Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 02.04.1996 № 125 "Аб удасканаленнi метадычнага забеспячэння сiстэмы адукацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2279



З мэтай удасканалення метадычнага забеспячэння сiстэмы адукацыi, вызначэння найбольш эфектыўнага механiзма яго рэалiзацыi загадваю:

1. Размеркаваць памiж рэспублiканскiмi падведамнымi ўстановамi наступныя асноўныя функцыi па метадычнаму забеспячэнню сiстэмы адукацыi:

Нацыянальны iнстытут   - падрыхтоўка прагнозаў i канцэпцый развiцця
адукацыi                 адукацыi i выхавання. Распрацоўка
                         стандартаў, зместу навучання, педагагiчных
                         тэхналогiй, методык дыягностыкi i ацэнкi
                         якасцi ведаў, узроўню выхаванасцi
                         навучэнцаў, вучэбна-праграмнай дакументацыi
                         па агульнаадукацыйных прадметах, а таксама
                         метадалогii стварэння вучэбна-метадычных
                         комплексаў для навучання i выхавання,
                         камп'ютэрных i iншых сродкаў навучання для
                         ўсiх тыпаў навучальна-выхаваўчых устаноў.
                         Распрацоўка сацыяльна-экаманамiчных,
                         сацыякультурных i
                         арганiзацыйна-педагагiчных праблем
                         праектавання новых мадэляў
                         навучальна-выхаваўчых устаноў у гарадской i
                         сельскай мясцовасцi, псiхалагiчнага
                         забеспячэння навучальна-выхаваўчага
                         працэсу. Навукова-метадычнае i
                         арганiзацыйна-педагагiчнае забеспячэнне
                         псiхалагiчнай i сацыяльна-педагагiчнай
                         дапамогi сем'ям i дзецям,
                         сацыяльна-педагагiчным службам рэабiлiтацыi
                         сiстэмы адукацыi.

Рэспублiканскi         - навуковае абгрунтаванне мадэляў
iнстытут                 прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй
прафесiянальнай          спецыяльнай адукацыi, прафесiянальнага
адукацыi                 навучання, павышэння квалiфiкацыi i
                         перападрыхтоўкi кадраў, выхавання ў
                         прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
                         спецыяльных навучальных установах,
                         навучальна-вытворчых i вучэбна-курсавых
                         камбiнатах i iншых навучальных установах, а
                         таксама непасрэдна на вытворчасцi,
                         каардынацыя дзейнасцi рэгiянальных
                         метадычных органаў прафесiянальнай
                         адукацыi, вучэбна-метадычных органаў
                         галiновых мiнiстэрстваў i ведамстваў.
                         Распрацоўка i ўдасканаленне пералiкаў
                         (класiфiкатараў) прафесiй i спецыяльнасцей,
                         стандартаў, тыпавых вучэбных планаў i
                         праграм прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй
                         спецыяльнай адукацыi, методыкi выхаваўчай
                         дзейнасцi, метадалогii стварэння
                         вучэбна-метадычных комплексаў, камп'ютэрных
                         i iншых сродкаў навучання, а таксама зместу
                         i тэхналогiй праверкi якасцi
                         прафесiянальнай адукацыi ў
                         прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
                         спецыяльных навучальных установах, сiстэме
                         павышэння прафесiянальнай квалiфiкацыi i
                         перападрыхтоўкi дарослага насельнiцтва.
                         Навуковае i метадычнае забеспячэнне
                         падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння
                         квалiфiкацыi кадраў
                         прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
                         спецыяльных навучальных устаноў,
                         рэгiянальных метадычных органаў i органаў
                         кiравання прафесiянальна-тэхнiчнай i
                         сярэдняй спецыяльнай адукацыяй усiх
                         узроўняў. Узаемадзеянне з Нацыянальным
                         iнстытутам адукацыi i Рэспублiканскiм
                         iнстытутам вышэйшай школы i гуманiтарнай
                         адукацыi па пытаннях метадычнага
                         забеспячэння агульнаадукацыйных дысцыплiн.

Рэспублiканскi         - навуковае i метадычнае забеспячэнне
iнстытут вышэйшай        павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
школы i гуманiтарнай     кадраў кiраўнiкоў i спецыялiстаў ВНУ;
адукацыi                 манiторынг, навуковы аналiз i ацэнка стану
                         вышэйшай адукацыi ў рэспублiцы, распрацоўка
                         метадалагiчных праблем развiцця i
                         нарматыўнай базы вышэйшай адукацыi;
                         арганiзацыйная i iнфармацыйная падтрымка
                         метадычнай работы ў вышэйшай школе,
                         арганiзацыя i каардынацыя дзейнасцi
                         метадычных аб'яднанняў выкладчыкаў,
                         укараненне новых тэхналогiй навучання i
                         прыватных методык;
                         арганiзацыйна-iнфармацыйная падтрымка
                         мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне
                         вышэйшай адукацыi. Навуковае i метадычнае
                         забеспячэнне перападрыхтоўкi i павышэння
                         квалiфiкацыi выкладчыцкiх кадраў у галiне
                         гуманiтарных навук; распрацоўка зместу i
                         базавых вучэбных праграм гуманiтарных
                         дысцыплiн; арганiзацыйная, iнфармацыйная,
                         метадычная i навуковая падтрымка выкладання
                         гуманiтарных дысцыплiн.

Iнстытут               - канцэптуальнае абгрунтаванне мадэляў
павышэння квалiфiкацыi   павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
i перападрыхтоўкi        кiраўнiкоў i педагогаў дашкольных i
кiруючых работнiкаў      пазашкольных устаноў, агульнаадукацыйных
i спецыялiстаў           школ усiх тыпаў, школ-iнтэрнатаў, дзiцячых
                         дамоў, прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
                         спецыяльных навучальных устаноў у галiне
                         агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi i выхавання.
                         Навуковае, метадычнае i арганiзацыйнае
                         забеспячэнне павышэння квалiфiкацыi i
                         перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i
                         спецыялiстаў агульнай сярэдняй адукацыi,
                         дашкольных i пазашкольных устаноў, органаў
                         кiравання агульнай сярэдняй адукацыяй,
                         iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў,
                         iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi i iх
                         атэстацыi.

Рэспублiканскi         - распрацоўка канцэптуальных мадэляў i
iнстытут iнавацыйных     iнавацыйных тэхналогiй непарыўнай тэхнiчнай
тэхналогiй пры           адукацыi, навучальна-нарматыўнай
Беларускай дзяржаўнай    дакументацыi, сродкаў навучання i
палiтэхнiчнай акадэмii   тэхналогiй па тэхнiчных спецыяльнасцях,
                         арганiзацыйна-метадычнае забеспячэнне
                         падрыхтоўкi спецыялiстаў па сучасных
                         тэхналогiях з выкарыстаннем лакальных i
                         глабальных iнфармацыйных сiстэм, павышэнне
                         квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
                         сярэднiх спецыяльных i вышэйшых тэхнiчных
                         навучальных устаноў.

Дзяржаўная iнспекцыя   - вывучэнне ўзроўню ведаў i выхаванасцi
навучальных устаноў      навучэнцаў i студэнтаў пры атэстацыi
                         навучальных устаноў. Ацэнка эфектыўнасцi
                         выкарыстання навучальнымi ўстановамi
                         вучэбна-метадычнай прадукцыi ў
                         навучальна-выхаваўчым працэсе.

Рэспублiканская        - нарматыўнае i метадычнае забеспячэнне
навукова-педагагiчная    ўпраўленняў, аддзелаў адукацыi, iнстытутаў
бiблiятэка               удасканалення настаўнiкаў, iнстытутаў
                         павышэння квалiфiкацыi, агульнаадукацыйных
                         школ усiх тыпаў, дашкольных i пазашкольных
                         устаноў, прафесiянальна-тэхнiчных i
                         сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў па
                         пытаннях дзейнасцi бiблiятэк.

Рэспублiканская        - арганiзацыйнае забеспячэнне алiмпiяднага
завочная фiзiка-         руху школьнiкаў. Распрацоўка метадычных
матэматычная             матэрыялаў для арганiзацыi i правядзення
i хiмiчная школа         заняткаў i спаборнiцтваў з таленавiтымi
                         дзецьмi па матэматыцы, фiзiцы, хiмii,
                         iнфарматыцы i бiялогii.

Вылiчальна-аналiтычны  - каардынацыя распрацоўкi i ўкаранення ў
цэнтр                    навучальна-выхаваўчы працэс навучальных
                         устаноў усiх тыпаў iнфармацыйных
                         тэхналогiй, вучэбна-метадычнага i
                         праграмнага забеспячэння iнфармацыйных
                         тэхналогiй. Каардынацыя распрацоўкi
                         вучэбных праграм i вучэбна-метадычных
                         матэрыялаў курса iнфарматыкi базавай i
                         сярэдняй адукацыi.

Рэспублiканскi цэнтр   - метадычнае забеспячэнне
фiзiчнага выхавання i    навучальна-выхаваўчага працэсу па фiзiчнай
спорту навучэнцаў i      культуры ў дашкольных i пазашкольных
студэнтаў                установах, агульнаадукацыйных школах усiх
                         тыпаў, прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх
                         спецыяльных i вышэйшых навучальных
                         установах. Каардынацыя
                         арганiзацыйна-метадычнай дзейнасцi,
                         павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
                         спецыялiстаў вышэйшых навучальных устаноў,
                         упраўленняў i аддзелаў адукацыi па пытаннях
                         фiзiчнага выхавання дзяцей дашкольнага
                         ўзросту, навучэнцаў i студэнтаў.

Навукова-метадычны     - аналiз забеспячэння навучальна-выхаваўчых
цэнтр вучэбнай кнiгi i   устаноў усiх тыпаў вучэбнай кнiгай i
сродкаў навучання        сродкамi навучання, арганiзацыя
                         падрыхтоўкi, выдання, экспертызы i
                         забеспячэння навучальна-выхаваўчых устаноў
                         усiх тыпаў вучэбнай, метадычнай,
                         навукова-папулярнай i даведачнай
                         лiтаратурай, метадычнае забеспячэнне
                         адукацыйнага i выхаваўчага працэсаў у
                         дашкольных i пазашкольных установах,
                         арганiзацыя распрацоўкi, экспертызы сродкаў
                         навучання i выхавання (вучэбнае
                         абсталяванне, вучэбна-наглядныя
                         дапаможнiкi, тэхнiчныя i iншыя сродкi
                         навучання i выхавання) для навучальных i
                         выхаваўчых устаноў усiх тыпаў, арганiзацыя
                         i каардынацыя распрацовак
                         навукова-тэарэтычных пытанняў стварэння
                         вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання, навуко-
                         ва-нарматыўнай базы для правядзення экс-
                         пертных ацэнак новых падручнiкаў i вучэбных
                         дапаможнiкаў, сродкаў навучання.

2. Зацвердзiць схему размеркавання функцый па навукова-метадычнаму i метадычнаму забеспячэнню ступеняў адукацыi за рэспублiканскiмi адукацыйнымi ўстановамi, упраўленнямi i аддзеламi адукацыi ў адпаведнасцi з дадаткам (дадаецца).

3. Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.М.), Iнстытуту павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi (Жук А.I.), Рэспублiканскiм iнстытутам прафесiянальнай адукацыi (Шкляр А.Х.), вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi (Гайсёнак В.А.), iнавацыйных тэхналогiй пры БДПА (Сапёлкiн Я.П.), Вылiчальна-аналiтычнаму цэнтру (Лiстапад М.I.), Рэспублiканскай завочнай фiзiка-матэматычнай i хiмiчнай школе (Шыш В.А.), Рэспублiканскай навукова-педагагiчнай бiблiятэцы (Шамелава А.В), Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.), Рэспублiканскаму цэнтру фiзiчнага выхавання i спорту навучэнцаў i студэнтаў (Варсiн Я.М.), Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Шабановiч Б.I.) забяспечыць работу ўстаноў, якiя яны ўзначальваюць, па выкананню вышэйадзначаных функцый i з iх улiкам, пры неабходнасцi у месячны тэрмiн унесцi змяненнi ў дзеючыя статуты.

4. Галоўным упраўленням вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.), агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.), аддзелу па праблемах вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Цярляеў А.М.), упраўленням аховы дзяцiнства i спецыяльнай адукацыi (Бубен С.С.), павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў А.I.), выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.), дашкольнага выхавання (Карасцялёва Т.М.), сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.), прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.), падрыхтоўкi навуковых кадраў i каардынацыi навуковых даследаванняў (Рэўт А.П.):

4.1. аказаць неабходную арганiзацыйна-метадычную дапамогу адпаведным установам рэспублiканскага падпарадкавання па рэалiзацыi функцый, выкладзеных у дадатку;

4.2. распрацаваць у месячны тэрмiн механiзм рэалiзацыi функцый метадычнага забеспячэння дашкольнага, пазашкольнага выхавання, агульнай сярэдняй i прафесiйнай адукацыi ўстановамi рэспублiканскага падпарадкавання;

4.3. забяспечыць сумесна з Упраўленнем замежных сувязей (Цiханаў У.Ю.) на працягу 1996 года наладжванне на пастаяннай аснове дзелавых кантактаў навучальных устаноў з адпаведнымi ўстановамi блiзкага i далёкага замежжа па пытаннях арганiзацыi вучэбна-метадычнай работы.

5. Лiчыць страцiўшымi сiлу загады Мiнiстэрства адукацыi ад 30 красавiка 1993 г. N 135 "Аб арганiзацыйна-метадычным забеспячэннi сiстэмы адукацыi" i ад 16 верасня 1993 г. N 281 "Аб удасканаленнi функцый НМ Цэнтра вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання".

6. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Валадзько У.Ф.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



Дадатак



СХЕМА РАЗМЕРКАВАННЯ ФУНКЦЫЙ ПА МЕТАДЫЧНАМУ ЗАБЕСПЯЧЭННЮ СТУПЕНЯЎ АДУКАЦЫI ЗА РЭСПУБЛIКАНСКIМI АДУКАЦЫЙНЫМI ЎСТАНОВАМI, УПРАЎЛЕННЯМI I АДДЗЕЛАМI АДУКАЦЫI

----------+-------------------+-------------------------------------------------------------------------------------------
¦Накiрункi¦Выконваемыя функцыi¦Ступенi адукацыi, тыпы навучальных устаноў i выканаўцы адпаведных функцый                      ¦
¦дзейнасцi¦                   +----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦                   ¦Дашкольнае¦Базавая ¦Агульная  ¦Пазашколь-¦Прафесiя-¦Сярэдняя ¦Вышэйшая ¦Падрыхтоўка¦Павышэнне  ¦
¦         ¦                   ¦выхаванне ¦адукацыя¦сярэдня   ¦нае выха- ¦нальна-  ¦спецы-   ¦адукацыя ¦навуковых  ¦квалiфiка- ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦адукацыя  ¦ванне i   ¦тэхнiчная¦яльная   ¦         ¦i навукова-¦цыi i пера-¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦навучанне ¦адукацыя ¦адукацыя ¦         ¦педагагiч- ¦падрыхтоў- ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦ных кадраў ¦ка кадраў  ¦
¦         ¦                   +----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦                   ¦ДДУ       ¦Базавая ¦СШ        ¦Рэспублi- ¦ПТНУ     ¦ССНУ     ¦ВНУ      ¦Аспiрантура¦IПК,ФПК,   ¦
¦         ¦                   ¦          ¦школа   ¦ПТНУ      ¦канскiя   ¦         ¦ВПВ      ¦         ¦i дактаран-¦спец.      ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦ССНУ      ¦ўстановы  ¦         ¦ВТВ      ¦         ¦тура       ¦факультэты ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦МВВК      ¦адпаведна-¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦га профiлю¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦    1    ¦        2          ¦    3     ¦    4   ¦   5      ¦     6    ¦    7    ¦     8   ¦    9    ¦     10    ¦     11    ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦Навуковае¦Распрацоўка        ¦НIА       ¦НIА     ¦НIА, РIПА ¦НIА,РIПА, ¦НIА,РIПА ¦НIА,РIIТ,¦РIВШiГА, ¦НIА, IПК   ¦IПК, НIА,  ¦
¦забеспя- ¦канцэптуальных     ¦          ¦        ¦          ¦Рэсп.уст. ¦РIВШiГА  ¦РIПА,    ¦РIIТ,ВНУ,¦ВНУ, РIПА  ¦РIВШiГА,   ¦
¦чэнне    ¦падыходаў i        ¦          ¦        ¦          ¦адпав.    ¦         ¦РIВШiГА  ¦НIА      ¦РIВШiГА    ¦РIПА, РIIТ ¦
¦         ¦праграм развiцця   ¦          ¦        ¦          ¦профiлю   ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Правядзенне экс-   ¦НIА, IПК  ¦НIА,    ¦НIА,      ¦НIА, РIПА,¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК,       ¦
¦         ¦перыментаў, ма-    ¦          ¦РIВШiГА,¦РIВШiГА,  ¦Рэсп.уст. ¦РIВШiГА  ¦РIВШiГА, ¦ВНУ      ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦нiторынг сiстэ-    ¦          ¦IПК     ¦РIПА, IПК ¦адпав.про-¦         ¦РIIТ     ¦РIIТ     ¦           ¦РIПА, РIIТ ¦
¦         ¦мы адукацыi        ¦          ¦        ¦          ¦фiлю, IПК ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦Нарма-   ¦Распрацоўка пала-  ¦НIА       ¦НIА     ¦НIА, РIПА ¦НIА,      ¦РIПА,    ¦РIПА     ¦РIВШiГА, ¦НIА, IПК,  ¦IПК,       ¦
¦тыўнае   ¦жэнняў i iншых     ¦          ¦РНПБ    ¦РНПБ      ¦РНПБ,     ¦РНПБ     ¦РIIТ,    ¦РIIТ     ¦РIПА,      ¦РIВШiГА,   ¦
¦забеспя- ¦актаў ведамаснага  ¦          ¦        ¦          ¦РIПА,     ¦         ¦РНПБ     ¦бiбл.    ¦РIВШiГА    ¦РIПА, РIIТ ¦
¦чэнне    ¦нарматыўнага       ¦          ¦        ¦          ¦Рэсп.уст. ¦         ¦         ¦БДУ      ¦           ¦           ¦
¦         ¦характару          ¦          ¦        ¦          ¦адпав.    ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦профiлю   ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦Вучэбна- ¦Распрацоўка тыпавой¦НIА       ¦НIА     ¦НIА, РIПА ¦РIПА, НIА ¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА, ¦НIА, РIПА, ¦IПК,       ¦
¦праграм- ¦вучэбна-праграмнай ¦          ¦        ¦          ¦Рэсп. уст.¦РIВШiГА  ¦РIIТ,    ¦РIIТ, ВНУ¦РIВШiГА    ¦РIВШiГА,   ¦
¦нае за-  ¦дакументацыi       ¦          ¦        ¦          ¦адпав.    ¦         ¦РIВШiГА  ¦         ¦           ¦РIПА, РIIТ ¦
¦беспя-   ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦профiлю   ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦чэнне    ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Распрацоўка экспе- ¦НIА       ¦НIА     ¦НIА, РIПА ¦НIА, РIПА ¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА  ¦НIА        ¦IПК,       ¦
¦         ¦рыментальнай ву-   ¦          ¦        ¦          ¦          ¦РIВШiГА  ¦РIВШiГА, ¦ВНУ      ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦чэбна-праграмнай   ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦НIА      ¦         ¦           ¦РIПА, РIIТ ¦
¦         ¦дакументацыi       ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Распрацоўка вучэб- ¦НIА       ¦НIА,    ¦НIА, РIПА ¦НIА, РIПА ¦НIА, РIПА¦РIПА     ¦ВНУ      ¦           ¦РIПА, IПК  ¦
¦         ¦на-праграмнай даку-¦          ¦РЦФВС   ¦РЦФВС     ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦ментацыi для наву- ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦чання грамадзян з  ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦недахопамi ў фiзiч-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦ным i iнтэлектуаль-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦ным развiццi, а    ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦таксама iнвалiдаў  ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦Забеспя- ¦Распрацоўка метада-¦НIА       ¦НIА     ¦НIА, РIПА ¦НIА, РIПА ¦НIА, РIПА¦НIА, РIПА¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК,       ¦
¦чэнне    ¦логii стварэння ву-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦РIIТ     ¦РIIТ, ВНУ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦сродкамi ¦чэбна-метадычных   ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIПА, РIIТ ¦
¦навучання¦комплексаў         ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Распрацоўка i экс- ¦НМЦ,      ¦НМЦ,    ¦НМЦ,ВАЦ   ¦НМЦ       ¦НМЦ,     ¦НМЦ,     ¦НМЦ,     ¦           ¦НМЦ,       ¦
¦         ¦перыментальная пра-¦ВАЦ       ¦ВАЦ     ¦          ¦Рэсп.уст. ¦РIВШiГА  ¦РIIТ,    ¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК,       ¦
¦         ¦верка вучэбна-мета-¦          ¦        ¦          ¦адпав.    ¦         ¦РIВШiГА  ¦РIIТ, ВНУ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦дычных комплексаў  ¦          ¦        ¦          ¦профiлю   ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIПА, РIIТ ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Вытворчасць сродкаў¦НМЦ,      ¦НМЦ,    ¦НМЦ,      ¦НМЦ       ¦НМЦ      ¦НМЦ      ¦НМЦ      ¦           ¦НМЦ        ¦
¦         ¦навучання          ¦ВАЦ       ¦ВАЦ     ¦ВАЦ       ¦РIПА,     ¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIIТ, ВНУ¦           ¦IПК,       ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦Рэсп.уст. ¦РIВШiГА  ¦РIIТ,    ¦         ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦адпав.    ¦         ¦РIВШiГА  ¦         ¦           ¦РIПА, РIIТ ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦профiлю   ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦Метады-  ¦Распрацоўка   рэка-¦МНЦ,      ¦ВАЦ,НIА,¦ВАЦ, НIА, ¦НМЦ       ¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК, РIПА  ¦
¦чнае     ¦мендацый па  выкла-¦РЦФВС,    ¦НМЦ,    ¦РIПА,     ¦РIПА,     ¦НМЦ,     ¦РIIТ,    ¦РIIТ, ВНУ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦забес-   ¦данню асобных прад-¦НIА, IПК  ¦РНПБ,   ¦НМЦ,      ¦РНПБ,     ¦РIВШiГА, ¦НМЦ,     ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦пячэнне  ¦метаў,    праблемах¦          ¦РЦФВС,  ¦РНПБ,     ¦Рэсп.уст. ¦РНПБ,    ¦РIВШiГА, ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦выхавання,  арганi-¦          ¦IПК     ¦РЦФВС,    ¦адпав.    ¦РЦФВС    ¦РНПБ,    ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦зацыi дзейнасцi на-¦          ¦        ¦IПК       ¦профiлю,  ¦         ¦РЦФВС    ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦вучальных устаноў i¦          ¦        ¦          ¦IПК       ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦органаў  кiравання,¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦бiблiятэк,  падрых-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦тоўка    метадычных¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦пiсьмаў            ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Падрыхтоўка i      ¦НМЦ       ¦НМЦ     ¦НМЦ       ¦Рэсп.уст. ¦НМЦ      ¦НМЦ      ¦НМЦ,     ¦           ¦IПК, РIПА  ¦
¦         ¦выданне вучэбна-   ¦          ¦        ¦          ¦адпав.    ¦         ¦         ¦ВНУ      ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦метадычнай,        ¦          ¦        ¦          ¦профiлю,  ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦         ¦даведачнай,        ¦          ¦        ¦          ¦НМЦ       ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦навукова-папулярнай¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦лiтаратуры i г.д.  ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Абагульненне i рас-¦НМЦ,      ¦АIУН,   ¦АIУН,     ¦Рэсп. уст.¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК, РIПА  ¦
¦         ¦паўсюджванне  пера-¦АIУН,     ¦НМЦ,    ¦ВАЦ,      ¦адпав.    ¦РIВШiГА, ¦РIIТ,    ¦РIIТ     ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦давога педагагiчна-¦АблУА,    ¦ВАЦ,    ¦НМЦ,      ¦профiлю,  ¦ВАЦ,     ¦РIВШiГА, ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦         ¦га  вопыту  i   кi-¦ГарАА,    ¦АблУА,  ¦АблУА,    ¦НМЦ,      ¦АблУА,   ¦РЦФВС    ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦раўнiцкай дзейнасцi¦РАА,      ¦ГарАА,  ¦ГарАА,    ¦АблУА,    ¦РМОПТА,  ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦РЦФВС     ¦РАА,    ¦РАА,      ¦ГарАА,    ¦РЦФВС    ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦          ¦РЦФВС   ¦РЦФВС     ¦РАА, АIУН ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦РЦФВС     ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Навукова-метадычнае¦НМЦ,      ¦НМЦ,    ¦НМЦ,      ¦Рэсп. уст.¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК        ¦
¦         ¦i    арганiзацыйнае¦АIУН,     ¦АIУН,   ¦АIУН,     ¦адпав.    ¦РIВШiГА, ¦РIВШiГА, ¦ВНУ      ¦           ¦           ¦
¦         ¦забеспячэнне  дзей-¦АблУА,    ¦АблУА,  ¦АблУА,    ¦профiлю,  ¦АблУА,   ¦РЦФВС    ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦насцi  рэспублiкан-¦ГарАА,    ¦ГарАА,  ¦ГарАА,    ¦АIУН,     ¦РЦФВС    ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦скiх i тэрытарыяль-¦РЦФВС,    ¦РЦФВС,  ¦РАА,      ¦АблУА,    ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦ных      метадычных¦IПК       ¦IПК     ¦РЦФВС,    ¦ГарАА,    ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦аб'яднанняў,  мета-¦          ¦        ¦IПК       ¦РАА,      ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦дычных  аб'яднанняў¦          ¦        ¦          ¦РЦФВС     ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦па спецыяльнасцях i¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦дысцыплiнах        ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Работа з  адоранай ¦          ¦Рэсп.   ¦Рэсп.     ¦Рэсп.уст. ¦РIПА, РДТ¦РIПА, РДТ¦ВНУ      ¦           ¦           ¦
¦         ¦моладдзю,   правя- ¦          ¦завочн. ¦завочн.   ¦адпав.    ¦i МТНМ,  ¦i МТНМ   ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦дзенне алiмпiяд,   ¦          ¦фiз.мат.¦фiз.-мат. ¦профiлю   ¦Абл. УА, ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦конкурсаў          ¦          ¦i хiм.  ¦i хiм.    ¦          ¦РМОПТА   ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦          ¦школы,  ¦школа,    ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦          ¦ВНУ     ¦ВНУ       ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Работа з творчапра-¦IПК, НIА  ¦IПК,НIА,¦IПК, НIА, ¦Рэсп. уст.¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК, РIПА  ¦
¦         ¦цуючымi педагогамi ¦          ¦РIВШiГА ¦РIПА,     ¦адпав.    ¦РМОПТА   ¦РIIТ,    ¦РIIТ     ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦РIВШiГА   ¦профiлю,  ¦         ¦РIВШiГА  ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦          ¦IПК       ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Збор, аналiз ста-  ¦ВАЦ,      ¦ВАЦ,    ¦ВАЦ,      ¦ВАЦ,      ¦ВАЦ,     ¦ВАЦ,     ¦ВАЦ      ¦           ¦ВАЦ, IПК,  ¦
¦         ¦тыстычных матэрыя- ¦АблУА,    ¦АблУА,  ¦РIПА,     ¦РIПА,     ¦РIПА,    ¦РIПА, РII¦РIВШiГА, ¦           ¦РIПА,      ¦
¦         ¦лаў                ¦ГарАА,    ¦ГарАА,  ¦РIВШiГА,  ¦АблУА,    ¦АблУА    ¦         ¦РIIТ, ВНУ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦                   ¦РАА       ¦РАА     ¦АблУА,    ¦ГарАА,    ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦ГарАА,    ¦РАА       ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦                   ¦          ¦        ¦РАА       ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Распрацоўка        ¦ВАЦ       ¦ВАЦ     ¦ВАЦ, РIП  ¦ВАЦ, РIП  ¦РIПА,    ¦ВАЦ,     ¦РIВШiГА, ¦           ¦IПК,       ¦
¦         ¦камп'ютэрнай       ¦          ¦        ¦          ¦          ¦ВАЦ,     ¦РIПА,    ¦ВАЦ,     ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦сiстэмы базы даных,¦          ¦        ¦          ¦          ¦РIВШiГА  ¦РIIТ,    ¦РIIТ, ВНУ¦           ¦РIПА,      ¦
¦         ¦камп'ютэрных праг- ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦РIВШiГА  ¦         ¦           ¦РIIТ, ВАЦ  ¦
¦         ¦рамных сродкаў     ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦Кадравае ¦Метадалогiя,  змест¦IПК, АIУН ¦IПК,АIУН¦IПК, РIПА ¦IПК, РIПА ¦РIПА,    ¦РIПА,    ¦РIВШiГА, ¦РIВШiГА,   ¦IПК, РIПА  ¦
¦забеспя- ¦i тэхналогiя  павы-¦          ¦        ¦РIВШiГА,  ¦Рэсп. уст.¦РIВШiГА, ¦РIIТ,    ¦РIIТ, ВНУ¦IПК, РIПА  ¦РIВШiГА,   ¦
¦чэнне    ¦шэння  квалiфiкацыi¦          ¦        ¦РIIТ, АIУН¦адпав.    ¦АIУН,    ¦РIВШiГА  ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦         ¦i перападрыхтоўкi  ¦          ¦        ¦          ¦профiлю,  ¦РМОПТА   ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         ¦кадраў             ¦          ¦        ¦          ¦АIУН      ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
+---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦Iнфарма- ¦Падрыхтоўка  бiблi-¦РНПБ      ¦РНПБ    ¦РНПБ      ¦РНПБ      ¦РНПБ     ¦РНПБ     ¦бiблiят. ¦ РНПБ,     ¦РНПБ,      ¦
¦цыйнае   ¦яграфiчнай  прадук-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦БДУ      ¦ ВНУ       ¦IПК,       ¦
¦забеспя- ¦цыi, стварэнне фон-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIПА,      ¦
¦чэнне    ¦ду   дысертацый  па¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦педагагiчных дасле-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦         ¦даваннях           ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦           ¦
¦         +-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+-----------+
¦         ¦Стварэнне фонду    ¦РНПБ,     ¦РНПБ,   ¦РНПБ,     ¦РНПБ,     ¦РНПБ,    ¦РНПБ,    ¦бiблiят. ¦ ВНУ       ¦РНПБ,      ¦
¦         ¦нарматыўнай, вучэб-¦НМЦ       ¦НМЦ     ¦НМЦ       ¦НМЦ       ¦РIПА     ¦РIПА     ¦БДУ      ¦           ¦IПК,       ¦
¦         ¦най,  iнструкцыйна-¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIПА,      ¦
¦         ¦метадычнай лiтара- ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIВШiГА,   ¦
¦         ¦туры               ¦          ¦        ¦          ¦          ¦         ¦         ¦         ¦           ¦РIIТ       ¦
¦---------+-------------------+----------+--------+----------+----------+---------+---------+---------+-----------+------------


Умоўныя скарачэннi:

НIА - Нацыянальны iнстытут адукацыi;

IПК - Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi

кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi;

РIПА - Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi;

РIIТ - Рэспублiканскi iнстытут iнавацыйных тэхналогiй;

НМЦ - Навукова-метадычны цэнтр;

РIВШiГА - Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы i гуманiтарнай

адукацыi;

ВАЦ - Вылiчальна-аналiтычны цэнтр Мiнадукацыi i навукi;

АIУН - абласныя iнстытуты ўдасканалення настаўнiкаў;

АблУА - абласныя ўпраўленнi адукацыi;

ГарАА - гарадскiя аддзелы адукацыi;

РАА - раённыя аддзелы адукацыi;

РНПБ - рэспублiканская навукова-педагагiчная бiблiятэка;

ВНУ - вышэйшыя навучальныя ўстановы;

ФПК - факультэт павышэння квалiфiкацыi;

РЦФВС - Рэспублiканскi цэнтр фiзiчнага выхавання i спорту

навучэнцаў i студэнтаў;

РДТ i МТНМ - Рэспублiканскi дом тэхнiчнай i мастацкай творчасцi

навучэнцкай моладзi;

МВВК - мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат;

РМОПТА - рэгiянальныя метадычныя органы прафесiйнай адукацыi.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList