Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 09.09.1998 "Аб парадку выдачы суб'ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ўсе вiды гастрольна-канцэртнай дзейнасцi"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1986 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА ЗАЦВЯРДЖАНА Мiнiстэрства Мiнiстэрства Мiнiстр культуры прамысловасцi юстыцыi Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi 02.09.1998 03.09.1998 09.09.1998 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстэрства Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва эканомiкi i iнвестыцый Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь 21.08.1998 21.08.1998 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1.1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1991 года N 386 (у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 1992 года N 573) "Аб парадку выдачы суб'ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў на ажыццяўленне асобных вiдаў дзейнасцi i дзяржаўнай рэгiстрацыi прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiпеня 1998 года N 1057 "Аб лiцэнзаваннi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi" i вызначае парадак выдачы i адмены суб'ектам гаспадарання (юрыдычным асобам i прадпрымальнiкам, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы) спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) (у далейшым - лiцэнзiй) на ўсе вiды гастрольна-канцэртнай дзейнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх суб'ектаў гаспадарання, якiя зарэгiстраваны i ажыццяўляюць адпаведную дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Суб'екты гаспадарання, зарэгiстраваныя за межамi Рэспублiкi Беларусь, але якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць поўнасцю цi часткова на яе тэрыторыi, абавязаны атрымлiваць лiцэнзiю на ажыццяўленне сваёй дзейнасцi ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем. 1.2. Вiдамi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi, на ажыццяўленне якiх патрабуецца лiцэнзiя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца арганiзацыя i правядзенне сольных i гала-канцэртаў выканаўцаў i мастацкiх калектываў, драматычных, оперных i балетных спектакляў, аўтарскiх вечароў, цыркавых праграм, канцэртаў-прэзентацый, iншых тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў незалежна ад колькасцi гледачоў. 1.3. Здзяйсненне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь усiх вiдаў гастрольна-канцэртнай дзейнасцi без лiцэнзii, выданай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, забараняецца. Ад абавязковага атрымання лiцэнзii на ўсе вiды гастрольна канцэртнай дзейнасцi вызваляецца Беларуская дзяржаўная фiлармонiя i фiлармонii абласнога падпарадкавання ў выпадку, калi яны займаюцца сваёй асноўнай дзейнасцю ў адпаведнасцi са сваiмi статутамi. 2. ПАРАДАК ВЫДАЧЫ СУБ'ЕКТАМ ГАСПАДАРАННЯ ЛIЦЭНЗIЙ НА ЎСЕ ВIДЫ ГАСТРОЛЬНА-КАНЦЭРТНАЙ ДЗЕЙНАСЦI2.1. Лiцэнзii выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па заяве зацiкаўленага суб'екта гаспадарання. Да заявы прыкладаюцца дакументы ў адпаведнасцi з Пералiкам, якi дадаецца да гэтага Палажэння. 2.2. За выдачу лiцэнзiй суб'ектам гаспадарання бярэцца плата ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Сродкi, атрыманыя за выдачу лiцэнзiй, пералiчваюцца у рэспублiканскi бюджэт. 2.3. Рашэнне аб выдачы цi адмове ў выдачы лiцэнзii прымаецца на працягу 30 дзён з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў. Лiцэнзiя цi рашэнне аб адмове ў яе выдачы выдаецца заяўнiку ў тэрмiн да 5 дзён пасля прыняцця адпаведнага рашэння. У рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii павiнны быць названы прычына адмовы i прававыя нормы, якiя з'яўляюцца яго падставай. У выпадку, калi для прыняцця рашэння аб выдачы лiцэнзii патрабуецца правядзенне экспертызы, канчатковае рашэнне прымаецца ў 15-дзённы тэрмiн пасля атрымання экспертнага заключэння. Пры гэтым экспертыза павiнна быць праведзена на працягу 45 дзён з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў. Неабходнасць правядзення экспертызы вызначае Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Экспертыза можа быць праведзена ў выпадку прыпынення дзеяння лiцэнзii для прыняцця рашэння аб аднаўленнi цi спыненнi яе дзеяння з-за выяўленых парушэнняў правiлаў (умоў) ажыццяўлення дзейнасцi суб'ектам гаспадарання. Эксперты (юрыдычныя i фiзiчныя асобы) нясуць адказнасць за дакладнасць вынiкаў экспертызы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. У выпадку нязгоды суб'екта гаспадарання з прызначэннем экспертызы цi з яе вынiкам ён мае права абскардзiць рашэнне аб яе прызначэннi i прадстаўленае заключэнне ў судзе. Выдаткi за правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт заяўнiка ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Тэрмiн дзеяння лiцэнзii - 5 гадоў. Прадаўжэнне тэрмiну лiцэнзii ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным для яе атрымання. 2.4. У лiцэнзii ўказваюцца назва органа, якi выдаў лiцэнзiю, назва i адрас юрыдычнай асобы цi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, месца жыхарства грамадзянiна, якi ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы, канкрэтны вiд дзейнасцi i правiлы яе ажыццяўлення, нумар рэгiстрацыi лiцэнзii, дата яе выдачы, тэрмiн дзеяння. Лiцэнзiя, узор якой зацверджаны Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, падпiсваецца Мiнiстрам культуры (першым намеснiкам Мiнiстра культуры) i завяраецца пячаткай Мiнiстэрства. Лiцэнзiя афармляецца ў двух экземплярах. Адзiн з iх перадаецца заяўнiку, якi распiсваецца ў кнiзе выдачы (прадаўжэння) лiцэнзiй суб'ектам гаспадарання. Другi экземпляр лiцэнзii захоўваецца ў Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь на працягу тэрмiну, на якi выдадзена лiцэнзiя. Лiцэнзiя дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь вядзе ўлiк лiцэнзiй. У выпадку страты лiцэнзii выдаецца дублiкат з аплатай 50 працэнтаў сумы, якая бярэцца за выдачу лiцэнзii. 3. АНУЛЯВАННЕ ЛIЦЭНЗII3.1. Не дапускаецца распаўсюджванне арганiзатарам канцэртна-гастрольнай дзейнасцi рэкламнай прадукцыi мерапрыемстваў без выхадных дадзеных, прадугледжаных дзяржаўнымi стандартамi, а таксама без абавязковага ўказання спецыфiкi правядзення мерапрыемства ("жывы гук" або "фанаграма"), з парушэннямi аўтарскага права, выкарыстаннем звестак, якiя складаюць дзяржаўную цi iншую спецыяльна ахоўваемую законам тайну; забараняецца правядзенне мерапрыемстваў, якiя ўтрымлiваюць заклiкi да гвалтоўнага звяржэння iснуючага дзяржаўнага i грамадскага ладу, прапаганду вайны, насiлля i жорсткасцi, расавай, нацыянальнай, рэлiгiйнай выключнасцi або нецярплiвасцi, парнаграфii, а таксама iншае злоўжыванне ў мэтах учынення крымiнальна-каральных дзеянняў. У выпадку парушэння суб'ектам гаспадарання ўказаных у першым абзацы гэтага пункта асобых умоў i правiлаў ажыццяўлення названага вiду дзейнасцi, орган, якi выдаў лiцэнзiю, можа прыпынiць яе дзеянне на тэрмiн да 6 месяцаў, пры паўторным цi грубым парушэннi - ануляваць яе. Ануляваная лiцэнзiя вяртаецца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь. 4. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПАЛАЖЭННЯ4.1. Кантроль за выкананнем суб'ектамi гаспадарання гэтага Палажэння ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i дзяржаўнымi кантралюючымi органамi Рэспублiкi Беларусь. 4.2. У выпадку ажыццяўлення дзейнасцi без лiцэнзii суб'ект гаспадарання нясе адказнасць, прадугледжаную артыкулам 9 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падатках i зборах, збiраемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь". 4.3. Рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii або пазбаўленнi цi прыпыненнi яе дзеяння могуць быць абскарджаны ў судзе на працягу 30 дзён. 4.4. У выпадку прызнання судом рашэння аб пазбаўленнi лiцэнзii неабгрунтаваным суб'екту гаспадарання выдаецца паўторная лiцэнзiя без спагнання платы. Дадатак ПЕРАЛIК ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ НЕАБХОДНА ПРАДСТАВIЦЬ У МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ДЛЯ АТРЫМАННЯ ЛIЦЭНЗIЙ НА ЎСЕ ВIДЫ ГАСТРОЛЬНА-КАНЦЭРТНАЙ ДЗЕЙНАСЦI1. Заява суб'екта гаспадарання з указаннем дакладнага юрыдычнага адраса, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пашпартных дадзеных, вiдаў дзейнасцi, прозвiшча асобы, адказнай за ажыццяўленне гэтай дзейнасцi. 2. Копii устаноўчых дакументаў - статута (палажэння) прадпрыемства (установы), пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi (акрамя прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы). 3. Копiя плацёжнага даручэння або квiтанцыя аб аплаце за выдачу лiцэнзii. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|