Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 25.09.1995 "Аб цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэме"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1936



УЗГОДНЕНА                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
прэзiдэнт                                        першы намеснiк
Беларускай                                       Мiнiстра культуры
бiблiятэчнай                                     i друку
асацыяцыi                                        Рэспублiкi Беларусь
Г.М.Алейнiк                                      У.А.Гiлеп
20.09.1995                                       25.09.1995


1. Агульныя палажэннi

1.1. Гэта Палажэнне, распрацаванае ў адпаведнасцi з Законам аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь (22 сакавiка 1995 г.) i Палажэннем аб арганiзацыi сукупнай сеткi бiблiятэк Рэспублiкi Беларусь (29 верасня 1993 г.), з'яўляецца нарматыўным дакументам для мясцовых органаў улады пры прыняццi рашэнняў.

1.2. Цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма (ЦБС) аб'ядноўвае самастойныя публiчныя бiблiятэкi па адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму прынцыпу для найбольш эфектыўнага выкарыстання бiблiятэчных рэсурсаў. У горадзе, раёне выдзяляецца цэнтральная бiблiятэка, а астатнiя дзяржаўныя публiчныя бiблiятэкi функцыянуюць на правах яе фiлiялаў.

1.3. ЦБС мае агульны бiблiятэчны фонд з цэнтралiзаваным камплектаваннем i апрацоўкай лiтаратуры, з цэнтральным кнiгасховiшчам, адзiнае кiраўнiцтва i штат супрацоўнiкаў.

1.4. ЦБС фiнансуецца за кошт бюджэтных асiгнаванняў з улiкам сеткi бiблiятэк i адпаведных нарматываў фiнансавання для арганiзацыi бiблiятэчнага абслугоўвання ў межах горада, раёна. ЦБС можа мець дадатковыя фiнансавыя сродкi за кошт сваёй гаспадарчай i iншай не забароненай законам дзейнасцi, рэалiзацыi спецыяльных праграм, а таксама дабрачынных паступленняў ад юрыдычных i фiзiчных асоб.

1.5. Цэнтральная бiблiятэка ЦБС ажыццяўляе ўзаемадзеянне з бiблiятэкамi iншых сiстэм i ведамстваў, аказвае iм метадычную дапамогу.

1.6. ЦБС падпарадкоўваецца аддзелу (упраўленню) культуры гар(рай)выканкама.

1.7. ЦБС з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае ўласную пячатку i асобны рахунак.



2. Арганiзацыя абслугоўвання насельнiцтва

2.1. ЦБС забяспечвае кожнаму грамадзянiну аднолькавыя ўмовы для карыстання бiблiятэчнамi паслугамi.

2.2. Цэнтральная бiблiятэка i бiблiятэкi-фiлiялы арганiзуюць абслугоўванне насельнiцтва мiкрараёнаў горада i населеных пунктаў, якiя не маюць стацыянарных бiблiятэк, з дапамогай бiблiятэчных пунктаў i бiблiёбусаў.

2.3. ЦБС дае магчымасць усiм чытачам карыстацца агульным бiблiятэчным фондам праз цэнтральную бiблiятэку або праз зручную для iх бiблiятэку-фiлiял.

2.4. ЦБС стварае сiстэму iнфармацыйна-бiблiятэчнага забеспячэння насельнiцтва горада, раёна.



3. Фармiраванне i выкарыстанне бiблiятэчных фондаў

3.1. ЦБС фармiруе бiблiятэчны фонд унiверсальнага профiлю на розных носьбiтах, разлiчаны на задавальненне разнастайных патрэб насельнiцтва горада, раёна.

3.2. Камплектаванне i апрацоўку бiблiятэчнага фонду ажыццяўляе цэнтральная бiблiятэка, якая забяспечвае аператыўнасць новых паступленняў выданняў ва ўсе падраздзяленнi сiстэмы.

3.3. Фонд цэнтральнай бiблiятэкi ўключае найбольш поўны рэпертуар выданняў i iншых матэрыялаў з улiкам спецыфiкi горада, раёна. Навуковая, спецыяльная i iншая асаблiва каштоўная лiтаратура, што паступае ў адным экземпляры, найбольш важныя iнфармацыйныя i бiблiяграфiчныя матэрыялы знаходзяцца ў цэнтральнай бiблiятэцы.

3.4. Фонд бiблiятэкi-фiлiяла фармiруецца з улiкам агульнаадукацыйных патрэб насельнiцтва зоны абслугоўвання i яе асаблiвасцей.

3.5. Цэнтральная бiблiятэка рэгулярна iнфармуе ўсе структурныя падраздзяленнi аб новых паступленнях, стварае даведачны апарат на фонд сiстэмы. Бiблiятэкi-фiлiялы вядуць каталогi i картатэкi на ўласныя фонды.

3.6. Цэнтральная бiблiятэка ажыццяўляе сумарны ўлiк выданняў i iншых матэрыялаў, якiя паступаюць у ЦБС, бiблiятэкi-фiлiялы вядуць iндывiдуальны ўлiк уласнага фонду.

3.7. Выбыццё выданняў з адзiнага бiблiятэчнага фонду ЦБС (складанне актаў, выключэнне з формаў улiку, даведачнага апарату) ажыцяўляе цэнтральная бiблiятэка, зняцце з балансавага кошту - бухгалтэрыя.



4. Кiраўнiцтва цэнтралiзаванай сiстэмай

4.1. Кiраўнiцтва цэнтралiзаванай сiстэмай здзяйсняе цэнтральная бiблiятэка. Сiстэму ўзначальвае дырэктар, якi адначасова з'яўляецца кiраўнiком цэнтральнай бiблiятэкi. Дырэктар назначаецца i звальняецца з займаемай пасады вышэйстаячым органам кiравання.

4.2. Дырэктар з'яўляецца распарадчыкам крэдытаў, дзейнiчае ад iмя ЦБС на правах асабiстай адказнасцi, прадстаўляе яе без дадатковай на тое даверанасцi ў арганiзацыях i ўстановах, выдае загады ў межах сваёй кампетэнцыi.

4.3. Дырэктар назначае i звальняе з займаемай пасады работнiкаў цэнтральнай бiблiятэкi i бiблiятэк-фiлiялаў.

4.4. Пры дырэктары ствараюцца дарадчыя органы для падрыхтоўкi рашэнняў па пытаннях асноўнай дзейнасцi бiблiятэк сiстэмы.

4.5. Цэнтральная бiблiятэка штогод робiць справаздачу аб рабоце ЦБС i ва ўстаноўлены тэрмiн прадстаўляе яе ў вышэйстаячы орган i орган дзяржаўнай статыстыкi.

4.6. Цэнтральная бiблiятэка арганiзуе вучобу кадраў, аналiзуе, абагульняе i распаўсюджвае перспектыўны бiблiятэчны вопыт.

4.7. Бiблiятэчны фонд, маёмасць, абсталяванне ўсiх бiблiятэк, якiя ўваходзяць у склад ЦБС, знаходзяцца на балансе цэнтральнай бiблiятэкi.






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList