Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 18.04.1994 № 109 "Аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку назначэння i выплаты дзяржаўных стыпендый навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации Республики Беларусь 6 мая 1994 г. N 352/12 У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць iнструкцыю аб парадку назначэння i выплаты дзяржаўных стыпендый навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (дадаецца). 2. Адпаведную iнструкцыю Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 15.07.87 г. N 509 на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь лiчыць недзейнiчаючай. Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК Намеснiк мiнiстра А.М.ГАРНАК Намеснiк мiнiстра А.У.КАЗУЛIН Начальнiк упраўлення сярэдняй спецыяльнай адукацыi П.Я.КIРЫЛЮК Галоўны юрысконсульт упраўлення па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню М.А.АДАМАЎ ЗАЦВЕРДЖАНА загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 18.04.94 г. N 109 Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17.05.1993 г. N 324 Дзяржаўным камiтэтам па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з 1 чэрвеня 1993 г. зацверджаны новыя памеры дзяржаўных стыпендый для навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. 1. ПАМЕРЫ СТЫПЕНДЫЙ1.1. Ва ўсiх сярэднiх спецыяльных навучальных установах паспяваючым навучэнцам выплачваецца стыпендыя ў памеры 75 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 1.2. Навучэнцам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i якiя знаходзяцца пад апекай /апякунствам/, па дасягненнi 18-гадовага ўзросту да 1.03.91 г., якiя не атрымлiваюць штомесячныя грашовыя выплаты на ўтрыманне падапечных /згодна з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 5.02.91 г./ i якiя выхоўвалiся ў сем"ях сваякоў, не аформiўшых апеку, выплачваецца стыпендыя ў памеры 115 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 1.3. Навучэнцам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, апекуноў /падапечных/, а таксама дзецям ваеннаслужачых, загiнуўшых пры выкананнi iнтэрнацыянальнага абавязку, якiя знаходзяцца на поўным дзяржаўным утрыманнi, выплачваецца стыпендыя ў памеры 65 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 1.4. Навучэнцам, якiя знаходзяцца/ у адпаведнасцi з рашэннямi Урада/ на поўным дзяржаўным утрыманнi, i навучэнцам першых i другiх курсаў вучылiшчаў алiмпiйскага рэзерву выплачваецца стыпендыя ў памеры 35 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 1.5. Навучэнцам з лiку воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў выплачваецца стыпендыя ў памеры 95 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы, з iх лiку знаходзячымся на поўным дзяржаўным утрыманнi, - 55 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 1.6. Навучэнцам з лiку былых ваеннаслужачых, стаўшых iнвалiдамi ў вынiку ранення, кантузii, знявечча або захворвання, атрыманых пры выкананнi iнтэрнацыянальнага абавязку, выплачваецца стыпендыя ў памеры 125 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы, з iх лiку знаходзячымся на поўным дзяржаўным утрыманнi, - 80 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 1.7. Навучэнцам, якiя праходзяць ваенную падрыхтоўку ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах па праграме афiцэраў запасу, назначаецца надбаўка да стыпендыi ў памерах 5 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. Навучэнцам, якiя прайшлi абавязковую ваенную службу, - 8 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 1.8. Навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў iнвалiдам I i II груп па зроку i глуханямым выплачваецца надбаўка да ўстаноўленай стыпендыi ў памеры 50 працэнтаў. 1.9. Iмянныя стыпендыi ўсiх вiдаў устаноўлены ў памеры 135 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы. 2. УМОВЫ НАЗНАЧЭННЯ СТЫПЕНДЫЙ2.1. Стыпендыi назначаюцца з першага чысла наступнага за экзаменацыйнай сесiяй месяца навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя вучацца з адрывам ад вытворчасцi i не маюць акадэмiчнай запазычанасцi па вынiках экзаменацыйнай сесii, або вынiковага кантролю ведаў за семестр /гэта вынiковыя адзнакi па прадметах, якiя не вынесены на экзамены, а таксама адзнакi па вынiках практык, прадугледжаных вучэбным планам, па курсавых работах i праектах; яны улiчваюцца нараўне з адзнакамi, якiя атрыманы на экзаменах/. Адзнакi па факультатыўных дысцыплiнах пры назначэннi стыпендый не ўлiчваюцца. 2.2. Навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя па вынiках экзаменацыйнай сесii маюць толькi добрыя, а таксама добрыя i выдатныя адзнакi, памер стыпендыi павялiчваецца на 20 працэнтаў, а маючым толькi выдатныя адзнакi - на 40 працэнтаў ад устаноўленых памераў. 2.3. Спiс навучэнцаў, якiм назначана стыпендыя, зацвярджаецца загадам дырэктара па прадстаўленню загадчыкаў аддзяленняў. 2.4. Навучэнцы, якiя страцiлi права на атрыманне стыпендыi па вынiках экзаменацыйнай сесii, не атрымоўваюць стыпендыю, пачынаючы з першага чысла наступнага пасля экзаменацыйнай сесii месяца, да лiквiдацыi iмi акадэмiчнай запазычанасцi ва ўстаноўленым парадку. Лiквiдаваўшым запазычанасць выплата стыпендыi аднаўляецца з дня пераздачы i выплачваецца ў адпаведнасцi з атрыманымi станоўчымi адзнакамi, адзнакамi за "добрую" або "добрую i выдатную" i "выдатную" паспяховасць. 2.5. У першым семестры навучання навучэнцам першага курса, якiя прыняты на аснове базавай адукацыi i на другiм курсе, якiя прыняты на базе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, стыпендыя назначаецца ў мiнiмальным памеры, ўстаноўленым для адпаведных катэгорый навучальных устаноў, без працэнтных надбавак за атрыманыя выдатныя i добрыя адзнакi на ўступных экзаменах. 2.6. Навучэнцы - стыпендыяты, якiя не з"явiлiся на экзамены у перыяд экзаменацыйнай сесii па хваробе, што засведчана адпаведным дакументам медыцынскай установы, якая мае права выдачы лiсткоў аб часовай непрацаздольнасцi, i другiх уважлiвых прычынах, якiя засведчаны неабходнымi дакументамi, атрымлiваюць стыпендыю да вынiкаў здачы экзаменаў у iндывiдуальныя тэрмiны, якiя ўстаноўлены дырэктарам навучальнай установы, пасля чаго iм назначаецца стыпендыя на агульнай падставе. 2.7. Навучэнцам, якiя атрымалi права на стыпендыю па вынiках вясенняй сесii, стыпендыя выплачваецца сумарна за два месяцы /лiпень, жнiвень/. 3. АСАБЛIВАСЦI НАЗНАЧЭННЯ СТЫПЕНДЫЙ3.1. У перыяд практыкi на рабочых месцах, у тым лiку ў тых арганiзацыях, прадпрыемствах, установах, адкуль яны былi накiраваны на вучобу, за навучэнцамi захоўваецца права на атрыманне стыпендыi. 3.2. Навучэнцам-стыпендыятам педагагiчных вучылiшчаў стыпендыя ў перыяд знаходжання iх на педагагiчнай практыцы выплачваецца незалежна ад атрыманай заработнай платы па месцы практыкi. 3.3. Прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы, заключыўшыя iндывiдуальныя дагаворы, выплачваюць за кошт сваiх сродкаў паспяваючым навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў стыпендыю, павялiчаную не менш, як на 30 працэнтаў, а пры стажы работы больш за тры гады-не менш, як на 50 працэнтаў у параўнаннi з памерамi дзяржаўных стыпендый, устаноўленых для адпаведных катэгорый навучэнцаў. 3.3.1. Падставай для выплаты стыпендый з"яўляецца даведка аб паспяховасцi навучэнца, якая накiроўваецца навучальнай установай адпаведнаму прадпрыемству. 3.3.2. У выпадку атрыманых навучэнцам нездавальняючых адзнак на экзаменацыйнай сесii або па вынiках вынiковага кантролю за семестр дырэктар навучальнай установы пiсьмова паведамляе кiраўнiку адпаведнага прадпрыемства аб неабходнасцi спынення выплаты стыпендыi гэтаму навучэнцу да лiквiдацыi запазычанасцi ў вызначаны тэрмiн. 3.3.3. У тых выпадках, калi прадпрыемствы, установы цi арганiзацыi скасуюць дамоўленасць з навучэнцамi, якiя былi накiраваны iмi на вучобу, стыпендыя iм прызначаецца i выплачваецца сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай на агульных падставах за кошт сродкаў стыпендыяльнага фонду навучальнай установы. 3.4. Навучэнцам, адлiчаным з дзенных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя аднавiлiся на навучанне, стыпендыi назначаюцца на агульнай падставе. 3.5. Навучэнцам, пераведзеным згодна з загадам адпаведнага мiнiстэрства /ведамства/ з адной навучальнай установы ў другую, стыпендыi назначаюцца да наступнай экзаменацыйнай сесii па вынiках экзаменаў, якiя былi здадзены iмi на ранейшым месцы вучобы цi ў адпаведнасцi з вынiковымi адзнакамi бягучай паспяховасцi апошняга семестра, незалежна ад акадэмiчнай запазычанасцi, якая ўтварылася у вынiку рознiцы ў вучэбных планах. 3.5.1. Навучэнцам, якiя пераведзены па асабiстай просьбе з адной навучальнай установы ў другую, а таксама з вышэйшага курса вячэрнiх i завочных навучальных устаноў /аддзяленняў/ на нiжэйшы курс дзеннага аддзялення навучальнай установы, стыпендыi назначаюцца на агульнай падставе пасля лiквiдацыi запазычанасцi па вучэбнаму плану. 3.5.2. Калi запазычанасць адсутнiчае, стыпендыя назначаецца па вынiках экзаменаў, аб чым павiнна быць указана ў акадэмiчнай даведцы цi вынiковых адзнаках апошняга семестра з пачатку заняткаў на падставе загада дырэктара аб допуску да заняткаў. 3.5.3. За час летнiх канiкул навучэнцам-стыпендыятам стыпендыi выплачваюцца навучальнай установай, у якой яны навучалiся да пераводу. 3.6. Навучэнцам-стыпендыятам у перыяд знаходжання iх у акадэмiчным адпачынку па медыцынскiх паказаннях стыпендыi выплачваюцца ў памеры 50% ад дзейнiчаючых памераў у месяц /без улiку павышэння за паспяховасць/ на перыяд акадэмiчнага адпачынку за кошт сродкаў навучальнай установы. 3.6.1. Пасля вяртання навучэнца-стыпендыята з акадэмiчнага адпачынку выплата стыпендыi яму ажыццяўляецца ў поўным памеры да вынiкаў першай экзаменацыйнай сесii цi да вынiкаў бягучага ўлiку паспяховасцi чарговага семестра, пасля чаго стыпендыя назначаецца на агульнай падставе. 3.7. Навучэнцы-стыпендыяты ў выпадку часовай непрацаздольнасцi, якая засведчана адпаведнай медыцынскай установай, якая мае права выдачы бальнiчных лiсткоў, атрымлiваюць стыпендыi ў поўным памеры да аднаўлення працаздольнасцi цi да ўстанаўлення ўрачэбна-працоўнай экспертнай камiсiяй iнвалiднасцi. 3.7.1. Навучэнкам-стыпендыяткам у перыяд водпуску па цяжарнасцi i родах праводзiцца аплата бальнiчных лiсткоў ў памерах, устаноўленых заканадаўствам за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання. Выплата стыпендый у дадзены перыяд не ажыццяўляецца. 3.7.2. Мацi або бацька, якiя вучацца з адрывам ад вытворчасцi ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах, маюць права на часткова-аплачваемы водпуск па догляду за дзiцем да 3-х гадоў. Пры гэтым асобы, якiя працягваюць вучобу з адрывам ад вытворчасцi ў перыяд знаходжання ў водпуску па догляду за дзiцем да дасягнення iм 3-х гадовага ўзросту, маюць права на атрыманне ў поўным памеры стыпендыi i дапамогi па догляду дзiцяцi. 3.7.3. Навучэнцам-стыпендыятам, хворым на сухоты, пры наяўнасцi адпаведнага рашэння органаў аховы здароўя аб iх часовай непрацаздольнасцi стыпендыя выплачваецца на працягу 10 месяцаў з дня наступлення часовай непрацаздольнасцi. 3.8. Усiм навучэнцам, якiя знаходзяцца ў акадэмiчным водпуску ў сувязi з прызывам ва Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь i якiя прыступiлi да заняткаў пасля заканчэння тэрмiновай службы, незалежна ад iх папярэдняй паспяховасцi, наяўнасцi акадэмiчнай запазычанасцi, стыпендыi налiчваюцца з дня аднаўлення навучання ў навучальнай установе i выплачваюцца на працягу дзеяння iндывiдуальнага графiку навучання /да 12-цi месяцаў/ пры ўмове яго паспяховага выканання. 3.8.1. Навучэнцам, якiя мелi да прызыву ва Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь толькi выдатныя або добрыя адзнакi па ўсiх прадметах, стыпендыя выплачваецца ў памерах, устаноўленых для навучэнцаў-выдатнiкаў i паспяваючых на "добра" i "выдатна" да чарговай экзаменацыйнай сесii /у адпаведнасцi з iндывiдуальным графiкам навучання/. 3.8.2. Навучэнцам, якiя аднавiлi заняткi у той жа навучальнай установе пасля звальнення у запас з Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i якiя пераведзены у год вяртання ва ўстаноўленым парадку ў аднатыпныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, стыпендыi назначаюцца з пачатку заняткаў i выплачваюцца ў тэрмiн дзеяння iндывiдуальнага графiку навучання /да 12-цi месяцаў/ пры ўмове яго паспяховага выканання. 3.8.3. Навучэнцам, зволеным ў запас з Узброеных Сiл на працягу навучальнага года i пакiнутым па iх заяве на паўторнае навучанне, стыпендыя назначаецца з пачатку заняткаў да вынiкаў першай экзаменацыйнай сесii або да падвядзення вынiкаў бягучай паспяховасцi за семестр. 3.8.4. Навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, прыпынiўшым навучанне ў сярэдняй навучальнай установе ў сувязi з прызывам ва Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь i адноўленым у навучальнай установе на працягу пяцi гадоў пасля звальнення ў запас, стыпендыя назначаецца з дня аднаўлення да вынiкаў чарговай экзаменацыйнай сесii або да вынiкаў улiку бягучай паспяховасцi за семестр незалежна ад рознiцы дысцыплiн, узнiкшай за гэты час у сувязi са зменай вучэбных планаў. 3.9. Навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў з лiку грамадзян, якiя карыстаюцца iльготамi ў адпаведнасцi з артыкуламi 18, 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай ахове грамадзян, якiя пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", стыпендыi павялiчваюцца на 50 працэнтаў у суадносiнах з памерамi дзяржаўных стыпендый, налiчаных для адпаведных катэгорый навучэнцаў. 3.9.1. Павелiчэнне стыпендыi праводзiцца вышэйадзначаным грамадзянам ва ўсiх навучальных установах рэспублiкi, незалежна ад iх месцазнаходжання. Падставай для павелiчэння стыпендыi для асоб, адзначаных у артыкуле 18 Закона, з"яўляецца пасведчанне ўдзельнiка лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС або даведка прынятай формы аб прадастаўленнi iльгот; у артыкулах 18, 19 - пасведчанне ўдзельнiка лiквiдацыi вынiкаў катарстрофы на Чарнобыльскай АЭС; у артыкулах 23, 24, 25 - даведка з месца жыхарства. 3.9.2. Навучэнцам, якiя вучацца за кошт сродкаў прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый павелiчэнне стыпендыi ажыццяўляецца гэтымi прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi, але не больш, чым на 50 працэнтаў у параўнаннi з памерамi дзяржаўных стыпендый, устаноўленых для адпаведных катэгорый навучэнцаў. 3.9.3. Кампенсацыя ўказаных расходаў навучальным установам, прадпрыемствам i арганiзацыям па iх разлiках праводзiцца мясцовымi фiнансавымi органамi. 3.10. Навучэнцам вячэрнiх i завочных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на час месячнага дадатковага адпачынку, якi даецца без захавання заработнай платы па месцы работы для азнаямлення непасрэдна на вытворчасцi з працай па выбранай спецыяльнасцi i падрыхтоўкi адпаведных матэрыялаў да дыпломнага праекта, налiчваецца стыпендыя ў мiнiмальным памеры, устаноўленым для навучэнцаў дзенных аддзяленняў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. 3.11. Навучэнцам сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя атрымлiваюць пенсiю, стыпендыя налiчваецца на агульнай падставе. 3.12. Навучэнцам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзяцца на выхаваннi ў апякунскiх /прыемных/ сем"ях i дзiцячых дамах сямейнага тыпу, якiя атрымоўваюць штомесячныя грашовыя выплаты на iх утрыманне, стыпендыi выплачваюцца на агульных падставах. 3.13. Стыпендыi грамадзянам замежных дзяржаў i дзяржаў СНД, якiя вучацца ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах i атрымоўваюць стыпендыi за кошт бюджэту рэспублiкi, выплачваюцца ў памерах, устаноўленых для навучэнцаў Рэспублiкi Беларусь. 3.14. На аказанне матэрыяльнай дапамогi i прэмiраванне навучэнцаў за асабiстыя поспехi ў вучобе, удзел у алiмпiядах, аглядах-конкурсах i г.д. стыпендыяльны фонд павялiчаны ў памеры 5 працэнтаў за кошт сродкаў бюджэту. 3.15. Матэрыяльная дапамога i прэмiраванне навучэнцаў за асаблiвыя поспехi ў вучобе, удзел у алiмпiядах, аглядах-конкурсах i г.д. ажыццяўляецца ў межах стыпендыяльнага фонду. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|