Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 02.04.1996 № 123 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2278 У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам эканомiкi Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь. 2. Лiчыць страцiўшымi сiлу пiсьмы Мiнадукацыi N 04-6/576 ад 8 лiстапада 1993 г. аб падрыхтоўцы спецыялiстаў у ВНУ i ССНУ па новых спецыяльнасцях i N 04-6/128 ад 18 красавiка 1994 г. аб парадку ўвядзення ў дзеянне пералiку спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiзацый i квалiфiкацый да гэтага пералiку ў частцы, якiя датычацца вышэйшых навучальных устаноў. 3. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у месячны тэрмiн давесцi Палажэнне да вышэйшых навучальных устаноў i органаў кiравання iмi. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснiк Намеснiк Мiнiстра эканомiкi Мiнiстра працы Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь А.М.Тур В.I.Паўлаў 28.03.1996 29.03.1996 ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 02.04.1996 N 123 У адпаведнасцi з распараджэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 1993 г. N 381-р устанаўлiваецца наступны парадак адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новых спецыяльнасцях i спецыялiзацыях. 1. Для ўключэння новых спецыяльнасцей у Пералiк зацiкаўлены бок (мiнiстэрства, арганiзацыя, прадпрыемства, навучальная ўстанова i г.д.) накiроўвае ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi прапанову з абгрунтаваннем неабходнасцi ўключэння iх у Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. У абгрунтаваннi неабходна ўказаць: - тлумачэнне неабходнасцi адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў у ВНУ рэспублiкi па новай спецыяльнасцi; - перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi; - квалiфiкацыю спецыялiста; - функцыянальна-службовыя абавязкi, характар i змест працоўнай дзейнасцi спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi, iстотнае адрозненне ад патрабаванняў да спецыялiстаў па сумежных (падобных) спецыяльнасцях; - дзе i на якiх пасадах будуць працаваць выпускнiкi новай спецыяльнасцi; - кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь у спецыялiстах дадзенай спецыяльнасцi на блiжэйшыя 10 - 15 гадоў; - крынiцы фiнансавання падрыхтоўкi спецыялiстаў. Да прапановы неабходна прыкласцi праект нарматыўнай вучэбнай дакументацыi (вучэбны план, квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста), паказаць наяўнасць вучэбна-лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем, хадайнiцтва ўстаноў, зацiкаўленых у падрыхтоўцы спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi. Мiнiстэрства адукацыi i навукi вывучае прад'яўленыя матэрыялы, пры неабходнасцi арганiзуе экспертызу i накiроўвае iх на ўзгадненне ў Мiнiстэрства працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь. Пры станоўчым вырашэннi прапановы новая спецыяльнасць загадам Мiнiстра адукацыi i навукi ўключаецца ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. 2. Для адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па спецыяльнасцях, якiя ўключаны ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, але з'яўляюцца новымi для дадзенай ВНУ, прапанову неабходна падаваць у орган кiравання гэтай ВНУ. У прапанове неабходна паказаць: - мэтазгоднасць адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новай для ВНУ спецыяльнасцi пры яе наяўнасцi ў другiх ВНУ рэспублiкi; - наяўнасць або магчымасць стварэння да пачатку навучальнага года неабходнай вучэбна-метадычнай дакументацыi i лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем; - працаўладкаванне выпускнiкоў пасля заканчэння вучобы; - спiс прафесарска-выкладчыцкiх кадраў, якiя будуць ажыццяўляць навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах з указаннем атрыманых у ВНУ спецыяльнасцей, вучоных ступеней i навуковых спецыяльнасцей, iншых звестак, якiя пацвярджаюць квалiфiкацыю гэтых кадраў па профiлю адкрываемай спецыяльнасцi. Орган кiравання ВНУ па падпарадкаванасцi ацэньвае мэтазгоднасць адкрыцця новай спецыяльнасцi i па ўзгадненнi з Мiнадукацыяй прымае рашэнне аб яе адкрыццi. 3. Спецыялiзацыi спецыяльнасцей, па якiх дазволена падрыхтоўка спецыялiстаў, уводзяцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi па заяўках прадпрыемстваў, арганiзацый з улiкам пажаданняў студэнтаў пры наяўнасцi неабходнай матэрыяльнай базы i прафесарска-выкладчыцкiх кадраў. Яны павiнны спрыяць паглыбленню ведаў студэнтаў у адпаведнай вобласцi будучай дзейнасцi выпускнiкоў. Адкрыццё спецыялiзацый неабходна ўзгаднiць з органамi кiравання па падпарадкаванасцi i Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь. 4. Ва ўсiх выпадках пры адкрыццi новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый неабходна вытрымаць наступныя ўмовы: - навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах павiнны праводзiць выкладчыкi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю па дадзенай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), маюць адпаведныя навуковыя працы, з iх не менш двух з'яўляюцца дактарамi або кандыдатамi навук непасрэдна па профiлю спецыяльнасцi (спецыялiзацыi); - запатрабаванасць прадпрыемстваў, арганiзацый усiх формаў уласнасцi ў адзначаных спецыялiстах; - мiнiмальныя дадатковыя затраты па стварэнню вучэбна-метадычнай i лабараторнай базы па новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi); - рэкамендацыi вучэбна-метадычных аб'яднанняў па мэтазгоднасцi адкрыцця новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi). Змяненнi назвы спецыяльнасцi або квалiфiкацыi спецыялiстаў ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi пасля атрыманага ўзгаднення працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтву зацiкаўленых мiнiстэрстваў, другiх цэнтральных органаў кiравання i вышэйшых навучальных устаноў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|