Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 02.12.1996 № 295 "Аб экспертызе якасцi падрыхтоўкi навучэнцаў школ мастацтваў"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1952 ЗАЦВЕРДЖАНА Загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 02.12.1996 N 295 Экспертыза вызначае агульны ўзровень якасцi падрыхтоўкi навучанцаў школ мастацтваў рэспублiкi, выяўляе галоўныя праблемы навучальнага працэсу. Экспертыза праводзiцца комплексна, з улiкам агульных задач адукацыi i яе спецыфiкi ў сферы мастацтва. Асноўныя мэты i задачы экспертызы: кантроль за якасным узроўнем прафесiйных ведаў навучэнцаў; ацэнка вучэбна-выхаваўчага працэсу; выяўленне адпаведнасцi дзейнасцi навучальнай установы патрабаванням сучаснай школы. Экспертыза таксама выяўляе ўзровень прафесiяналiзму выкладчыкаў. Экспертыза дазваляе падтрымаць як наватарскiя, так i глыбiнныя акадэмiчныя метады практычнай дзейнасцi. Прававая аснова правядзення экспертызы: навучальныя планы дзiцячых школ мастацтваў; пералiк i ўзор вучэбнай дакументацыi школ мастацтваў сiстэмы Мiнiстэрства культуры; вучэбныя праграмы па адпаведных прадметах. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы па арганiзацыi i правядзенню экспертызы: стварэнне экспертнай камiсii; вызначэнне навучальнай установы для правядзення экспертызы; вызначэнне тэрмiнаў экспертызы i састаўленне графiка яе правядзення; распрацоўка метадычных матэрыялаў па правядзенню экспертызы. Экспертызу ажыццяўляе экспертная камiсiя, склад i парадак работы якой вызначаецца Мiнiстэрствам культуры. Персанальны склад экспертнай камiсii даводзiцца да ведама педагагiчнага калектыву навучальнай установы, у якой будзе праводзiцца экспертыза. Графiк правядзення экспертызы з'яўляецца абавязковым для адмiнiстрацыi адпаведнай навучальнай установы. Гарантыямi аб'ектыўнасцi экспертызы з'яўляюцца: канкрэтныя патрабаваннi да выкладчыкаў i навучэнцаў; галоснасць у спалучэннi з добразычлiвасцю пры абмеркаваннi вынiкаў; права педагагiчнага калектыву ў выпадку нязгоды патрабаваць паўторнага вывучэння яго дзейнасцi. Формы правядзення экспертызы выпрацоўваюцца экспертнай камiсiяй сумесна з кiраўнiцтвам навучальнай установы. Вынiкамi экспертызы з'яўляюцца адпаведнасць ацэначнага крытэрыя, якiм кiруюцца члены камiсii, рэальнаму ўзроўню падрыхтоўкi навучэнцаў, сапастаўленне меркавання камiсii з ацэнкай выкладчыка, выяўленне якаснага ўзроўню падрыхтоўкi навучэнца, вызначэнне шляхоў абнаўлення зместу, форм i метадаў выкладчыцкай дзейнасцi. Вынiковае рашэнне экспертнай камiсii аб'яўляецца ў прысутнасцi членаў камiсii i педагагiчнага калектыву. Матэрыялы экспертызы разглядаюцца Мiнiстэрствам культуры i органамi непасрэднага кiравання абагульняюцца i накiроўваюцца для вывучэння i выкарыстання ў вучэбнай практыцы. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|