Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28.10.1998 № 374 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку тарыфiкацыi артыстычнага i мастацкага персаналу дзяржаўных тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1987 ЗАГАДВАЮ: Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку тарыфiкацыi артыстычнага i мастацкага персаналу дзяржаўных тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 28.10.1998 N 374 Агульныя палажэннi1. Тарыфiкацыя творчых работнiкаў усiх катэгорый артыстычнага i мастацкага персаналу дзяржаўных тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў (далей - арганiзацый) праводзiцца з мэтай забеспячэння далейшага павышэння ўзроўню iх прафесiйнага майстэрства, вызначэння iх творчых магчымасцей, стымулявання творчай актыўнасцi. 2. Тарыфiкацыя праводзiцца на аснове ацэнкi прафесiйнай квалiфiкацыi, выканаўчага майстэрства i сцэнiчных даных кожнага творчага работнiка ва ўсiх выпадках, калi для гэтага ўзнiкае падстава. Перавод творчага работнiка ў больш высокую катэгорыю праводзiцца пры ўмове творчага росту работнiка. Калi ж творчы работнiк часткова страцiў свае папярэднiя творчыя i сцэнiчныя даныя, на падставе рашэння мастацкага савета арганiзацыi ен можа быць пераведзены ў нiжэйшую катэгорыю. 3. Маладым спецыялiстам, выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў мастацтва пры залiчэннi на працу ўстанаўлiваецца другая катэгорыя, у асобных выпадках на падставе рашэння мастацкага савета - першая катэгорыя. Тарыфiкацыя маладых спецыялiстаў праводзiцца дырэктарам арганiзацыi на падставе заключэння мастацкага савета пасля года працы. 4. Выканаўцам, якiя не маюць вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай адукацыi i якiя пачынаюць працоўную дзейнасць у арганiзацыi, у асобных выпадках можа ўстанаўлiвацца другая катэгорыя. 5. Дырэктар арганiзацыi нясе персанальную адказнасць за правiльнасць тарыфiкацыi. Парадак тарыфiкацыi6. Разгляд пытанняў аб аднясеннi артыстычнага i мастацкага персаналу арганiзацыi да катэгорый: вядучы майстар сцэны, артыст вышэйшай, першай i другой тарыфнай катэгорый - праводзiцца мастацкiм саветам арганiзацыi. 7. Прадстаўленыя ў мастацкi савет арганiзацыi матэрыялы павiнны змяшчаць у сабе падрабязную творчую характарыстыку, асноўныя анкетныя даныя творчага работнiка, спшс сыграных роляў (партый) i спiс пастаўленых спектакляў (канцэртных праграм, нумароў) за апошнi год. Творчыя характарыстыкi, анкетныя даныя i iншыя матэрыялы, якiя характарызуюць дзейнасць творчага работнiка, рыхтуюцца мастацкiм кiраўнiком i аддзелам кадраў арганiзацыi альбо адказнай асобай, прызначанай дырэктарам арганiзацыi. Аддзел кадраў альбо адказная асоба павiнны азнаемiць творчага работнiка з матэрыяламi, падрыхтаванымi да яго тарыфiкацыi, не пазней чым за тыдзень да пасяджэння мастацкага савета па пытанню тарыфiкацыi. У неабходных выпадках мастацкi савет знаемiцца з творчымi данымi i квалiфiкацыяй работнiка метадам прагляду асобных спектакляў, канцэртных праграм i рэпетыцый, а пры неабходнасцi - метадам гутаркi з iм. 8. Творчы работнiк мае права прысутнiчаць на пасяджэннi мастацкага савета, калi пытанне тычыцца яго тарыфiкацыi. 9. Мастацкi савет арганiзацыi прымае рашэнне простай большасцю галасоў. Пры разглядзе матэрыялаў аб тарыфiкацыi ў галасаваннi павiнна ўдзельнiчаць не менш 2/3 з членаў мастацкага савета. 10. Рашэнне мастацкага савета тарыфiкацый ўступае ў сiлу пасля яго зацвярджэння дырэктарам арганiзацыi. Дырэктар арганiзацыi ў тыдневы тэрмiн выдае загад аб устанаўленнi творчаму работнiку катэгорыi з унясеннем адпаведных змяненняў у штатны расклад. 11. У тым выпадку, калi творчы работнiк не згодны з прынятым рашэннем, ен мае права паўторна звярнуцца ў мастацкi савет арганiзацыi. Паўторнае рашэнне з'яўляецца канчатковым. 12. Пасяджэнне мастацкага савета арганiзацыi афармляецца пратаколам, якi разам з матэрыяламi аб устанаўленнi цi змяненнi тарыфных катэгорый належыць захоўванню ў арганiзацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 13. Дырэктар арганiзацыi па просьбе работнiка павiнен выдаць яму выпiску з выданага загаду аб устанаўленнi катэгорыi. 14. Устаноўленая творчаму работнiку катэгорыя сапраўдна толькi на час работы яго ў данай арганiзацыi i можа змяняцца ва ўстаноўленым парадку. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|