Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Письмо Министерства культуры Республики Беларусь от 22.12.1995 "Тыпавыя штаты ўстаноў клубнага тыпу, навукова-метадычных цэнтраў i iншых культурна-асветных устаноў"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1939 УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Першы намеснiк Мiнiстра Рэспублiкi Беларусь культуры i друку А.I.Сверж Рэспублiкi Беларусь 22.12.1995 У.А.Гiлеп 22.12.1995 ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi; раённых метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культурна-асветнай работы; гарадскiх метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культасветработы; раённых i гарадскiх дамоў, палацаў культуры; раённых, гарадскiх цэнтраў рамёстваў, народнага мастацтва; цэнтральных дамоў культуры, цэнтраў нацыянальных культур, сельскiх дамоў культуры; цэнтраў, дамоў, клубаў фальклору, народнай творчасцi, народнага мастацтва; сельскага клуба; клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў, дамоў сацыяльных паслуг, дамоў вольнага часу i iнш.; раённых музеяў; груп цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры пры аддзеле культуры райвыканкама; цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэмАгульныя ўмовы ўвядзення пасад спецыялiстаў i iншага персаналу ва ўстановах клубнага тыпу, навукова-метадычных цэнтрах i iншых культурна-асветных установах1. Пасада кiраўнiка гуртка, студыi, аб'яднання, калектыву ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожны гурток, студыю, аб'яднанне, калектыў. 2. Пасада аператара ўводзiцца ў штат навукова-метадычных цэнтраў пры наяўнасцi капiравальна-множальнай тэхнiкi. 3. Пасада прыбiральшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 500 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы. Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца 1 адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi - пры плошчы ўборкi менш 250 кв.м. 4. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 100 кручкоў у гардэробе. 5. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год. 6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў. 7. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi, 1 адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi. Пасада вадзiцеля ўводзiцца пры наяўнасцi аўтатранспартнага сродку (аўтамабiля, аўтобуса). 8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ цэнтральных дамоў культуры, цэнтраў нацыянальных культур, сельскiх дамоў культуры----+--------------------------------+----------+-------------------------- N ¦ Назва пасад ¦Колькасць ¦ Дадатковыя ўмовы п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ ўвядзення адзiнак ----+--------------------------------+----------+-------------------------- 1. Дырэктар 1 2. Мастацкi кiраўнiк 1 3. Хармайстар, балетмайстар 1 Пры наяўнасцi не меней 3 гурткоў, калектываў адпаведнага жанру 4. Акампанiятар 1 Пры наяўнасцi калектыву мастацкай самадзейнасцi --------------------------------------------------------------------------- ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ раённых метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культурна-асветнай работы---+----------------------------------+----------+------------------------- N ¦ ¦Колькасць ¦ Дадатковыя ўмовы п/п¦ Назва пасад ¦ адзiнак ¦ ўвядзення адзiнак ---+----------------------------------+----------+------------------------- 1. Дырэктар 1 2. Вядучыя спецыялiсты па этнаграфii 4 Пры наяўнасцi не менш 12 i фальклору, вакальна-харавому, калектываў адпаведнага харэаграфiчнаму, тэатральнаму, жанру музычна-iнструментальнаму мастацтву 3. Рэжысёр па арганiзацыi масавых 1 свят i тэатралiзаваных прадстаўленняў 4. Метадысты па аматарскiх 2 аб'яднаннях, культурна-досугавай дзейнасцi 5. Сакратар-машынiстка 1 --------------------------------------------------------------------------- ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ раённых i гарадскiх дамоў, палацаў культуры----+--------------------------------+---------+--------------------------- N ¦ Назва пасад ¦Колькасць¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ адзiнак ----+--------------------------------+---------+--------------------------- 1. Дырэктар 1 2. Намеснiк дырэктара 1 3. Мастацкi кiраўнiк 1 4. Загадчык дзiцячага аддзела 1 5. Рэжысёр, балетмайстар, 3 Пры наяўнасцi не менш 3 хармайстар гурткоў, калектываў адпаведнага жанру 6. Метадыст I катэгорыi 1* 7. Метадыст I i II катэгорыi 2* *Уводзяцца пры адсутнасцi ў раёне навукова-метадычнага цэнтра 8. Рэдактар 1* 9. Мастак-афармiцель 1 10. Iнжынер 1 11. Кладаўшчык 1 12. Акампанiятар 1 Пры наяўнасцi калектываў мастацкай самадзейнасцi 13. Касцюмер 1 --------------------------------------------------------------------------- Заўвага. Намеснiк дырэктара i загадчык аддзела, кладаўшчык уводзяцца ў клубных установах, якiя аднесены да I i II групы па аплаце працы. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ раённых музеяў----------------------------------------+---------------------------------- Назва пасад ¦ Колькасць адзiнак ----------------------------------------+---------------------------------- 1. Дырэктар 1 2. Галоўны захавальнiк 1 3. Старшы навуковы супрацоўнiк 1 4. Навуковы супрацоўнiк 1 5. Мастак 1 6. Загадчык гаспадаркi 1 --------------------------------------------------------------------------- Заўвагi: 1. Пасада музейнага наглядчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнкi на 2 залы, пры наяўнасцi асобнага ўваходу ў залу - 1 адзiнка на залу. 2. Пасада загадчыка фiлiяла ўводзiцца толькi пры яго наяўнасцi. 3. Пасада прыбiральшчыцы ўстанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 500 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы. Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца 1 адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi - пры плошчы ўборкi менш 250 кв.м. 4. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 100 кручкоў у гардэробе. 5. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнкi ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год. 6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў. 7. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi i адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi. 8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты музеяў з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых. ТЫПАВЫ ШТАТНЫ РАСКЛАД абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi----+--------------------------------+---------+--------------------------- N ¦ Назва пасад ¦Колькасць¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ адзiнак ----+--------------------------------+---------+--------------------------- 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ----+--------------------------------+---------+--------------------------- 1. Дырэктар 1 2. Намеснiк дырэктара - загадчык 1 аддзела (лабараторыi) традыцыйнай культуры 3. Намеснiк дырэктара (мастацкi 1 кiраўнiк) - загадчык аддзела аматарскай творчасцi i культурна-досугавай дзейнасцi 4. Галоўны бухгалтар 1 5. Бухгалтар 1 6. Загадчык гаспадаркай 1 7. Сакратар-машынiстка 1 Аддзел (лабараторыя) традыцыйнай культуры 1. Галоўныя спецыялiсты па 2 этнаграфii i фальклору, выяўленчаму i дэкаратыўна- прыкладному мастацтву 2. Вядучыя спецыялiсты па народных 3 традыцыях i абрадах, народных промыслах, народна-сцэнiчнаму касцюму 3. Загадчык (метадыст) музея, 1 Пры наяўнасцi музея, выставачнай залы выставачнай залы Аддзел аматарскай творчасцi i культурна-досугавай дзейнасцi 1. Галоўныя спецыялiсты па 5 вакальна-харавому, харэаграфiчнаму, тэатральнаму, музычна-iнструментальнаму мастацтву, культурна-досугавай дзейнасцi 2. Галоўны рэжысёр па арганiзацыi 1 тэатралiзаваных масавых свят i прадстаўленняў 3. Вядучыя спецыялiсты па 2 музычнаму мастацтву, аматарскiх аб'яднаннях 4. Метадыст па рабоце з дзецьмi i 1 падлеткамi Iнфармацыйна-аналiтычны i рэпертуарна-выдавецкi аддзел 1. Загадчык аддзела 1 2. Галоўны спецыялiст па 1 рэпертуарна-выдавецкай дзейнасцi 3. Вядучыя спецыялiсты па 2 iнфармацыйна-аналiтычнай дзейнасцi, тэхнiчных сродках 4. Рэдактар 1 5. Лабарант 1 --------------------------------------------------------------------------- Заўвагi: 1. Пры наяўнасцi дзеючых пры метадычных цэнтрах мастацкiх калектываў, якiя з'яўляюцца базавымi творчымi лабараторыямi, уводзiцца адпаведная адзiнка кiраўнiка калектыву. 2. Пасады абслугоўваючага персаналу ўводзяцца ў адпаведнасцi з агульнымi ўмовамi для ўстаноў клубнага тыпу i навукова-метадычных цэнтраў. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ раённых, гарадскiх цэнтраў рамёстваў, народнага мастацтва-----+---------------------------+----------+------------------------------ N ¦ Назва пасад ¦Колькасць ¦ Дадатковыя ўмовы ўвядзення п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ адзiнак -----+---------------------------+----------+------------------------------ 1. Дырэктар 1 2. Метадыст-майстар 1 - 2 Пры эксперыментальным аднаўленнi рэдкiх традыцыйных рамёстваў, патрабуючых глыбокага вывучэння, збору матэрыялаў i iнш. 3. Малодшы навуковы 1 Пры наяўнасцi выставачнай супрацоўнiк залы, музейнай экспазiцыi 4. Загадчык гаспадаркай 1 --------------------------------------------------------------------------- ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ цэнтраў, дамоў, клубаў фальклору, народнай творчасцi, народнага мастацтва----+-------------------------------+----------+--------------------------- N ¦ Назва пасад ¦Колькасць ¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ адзiнак ----+-------------------------------+----------+--------------------------- 1. Дырэктар 1 2. Акампанiятар 1 Пры наяўнасцi калектыву мастацкай самадзейнасцi --------------------------------------------------------------------------- ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ гарадскiх метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культасветработы----+--------------------------------+---------+--------------------------- N ¦ Назва пасад ¦Колькасць¦ Заўвагi п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ ----+--------------------------------+---------+--------------------------- 1. Дырэктар 1 2. Вядучыя спецыялiсты па асноўных 2 Пры наяўнасцi не менш 12 жанрах народнай творчасцi калектываў адпаведнага жанру 3. Метадысты аматарскiх 3 аб'яднанняў, культурна- досугавай дзейнасцi 4. Рэжысёр па арганiзацыi масавых 1 свят i тэатралiзаваных прадстаўленняў --------------------------------------------------------------------------- ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ сельскага клуба----+-------------------------------+----------+--------------------------- N ¦ Назва пасад ¦Колькасць ¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ адзiнак ----+-------------------------------+----------+--------------------------- 1. Загадчык 1 2. Акампанiятар 1 Пры наяўнасцi калектыву мастацкай самадзейнасцi --------------------------------------------------------------------------- ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў, дамоў сацыяльных паслуг, дамоў вольнага часу i iнш.----+--------------------------------+---------+--------------------------- N ¦ Назва пасад ¦Колькасць¦Дадатковыя ўмовы ўвядзення п/п ¦ ¦ адзiнак ¦ адзiнак ----+--------------------------------+---------+--------------------------- 1. Загадчык 1 2. Акампанiятар 1 Пры наяўнасцi калектыву мастацкай самадзейнасцi --------------------------------------------------------------------------- Заўвага. Назвы клуб-бiблiятэка або бiблiятэка-клуб i iншыя зацвярджаюцца ў залежнасцi ад наяўнасцi адпаведных памяшканняў, аб'ёму i профiлю работы, кнiжных фондаў i г.д. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ груп цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры пры райаддзеле культуры <*>---------------------------------------------------------------+----------- Назва пасад ¦ Колькасць ¦ адзiнак ---------------------------------------------------------------+----------- 1. Начальнiк групы 1 2. Iнжынер I катэгорыi 1 3. Кладаўшчык 1 4. Рабочы па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання (столяр, слесар-сантэхнiк, электрык) 3 5. Дапаможны рабочы 2 6. Вадзiцель 1 --------------------------------------------------------------------------- -------------------------------- <*> Ствараецца па рашэннi мясцовых Саветаў. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм Мiнiстэрства культуры i друку Рэспублiкi Беларусь-------------------------------+----------------------+-------------------- ¦ Колькасць адзiнак ¦ +----------------------+ Назва пасад ¦група па аплаце працы ¦ Заўвагi +-----+-----T----+-----+ ¦ I ¦ II ¦III ¦ IV ¦ -------------------------------+-----+-----+----+-----+-------------------- Цэнтральная гарадская, раённая бiблiятэка Адмiнiстрацыя Дырэктар 1 1 1 1 Намеснiк дырэктара 2 2 1 1 Сакратар-машынiстка 1 1 - - Аддзел абслугоўвання i iнфармацыi (чытальная зала, абанемент, даведачная служба, МБА) Загадчык аддзела 1 1 1 1 Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 - Вядучы бiблiятэкар 2 - - - Бiблiятэкар (пры 2-зменным 4 4 4 4 рэжыме работы) Загадчык iнфармацыйна- 1 1 - - бiблiяграфiчнага сектара Галоўны бiблiёграф 1 1 1 - Бiблiёграф 1 1 1 1 Аддзел камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду Загадчык аддзела 1 1 1 1 Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 - Вядучы бiблiятэкар 1 - - - Бiблiятэкар 3 3 2 2 Аддзел бiблiятэчнай рэкламы i маркетынгу Загадчык аддзела 1 1 1 1 Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 - Вядучы бiблiятэкар 1 - - - Метадыст 2 2 1 1 Бiблiятэкар 1 1 1 1 Мастак-афармiцель 1 1 1 1 Аддзел матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i гаспадарчага абслугоўвання Загадчык аддзела 1 1 1 1 Падсобны рабочы 1 1 1 1 Вадзiцель 1 1 1 1 Пры наяўнасцi аўтатранспарту Аператар размнажальнай тэхнiкi 1 1 1 1 Пры наяўнасцi размнажальна- капiравальных апаратаў Iнжынер 1 1 1 1 Пры наяўнасцi ЭВМ Пераплётчык 3 2 1 1 --------------------------------------------------------------------------- Заўвагi: 1. Дырэктар цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы з'яўляецца адначасова кiраўнiком цэнтральнай бiблiятэкi. 2. Пасада iнспектара па кадрах уводзiцца пры наяўнасцi не менш за 80 адзiнак па штатнаму раскладу. 3. У аддзеле абслугоўвання i iнфармацыi цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў звыш 4200 i 60 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзяцца адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары (бiблiёграфы), вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары (бiблiёграфы) з разлiку адна адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач; 0,5 адзiнкi на кожныя наступныя 350 чытачоў i 5 тыс. кнiгавыдач. У iнфармацыйна-бiблiяграфiчным сектары цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў у сiстэме звыш 45 тыс. i 800 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца адна адзiнка бiблiёграфа на кожныя 20 тыс. чытачоў сiстэмы. 4. У цэнтральных бiблiятэках i бiблiятэках-фiлiялах могуць стварацца спецыялiзаваныя аддзелы (сектары): абслугоўвання вучняў старэйшых, малодшых класаў, мастацтва, нотна-музычныя, юнацкiя; абанементы, чытальныя залы або сектары кнiг па замежных мовах; фанатэкi i г.д. Аддзелы (сектары) ствараюцца ў межах колькасцi адзiнак бiблiятэчных работнiкаў, якiя вызначаны ў адпаведнасцi з п. 3. 5. У аддзеле камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду цэнтральнай бiблiятэкi апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзяцца штатныя адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары, вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары. Пры гэтым агульная колькасць штатных адзiнак устанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнкi на 6 тыс. экз. паступленняў i выбыцця бiблiятэчнага фонду (кнiг, часопiсаў, газет, аўдыёвiзуальных матэрыялаў). 6. У гарадскiх i гарпасялковых фiлiялах агульная колькасць бiблiятэчных работнiкаў (акрамя загадчыка фiлiяла) вызначаецца з разлiку адна штатная адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач у год, у дзiцячых фiлiялах - 600 чытачоў i 9 тыс. кнiгавыдач у год, у сельскiх фiлiялах - на кожныя 450 чытачоў i 6 тыс. кнiгавыдач у год. 7. У аддзеле бiблiятэчнай рэкламы i маркетынгу апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца пасада метадыста з разлiку адна адзiнка на кожныя 15 бiблiятэк у раённай ЦБС i 10 бiблiятэк у гарадской ЦБС. 8. Пасада загадчыка гарпасялковай i сельскай бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў звыш 700 i 10 тыс. кнiгавыдач. 9. Пасада загадчыка гарадской бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў звыш 2 тыс. i 30 тыс. кнiгавыдач. 10. Нарматывы нагрузкi па колькасцi чытачоў i кнiгавыдач для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання i iнфармацыi, камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду ўстанаўлiваюцца ў памеры 50% ад норм, якiя прадугледжаны для бiблiятэчных работнiкаў адпаведных аддзелаў. На iншыя кiруючыя пасады ўказаныя нарматывы не распаўсюджваюцца. 11. Для цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм з колькасцю чытачоў звыш 95 тыс. у год i 1,520 тыс. кнiгавыдач структура i штаты вызначаюцца ў iндывiдуальным парадку па ўзгадненнi з адпаведнымi органамi кiравання. 12. Пасада прыбiральшчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 300 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 300 кв.м колькасць прыбiральшчыкаў вызначаецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 150 кв.м, менш за 150 кв.м - уводзiцца 0,25 адзiнкi прыбiральшчыцы. Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца адна адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 150 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi пры плошчы ўборкi менш за 150 кв.м. 13. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 80 нумароў у гардэробе. 14. Пасада дворнiка ўводзiцца ў адпаведнасцi з нормамi плошчы, што прыбiраецца. Нормы ўстанаўлiваюцца выканкамамi органаў мясцовай улады. 15. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку адна адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год. 16. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнкi на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi, адна адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi. 17. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органоў кiравання, якiя выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|