Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Примерное положение Министерства культуры Республики Беларусь от 25.09.1995 "Аб дзяржаўнай бiблiятэцы-клубе"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1935 УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Прэзiдэнт беларускай Першы намеснiк бiблiятэчнай асацыяцыi Мiнiстра культуры i друку Г.М.Алейнiк Рэспублiкi Беларусь 21.09.1995 У.А.Гiлеп 25.09.1995 1. Агульныя палажэннi1.1. Бiблiятэка-клуб ствараецца на аснове дзяржаўных бiблiятэкi i клуба па iнiцыятыве аддзела культуры праз рашэнне выканкама раённага Савета дэпутатаў з зацвярджэннем Палажэння аб канкрэтнай установе i пасля аб'яднання размяшчаецца ў адным населеным пункце. 1.1.1. Стварэнне бiблiятэкi-клуба вызначаецца на падставе асаблiвасцей населенага пункта, складу насельнiцтва, аб'ёму работы. 1.2. Бiблiятэка-клуб з'яўляецца дзяржаўнай установай комплекснага характару, спалучае ў сабе функцыi бiблiятэкi i клуба, выступае арганiзатарам культурнага жыцця населенага пункта, спрыяе выхаванню лiтаратурна-мастацкага i эстэтычнага густу насельнiцтва. 1.3. Абслугоўванне жыхароў населенага пункта арганiзуецца з улiкам iх узроставых, прафесiйных, агульнаадукацыйных, дэмаграфiчных i iншых асаблiвасцей, мясцовых традыцый, звычаяў i заняткаў. 1.4. Кантроль за дзейнасцю бiблiятэкi-клуба, аказанне ёй дапамогi ў арганiзацыi работы, стварэннi i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы, забеспячэннi кадрамi ажыццяўляюць: па тэрытарыяльнаму прынцыпу - мясцовы Савет дэпутатаў, па ведамаснаму - органы культуры. 2. Задачы i змест работы2.1. Задачы бiблiятэкi-клуба вызначаюцца тымi непасрэднымi абавязкамi, што стаяць перад самастойнымi дзяржаўнымi бiблiятэкамi i клубамi, якiя ва ўмовах аб'яднання выконваюцца ў спалучэннi. 2.2. Бiблiятэка-клуб выконвае наступную работу: - вядзе бiблiятэчнае абслугоўванне насельнiцтва, вывучае чытацкiя iнтарэсы i патрэбнасцi, прымае аператыўныя меры для iх задавальнення i развiцця, выкарыстоўвае для гэтага разнастайныя формы i метады iндывiдуальнай, групавой i масавай работы; - займаецца арганiзацыяй вольнага часу насельнiцтва з улiкам яго патрэб, забяспечвае неабходныя ўмовы для развiцця мастацкай творчасцi, стварае аматарскiя аб'яднаннi, заснаваныя на агульнасцi iнтарэсаў асобных груп жыхароў; - арганiзоўвае адпачынак насельнiцтва з улiкам яго асаблiвасцей, патрэб i магчымасцей; - вывучае, зберагае i выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасцi мясцовыя традыцыi, звычаi, абрады, народную творчасць зоны абслугоўвання бiблiятэкi-клуба. 3. Арганiзацыя работы, фiнансава-гаспадарчая дзейнасць3.1. Бiблiятэка-клуб уваходзiць у склад раённай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы (ЦБС). 3.2. Бiблiятэка-клуб мае фонд кнiг i iншых матэрыялаў, якi з'яўляецца састаўной часткай адзiнага фонду ЦБС i разлiчаны на задавальненне агульнаадукацыйных, культурных i прафесiйных запытаў чытачоў зоны абслугоўвання. Фонд бiблiятэкi-клуба фармiруе i папаўняе цэнтральная раённая бiблiятэка на агульных з iншымi фiлiяламi падставах з улiкам чытацкага профiлю. 3.3. Бiблiятэку-клуб узначальвае загадчык, якi прызначаецца i вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам ЦБС. 3.4. Арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва бiблiятэкай-клубам ажыццяўляе цэнтральная раённая бiблiятэка. 3.5. Фiнансы бiблiятэкi-клуба складаюцца з бюджэтных асiгнаванняў, спецыяльных (уласных) i прыцягнутых (спонсарскiх) сродкаў. 3.6. Заработная плата загадчыка бiблiятэкi-клуба вызначаецца ў адпаведнасцi з групай па аплаце працы работнiкаў ЦБС. 3.7. У штаце бiблiятэкi-клуба пры наяўнасцi фiнансавых сродкаў могуць быць акампанiятар, кiраўнiкi клубных аб'яднанняў i гурткоў, iншыя работнiкi. 3.8. Бiблiятэка-клуб па вынiках работы за год прадстаўляе справаздачу па форме 6-НК у цэнтральную раённую бiблiятэку i па форме 7-НК у аддзел культуры райвыканкама. 3.9. Загадчык бiблiятэкi-клуба нясе матэрыяльную адказнасць за захаванасць бiблiятэчнага фонду i iншых каштоўнасцей, якiя належаць гэтай установе. 3.10. Рабочы тыдзень кожнага супрацоўнiка павiнен складаць 40 гадзiн. 3.11. Улiк клубнай i бiблiятэчнай работы вядзецца штодзённа па адпаведных формах (дзённiк работы бiблiятэкi, журнал улiку клубнай работы, гуртка i г.д.). 3.12. Бiблiятэка-клуб робiць штогод справаздачу аб сваёй дзейнасцi перад насельнiцтвам. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|