Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi i адукацыi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1766 -------------------------------- <*> Уступiла ў сiлу 29 красавiка 1996 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi", кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Заключнага Акта Нарады па Бяспецы i Супрацоўнiцтву ў Еўропе, Парыжскай Хартыi для Новай Еўропы, палажэннямi Еўрапейскай Культурнай Канвенцыi, Кракаўскага Сiмпозiума па пытаннях еўрапейскай культурнай спадчыны, кiруючыся палажэннямi Дагавору памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i дружалюбным супрацоўнiцтве ад 23 чэрвеня 1992 года, улiчваючы Дэкларацыю Урада Рэспублiкi Беларусь i Урада Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi i дукацыi ад 18 лiстапада 1992 года, абапiраючыся на шматвяковыя традыцыi культурнага супрацоўнiцтва беларускага i польскага народаў i ўлiчваючы iх этнiчную i культурную блiзкасць, прызначаючы гiстарычны ўклад абодвух народаў у агульную культурную спадчыну Еўропы, улiчваючы той факт, што беларусы i палякi, якiя пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i Рэспублiкi Беларусь, уносiлi i ўносяць iстотны ўклад у развiццё абедзвюх дзяржаў i iх культур, з мэтай падтрымкi ўзаемнага плённага супрацоўнiцтва i абменаў памiж культурнымi, навуковымi i адукацыйнымi ўстановамi, а таксама з мэтай надання асаблiвага значэння непасрэдным, творчым кантактам памiж людзьмi, дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Дагаворныя Бакi на прынцыпах раўнапраўя будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры, навукi i адукацыi згодна з палажэннямi гэтага Пагаднення. Артыкул 2Кожны з Дагаворных Бакоў будзе прыкладаць намаганнi па папулярызацыi мастацкiх i культурных каштоўнасцяў другога Дагаворнага Боку, забяспечваючы шырокi доступ да iх сваiх грамадзян, развiваючы дзяржаўныя, грамадскiя i прыватныя кантакты. Артыкул 3Дагаворныя Бакi будуць своечасова ўзаемна iнфармаваць адзiн аднаго аб канферэнцыях, конкурсах, фестывалях i iншых мiжнародных мерапрыемствах у галiне культуры i мастацтва, якiя адбываюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча. Артыкул 4Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць наладжванне непасрэдных кантактаў i ўзаемныя абмены опернымi, балетнымi, тэатральнымi трупамi, iншымi творчымi калектывамi i салiстамi. Артыкул 5Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю абменаў выстаўкамi памiж дзяржаўнымi музеямi, галерэямi, бiблiятэкамi, архiвамi, выдаючы, у меру магчымасцяў, выстаўкам з асаблiвым значэннем урадавыя гарантыi ўзамен за iх страхаванне. Артыкул 6Дагаворныя Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне кiнематаграфii праз супольную пастаноўку фiльмаў i аказанне ўзаемных вытворча-творчых паслуг, садзейнiчаць папулярызацыi кiнамастацтва сваiх краiн як праз удзел у мiжнародных праглядах фiльмаў, якiя яны будуць праводзiць, так i праз абмены фiльмамi на гандлёвых i негандлёвых умовах. Дагаворныя бакi будуць спрыяць арганiзацыi сустрэч творцаў i спецыялiстаў у галiне кiнематаграфii, а таксама праглядаў фiльмаў другога Дагаворнага Боку. Артыкул 7Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць развiццё непасрэдных кантактаў i супрацоўнiцтва памiж творчымi арганiзацыямi, асацыяцыямi, культурнымi ўстановамi i фондамi. Артыкул 8Дагаворныя Бакi будуць спрыяць узаемнай перадачы вопыту ў галiне развiцця культуры, мастацтва i лiтаратуры праз арганiзацыю канферэнцый i iншых навуковых форумаў, а таксама праз узаемныя абмены спецыялiстамi i сумесную навукова-даследчую дзейнасць. Артыкул 9Дагаворныя Бакi будуць аказваць усебаковую падтрымку пашырэнню i паглыбленню непасрэднага супрацоўнiцтва памiж вучонымi, навуковымi ўстановамi, акадэмiямi навук, а таксама iншымi навуковымi арганiзацыямi абедзвюх дзяржаў. Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца да забеспячэння неабходных умоў для навуковага супрацоўнiцтва праз наступнае: - абмены навуковымi супрацоўнiкамi; - правядзенне сумесных даследаванняў; - стварэнне сумесных навуковых аддзяленняў; - абмены iнфармацыяй, публiкацыямi i навуковай дакументацыяй; - даступнасць архiўных матэрыялаў, бiблiятэчных збораў i iншых крынiц матэрыялаў; - арганiзацыя сумесных навуковых мерапрыемстваў (кангрэсаў, канферэнцый, сiмпозiумаў, навуковых экспедыцый i т.п.); - iншыя канкрэтныя формы супрацоўнiцтва, якiя могуць быць прадугледжаны ў мiжведамасных пагадненнях. Артыкул 10Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва i абмен вопытам у галiне вышэйшай школы i навукi, таксама будуць спрыяць непасрэднаму супрацоўнiцтву памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, аддзяленнямi, навукоўцамi i iншымi спецыялiстамi абедзвюх дзяржаў, асаблiва праз: - стажыроўкi, абмены вiзiтамi навукоўцаў, выкладчыкаў i iншых спецыялiстаў; - прыём на працу выкладчыкаў; - навучанне студэнтаў на ўмовах поўнага цi частковага курса навучання; - павышэнне квалiфiкацыi навуковых кадраў (навучанне аспiрантаў, дактарантура, моўныя курсы i т.п.); - абмен студэнтамi падчас летняй практыкi; - узгадненне i рэалiзацыю сумесных даследчых праграм; - абмены навуковай дакументацыяй i iнфармацыяй; - супрацоўнiцтва навукоўцаў, якiя займаюцца даследаваннем гiстарычных i культурных сувязяў. Артыкул 11Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва i абмены ў галiне адукацыi i ствараць адпаведныя ўмовы для непасрэдных кантактаў памiж агульнаадукацыйнымi, прафесiйнымi школамi розных тыпаў i iншымi асветнымi ўстановамi, асаблiва праз: - абмены настаўнiкамi i спецыялiстамi ў галiне асветы; - абмены вучнямi; - абмены праграмамi навучання, падручнiкамi i iншымi матэрыяламi ў галiне адукацыi з унясеннем у выпадку неабходнасцi паправак да iх; - супрацоўнiцтва ў галiне дыдактычных сродкаў. Артыкул 12Дагаворныя Бакi будуць узаемна прызнаваць дыпломы аб заканчэннi вышэйшых навучальных устаноў, дыпломы, што пацвярджаюць атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi, навуковых ступеняў i званняў, а таксама дакументы аб агульнай сярэдняй адукацыi, у тым лiку атэстаты сталасцi на ўмовах, вызначаных у асобным пагадненнi. Артыкул 13Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца забяспечыць, адпаведна, асобам, якiя належаць да беларускай меншасцi ў Рэспублiцы Польшча, i польскай меншасцi ў Рэспублiцы Беларусь, умовы, спрыяльныя для захавання, развiцця i выказвання сваёй нацыянальнай, культурнай, моўнай, этнiчнай самабытнасцi, свабоды веравызнання без якой-небудзь дыскрымiнацыi i пры поўнай роўнасцi перад законам. Дагаворныя Бакi ў рамках заканадаўства iх дзяржаў будуць усебакова падтрымлiваць дзейнасць грамадска-культурных арганiзацый, якiя аб'ядноўваюць вышэйпамянёных асоб, i ствараць умовы для атрымання iмi матэрыяльнай дапамогi з тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Артыкул 14Кожны з Дагаворны Бакоў у адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам стварае на тэрыторыi сваёй дзяржавы асобам, зазначаным у Артыкуле 13 гэтага Пагаднення, умовы для вывучэння роднай мовы. З гэтай мэтай кожны з Дагаворных Бакоў: - забяспечвае зацiкаўленым асобам на ўмовах добраахвотнасцi доступ да вывучэння i навучання на роднай мове ў дашкольных установах, пачатковых i сярэднiх школах сiстэмы навучання Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча, а таксама iмкнецца да стварэння магчымасцi навучання на роднай мове ў вышэйшых навучальных установах; - садзейнiчае вывучэнню мовы, гiсторыi i культуры другога Дагаворнага Боку, а таксама павышэнню ўзроўню навучання на ўсiх ступенях адукацыi ў недзяржаўных установах адукацыi; - забяспечвае адпаведную падрыхтоўку i ўдасканаленне настаўнiцкiх кадраў для патрэб адукацыйных устаноў нацыянальных меншасцей; - забяспечвае па ўзаемнаму ўзгадненню магчымасць працы настаўнiкам, накiраваным у школы другiм Дагаворным Бокам. Артыкул 15Дагаворныя Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву памiж арганiзацыямi i таварыствамi адукацыi дарослых i будуць падтрымлiваць арганiзацыю канферэнцый, навуковых мерапрыемстваў, абмен спецыялiстамi ў галiне адукацыi дарослых. Артыкул 16Дагаворныя Бакi ў межах унутранага заканадаўства будуць ствараць на тэрыторыi сваiх дзяржаў культурныя ўстановы другога Дагаворнага Боку - Культурны Цэнтр Беларусi ў Рэспублiцы Польшча i Польскi Iнстытут у Рэспублiцы Беларусь - i аказваць дапамогу ў iх дзейнасцi. Статус гэтых культурных устаноў будзе ўрэгуляваны асобным пагадненнем. Артыкул 17Дагаворныя Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэдных кантактаў i супрацоўнiцтву памiж вышэйшымi, сярэднiмi i прафесiйнымi школамi культуры i мастацтва на падставе заключаных памiж iмi пагадненняў i праграм. Артыкул 18Дагаворныя Бакi прызнаюць аўтарскiя i сумежныя правы на творы грамадзян i ўстаноў другога Дагаворнага Боку, а таксама iх правапераемнiкаў незалежна ад месца iх першага друкавання i забяспечваюць гэтым правам ахову. Падрабязныя ўмовы i парадак такой аховы будуць вызначаны ў асобным пагадненнi памiж Дагаворнымi Бакамi, якое будзе заключана не пазней аднаго года з дня ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення. Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца да ўзаемнага прызнання аўтарскiх i сумежных правоў згодна са стандартамi аховы гэтых правоў, якiя дзейнiчаюць у Еўрапейскiм Саюзе. Артыкул 19Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне архiўнай справы памiж зацiкаўленымi ўстановамi, у прыватнасцi, Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь i Галоўнай Дырэкцыяй Дзяржаўных Архiваў Рэспублiкi Польшча, згодна з падпiсанымi пагадненнямi асаблiва супрацоўнiцтва па: - абмену, па магчымасцi, поўнай iнфармацыяй аб матэрыялах, якiя датычаць Беларусi, у архiвах Польшчы i матэрыялах, якiя датычаць Польшчы, у беларускiх архiвах; - абмену копiямi (мiкрафiльмамi, ксеракопiямi i т.п.) найважнейшай дакументацыi гэтага роду памiж абодвума Дагаворнымi Бакамi, падрыхтоўкi публiкацый архiўных дакументаў, якiя датычаць беларуска-польскiх сувязяў. Артыкул 20Дагаворныя Бакi абавязваюцца захоўваць культурную спадчыну i ахоўваць гiстарычныя помнiкi i культурную спадчыну кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Дагаворныя Бакi пагаджаюцца, што культурныя каштоўнасцi, нелегальна вывезеныя з тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў i нелегальна ўвезеныя на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку, падлягаюць вяртанню на падставе адпаведных норм мiжнароднага права. Артыкул 21Дагаворныя Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне iнвентарызацыi, даследаванняў, кансервацыi i рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, забяспечваць спецыялiстам, даследчым калектывам i зацiкаўленым грамадзянам другога Дагаворнага Боку доступ да гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў, i iнфармацыi аб iх, а таксама прадпрымуць дзеяннi, накiраваныя на вяртанне рухомых гiсторыка-культурных i бiблiятэчных каштоўнасцяў, якiя падлягаюць перадачы на падставе адпаведных норм мiжнароднага права. Артыкул 22Выкананне артыкулаў 20 i 21 даручаецца ўпаўнаважаным Урадаў, якiя могуць ствараць сумесныя калектывы экспертаў i падпiсваць адпаведныя пагадненнi. Артыкул 23Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва памiж дзяржаўнымi арганiзацыямi i ўстановамi, адказнымi за справы моладзi, i спрыяць непасрэдным кантактам памiж маладзёжнымi арганiзацыямi i моладдзю абодвух Дагаворных Бакоў. Артыкул 24Дагаворныя Бакi будуць сумесна дзейнiчаць у галiне аховы правоў дзяцей згодна з Канвенцыяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый аб правах дзiцяцi ад 20 лiстапада 1989 года. Артыкул 25Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне фiзiчнай культуры i спорту, якое ажыццяўляецца як праз урадавыя, так i няўрадавыя арганiзацыi. Артыкул 26Дагаворныя Бакi будуць спрыяць развiццю турыстычных абменаў, у тым лiку з мэтай узаемнага знаёмства з культурай i навукай абедзвюх дзяржаў. Артыкул 27Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць выданне перакладаў беларускiх твораў у Рэспублiцы Польшча i польскiх - у Рэспублiцы Беларусь, а таксама сумесных двухмоўных выданняў. Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца да арганiзацыi кнiгаабмену, а таксама да адкрыцця беларускай кнiгарнi ў Варшаве i польскай кнiгарнi ў Мiнску. Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў для пашырэння доступу да навуковай лiтаратуры i перыёдыкi. Дагаворныя Бакi будуць арганiзоўваць выстаўкi i кнiжныя кiрмашы. Артыкул 28Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне тэлебачання ў межах Пагадненняў, заключаных памiж зацiкаўленымi ўстановамi. Артыкул 29Дагаворныя Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву ў галiне радыё, у тым лiку: - абмену iнфармацыяй; - стварэнню i выпуску праграм для нацыянальных меншасцей. Дагаворныя Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва памiж iнфармацыйнымi агенцтвамi абедзвюх дзяржаў. Артыкул 31Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва абедзвюх дзяржаў у галiне аховы здароўя i медыцынскiх навук на падставе асобных пагадненняў. Артыкул 32Канкрэтныя фiнансавыя ўмовы абмену ў галiнах, акрэсленых у гэтым Пагадненнi, будуць вызначаны ў выканаўчых пратаколах, якiя будуць заключаны памiж Дагаворнымi Бакамi, а таксама ў пагадненнях i праграмах супрацоўнiцтва памiж адпаведнымi ўстановамi i ведамствамi ў межах iх кампетэнцыi, згодна з заканадаўствам кожнай з дзяржаў. Артыкул 33Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга з пiсьмовых паведамленняў аб выкананнi кожным Дагаворным Бокам унутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для ўступлення ў сiлу вышэйназванага Пагаднення. Гэта Пагадненне заключана на пяцiгадовы перыяд. Яно падлягае аўтаматычнаму прадаўжэнню на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму Боку аб сваiм рашэннi дэнансаваць яго не пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення. Артыкул 34З дня ўступлення ў дзеянне гэтага Пагаднення трацiць сiлу ў адносiнах да абодвух Дагаворных Бакоў Пагадненне памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Польскай Народнай Рэспублiкай аб навуковым i культурным супрацоўнiцтве, падпiсанае ў Маскве 14 снежня 1970 года. Здзейснена ў горадзе Варшаве 27 лiстапада 1995 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Польшча Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|