Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 18 августа 2004 г. N 3/1454



--------------------------------

<*> Вступило в силу 28 октября 1998 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Арменiя, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

з мэтай далейшага развiцця двухбаковых гандлёва-эканамiчных зносiн,

жадаючы развiваць супрацоўнiцтва ў галiне турызму, аўтамабiльныя пасажырскiя i грузавыя зносiны памiж абедзвюма дзяржавамi i транзiтам праз iх тэрыторыi,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1 Азначэннi

Для мэтаў гэтага Пагаднення:

1. "Перавозчык" азначае любую фiзiчную або юрыдычную асобу, якая мае дазвол ажыццяўляць мiжнародныя грузавыя i пасажырскiя перавозкi аўтамабiльным транспартам у адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.

2. "Аўтатранспартны сродак" азначае:

а) пры перавозцы грузаў - грузавы аўтамабiль, грузавы цягач, зарэгiстраваныя на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў або ўказаныя аўтамабiль i цягач з прычэпам цi паўпрычэпам;

б) пры перавозцы пасажыраў - спецыяльны аўтатранспартны сродак (аўтобус), якi прызначаны для перавозкi пасажыраў i, якi мае не меней 8 месцаў для сядзення, не ўлiчваючы месца кiроўцы, зарэгiстраваны на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў.

3. "Дазвол" - дакумент, якi выдадзены для выкарыстання з аплатай збораў або з вызваленнем ад аплаты збораў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў, якi дае перавозчыку права ажыццявiць адну перавозку ў прамым i зваротным напрамку або транзiтам па тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку ў перыяд тэрмiну яго дзеяння.



Артыкул 2 Галiна прымянення

У адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем ажыццяўляюцца аўтамабiльныя перавозкi пасажыраў i грузаў памiж дзяржавамi абодвух Дагаворных Бакоў, транзiтам праз iх тэрыторыi, а таксама ў трэцiя дзяржавы або з трэцiх дзяржаў па дарогах, якiя адкрыты для мiжнародных аўтамабiльных зносiн, якiя выконваюцца аўтатранспартнымi сродкамi, зарэгiстраванымi на тэрыторыi адной з дзвюх дзяржаў.



ПЕРАВОЗКI ПАСАЖЫРАЎ

Артыкул 3 Рэгулярныя перавозкi

Рэгулярныя перавозкi пасажыраў ажыццяўляюцца аўтатранспартнымi сродкамi па загадзя ўзгодненаму памiж кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў раскладу, маршруту накiравання, з указаннем першапачатковага, канечнага i прамежных пунктаў для пасадкi i высадкi пасажыраў.

Прапановы аб арганiзацыi такiх перавозак загадзя перадаюцца адзiн аднаму кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.



Артыкул 4 Нерэгулярныя перавозкi

1. Для ажыццяўлення нерэгулярных перавозак пасажыраў на падставе гэтага Пагаднення, за выключэннем перавозак, прадугледжаных у пункце 2 гэтага Артыкула, патрабуюцца дазволы, якiя выдадзены кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.

2. Дазволы не патрэбны на выкананне нерэгулярных перавозак пасажыраў аўтатранспартнымi сродкамi ў выпадках, калi група пасажыраў аднаго i таго ж складу перавозiцца на адным i тым жа аўтатранспартным сродку на працягу ўсёй паездкi:

а) калi гэта паездка пачынаецца i заканчваецца на тэрыторыi дзяржавы таго Дагаворнага Боку, дзе зарэгiстраваны аўтатранспартны сродак;

б) калi гэта паездка пачынаецца на тэрыторыi дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе зарэгiстраваны аўтатранспартны сродак, i заканчваецца на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што аўтатранспартны сродак пакiдае гэту тэрыторыю без пасажыраў;

в) калi перавозка ажыццяўляецца транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

3. Дазвол не патрабуецца пры замене няспраўнага аўтобуса.

4. Пры выкананнi перавозак, прадугледжаных у пункце 2 гэтага Артыкула, кiроўца аўтатранспартнага сродку павiнен мець спiсак пасажыраў.



ПЕРАВОЗКI ГРУЗАЎ

Артыкул 5 Парадак выканання перавозак

Перавозкi грузаў памiж дзяржавамi абодвух Дагаворных Бакоў або транзiтам праз iх тэрыторыi ў трэцiя дзяржавы, за выключэннем перавозак, прадугледжаных у Артыкуле 7 гэтага Пагаднення, ажыццяўляюцца грузавымi аўтамабiлямi з прычэпамi цi паўпрычэпамi або без iх на падставе дазволаў, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.

На кожную перавозку грузаў, якая ажыццяўляецца грузавымi аўтамабiлямi з прычэпам цi паўпрычэпам або без iх, павiнен быць выдадзены асобны дазвол, якi дае права на выкананне аднаго рэйса туды i назад, калi iншае не абмоўлена ў самiм дазволе.



Артыкул 6

Парадак выдачы i абмену дазволамi, прадугледжанымi гэтым Пагадненнем устанаўлiваецца па ўзгадненню памiж кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.



Артыкул 7 Вызваленне ад дазволаў

Дазволы не патрэбны на выкананне аўтатранспартнымi сродкамi перавозак:

а) выставачных грузаў;

б) спартыўных грузаў для правядзення спартыўных спаборнiцтваў;

в) целаў памершых;

г) пошты;

д) пашкоджаных аўтатранспартных сродкаў;

е) асабiстай хатняй маёмасцi пры перасяленнi;

ж) грузаў, прызначаных для гуманiтарнай дапамогi;

з) медыцынскага абсталявання i медыкаментаў для аказання дапамогi пры стыхiйных бедствах.



Артыкул 8 Маса i габарыты аўтатранспартных сродкаў

1. Кожная з дзяржаў Дагаворных Бакоў абавязваецца не ўстанаўлiваць для аўтатранспартных сродкаў, зарэгiстраваных на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, больш абмежавальныя ўмовы, чым тыя, якiя ўстаноўлены для аўтатранспартных сродкаў, зарэгiстраваных на сваёй уласнай тэрыторыi.

2. Калi маса або габарыты аўтатранспартнага сродку перавышаюць нормы, якiя ўстаноўлены на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, для аўтатранспартнага сродку патрэбен спецыяльны дазвол кантралюючага органа гэтай дзяржавы.

Калi такi дазвол устанаўлiвае для аўтатранспартнага сродку абавязковае выкарыстанне якога-небудзь пэўнага маршруту накiравання, тады перавозка дапускаецца толькi па гэтаму маршруту.



Артыкул 9 Забарона ўнутраных перавозак

Перавозчыку дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў не дазваляецца ажыццяўляць перавозкi пасажыраў i грузаў памiж двух пунктаў, якiя размешчаны на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку.



Артыкул 10 Транспартныя дакументы

Дакументы, якiя патрабуюцца ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення, павiнны знаходзiцца пры аўтатранспартным сродку, да якога яны адносяцца, i прад'яўляюцца па патрабаванню кантралюючых органаў.



Артыкул 11 Налогi i зборы

Перавозкi пасажыраў i грузаў, якiя ажыццяўляюцца перавозчыкамi дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў у двухбаковых зносiнах на падставе гэтага Пагаднення, на ўмовах парытэту ўзаемна вызваляюцца ад спагнання збораў за праезд па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.



Артыкул 12 Мытныя фармальнасцi

Пры выкананнi перавозак на падставе гэтага Пагаднення ўзаемна вызваляюцца ад абкладання мытнымi пошлiнамi пры ўездзе на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку:

1) гаручае, якое знаходзiцца ў ёмiстасцях, прадугледжаных заводам-вытворцам для кожнай мадэлi аўтатранспартнага сродку;

2) змазачныя матэрыялы ў колькасцях, неабходных для выкарыстання пад час перавозкi;

3) запасныя часткi i iнструменты, якiя прызначаны для рамонту аўтатранспартнага сродку;

Iнструменты i нескарыстаныя запасныя часткi належаць зваротнаму вывазу, а замененыя запасныя часткi павiнны быць або вывезены з тэрыторыi дзяржавы Дагаворнага Боку або знiшчаны пад наглядам мытных органаў.



Артыкул 13 Прымяненне нацыянальнага заканадаўства

У адносiнах пытанняў, неўрэгуляваных гэтым Пагадненнем або другiмi мiжнароднымi Пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца дзяржавы абодвух Дагаворных Бакоў, перавозчыкi i кiроўцы аўтатранспартных сродкаў дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў павiнны выконваць устаноўленыя законам прадпiсаннi i правiлы дзяржавы другога Дагаворнага Боку пад час знаходжання на тэрыторыi апошняй.



Артыкул 14 Санкцыi

1. У выпадку парушэння перавозчыкамi i кiроўцамi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку палажэнняў гэтага Пагаднення, а таксама дзеючых законаў i правiлаў дарожнага руху i выканання перавозак, кампетэнтныя органы дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, дзе зарэгiстраваны аўтатранспартны сродак, павiнны па просьбе кампетэнтных органаў дзяржавы другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мела месца парушэнне, выканаць адно з наступных мерапрыемстваў:

- папярэдзiць перавозчыка, якi дапусцiў парушэнне;

- часова або пастаянна забаранiць уезд транспартных сродкаў перавозчыка на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе адбылося парушэнне.

2. Кампетэнтныя органы аднаго Дагаворнага Боку, якiя прынялi ўказаныя ў пункце 1 гэтага Артыкула меры, павiнны паведамiць аб гэтым кампетэнтным органам дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

3. Палажэннi гэтага Артыкула не павiнны супярэчыць выкананню дзеючых законаў i нормаў, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога адбылося парушэнне.



Артыкул 15 Змешаная Камiсiя

Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў ствараюць Змешаную Камiсiю, якая складаецца з iх прадстаўнiкоў, якiя будуць разглядаць усе пытаннi, якiя тычацца выканання гэтага Пагаднення.



Артыкул 16 Кампетэнтныя органы

"Кампетэнтныя органы" па выкананню гэтага Пагаднення:



- з Боку Рэспублiкi Беларусь     -    Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
                                      Рэспублiкi Беларусь;
- з Боку Рэспублiкi Арменiя      -    Мiнiстэрства  транспарту  Рэспублiкi
                                      Арменiя.


Артыкул 17 Уступленне ў сiлу i тэрмiн дзеяння

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз 30 дзён з дня абмену па дыпламатычных каналах пiсьмовымi паведамленнямi аб выкананнi кожным з Дагаворных Бакоў унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу.

Гэта Пагадненне заключаецца на неабмежаваны тэрмiн i будзе заставацца ў сiле да заканчэння 90 дзён з дня, калi адзiн з Дагаворных Бакоў па дыпламатычных каналах паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.


Здзейснена ў г. Ерэване 20 верасня 1997 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, армянскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў у тлумачэннi спрэчных палажэнняў Пагаднення за аснову прымаецца тэкст на рускай мове.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                  За Урад Рэспублiкi Арменiя
        Подпiс                                       Подпiс





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList