Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Дагавор аб дружбе i супрацоунiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Турэцкай Рэспублiкай"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 13 июля 2000 г. N 3/101 -------------------------------- <*> Вступил в силу 25 апреля 2000 года. Рэспублiка Беларусь i Турэцкая Рэспублiка, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi", зноў пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, пацвярджаючы абавязацельствы, якiя яны прынялi ў адпаведнасцi з Хельсiнкскiм Заключным актам, Парыжскай хартыяй для новай Еўропы, а таксама з iншымi дакументамi, прынятымi ў рамках Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, падкрэслiваючы дзейсны ўклад дагавораў аб раззбраеннi ў еўрапейскую i мiжнародную бяспеку, лiчачы неабходным працягваць намаганнi дзеля ўмацавання атмасферы дружбы, разумення, узаемнага даверу i супрацоўнiцтва ў мiжнародных адносiнах i выказваючы сваю рашучасць садзейнiчаць гэтым мэтам, вiтаючы гiстарычныя перамены ў Еўропе, якiя зрабiлi магчымым пераадолець канфрантацыю на кантыненце, заяўляючы аб сваёй рашучасцi садзейнiчаць будаўнiцтву дэмакратычнай, мiрнай i аб'яднанай Еўропы, выказваючы рашучасць развiваць i ўмацоўваць еўрапейскi парадак на аснове такiх усеагульных каштоўнасцей, як вяршэнства закону, павага да правоў чалавека, дэмакратычны плюралiзм i свабода, жадаючы надалей развiваць на новай аснове свае адносiны супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай, экалагiчнай, гуманiтарнай i культурнай галiнах i з гэтай мэтай умацаваць прававую базу гэтага супрацоўнiцтва, дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Дагаворныя Бакi ўспрымаюць адзiн аднаго як дружалюбныя дзяржавы i грунтуюць свае адносiны на аснове добрасуседства, супрацоўнiцтва i ўзаемнага даверу. Артыкул 2Дагаворныя Бакi дамаўляюцца развiваць адносiны памiж iмi ва ўсiх галiнах ў адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права i ў адпаведнасцi з прынцыпамi ўзаемнай павагi да палiтычнай незалежнасцi, суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi, неўмяшання ва ўнутраныя справы i мiрнага вырашэння спрэчак. Артыкул 3Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што выкарыстанне або пагроза выкарыстання сiлы з'яўляюцца недапушчальнымi i мiжнародныя праблемы павiнны вырашацца мiрнымi сродкамi. У выпадку ўзнiкнення сiтуацыi, якая ставiць пад пагрозу мiжнародны мiр i бяспеку, Дагаворныя Бакi будуць ацэньваць сiтуацыю i праводзiць памiж сабой кансультацыi. Артыкул 4З мэтай стварэння эфектыўнай усееўрапейскай сiстэмы бяспекi Дагаворныя Бакi ўсiмi магчымымi сродкамi працягваюць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва i ўмацаванню бяспекi ў Еўропе i з гэтай мэтай падтрымлiваюць дзейнасць органаў i iнстытутаў Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, садзейнiчаюць фармiраванню аб'яднанай усееўрапейскай прасторы ва ўсiх яе вымярэннях. Артыкул 5Дагаворныя Бакi пацвярджаюць сваю падтрымку мэтам, вызначаным Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па глабальнаму раззбраенню, i ўсiм намаганням па iх рэалiзацыi. Дагаворныя Бакi працягваюць сваю падтрымку ў рамках Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе працэсу раззбраення, якi пачаўся з Пагаднення аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе, i садзейнiчаюць укараненню мер бяспекi сярод усiх дзяржаў-удзельнiц Пагаднення. Дагаворныя Бакi пацвярджаюць сваю поўную падтрымку недапушчэнню распаўсюджвання зброi масавага знiшчэння i будуць адпаведна дзейнiчаць на мiжнароднай арэне. Артыкул 6Дагаворныя Бакi праводзяць кансультацыi з мэтай развiцця двухбаковых адносiн памiж iмi i абмену думкамi па мiжнародных i рэгiянальных пытаннях. Кансультацыi праводзяцца на вышэйшым узроўнi не менш, чым адзiн раз у два гады ў Мiнску i ў Анкары па чарзе. Мiнiстры Замежных Спраў дзвюх дзяржаў рэгулярна сустракаюцца ў адпаведнасцi з Пратаколам, падпiсаным у Анкары 14 снежня 1993 года. Iншыя члены Урада сустракаюцца па неабходнасцi. Дагаворныя Бакi надаюць асаблiвае значэнне развiццю кантактаў памiж iх парламентамi. Артыкул 7Дагаворныя Бакi дамаўляюцца ажыццяўляць рэгулярныя кантакты на высокiм узроўнi памiж iх ваеннымi ведамствамi. Артыкул 8Дагаворныя Бакi прыкладаюць сумесныя намаганнi для ўзмацнення ролi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i павышэння яе эфектыўнасцi. Яны праводзяць кансультацыi па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс, у рамках розных органаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных арганiзацый. Артыкул 9Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць развiццё кантактаў памiж палiтычнымi партыямi, грамадскiмi арганiзацыямi, прафесiянальнымi саюзамi, аб'яднаннямi, асацыяцыямi, арганiзацыямi ў галiне адукацыi, сродкамi масавай iнфармацыi i грамадзянамi. Артыкул 10Дагаворныя Бакi прыкладаюць усе намаганнi для спрыяння дзейнасцi iх дыпламатычных, консульскiх i iншых афiцыйных прадстаўнiцтваў на ўзаемнай аснове. Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у галiне консульскiх адносiн i iмкнуцца да спрашчэння працэдуры выдачы вiз для iх грамадзян. Артыкул 11Дагаворныя Бакi дамаўляюцца развiваць супрацоўнiцтва ў галiне эканомiкi i гандлю ўсебакова i з доўгатэрмiновай перспектывай. Дзеля гэтай мэты Дагаворныя Бакi забяспечваюць неабходныя прававыя, эканамiчныя, фiнансавыя i гандлёвыя ўмовы для шырокага i эфектыўнага перамяшчэння тавараў, паслуг i капiталаў памiж дзвюма краiнамi i ўмацоўваюць супрацоўнiцтва, у прыватнасцi, у такiх галiнах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, тэлекамунiкацыi, энергетыка, будаўнiчыя i кантрактныя паслугi i ахова навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць двухбаковыя i шматбаковыя сумесныя iнвестыцыйныя праекты ў сваiх i ў трэцiх краiнах. Дагаворныя Бакi спрыяюць стварэнню належных умоў для эфектыўнага супрацоўнiцтва ў галiне фундаментальных i прыкладных навук, сучаснай тэхнiкi i перадавых тэхналогiй, а таксама падтрымлiваюць прамыя кантакты i сумесныя iнiцыятывы навукова-даследчых iнстытутаў i вучоных. Дагаворныя Бакi пашыраюць супрацоўнiцтва ў сферы транспартных камунiкацый, уключаючы транзiт людзей, грузаў i тавараў праз тэрыторыi адзiн аднаго. Артыкул 12Дагаворныя Бакi цесна супрацоўнiчаюць у сферы аховы навакольнага асяроддзя, у прыватнасцi, у справе памяньшэння наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Яны разгледзяць магчымасць заключэння асобнага пагаднення з гэтай мэтай. Артыкул 13Дагаворныя Бакi поўныя рашучасцi развiваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi i iнфармацыi. Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамыя кантакты i супрацоўнiцтва памiж iх культурнымi i мастацкiмi ўстановамi i падтрымлiваюць развiццё супрацоўнiцтва ў галiне прэсы, радыё- i тэлевiзiйнага вяшчання. Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць iнiцыятывы, якiя служаць справе шырокага азнаямлення iх грамадзян з культурай, мастацтвам, лiтаратурай, сродкамi масавай iнфармацыi адзiн аднаго. Артыкул 14Дагаворныя Бакi заахвочваюць пашырэнне кантактаў i развiццё турызму памiж дзвюма краiнамi i падтрымлiваюць умацаванне сувязей памiж iх спартыўнымi i мададзёжнымi арганiзацыямi. Артыкул 15Дагаворныя Бакi зноў пацвярджаюць сваю цвёрдую ўпэўненасць у тым, што незалежна ад яе прычыны i мэты яны выступаюць супраць любой тэрарыстычнай дзейнасцi i што тэрарызм не можа быць апраўданы нi пры якiх абставiнах. Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у барацьбе з мiжнародным тэрарызмам, арганiзаванай злачыннасцю, незаконным абарачэннем зброi i наркотыкаў i кантрабандай мастацкiх, гiстарычных i культурных твораў. Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у сферы аказання ўзаемнай прававой дапамогi па грамадзянскiх, гандлёвых i крымiнальных справах, i з гэтай мэтай яны заключаць дагавор. Артыкул 16Гэты Дагавор не накiраваны супраць якой-небудзь трэцяй дзяржавы i нiякiм чынам не закранае правоў i абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, якiя вынiкаюць з заключаных iмi двухбаковых i шматбаковых дагавораў. Артыкул 17Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна прадоўжвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Дагаворнаму Боку за адзiн год да сканчэння адпаведнага тэрмiну аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго. Гэты Дагавор ўступае ў сiлу ў дзень абмену ратыфiкацыйнымi граматамi. Артыкул 18Гэты Дагавор, пасля ўступлення яго ў сiлу, падлягае рэгiстрацыi ў Сакратарыяце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у адпаведнасцi з Артыкулам 102 Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый. Здзейснена ў г.Анкара 24 лiпеня 1996 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i турэцкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Рэспублiку Беларусь За Турэцкую Рэспублiку Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|