Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам аховы здароўя Украiны i Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь у галiне медыцыны i аховы здароўя на 1995 - 1996 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 декабря 2009 г. N 3/2368



--------------------------------

<*> Вступило в силу 17 июля 1995 года.


Мiнiстэрства аховы здароўя Украiны i Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, называемыя далей як бакi, зыходзячы з суверэннасцi дзяржаў i традыцыйных сувязей, якiя склалiся памiж iмi ў галiне медыцыны i аховы здароўя, а таксама ўлiчваючы зацiкаўленасць абодвух бакоў у далейшым развiццi ўзаемавыгаднага i раўнапраўнага супрацоўнiцтва на доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове, заключылi наступнае Пагадненне.



Артыкул 1

Бакi з улiкам пераходу на рынкавыя адносiны будуць спрыяць пашырэнню прамых сувязей памiж установамi аховы здароўя, навуковымi i iншымi ўстановамi i арганiзацыямi, названымi далей па тэксце "супрацоўнiчаючыя арганiзацыi".



Артыкул 2

Бакi дамовiлiся развiваць узаемавыгаднае супрацоўнiцтва ў наступных галiнах аховы здароўя i медыцынскай навукi:

аказанне спецыялiзаванай дапамогi даросламу i дзiцячаму насельнiцтву;

ахова навакольнага асяроддзя;

фармацыя i медыцынская тэхнiка;

падрыхтоўка навуковых i медыцынскiх кадраў;

сумеснае правядзенне навуковых распрацовак;

АСК, вылiчальная тэхнiка ў ахове здароўя;

эканомiка аховы здароўя i медыцынскай навукi;

абмен аператыўнай iнфармацыяй па надзвычайных сiтуацыях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.



Артыкул 3

Бакi ўзаемна прызнаюць дыпломы вышэйшых i сярэднiх спецыяльных медыцынскiх навучальных устаноў дзяржаў.



Артыкул 4

Сувязi памiж супрацоўнiчаючымi арганiзацыямi ажыццяўляюцца на падставе прамых дамоў, якiя павiнны адпавядаць заканадаўствам абедзвюх дзяржаў i падлягаюць пагадненню ў мiнiстэрствах аховы здароўя абодвух бакоў. Арганiзацыi, якiя супрацоўнiчаюць памiж сабой, нясуць юрыдычную i эканамiчную адказнасць за захаванне дагаварных абавязкаў. Па ўзаемнай дамоўленасцi зацiкаўленыя арганiзацыi падпiсваюць указаныя дагаворы, зыходзячы з праграм супрацоўнiцтва (артыкул 2 Пагаднення).



Артыкул 5

Бакi дамовiлiся ажыццяўляць практыку кансультацый i лячэння хворых на камерцыйнай аснове i выкарыстоўваць узаемныя разлiкi па дамоўленым цэнам або дзейным прэйскурантам, прымальным для бакоў, а таксама ўтрымлiвацца ад дзеянняў, якiя наносяць эканамiчную шкоду.



Артыкул 6

Бакi дамовiлiся не ўводзiць абмежаваннi пры заключэннi дагавораў памiж супрацоўнiчаючымi арганiзацыямi на падставе паслуг, акрамя тых, па якiх маюць месца абмежаваннi ў дзяржаве.



Артыкул 7

З боку Мiнiстэрства аховы здароўя Украiны i Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь у лячэбна-кансультатыўным, навуковым i iншых вiдах супрацоўнiцтва прымаюць удзел установы аховы здароўя, навукова-даследчыя i iншыя ўстановы, падпарадкаваныя вышэйназваным Мiнiстэрствам.



Артыкул 8

Двухбаковае супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi па артыкулу 2 дадзенага Пагаднення ажыццяўляецца на камерцыйнай аснове шляхам узаемнага накiравання хворых у спецыялiзаваныя медыцынскiя цэнтры для кансультацый i лячэння, правядзення сумесных навуковых даследаванняў, узаемных кансультацый, абмену спецыялiстамi i медыка-технiчнай iнфармацыяй, распрацоўкi метадычных матэрыялаў па выкарыстаннi новых метадаў дыягностыкi i лячэння ў пэўных галiнах аховы здароўя, арганiзацыi сiмпозiумаў, публiкацыi манаграфiй i артыкулаў, афармлення сумесных патэнтаў i iншых вiдаў супрацоўнiцтва, па якiх будзе дасягнута дамоўленасць.



Артыкул 9

Бакi будуць апавяшчаць адзiн другога аб планах правядзення з'ездаў, канферэнцый i iншых падобных мерапрыемстваў. Па просьбе навуковых i медыцынскiх таварыстваў i iншых арганiзацый сваiх дзяржаў аказваць садзейнiчанне ў прыёме спецыялiстаў, якiя бяруць удзел у гэтых мерапрыемствах за кошт накiраваных бакоў.



Артыкул 10

Бакi далi згоду забяспечваць у экстрэмальных сiтуацыях узаемную экстранную лячэбна-кансультацыйную дапамогу.



Артыкул 11

Бакi праводзяць сумесную работу па аптымiзацыi вучэбных планаў i праграм вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i наладжваюць прамыя творчыя сувязi памiж гэтымi ўстановамi, а таксама абмен студэнтамi i навучэнцамi на камерцыйнай аснове.



Артыкул 12

Бакi прадстаўляюць магчымасць для павышэння квалiфiкацыi медыцынскiх, выкладчыцкiх i навуковых кадраў у падначаленых iм установах шляхам выдзялення пуцёвак на iснуючыя цыклы, а таксама стажыроўкi на рабочых месцах на камерцыйнай аснове ў адпаведнасцi з дзейнымi прэйскурантамi або па дамоўленых цэнах, прымальных для бакоў.



Артыкул 13

Бакi ўстанаўлiваюць прамыя творчыя сувязi памiж санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi службамi Украiны i Рэспублiкi Беларусь, прымаюць работнiкаў санэпiдслужбы на курсы iнфармацыi i стажыроўкi, якiя наладжваюць НДI i СЭС, абменьваюцца вопытам па ўдасканаленнi дзейнасцi санэпiдэмслужбы.



Артыкул 14

Дадзенае Пагадненне можа быць зменена або дапоўнена па рашэннi бакоў, i гэта змяненне будзе аформлена ў выглядзе дапаўнення к Пагадненню i падпiсана ўпаўнаважанымi бакоў.



Артыкул 15

Спрэчкi памiж супрацоўнiчаючымi арганiзацыямi вырашаюцца пагадняльнымi рашэннямi бакоў, якiя заключылi Пагадненне.



Артыкул 16

Бакi дамовiлiся прывесцi ў адпаведнасць з гэтым Пагадненнем усе дагаворы, якiя ёсць памiж супрацоўнiчаючымi арганiзацыямi бакоў.



Артыкул 17

Тэрмiн дзеяння дадзенага Пагаднення аўтаматычна працягваецца на кожны год, калi адна са старон за 30 каляндарных дзён да сканчэння срока дзеяння не паведамiць у пiсьмовай форме другому боку аб якiх-небудзь змяненнях у тэксце Пагаднення; у выпадку яго скасавання бакi абавязаны паведамiць адзiн аднаму аб гэтым не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення.



Артыкул 18

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.


Пагадненне падпiсана ў г. Мiнску 17 лiпеня 1995 г. у двух экзэмплярах на ўкраiнскай i беларускай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



Мiнiстр аховы здароўя                                 Мiнiстр аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь                                   Украiны
             Подпiс                                            Подпiс





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList