Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 23.08.1996 № 153 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх вышэйшых i сярэднiх навучальных устаноў"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 20 августа 2001 г. N 8/6734



З мэтай паляпшэння кадравага забеспячэння ўстаноў аховы здароўя, аказання садзеяння ў працаўладкаваннi выпускнiкоў медыцынскiх навучальных устаноў i ў адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 06.09.96 г. N 370 "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх i педагагiчных навучальных ўстаноў" - ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

2. Палажэнне аб размеркаваннi ўвесцi ў дзеянне з 1 снежня 1996 г.

3. Галоўнаму ўпраўленню кадраў давесцi дадзены загад для выканання кiраўнiкамi навучальных устаноў i органаў аховы здароўя рэспублiкi.

4. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на першага намеснiка мiнiстра Арахоўскага У.М.

5. Загад Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi ад 08.08.96 г. N 140 "Аб зацверджаннi часовага Палажэння аб размеркаваннi..." лiчыць страцiўшым сiлу.



Мiнiстр I.М.ДРАБЫШЭЎСКАЯ



                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              загадам
                                              Мiнiстра аховы здароўя
                                              Рэспублiкi Беларусь

УЗГОДНЕНА             УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА
Мiнiстэраства працы   Мiнiстэрства фiнансаў  Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь   Рэспублiкi Беларусь    Рэспублiкi Беларусь
5 жнiўня 1996 г.      6 жнiўня 1996 г.       6 лiпеня 1996 г.


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", Законам "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", праграмай кадравага забеспячэння эканамiчнай рэформы, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16.11.92 г. N 690, пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 06.06.1996 г. N 370 "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных медыцынскiх i педагагiчных навучальных устаноў", Палажэннем аб парадку заключэння дагавароў на падрыхтоўку спецыялiстаў i рабочых кадраў ў навучальных установах Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 14.06.94 г. N 170, Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 13.05.93 г. N 144 (з дапаўненнямi i змяненнямi, зацверджанымi загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 11.03.96 г. N 88), Палажэннем аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 01.07.1996 г. N 286. Рэгiстрацыйны нумар 1526/12 ад 30.07.96 г.

1.2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для выканання ўсiмi мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, установамi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi розных формаў уласнасцi.

1.3. Размеркаванне выпускнiкоў ажыццяўляецца ў мэтах паляпшэння кадравага забеспячэння ўстаноў аховы здароўя i павышэння ўзроўня аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву.

1.4. Пытаннi, звязаныя з накiраваннем на работу выпускнiкоў, вырашаюцца камiсiямi па размеркаваннi ў навучальных установах.

1.5. Накiраванне на работу выпускнiкоў вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных устаноў рэспублiкi ажыццяўляецца па наступных групах:

1.5.1. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы на агульных падставах;

1.5.2. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы па планах мэтавай падрыхтоўкi;

1.6. Выпускнiк вышэйшай i сярэдняй мэдяцынскай навучальнай установы, якi закончыў поўны курс навучання i накiраваны на работу камiсiяй па персанальнаму размеркаванню (пры наяўнасцi пасведчання), лiчыцца маладым спецыялiстам i абавязаны адпрацаваць пры накiраваннi на работу 2 гады з дня заключэння працоўнага дагавору памiж iм i кiраўнiком прадпрыемства, установы, арганiзацыi (наймальнiкам).

1.7. Кантроль за арганiзацыяй працаўладкавання выпускнiкоў, правiльнасцю выдачы дакументаў ажыццяўляе Мiнiстрэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.



2. ПАРАДАК РАЗМЕРКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ ВЫШЭЙШЫХ I СЯРЭДНIХ МЕДЫЦЫНСКIХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

2.1. Персанальнае размеркаванне выпускнiкоў медыцынскiх навучальных устаноў праводзiцца камiсiяй, састаў якой зацвярджаецца рэктарам (дырэктарам) навучальнай установы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя не пазней чым за два месяцы да заканчэння iмi навучальных устаноў.

У медыцынскiх навучальных установах, у якiх колькасць выпускнiкоў перавышае 500 чалавек, дапускаецца стварэнне некалькiх камiсiй па персанальнаму размеркаванню.

У рабоце камiсiй па размеркаванню могуць прымаць удзел прадстаўнiкi Мiнiстэрства аховы здароўя практычнай службы аховы здароўя, прафсаюзаў работнiкаў аховы здароўя, органаў кiравання галiной (упраўлення аховы здароўя выканкомаў), работнiкi службаў занятасцi насельнiцтва.

2.2. Кiраўнiкi навучальных устаноў абавязаны да пачатку работы камiсii па персанальнаму размеркаванню арганiзаваць работу па азнаямленню выпускнiкоў з гэтым палажэннем, дагаворамi, якiя заключаны навучальнымi установамi з прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi на падрыхтоўку спецыялiстаў, заяўкамi на спецыялiстаў з прадкам работы камiсiй.

Парадак работы камiсiй, чарговасць размеркавання выпускнiкоў вызначаецца навучальнай установай.

2.3. Камiсiя па персанальнаму размеркаванню вядзе пратакол пасяджэння i ведамасць персанальнага размеркавання выпускнiкоў (дадатак, форма N 1).

2.4. Накiраванне вупускнiкоў на работу ажыццяўляецца навучальнай установай шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на работу (дадатак, форма N 2).

Вупускнiк абавязаны прыбыць да месца працы ў тэрмiн, вызначаны ў пасведчаннi аб накiраваннi на работу.

2.5. Асобы, якiя прайшлi поўны курс навучання, але не здалi дзяржаўныя экзамены, падлягаюць размеркаванню на работу ў адпаведнасцi з рашэннем камiсii па персанальнаму размеркаванню.

2.7. Студэнты i навучэнцы вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных устаноў, якiя навучаюцца на дагаворных умовах, накiроўваюцца на работу ў адпаведнасцi з дагаворам.

2.8. Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў прымаецца, як правiла, у прысутнасцi вупускнiка.

Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, якiя без уважлiвых прычын не з'явiлiся на пасяджэнне камiсii, прымаецца ў iх адсутнасць. Пры размеркаваннi могуць улiчвацца раней выказаныя пажаданнi выпускнiка.

Камiсiя прымае рашэнне ў ходзе адкрытага галасавання большасцю галасоў. Пры аднолькавай колькасцi галасоў меркаванне старшынi камiсii з'яўляецца рашаючым.

2.9. Выпускнiкам - жонцы (мужу) ваеннаслужачых афiцэрскага саставу, прапаршчыкаў i ваеннаслужачым звыштэрминовай службы Узброеных сiл Рэспублiкi Беларусь, органаў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь работа прадстаўляецца па месцы праходжання службы iх мужа (жонкi).

На супругаў ваеннаслужачых тэрмiновай службы, а таксама курсантаў ваенных вучылiшчаў дзеянне дадзенага Палажэння не распаўсюджваецца.

2.10. Калi адзiн з супругаў, якiя заканчваюць навучальную ўстанову, займаўся на дагаворных умовах цi умовах мэтавага прыему, то другому супругу работа прапаноўваецца ў тым жа горадзе (раене), дзе знаходзiцца прадпрыемства, установа, арганiзацыя, якая накiравала на вучобу аднаго з iх.

2.11. Выпускнiкам - цяжарным жанчынам, мацi цi бацьку, якiя маюць дзiця ва ўзросце да 3 гадоў на момант заканчэння навучальнай установы, работа прадстаўляецца па iх просьбе па месцы пастаяннага жыхарства сям'i (мужа, жонкi, бацькоў).

2.12. Выпускнiкам, якiя маюць iнвалiднасць першай цi другой групы або аднаго з бацькоў цi (супруга) супругу iнвалiда першай цi другой групы, работа прадастаўляецца з улiкам iх здароўя i просьбы па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў, супруга (супругi) або з iх згоды ў адно з месцаў згодна плану размеркавання маладых спецыялiстаў.

2.13. Калi камiсiя па персанальнаму размеркаванню не можа прадаставiць работу выпускнiку ў выпадках, якiя прадугледжаны пунктамi 2.9 - 2.12 гэтага Палажэння, яму прадастаўляецца магчымасць самастойнага працаўладкавання з выдачай даведкi аб самастойным працаўладкаваннi (дадатак, форма N 3).

Па просьбе гэтых асоб i з згоды прымаючай iх на работу арганiзацыi Мiнiстэрства аховы здароўя мае права аформiць iм накiраванне на работу шляхам выдачы пасведчання ўстаноўленага ўзору.

2.14. Выдача пасведчанняў аб накiраваннi на працу або даведак аб самастойным размеркаваннi выпускнiкам ажыццяўляецца навучальнай установай не пазней чым 5 дзен пасля заканчення iмi вучобы.



3. ГАРАНТЫI I КАМПЕНСАЦЫI

3.1. Выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных устаноў па заканчэннi навучальнай установы даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц незалежна ад таго, калi яны мелi апошнiя канiкулы ў навучальнай установе. За перыяд адпачынку iм выплачваецца грашовая дапамога ў размеры месячнай стыпендыi за кошт сродкаў прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, у якiя яны накiраваны на работу.

У тых выпадках, калi выпускнiк не атрымлiваў стыпендыi ў апошнiм перад выпускам семестры, адпаведная грашовая дапамога выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай стыпендыi.

Выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных устаноў, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, за час адпачынку акрамя стыпендыi выплачваецца месячная грашовая кампенсацыя за харчаванне, зыходзячы з устаноўленых норм.

Акрамя вышэйазначанага, выпускнiкам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, пасля заканчэння навучальнай установы выдаецца аддзенне, мяккi iнвентар, абсталяванне i грашовая дапамога ў адпаведнасцi з дзеючымi на гэты час пастановамi ўрада Рэспублiкi Беларусь.

3.2. Выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх медыцынскiх навучальных устаноў, якiя атрымалi магчымасць самастойнага працаўладкавання, грашовая дапамога за час адпачынку не выплачваецца.

3.3. Выпускнiкi, накiраваныя пасля заканчэння навучальнай установы ў iншую мясцовасць, маюць права на кампенсацыю расходаў, звязаную з пераездам, выплату службовага месячнага акладу (стаўкi) за час знаходжання ў дарозе i выплату выпускнiкам аднаразавай дапамогi ў памеры месячнага акладу (стаўкi) i на кожнага члена сям'i - у памеры чвэрцi дапамогi самаго работнiка.

3.4. Выпускнiкi па прыбыццi на месца працы забяспечваюцца жыллем у парадку, вызначаным жыллевым заканадаўствам рэспублiкi.

3.5. Прадпрыемствам, установам, арганiзацыям, а таксама выканкомам пры недастатковасцi ўласнага жыллевага фонду дазваляецца арэндаваць у грамадзян жылыя памяшканнi для выпускнiкоў навучальных устаноў, якiя прыбылi на працу ў сельскую мясцовасць, з аплатай у адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi з кватэраздатчыкамi.

3.6. Кiраўнiкам прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў не дазваляецца пераводзiць на работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй выпускнiкоў вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на працягу 2 гадоў пасля заканчэння iмi навучальнай установы.

3.7. Прадпрыемствы, установы, арганiзацыi могуць выдаваць маладым спецыялiстам пазыкi на iндывiдуальнае будаўнiцтва, набыцце мэблi i iншага жыллева-бытавога i сельскагаспадарчага iнвентару, прымаць без чаргi ў жыллева-будаўнiчыя кааператывы.

3.8. Кiраўнiкам прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый розных формаў уласнасцi забараняецца прымаць на работу маладых спецыялiстаў, якiя закончылi медыцынскiя навучальныя ўстановы (спецыяльнасцi), без пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi аб магчымасцi самастойнага працаўладкавання i звальняць iх да заканчэння абавязковага тэрмiну работы.

3.9. Пасады, на якiя павiнны быць прыняты выпускнiкi, не падлягаюць замяшчэнню iншымi работнiкамi. Пры вытворчай неабходнасцi на гэтыя пасады могуць быць прынятыя супрацоўнiкi на тэрмiн да назначэння на iх выпускнiка.



Дадатак



                                       разлiковы рахунак навучальнай
                                       установы ____________________
                                       галоўны бухгалцер

                              ВЕДАМАСЦЬ
          персанальнага размеркавання маладых спецыялiстаў
          назва навучальнай установы _____________________
                    у __________________ 199__ г.

----+---------------+----------+-------------+-------+-----------+---------------+--------------------------------------------------------------+-----------+------
¦ N ¦Прозвiшча, iмя,¦   Год    ¦Спецыяльнасць¦Сямейны¦   Адрас   ¦ Спецыяльнасць ¦               на якую рабрту накiроўваецца                   ¦ Згодзен / ¦  Подпiс  ¦
¦п/п¦iмя па бацьку  ¦нараджэння¦             ¦ стан  ¦пастаяннага¦i спецыялiзацыя+-------------+--------------+-----------+------+--------------+не згодзен/¦выпускнiка¦
¦   ¦               ¦          ¦             ¦       ¦   месца   ¦   выпускнiка  ¦    назва    ¦    назва     ¦   месца   ¦пасада¦     вiд      ¦ - прычына ¦          ¦
¦   ¦               ¦          ¦             ¦       ¦ жыхарства ¦               ¦мiнiстэрства ¦   установы,  ¦знаходжання¦      ¦прадстаўляемай¦  нязгоды  ¦          ¦
¦   ¦               ¦          ¦             ¦       ¦           ¦               ¦ / ведамства ¦прадпрыемства,¦ установы  ¦      ¦ жылой плошчы ¦           ¦          ¦
¦   ¦               ¦          ¦             ¦       ¦           ¦               ¦             ¦  арганiзацыi ¦           ¦      ¦              ¦           ¦          ¦
+---+---------------+----------+-------------+-------+-----------+---------------+-------------+--------------+-----------+------+--------------+-----------+----------+
¦   ¦               ¦          ¦             ¦       ¦           ¦               ¦             ¦              ¦           ¦      ¦              ¦           ¦          ¦
¦---+---------------+----------+-------------+-------+-----------+---------------+-------------+--------------+-----------+------+--------------+-----------+-----------


Рэктар iнстытута (дырэктар вучылiшча)

Начальнiк аддзела кадраў



Дадатак 2



      ________________________________________________________
                     назва навучальнай установы

                         ПАСВЕДЧАННЕ N _____
                      аб накiраваннi на работу

____________________________________________________________________
                  прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
____________________________________________________________________
Закончыў(ла) у ____________________________________________ 199__ г.
____________________________________________________________________
                   назва навучальнай установы
____________________________________________________________________
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
____________________________________________________________________
накiроўваецца ў распараджэнне ______________________________________
____________________________________________________________________
адпаведнасцi _______________________________________________________
____________________________________________________________________
для работы на пасадзе ______________________________________________
i забеспячэннем жылой плошчай у адпаведнасцi з
заканадаўствам
тэрмiн прыбыцця                       "___" _______________ 199__ г.
Рэктар (дырэктар)
навучальнай установы                                 _______________
                                                         подпiс

Належыць  звароту ў  запоўненым выглядзе ў  навучальную  ўстанову  ў
пяцiдзенны тэрмiн з дня прыбыцця выпускнiка да месца работы

                        ПАЦВЯРДЖЭННЕ ПРЫБЫЦЦЯ

да пасведчання аб накiраваннi на работу N __________________________
____________________________________________________________________
           назва ўстановы, арганiзацыi, прадпрыемства
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
                  прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
____________________________________________________________________
закончыў(ла) _______________________________________________________
____________________________________________________________________
                     назва навучальнай установы
прыбыў(ла)  на работу "___" ______________ 199__ г.i назначаны(а) на
пасаду _____________________________________________________________
____________________________________________________________________
                      указаць падраздзяленне
i __________________________________________________________________
                     вiд выдзеленай жылплошчы

Начальнiк АК


Дадатак 3



____________________________________________________________________

                               ДАВЕДКА
                   аб самастойным працаўладкаваннi
                              N ______

____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
       прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
____________________________________________________________________
закончыў(ла) у ____________________________________________ 199__ г.
____________________________________________________________________
       назва навучальнай установы
____________________________________________________________________
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
____________________________________________________________________
даецца магчымасць самастойнага працаўладкавання
ў сувязi з атсутнасцю мест накiравання

Рэктар (дырэктар)
навучальнай установы                                 _______________
                                                         подпiс

М.П.

Належыць звароту  ў  запоўненым выглядзе  ў  навучальную  ўстанову ў
пяцiдзенны тэрмiн з дня прыбыцця спецыялiста да месца работы

____________________________________________________________________
                   назва навучальнай установы

                  ПАЦВЯРДЖЭННЕ ПРЫБЫЦЦЯ ДА ДАВЕДКI
                   аб самастойным працаўладкаваннi
                               N _____

____________________________________________________________________
    прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
____________________________________________________________________
закончыў(ла) у ______________ 199__ г. _____________________________
                                         назва навучальнай установы
____________________________________________________________________
прыняты(а) на работу "___" _______________ 199__ г.i назначаны/а/ на
пасаду _____________________________________________________________
____________________________________________________________________
         назва прадпрыемства, арганiзацыi, установы
____________________________________________________________________
                   вiд выдзеленай жылплошчы

Начальнiк АК





dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList