Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1776



--------------------------------

<*> Вступило в силу 13 августа 1998 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя называюцца ў далейшым Дагаворнымi Бакамi,

Кiруючыся палажэннямi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб дабрасуседстве i дружалюбным супрацоўнiцтве, падпiсанага ў Варшаве 23 чэрвеня 1992 года,

Жадаючы развiваць супрацоўнiцтва ў галiне мытнай справы, i прызнаючы значэнне ўзаемнай дапамогi мытных органаў,

Прымаючы пад увагу развiццё пасажырскiх i грузавых зносiн памiж абедзвюма дзяржавамi,

Перакананыя ў тым, што выкананне мытнага заканадаўства з'яўляецца адным з найважнейшых прынцыпаў мiжнароднага гандлю i, што супрацоўнiцтва мытных органаў садзейнiчае паспяховай барацьбе з дзеяннямi, супярэчнымi гэтаму заканадаўству,

Прымаючы пад увагу рэкамендацыi Савета мытнага супрацоўнiцтва ад 5 снежня 1953 года, што датычаць адмiнiстрацыйнай узаемнай дапамогi,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Азначэннi

Артыкул 1

У мэтах гэтага Пагаднення ўжываюцца наступныя тэрмiны:

1. "Мытнае заканадаўства" - нормы права, што маюць законную сiлу на тэрыторыях Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча, якiя датычаць увозу, вывазу i транзiту тавараў, абкладаемых мытнымi пошлiнамi, падаткамi, а таксама iншымi плацяжамi, альбо што з'яўляюцца прадметамi забарон, абмежаванняў, а таксама iншага рэгулявання, якое датычыць перамяшчэння тавараў праз мытную гранiцу.

2. "Мытныя органы" - у Рэспублiцы Беларусь - Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь, а ў Рэспублiцы Польшча - Старшыня Галоўнага мытнага ўпраўлення;

3. "Мытнае правапарушэнне" - учыненне, а таксама спроба ўчынення дзеянняў, што парушаюць мытнае заканадаўства;

4. "Наркатычныя сродкi i псiхатропныя рэчывы" - наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы i рэчывы, зазначаныя ў дадатках да Канвенцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый аб барацьбе супраць незаконнага абарота наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў 1988 года, альбо рэчывы, якiмi яны заменены.



Сфера дзеяння Пагаднення

Артыкул 2

1. Мытныя органы будуць ажыццяўляць узаемную дапамогу, такiм чынам i на ўмовах, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, у мэтах праверкi правiльнага выкарыстання мытнага заканадаўства праз прадухiленне, правядзенне дазнання i выкрыццё мытных правапарушэнняў.

2. Дапамога ў рамках гэтага Пагаднення будзе таксама ўключаць у сябе, па запыту, перадачу iнфармацыi, якая датычыць сапраўднага памеру мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў, што ўстанаўлiваюцца i спаганяюцца ў адпаведнасцi з мытным заканадаўствам.

3. Дапамога, аб якой iдзе размова ў пунктах 1 i 2, будзе прадастаўляцца пры адмiнiстрацыйным i судовым разглядах, уключаючы разгляд, якi праводзiцца пракуратурай альбо пад наглядам пракуратуры.

4. Дапамога ў рамках гэтага Пагаднення будзе прадастаўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дзяржавы Дагаворнага Боку, у якога запытваюць дапамогу i ў рамках кампетэнцыi, а таксама магчымасцей мытных органаў.

Гэта Пагадненне не закранае сфер супрацоўнiцтва, прадугледжаных iншымi мiжнароднымi абавязацельствамi Дагаворных Бакоў, у прыватнасцi, што датычаць прававой дапамогi па крымiнальных справах.

5. Мытныя органы будуць аказваць узаемную тэхнiчную дапамогу, у прыватнасцi, праз:

- абмен службовымi асобамi мытных органаў з мэтай азнаямлення з выкарыстоўваемымi тэхнiчнымi сродкамi, што ўяўляюць узаемны iнтарэс;

- навучанне i дапамогу ва ўдасканальваннi прафесiйнай падрыхтоўкi службовых асоб мытных органаў;

- абмен экспертамi па мытных справах;

- абмен прафесiйнай, навуковай i тэхнiчнай iнфармацыяй, якая датычыць мытнай справы,

- перадачу iнфармацыi пры дапамозе сродкаў масавай iнфармацыi аб змяненнях мытнага заканадаўства iншай Дзяржавы.



Перадача iнфармацыi

Артыкул 3

1. Мытныя органы па ўласнай iнiцыятыве альбо па запыту будуць абменьвацца любой даступнай iнфармацыяй, што датычыць асоб, тавараў, транспартных сродкаў, аб якiх вядома, альбо якiя падазраюцца ў тым, што яны ўчынiлi альбо могуць учынiць дзеяннi, што супярэчаць мытнаму заканадаўству iншага Дагаворнага Боку.

2. Мытныя органы будуць па запыту абменьвацца iнфармацыяй адносна таго, цi тавары, што вывезены з тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаварных Бакоў, былi ўвезены на тэрыторыю дзяржавы iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з мытным заканадаўствам, альбо з яго парушэннем. Гэтая iнфармацыя, па запыту, будзе змяшчаць падрабязныя звесткi аб мытным афармленнi альбо аперацыях кантролю, выкарыстаных у адносiнах да тавараў, а таксама звесткi, якiя датычаць гэтых тавараў.

3. Мытныя органы, па запыту, абменьваюцца дакументацыяй, звязанай з транспарцiроўкай i пагрузкай тавару, што змяшчае iнфармацыю аб кошце, распараджэннi таварам i яго прызначэннi.

4. Запытваемые аб дапамозе мытныя органы перадаюць дакументы, iнфармацыю i iншыя звесткi на сваёй мове з дададзеным перакладам на мове прымальнай для мытнага органа, што выступiў з запытам.



Акты i дакументы

Артыкул 4

1. Мытныя органы па запыту абменьваюцца рапартамi, распараджэннямi альбо заверанымi копiямi дакументаў, а таксама iншымi матэрыяламi, што ўтрымлiваюць любую даступную iнфармацыю адносна выкрытых альбо плануемых дзеянняў, якiя з'яўляюцца альбо могуць стаць мытнымi правапарушэннямi.

2. Па канкрэтнаму запыту копii такiх актаў, дакументаў i iншых матэрыялаў, аб якiх гаворыцца ў пункце 1, будуць завераны адпаведным чынам.

3. Дакументы, аб якiх гаворыцца ў пункце 1, могуць быць заменены камп'ютэрнай iнфармацыяй, падрыхтаванай у любой форме. Iнфармацыя, што датычыць тлумачэння альбо выкарыстання дакументаў, павiнна быць прадастаўлена адначасова.



Дазнаннi

Артыкул 5

1. Калi мытныя органы аднаго Дагаворнага Боку зробяць запыт, мытныя органы другога Дагаворнага Боку прадпрымаюць усе магчымыя афiцыйныя дазнаннi, што датычаць дзеянняў, якiя супярэчаць альбо могуць супярэчыць мытнаму заканадаўству. Вынiкi дазнання яны перадаюць запытываючым органам.

2. Калi запытываемыя мытныя органы лiчаць, што прадстаўнiк мытных органаў, што выступiлi з запытам, павiнен прысутнiчаць падчас правядзення дазнання, то яны паведамляюць аб гэтым мытным органам, што выступiлi з запытам.

3. Калi прадстаўнiк запытываючых мытных органаў павiнен прысутнiчаць пры правядзеннi дазнання, запытываючыя мытныя органы павiнны быць iнфармаваныя аб часе i месцы дзеянняў, прадпрымаемых для рэалiзацыi запыта.

4. Прадстаўнiкi мытных органаў аднаго Дагаворнага Боку, знаходзячыся на тэрыторыi Дзяржавы iншага Дагаворнага Боку, павiнны мець пiсьмовыя поўнамоцтвы сваiх мытных органаў на ўдзел у дазнаннi. Яны не могуць быць у форменным адзеннi i мець зброю.



Выкарастанне iнфармацыi i дакументаў

Артыкул 6

1. Рапарты, пасведчаннi i дакументы, а таксама iншыя матэрыялы i iнфармацыя, атрыманыя ў рамках узаемнай дапамогi, могуць быць выкарастаны ў мэтах, зазначаных у гэтым Пагадненнi, а таксама выкарастаны ў судовым i адмiнiстрацыйным разглядах, уключаючы разгляд, якi праводзiцца пракуратурай альбо пад наглядам пракуратуры. Выкарыстанне такой iнфармацыi i дакументаў у якасцi доказа ў судах, а таксама значэнне, якое павiнна iм надавацца, павiнна быць вызначана ў адпаведнасцi з нормамi права атрымлiваючай дзяржавы.

2. Любая iнфармацыя, перададзеная ў якой-небудзь форме ў рамках гэтага Пагаднення, будзе несцi канфiдэнцыяльны характар i будзе падпадаць пад абавязацельства аб захаваннi службовай тайны, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Дагаворных Бакоў.



Барацьба з кантрабандай i нелегальным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў

Артыкул 7

1. Мытныя органы, у мэтах актывiзацыi дзеянняў, звязаных з прадухiленнем, правядзеннем дазнання i барацьбой з кантрабандай, а таксама нелегальным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, без запытаў i ў магчыма кароткi тэрмiн абменьваюцца iнфармацыяй аб:

a) асобах, аб якiх вядома, альбо якiя падазраюцца ў тым, што яны займаюцца кантрабандай альбо нелегальным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў;

b) наземных, водных i паветраных сродках транспарту, кантэйнерах i пасылках, аб якiх вядома, альбо ў адносiнах да якiх iснуюць падазрэннi ў тым, што яны выкарыстоўваюцца для кантрабанды наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў.

2. Мытныя органы, без запыта, абменьваюцца iнфармацыяй аб спосабах кантрабанды i метадах, выкарыстоўваемых у нелегальным абароце наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, а таксама аб эфектыўнасцi новых метадаў iх кантролю.

3. Палажэннi гэтага Пагаднення могуць быць пашыраны на рэчывы, якiя ўжываюцца ў вытворчасцi наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў.

4. Iнфармацыя, аб якой гаворыцца ў пунктах 1 i 2 гэтага Артыкула можа перадавацца iншым адмiнiстрацыйным органам дзяржаў Дагаворных Бакоў, якiя займаюцца барацьбой з наркаманiяй, а таксама з нелегальным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў.



Дапамога па запыту

Артыкул 8

Мытныя органы аднаго Дагаворнага Боку прадпрымуць неабходныя меры для забеспячэння нагляда над:

a) фiзiчнымi альбо юрыдычнымi асобамi, у адносiнах да якiх iснуюць абгрунтаваныя прычыны, каб лiчыць, што яны парушаюць альбо парушылi мытнае заканадаўства;

b) рухам тавара, аб якiм вядома, што ён можа стаць прычынай сур'ёзнага парушэння мытнага заканадаўства;

c) транспартнымi сродкамi, у адносiнах да якiх iснуюць абгрунтаваныя падазрэннi ў тым, што яны выкарыстоўвалiся, выкарыстоўваюцца або могуць выкарыстоўвацца пры парушэннi мытнага заканадаўства.



Эксперты i сведкi

Артыкул 9

1. Па запыту мытных органаў аднаго Дагаворнага Боку мытныя органы другога Дагаворнага Боку могуць упаўнаважыць сваiх службовых асоб, у рамках прадастаўленых мытнымi органамi поўнамоцтваў, выступаць у якасцi сведкi альбо эксперта па справах, што ўваходзяць у сферу дзеяння гэтага Пагаднення.

Запыт павiнен змяшчаць падрабязныя звесткi аб прадмеце праводзiмага разгляда i аб'ём тлумачэнняў, якiя неабходна прадставiць.

У запыце неабходна вызначыць, якiя прадметы, дакументы альбо завераныя копii документаў могуць спатрэбiцца ў праводзiмым разглядзе.

2. Кожны з Дагаворных Бакоў забяспечыць асабiстую бяспеку асоб, што прыбылi па патрабаванню iншага Боку ў якасцi сведкаў альбо экспертаў.

3. Выдаткi, звязаныя з рэалiзацыяй палажэнняў пункта 2, нясе запытываючы Бок.



Форма i змест запытаў аб дапамозе

Артыкул 10

1. Запыты аб дапамозе, у рамках гэтага Пагаднення, будуць накiроўвацца ў пiсьмовай форме. Да запытаў будуць дадавацца документы, неабходныя для iх рэалiзацыi.

Калi гэтага патрабуе тэрмiновасць сiтуацыi, могуць быць прыняты запыты ў вуснай форме. Яны павiнны быць неадкладна пацверджаны пiсьмова, не пазней, чым у сямiдзённы тэрмiн.

2. Запыты, аб якiх iдзе размова ў пункце 1 гэтага Артыкула, будуць змяшчаць наступную iнфармацыю:

(a) азначэнне мытнага органа, што выступiў з запытам,

(b) характар разгляда,

(c) прадмет разгляда,

(d) назвы i адрасы бакоў, якiх закранае разгляд, калi яны вядомыя, а таксама наколькi гэта магчыма, найбольш дакладныя i вычарпальныя ўказаннi адносна фiзiчных альбо юрыдычных асоб, ахопленых разглядам,

(e) кароткае апiсанне справы, якая разглядаецца i заканадаўчыя пытаннi, звязаныя з ёй.



Выключэннi з абавязацельства аб аказаннi дапамогi

Артыкул 11

1. Калi запытываемыя мытныя органы лiчаць, што выкананне запыта можа нанесцi шкоду суверэнiтэту, бяспецы, грамадскаму ладу, гаспадарчым iнтарэсам альбо iншым iстотным iнтарэсам iх дзяржавы, то яны могуць адмовiць у аказаннi дапамогi цалкам альбо часткова, альбо паставiць выкананне запыта ў залежнасць ад ажыццяўлення вызначаных умоў.

2. Калi запыт аб дапамозе не можа быць выкананы, запытываючыя мытныя органы будуць аб гэтым неадкладна паведамлены i праiнфармаваны аб прычынах адмаўлення ў аказаннi дапамогi.



Выдаткi

Артыкул 12

Мытныя органы адмаўляюцца ад усякiх прэтэнзiй аб звароце выдаткаў, панесеных пры выкананнi гэтага Пагаднення, за выключэннем выдаткаў на сведкаў, экспертаў i перакладчыкаў, якiя не з'яўляюцца дзяржаўнымi служачымi.

Зварот выдаткаў, звязаных з выкананнем палажэнняў Пункта 5 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, будзе прадметам асобых дамоўленасцей памiж мытнымi органамi.



Рэалiзацыя Пагаднення

Артыкул 13

1. Рэалiзацыя гэтага Пагаднення даручаецца Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь i Старшынi Галоўнага мытнага ўпраўлення ў Рэспублiцы Польшча. Гэтыя органы прымаюць рашэнне аб усiх практычных сродках i мерапрыемствах, неабходных для яго рэалiзацыi.

2. Супрацоўнiцтва памiж рэгiянальнымi мытнымi органамi павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з умовамi, узгодненымi памiж iх цэнтральнымi мытнымi органамi.



Артыкул 14

1. Калi мытны орган, у якога запытваецца дапамога, не з'яўляецца адпаведным органам па выкананню запыта, то ён перадае запыт у адпаведны орган. Любая дапамога, аказваемая такiм чынам, будзе перадавацца праз мытны орган, у якi паступiў запыт.



Уступленне ў сiлу i паведамленне

Артыкул 15

1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу па сканчэннi трыццацi дзён з дня атрымання апошняй ноты, што пацвярджае выкананне ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення гэтага Пагаднення ў сiлу.

2. Гэта Пагадненне заключана на неабмежаваны тэрмiн. Яно можа быць дэнансавана шляхам абмена дыпламатычнымi нотамi i губляе сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з дня атрымання такой ноты другiм Дагаворным Бокам.


Здзейснена ў Варшаве 27 лiстапада 1995 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым кожны з тэкстаў мае аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь               За Урад Рэспублiкi Польшча
                    Подпiс                                   Подпiс





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList