцца пажаданым для дасягнення згоды правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.



Артыкул 25 Абмен iнфармацыяй

1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў будуць у межах, дапушчальных iх унутраным заканадаўствам, абменьвацца такой iнфармацыяй (уключаючы дакументы), якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, што датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца гэта Пагадненне, у той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не супярэчыць дадзенаму Пагадненню, у асаблiвасцi для папярэджання прадастаўлення недакладных звестак або ўхiлення ад выплаты такiх падаткаў. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, будзе лiчыцца канфiдэнцыяльнай таксама, як i iнфармацыя, атрыманая па ўнутранаму заканадаўству гэтай Дагаворнай Дзяржавы. Аднак, калi ў Дагаворнай Дзяржаве, якая перадае iнфармацыю, яна лiчыцца канфiдэнцыяльнай, яна будзе адкрыта толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем, сысканнем, прымусовым спагнаннем або выкананнем рашэнняў у дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, або разборам заяў у дачыненнi да падаткаў. Такiя асобы або органы будуць выкарыстоўваць iнфармацыю толькi для такiх мэт, але могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры прыняццi юрыдычных рашэнняў. Абмен iнфармацыяй або дакументамi будзе праводзiцца таксама па просьбе ў дачыненнi да асобых выпадкаў.

2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як тыя, якiя абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству або адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

б) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

в) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывае гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.



Артыкул 26 Дыпламаты i консульскiя супрацоўнiкi

Нiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых прывiлеяў дыпламатаў або консульскiх супрацоўнiкаў, устаноўленых агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.



Артыкул 27 Уваходжанне ў сiлу

Кожная з Дагаворных Дзяржаў паведамляе адна другой па дыпламатычных каналах аб заканчэннi неабходнай, у адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам, працэдуры ўвядзення ў дзеянне дадзенага Пагаднення. Дадзенае Пагадненне ўваходзiць у сiлу ў дзень апошняга такога паведамлення, i яго палажэннi будуць прымяняцца:

а) у дачыненнi да падаткаў на дывiдэнды, працэнты i роялцi па выплатах, праведзеных на шасцiдзесяты дзень або пасля шасцiдзесятага дня, наступнага за днём уваходжання ў сiлу;

б) у дачыненнi да падатку на прыбытак (даход) прадпрыемстваў для любога падатковага перыяду, якi пачынаецца з або пасля 1 студзеня каляндарнага года, наступнага за годам уступлення Пагаднення ў дзеянне;

в) у дачыненнi да падаходнага падатку з грамадзян для якiх-небудзь выплат, праведзеных на шасцiдзесяты дзень або пасля шасцiдзесятага дня, наступнага за днём уступлення Пагаднення ў дзеянне.



Артыкул 28 Спыненне дзеяння

Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль яго дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Кожная з Дагаворных Дзяржаў можа спынiць дзеянне Пагаднення праз дыпламатычныя каналы, шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi па меншай меры за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, наступнага за перыядам у пяць гадоў з даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу. У гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца ў дачыненнi да даходаў, атрыманых пачынаючы з 1 студзеня або пасля 1 студзеня таго года, якi iдзе за годам, у якiм дадзена паведамленне аб дэнансацыi.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.


Здзейснена ў горадзе Ашгабаце 24 снежня 1993 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                          За Урад Украiны
          Подпiс                                            Подпiс





dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList