Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 8 июня 2005 г. N 3/1781 -------------------------------- <*> Вступило в силу 11 января 1997 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя надалей называюцца Бакамi, прымаючы да ўвагi iснуючыя сяброўскiя адносiны памiж iх краiнамi, адзначаючы значнасць турызму як фактару эканамiчнага развiцця, так i сродку для далейшага развiцця сувязей памiж iх народамi, прымаючы пад увагу рэкамендацыi Мiжнароднай канферэнцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па турызму i падарожжах, якая адбылася ў Рыме ў 1963 годзе i Хельсiнскага Заключнага Акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1Бакi ў мэтах развiцця адносiн у галiне турызму, заахвочвання супрацоўнiцтва ў сферы турызму i прыцягнення турыстаў з трэцiх краiн садзейнiчаць i заахвочваць дзейнасць турысцкiх арганiзацый дзяржаўнага i прыватнага сектараў у абедзвюх краiнах. Артыкул 2Бакi будуць заахвочваць неабходныя кантакты памiж установамi i арганiзацыямi, якiя займаюцца турызмам, у абедзвюх краiнах у мэтах стварэння сумесных прадпрыемстваў i iнфраструктур у галiне турызму, а таксама садзейнiчаць развiццю дзейнасцi i абменам у гэтай галiне. Артыкул 3Бакi будуць аказваць садзейнiчанне зацiкаўленым турысцкiм арганiзацыям у галiне стварэння iнфраструктуры турызму, дагаворных паслуг, сумесных прадпрыемстваў i iнвестыцый, а таксама ўдасканальваннi турысцкага сектара ўвогуле. Артыкул 4Бакi будуць заахвочваць абмен экспертамi i кансультантамi ў галiне турызму, ажыццяўляць абмен вопытам i ведамi ва ўсiх сферах турызму, а таксама вывучаць прапановы, якiя датычацца ўзаемнага прадастаўлення стыпендый, арганiзацыi семiнараў i стажыровак для персаналу, якi заняты ў галiне турызму. Артыкул 5Бакi будуць садзейнiчаць узаемнаму абмену друкаванымi рэкламнымi матэрыяламi ў галiне турызму. Парадак iх увозу вызначаецца заканадаўствам краiн абодвух Бакоў. Артыкул 6Бакi могуць адкрываць Нацыянальныя iнфармацыйныя цэнтры (Прадстаўнiцтвы) дзяржаўных турысцкiх органаў. Артыкул 7Бакi будуць iмкнуцца да спрашчэння адпаведных пагранiчных фармальнасцей для прыцягнення патоку турыстаў памiж дзвюма краiнамi. Артыкул 8Бакi ў мэтах: а) рэалiзацыi гэтага Пагаднення, б) вывучэння пытанняў, якiя патрабуюць сумеснага вырашэння, в) ацэнкi змяненняў, якiя звязаны з рэалiзацыяй гэтага супрацоўнiцтва, дамовiлiся стварыць Змешаную камiсiю, якая складаецца з прадстаўнiкоў упаўнаважаных турысцкiх устаноў абедзвюх краiн, што назначаюцца Бакамi. Бакi захоўваюць права запрасiць прадстаўнiкоў i экспертаў грамадскага i прыватнага сектараў прысутнiчаць на пасяджэннях Змешанай камiсii. Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць склiкацца кожныя два гады па чарзе ў кожнай з краiн. Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць праходзiць пад старшынствам кiраўнiка дэлегацыi прымаючага Боку. Рашэннi, якiя прыняты Змешанай камiсiяй, будуць выносiцца абодвума Бакамi для адабрэння i выканання. Артыкул 9Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты апошняга паведамлення аб выкананнi неабходных працэдур у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў. Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў, аўтаматычна прадаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага перыяду аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. Здзейснена ў Анкары 24 лiпеня 1996 года на беларускай, турэцкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове. За Урад Рэспублiкi Беларусь М.МАРЫНIЧ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|