Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Примерное положение Министерства образования Республики Беларусь от 20.10.1995 № 410 "Об образовательно-воспитательном учреждении "школа-детский сад"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2247 УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА з Мiнiстэрствам фiнансаў загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь i навукi Рэспублiкi Беларусь Намеснiк мiнiстра ад 20 кастрычнiка 1995 г. N 410 А.I.Сверж УЗГОДНЕНА з Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь Намеснiк мiнiстра В.I.Паўлаў УЗГОДНЕНА з Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь Першы намеснiк мiнiстра В.А.Сукала Школа-дзiцячы сад з'яўляецца выхаваўча-адукацыйнай установай, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", <*> прыкладным Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай установе, <**> прыкладным Палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе <***> i гэтым прыкладным Палажэннем. ------------------------------- <*> Закон "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" ад 29.10.1991 г. ("Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь", 1991, N 33, арт.598). <**> Рэестр Дзяржаўнай рэгiстрацыi за N 97/12 ад 17 лiстапада 1993 года. <***> Рэестр Дзяржаўнай рэгiстрацыi за N 80/12 ад 3 лiстапада 1993 года. Вядучымi прынцыпамi яе дзейнасцi з'яўляюцца даступнасць для насельнiцтва, дэмакратычнасць, гуманнасць, адзiнства нацыянальнага i агульначалавечага, варыятыўнасць зместу адукацыi i арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу з улiкам мясцовых сацыяльна-эканамiчных умоў i рэгiянальных асаблiвасцей, фiнансавая самастойнасць пры ўмове забеспячэння дзяржаўных патрабаванняў да адукацыi i выхавання, юрыдычная самастойнасць. Школа-дзiцячы сад - структурная адзiнка нацыянальнай сiстэмы адукацыi. 1. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ1. Школа-дзiцячы сад арганiзуецца з мэтай стварэння аптымальных умоў для выхавання i навучання дзяцей дашкольнага i школьнага ўзросту, забеспячэння пераемнасцi ў арганiзацыi i змесце выхаваўча-навучальнага працэсу, эфектыўнага выкарыстання кадравага патэнцыялу, фiнансавых сродкаў i памяшканняў. 2. Школа-дзiцячы сад забяспечвае фiзiчнае, псiхiчнае i разумовае развiцце дзiцяцi i фармiраванне яго асобы, рэалiзуе ствараемыя дзяржавай i грамадствам магчымасцi для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi, засваення нацыянальных i агульначалавечых каштоўнасцей, выхавання грамадзянскай пазiцыi. Змест i формы арганiзацыi выхаваўча-навучальнага працэсу ў школе-дзiцячым садзе павiнны спрыяць развiццю здольнасцей i iнтарэсаў дзяцей, задавальненню нацыянальна-культурных запытаў вучняў, фармiраванню гатоўнасцi да самастойнага жыцця i працы. 3. Улiчваючы вядучую ролю сям'i ў выхаваннi дзяцей, школа-дзiцячы сад i сям'я будуюць свае ўзаемаадносiны на прынцыпах супрацоўнiцтва, адкрытасцi i нясуць аднолькавую адказнасць перад дзяржавай за навучанне i выхаванне дзяцей у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. У правядзеннi навучальна-выхаваўчай работы, ахове здароўя дзяцей, развiццi iх талентаў i здольнасцей, умацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы школа-дзiцячы сад ўзаемадзейнiчае з пазашкольнымi ўстановамi, працоўнымi калектывамi прадпрыемстваў, арганiзацый, а таксама з установамi аховы здароўя, культуры, спорту, добраахвотнымi таварыствамi, творчымi саюзамi, сродкамi масавай iнфармацыi. 4. На аснове гэтага прыкладнага палажэння кожная ўстанова "школа-дзiцячы сад" распрацоўвае свой Статут, у якiм вызначаюцца нормы i правiлы жыцця калектыву з улiкам асаблiвасцей i перспектыў развiцця, правы i абавязкi членаў калектыву, а таксама Бацькоўскi дагавор, якi рэгулюе прававыя адносiны памiж установай i бацькамi, што ўзнiкаюць у працэсе выхавання i навучання дзяцей дашкольнага ўзросту. Статут зацвярджаецца канферэнцыяй калектыву школы-дзiцячага сада i рэгiструецца аддзелам адукацыi. Гэты Статут не можа абмяжоўваць правы ўдзельнiкаў навучальна-выхаваўчага працэсу. 2. АРГАНIЗАЦЫЯ, СТРУКТУРА I АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI ШКОЛЫ-ДЗIЦЯЧАГА САДА5. Навучальна-выхаваўчая ўстанова "школа-дзiцячы сад" ствараецца, рэарганiзуецца i лiквiдуецца мясцовым Саветам дэпутатаў па прадстаўленню аддзела адукацыi ў адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i "Законам аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь" ("Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь", 1995 г., N 15-16, арт.169), Указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19.09.95 г. N 383 " Аб правядзеннi рэформы органаў мясцовага кiравання i самакiравання; ад 20.10.95 г. N 433 "Аб зацвярджэннi палажэння аб парадку вырашэння пытанняў, звязаных з аб'яднаннем аднайменных адмiнiстратыўных адзiнак, якiя маюць агульны адмiнiстратыўны цэнтр". У залежнасцi ад адукацыйных запатрабаванняў насельнiцтва i рэгiянальных асаблiвасцей могуць стварацца адукацыйна - выхаваўчыя ўстановы "школа - дзiцячы сад " наступных профiляў: - школа - дзiцячы сад (асноўны профiль); - санаторная школа - дзiцячы сад; - кампенсуючая школа - дзiцячы сад (для дзяцей, якiя маюць патрэбу ў карэкцыi iх развiцця); - камбiнаваная школа - дзiцячы сад i iншыя. (абзац 2 пункта 5 раздела 2 введен приказом Минобразования от 29.11.1999 N 710) З моманту рэгiстрацыi ў выканкаме мясцовага Савета народных дэпутатаў установе прысвойваецца парадкавы нумар, i яна набывае правы юрыдычнай асобы. Школа-дзiцячы сад арганiзуецца пераважна ў сельскай мясцовасцi, дзе есць дзецi дашкольнага ўзросту, а таксама i ў гарадах пры наяўнасцi адпаведных умоў. 6. Школа-дзiцячы сад можа размяшчацца як у памяшканнi дзiцячага сада, так i ў памяшканнi школы, як у адным, так i ў некалькiх асобных будынках пры ўмове забеспячэння зручнасцi iх эксплуатацыi i пры поўным забеспячэннi санiтарна-гiгiенiчных i санiтарна-процiэпiдэмiялагiчных нормаў i правiл. 7. Пры стварэннi ўстановы "школа-дзiцячы сад" дашкольная ўстанова, якая знаходзiцца ў падпарадкаваннi прадпрыемства, установы, арганiзацыi, калгаса, саўгаса, перадаецца органам адукацыi ў парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам. 8. Структура выхаваўча-навучальнай установы "школа-дзiцячы сад" можа быць наступнай: яслi-сад - пачатковая школа (I-IУ класы); дзiцячы сад - пачатковая школа (I-IУ класы); дзiцячы сад - базавая школа (I-IX класы); дзiцячы сад - сярэдняя школа (I-XI(XII) класы). 9. Прыем дзяцей у школу-дзiцячы сад праводзiцца ў адпаведнасцi з парадкам, устаноўленым для дашкольных устаноў i школ. Узроставы састаў дзяцей, якiя залiчваюцца ў дашкольныя групы школы-дзiцячага сада, вызначаецца Саветам гэтай выхаваўча-навучальнай установы ў залежнасцi ад колькасцi груп i мясцовых умоў. Групы могуць камплектавацца па аднаўзроставаму прынцыпу або дзецьмi рознага ўзросту. У першы клас прымаюцца дзецi з шасцi гадоў або больш позняга ўзросту з улiкам медыцынскiх паказанняў i жадання бацькоў. 10. Колькасць класаў (класаў-камплектаў) i дашкольных груп у школе-дзiцячым садзе i iх напаўняльнасць вызначаецца аддзелам адукацыi сумесна з выканкамам мясцовага Савета дэпутатаў з улiкам мясцовых умоў i патрэб насельнiцтва. Пры гэтым пры наяўнасцi ў школе чатырох i больш вучняў першага класа разглядаецца пытанне аб выдзяленнi першага класа ў самастойны. 11. Абзац исключен. - Приказ Минобразования от 29.11.1999 N 710). Пытанне аб прыеме ў школу-дзiцячы сад дзяцей, якiя маюць адхiленнi ў разумовым i фiзiчным развiццi, у кожным асобным выпадку вырашаецца дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтрам цi медыцынскай установай. (абзац 2 пункта 11 раздела 2 в ред. приказа Минобразования от 29.11.1999 N 710) 12. Установа "школа-дзiцячы сад" забяспечвае збалансаванае харчаванне дзяцей дашкольнага ўзросту. Харчаванне арганiзуецца з улiкам працягласцi працы груп i ў адпаведнасцi з устаноўленымi нормамi. Пры наяўнасцi груп падоўжанага дня вучнi забяспечваюцца харчаваннем ва ўстаноўленым парадку. 13. Плата бацькоў за ўтрыманне дзяцей у дашкольных групах бярэцца ва ўстаноўленых памерах i ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Частку расходаў на ўтрыманне дзяцей могуць браць на сябе прадпрыемствы, арганiзацыi цi калгасы, якiя шэфствуюць над школай-дзiцячым садам. 14. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей ажыццяўляецца штатным цi спецыяльна замацаваным за ўстановай медыцынскiм персаналам тэрытарыяльнай лячэбна-прафiлактычнай установы, якi разам з адмiнiстрацыяй нясе адказнасць за здароўе i фiзiчнае развiцце дзяцей, правядзенне лячэбна-прафiлактычных мерапрыемстваў, сiстэматычнае абследаванне дзяцей, захаванне санiтарна-гiгiенiчных нормаў, рэжым i якасць харчавання дзяцей, дазiроўку iх фiзiчных i разумовых нагрузак. 3. АРГАНIЗАЦЫЯ ПЕДАГАГIЧНАГА ПРАЦЭСУ15. Выхаваўча-навучальная ўстанова "школа-дзiцячы сад" вядзе работу ў адпаведнасцi з нарматыўнымi праграмна-метадычнымi дакументамi, распрацаванымi i зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, з улiкам жаданняў дзяцей, iх бацькоў, магчымасцей школы-дзiцячага сада, рэгiянальных i мясцовых асаблiвасцей. 16. Выхаваўчы працэс будуецца на гуманных адносiнах да асобы выхаванца цi вучня, з улiкам яго здольнасцей, iнтарэсаў, здароўя. У выхаваўчай рабоце ўдзельнiчаюць педагогi ўстановы, бацькi, прадстаўнiкi працоўных калектываў, грамадскiх i дабрачынных арганiзацый. Выхаваўчы працэс накiраваны на выхаванне грамадзянiна, засваенне дзецьмi каштоўнасцей нацыянальнай i сусветнай культуры, неабходных для жыцця ўменняў i навыкаў. 17. З мэтай стварэння аптымальных умоў для разумовага, фiзiчнага, псiхiчнага i асобаснага развiцця дзяцей арганiзацыя выхаваўча-навучальнага працэсу будуецца па педагагiчна абгрунтаваным выбары выхавацелямi i настаўнiкамi праграм, сродкаў, форм i метадаў выхавання i навучання. Асаблiвасцю выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў дашкольных групах з'яўляецца яго бесперапыннасць на працягу календарнага года. У летнi перыяд пераважае аздараўленчая работа з дзецьмi дашкольнага ўзросту. 18. Школа-дзiцячы сад мае права на правядзенне эксперыментальнай работы па ўсiх напрамках яе дзейнасцi, за выключэннем абавязковага кампанента зместу адукацыi, пры наяўнасцi адпаведнага матэрыяльнага i фiнансавага забеспячэння. 19. Дашкольныя групы школы-дзiцячага сада могуць мець паглыбленую накiраванасць у рабоце праз усе формы выхаваўча-адукацыйнай работы. Могуць выкарыстоўвацца дадатковыя формы работы з дзецьмi, нетрадыцыйныя формы iх арганiзацыi: рознаўзроставыя групы, студыi, секцыi, гурткi i iншыя дзiцячыя аб'яднаннi. Работа гурткоў, студый, секцый арганiзуецца на ўмовах самаакупнасцi. 20. У школе-дзiцячым садзе ствараецца педагагiчны (метадычны) савет. Асноўнымi задачамi яго з'яўляюцца абмеркаванне i выбар розных варыянтаў праграм, форм i метадаў выхаваўчай i навучальнай работы з дзецьмi, вызначэнне шляхоў рэалiзацыi выбранага зместу адукацыi, павышэнне навукова-педагагiчнага i метадычнага ўзроўню выхавацеляў i настаўнiкаў. Педагагiчны цi метадычны савет арганiзуе работу па вывучэнню сучасных навучальна-выхаваўчых тэхналогiй, развiццю творчых iнiцыятыў педагогаў, распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, уносiць прапановы пры правядзеннi атэстацыi, прымае рашэннi па iншых пытаннях прафесiйнай дзейнасцi педагогаў, вызначае напрамкi сувязей школы-дзiцячагаа сада з грамадскiмi арганiзацыямi. Парадак работы педагагiчнага цi метадычнага савета вызначаецца статутам школы-дзiцячага сада. 21. Iншыя пытаннi, звязаныя з арганiзацыяй навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе i дашкольнай установе ў складзе школы-дзiцячага сада, вызначаюцца Прыкладнымi палажэннямi аб агульнаадукацыйнай школе i дзiцячай дашкольнай установе. 4. УПРАЎЛЕННЕ ШКОЛАЙ-ДЗIЦЯЧЫМ САДАМ22. Упраўленне школай-дзiцячым садам ажыццяўляецца на аснове цеснага ўзаемадзеяння яе працоўнага калектыву, бацькоў, грамадскасцi. Вышэйшым органам упраўлення школай-дзiцячым садам з'яўляецца канферэнцыя, якая праводзiцца не радзей аднаго разу ў год. Дэлегаты з правам рашаючага голасу на канферэнцыi выбiраецца сходамi калектываў вучняў II i III ступеняў, педагагiчных работнiкаў школы i бацькоў. Канферэнцыя: - прымае Статут школы-дзiцячага сада i ўносiць у яго неабходныя змяненнi; - зацвярджае асноўныя напрамкi развiцця ўстановы, вызначае шляхi павышэння эфектыўнасцi педагагiчнай i абслуговай працы; - ставiць пытаннi, звязаныя з удасканаленнем кiравання i арганiзацыйнай структуры ўстановы, рэжыму яе работы; - прымае рашэннi аб выкарыстаннi наяўных сродкаў, а таксама iншых пытанняў яе сацыяльнага развiцця; - выбiрае адкрытым або тайным галасаваннем Савет школы-дзiцячага сада, старшыню i яго намеснiкаў, вызначае тэрмiны iх паўнамоцтваў. 23. У перыяд памiж канферэнцыямi органам упраўлення выступае Савет школы-дзiцячага сада, у састаў якога ўваходзяць работнiкi школы-дзiцячага сада, прадстаўнiкi бацькоўскай грамадскасцi, шэфствуючых прадпрыемстваў i iншых зацiкаўленых арганiзацый. Савет будуе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннямi аб Савеце школы i Савеце дашкольнай установы. 24. Кiраўнiцтва дзейнасцю школы-дзiцячага сада здзяйсняе яе дырэктар (загадчык). Дырэктар (загадчык) i яго намеснiкi па навучальна-выхаваўчай рабоце назначаюцца раенным (гарадскiм) аддзелам адукацыi. Савет школы-дзiцячага сада мае права ставiць пытанне перад заснавальнiкам аб вызваленнi дырэктара (загадчыка) ад пасады цi рэкамендаваць на яе таго або iншага педагагiчнага работнiка. Дырэктар школы ўносiць прапановы аб назначэннi на пасаду або вызваленнi з яе сваiх намеснiкаў. 25. Адносiны памiж школай-дзiцячым садам i раенным (гарадскiм) аддзелам адукацыi будуюцца на прынцыпах галоснасцi i дэмакратыi. Органы кiравання адукацыяй забяспечваюць школу-дзiцячы сад фiнансавымi сродкамi, педагагiчнымi кадрамi, падручнiкамi i дапаможнiкамi, садзейнiчаюць удасканаленню вучэбнай i выхаваўчай работы, умацаванню i развiццю матэрыяльнай базы, ствараюць неабходныя ўмовы для павышэння квалiфiкацыi кадраў. Яны забяспечваюць кантроль за рэалiзацыяй дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi. 5. ПРАВАВЫЯ АДНОСIНЫ26. Школа-дзiцячы сад з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь са сваiм найменнем, бюджэтны i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку. 27. Дакументацыя ўстановы "школа-дзiцячы сад" вядзецца ў адпаведнасцi з тыпавой iнструкцыяй, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi i навукi. Пiсьмовая справаздачнасць школы-дзiцячага сада вышэйстаячым органам прадстаўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi органаў дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь. 28. Правы дзiцяцi абараняюцца дзеючым заканадаўствам. 29. Персанальную адказнасць за якасць i эфектыўнасць работы школы-дзiцячага сада, забеспячэнне аховы жыцця i здароўя дзяцей i падлеткаў, умоў працы ўсiх работнiкаў установы нясе дырэктар (загадчык). 30. Правы i абавязкi дырэктара (загадчыка), яго намеснiкаў, настаўнiкаў i выхавацеляў, дзяцей i бацькоў, цi асоб, якiя iх замяняюць, вызначаны прыкладным Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай установе i прыкладным Палажэннем аб агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь. 31. Канкрэтныя правы i абавязкi ўсiх удзельнiкаў педагагiчнага працэсу i iншых работнiкаў вызначаюцца Статутам школы-дзiцячага сада, Правiламi ўнутранага працоўнага распарадку, Палажэннем аб Савеце школы-дзiцячага сада. 6. МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ32. Мясцовыя Саветы дэпутатаў прадстаўляюць школе-дзiцячаму саду збудаваннi i памяшканнi школы цi дзiцячага сада, а таксама iнжынерныя камунiкацыi i зямельныя надзелы. Памяшканнi школы-дзiцячага сада абсталеўваюцца па дзеючых нарматывах i эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з правiламi тэхнiкi бяспекi i санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi. 33. Фiнансаванне дзейнасцi школы-дзiцячага сада ажыццяўляецца за кошт бюджэтных асiгнаванняў i бацькоўскай платы за ўтрыманне дзяцей у дашкольных групах. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання з'яўляюцца паступленнi сродкаў, атрыманых ад гаспадарчай дзейнасцi i аказання платных адукацыйных паслуг, сродкаў спонсараў, добраахвотных узносаў аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, шэфаў. 34. Аплата працы работнiкаў школы-дзiцячага сада i iх матэрыяльнае стымуляванне ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 7. МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI35. Школа-дзiцячы сад можа ўдзельнiчаць у мiжнародным супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi ва ўстаноўленым парадку. Правядзенне мерапрыемстваў па мiжнароднай дзейнасцi можа ажыццяўляцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку за кошт розных крынiц фiнансавання. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|