Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15.03.1999 № 366 "Аб зацвярджэннi Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 22 марта 1999 г. N 5/435 У мэтах далейшага развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека, рэалiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН ад 23 снежня 1994 г. "Дзесяцiгоддзе адукацыi ў галiне правоў чалавека Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: 1. Зацвердзiць Нацыянальны план развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады (прыкладаецца). 2. Мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому ажыццявiць мерапрыемствы, прадугледжаныя Нацыянальным планам развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады. 3. Кантроль за выкананнем Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады ўскласцi на Мiнiстэрства адукацыi. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 15.03.1999 N 366 НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПЛАН РАЗВIЦЦЯ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬАдукацыя ў галiне правоў чалавека ў Беларусi пачала сiстэмна развiвацца з 1995 года, калi згодна з Нацыянальным планам дзеянняў па ахове правоў дзiцяцi на 1995 - 2000 гады ў навучальных установах быў уведзены спецыяльны курс "Правы дзiцяцi". За апошнiя гады ў большасцi рэгiёнаў Беларусi склалася пэўная сiстэма развiцця адукацыi ў галiне правоў дзiцяцi. Тэма правоў дзiцяцi шырока загучала ў навучальным працэсе ўстаноў адукацыi, пазаўрочнай дзейнасцi, на бацькоўскiх сходах, лекторыях, у клубах i унiверсiтэтах. Палажэннi Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi i Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi" ўвайшлi ў змест многiх нарматыўных актаў, якiя датычацца школы, статутаў, дэкларацый, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi органаў дзiцячага самакiравання, дзiцячых рухаў. У 1995-1998 гадах выдадзены 6 дапаможнiкаў для выкладчыкаў спецкурса "Правы дзiцяцi". Правядзенне рэспублiканскага конкурсу на лепшыя публiкацыi ў перыядычным друку, тэлерадыёперадачы, прысвечаныя ахове правоў дзяцей, дазволiлi стварыць у многiх перыядычных выданнях рубрыкi "Правы дзiцяцi". У вучэбных дапаможнiках i перыядычным друку апублiкаваны тэксты Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусi "Аб правах дзiцяцi". У 1998 годзе згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 студзеня 1998 г. N 36 "Аб зацвярджэннi складу Нацыянальнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь i плана мерапрыемстваў па святкаванню ў Рэспублiцы Беларусь 50-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека" ў навучальных установах уведзены спецыяльны курс "Правы чалавека". Яго ўвядзенне, правядзенне iншых мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, дазволiлi прыдаць адукацыi ў галiне правоў чалавека больш сiстэмны i прафесiянальны характар. Распрацаваны праграмы гэтага курса i iнструктыўна-метадычныя пiсьмы аб яго вывучэннi ў агульнаадукацыйных школах, прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах. Ва ўстановы адукацыi, iншыя ўстановы накiраваны плакаты, календары, спецыяльная лiтаратура з тэкстам Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. Ва ўстановах адукацыi ўсiх тыпаў праведзены спецыяльны ўрок, створаны куткi (стэнды), выстаўкi лiтаратуры, прысвечаныя 50-годдзю Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. На базе Нацыянальнага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi з дапамогай Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) ствараецца iнфармацыйны цэнтр па правах чалавека, правах дзiцяцi. Аналiз стану адукацыi ў галiне правоў чалавека, праведзены на пашыраным выязным пасяджэннi калегii Мiнiстэрства адукацыi ў снежнi 1998 г., сведчыць аб шэрагу нявырашаных пытанняў i праблем. Амаль ва ўсiх установах адукацыi назiраецца дэфiцыт вучэбна-метадычнай лiтаратуры па вывучэнню спецкурса "Правы дзiцяцi". У большасцi навучальных устаноў розных тыпаў адсутнiчаюць вучэбныя дапаможнiкi i лiтаратура ў дапамогу выкладчыкам спецкурса "Правы чалавека", вучням, навучэнцам i студэнтам, не вызначаны канцэптуальныя падыходы да выкладання спецкурса ў сярэднiх i вышэйшых навучальных установах. Палажэннi Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека i Канвенцыi аб правах дзiцяцi не ўвайшлi ў змест падручнiкаў, не выкарыстоўваюцца пры выданнi сшыткаў, дзённiкаў, падручнiкаў, лiтаратуры. Перыядычныя выданнi публiкуюць мала матэрыялаў, якiя адлюстроўваюць стан адукацыi ў галiне правоў чалавека, знаёмяць з новымi тэхналогiямi i лепшым вопытам па гэтай праблеме. Неаслабнай увагi дзяржаўных органаў i грамадскiх арганiзацый патрабуюць пытаннi захавання правоў дзяцей, навучэнцаў i студэнтаў. Праведзенае анкетаванне 1,4 тыс.вучняў агульнаадукацыйных школ i навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў паказала, што вучнёўская моладзь падтрымлiвае арганiзацыю вывучэння палажэнняў Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека i Канвенцыi аб правах дзiцяцi i лiчыць, што аб правах чалавека, правах дзiцяцi трэба гаварыць больш, прытым даступна i цiкава з дзецьмi, педагогамi, бацькамi, грамадскасцю, зрабiць даступнымi для кожнага тэксты мiжнародных i нацыянальных дакументаў i навукова-папулярную лiтаратуру па гэтай праблеме. Патрабуе далейшага пашырэння супрацоўнiцтва Беларусi са структурамi ААН, АБСЕ, Саветам Еўропы, iншымi краiнамi па пытаннях развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека. Мэты i задачыМэтай Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Нацыянальны план) з'яўляецца ажыццяўленне дадатковых мер дзяржаўных органаў i грамадскiх аб'яднанняў па далейшаму развiццю адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999-2004 гады, рэалiзацыi ў Беларусi рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi ААН ад 23 снежня 1994 г. "Дзесяцiгоддзе адукацыi ў галiне правоў чалавека Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый". Нацыянальны план прадугледжвае вырашэнне наступных задач: стварэнне кожнаму дзiцяцi i даросламу шырокiх iнфармацыйных магчымасцей для азнаямлення са зместам палажэнняў Мiжнароднага бiля аб правах чалавека, Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi", iншых мiжнародных i нацыянальных актаў у галiне правоў чалавека; стварэнне ў краiне разгалiнаванай i шматступеньчатай сiстэмы адукацыi ў галiне правоў чалавека, выкарыстанне для гэтай мэты разнастайных форм вывучэння i прапаганды палажэнняў важнейшых мiжнародных дакументаў у галiне правоў чалавека ў вучэбным працэсе i пазаўрочнай дзейнасцi; стварэнне спрыяльных умоў для выкладчыкаў спецкурсаў "Правы чалавека", "Правы дзiцяцi", iншых педагогаў, кiраўнiкоў устаноў адукацыi шляхам распрацоўкi i выдання падручнiкаў, дапаможнiкаў, вучэбна-метадычнай лiтаратуры, правядзення тэлеўрокаў, публiкавання матэрыялаў аб новых тэхналогiях, лепшым нацыянальным i замежным вопыце; шырокi ўдзел дзяржаўных органаў i грамадскiх аб'яднанняў у развiццi адукацыi ў галiне правоў чалавека; развiццё супрацоўнiцтва краiны са структурамi ААН, АБСЕ, Савета Еўропы, iншымi краiнамi па пытаннях развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека. Мерапрыемствы, прадугледжаныя Нацыянальным планам развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады-------------------------------------+---------------------T-- ¦ Найменне мерапрыемстваў ¦Адказныя за выкананне¦Тэрмiн¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦1. Апублiкаваць тэксты Усеагульнай ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦ ¦дэкларацыi правоў чалавека (далей - ¦Дзяржкамдрук ¦2004 ¦ ¦УДПЧ), Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў¦ ¦гады ¦ ¦перыядычных выданнях i ¦ ¦ ¦ ¦вучэбна-метадычнай лiтаратуры ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦2. Выдаць тэксты УДПЧ, Канвенцыi аб ¦ -"- ¦ -"- ¦ ¦правах дзiцяцi масавым тыражом для ¦ ¦ ¦ ¦шырокага распаўсюджвання ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦3. Выкарыстаць палажэннi УДПЧ, ¦ -"- ¦ -"- ¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона ¦ ¦ ¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб правах ¦ ¦ ¦ ¦дзiцяцi" пры выданнi сшыткаў, ¦ ¦ ¦ ¦дзённiкаў, падручнiкаў, ¦ ¦ ¦ ¦вучэбна-метадычнай i дзiцячай ¦ ¦ ¦ ¦лiтаратуры ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦4. Выдаваць у якасцi дадатку да ¦МУС, Мiнюст, ¦1999 -¦ ¦пашпарта, пасведчання аб нараджэннi,¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦ ¦пасведчання аб шлюбе, вадзiцельскага¦Мiнскi гарвыканком ¦гады ¦ ¦пасведчання тэксты УДПЧ, Канвенцыi ¦ ¦ ¦ ¦аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi¦ ¦ ¦ ¦Беларусь "Аб правах дзiцяцi" (для ¦ ¦ ¦ ¦непаўналетнiх) ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦5. Стварыць у раёнах, гарадах, ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦ ¦установах адукацыi, культуры ¦Мiнкультуры, ¦ ¦ ¦iнфармацыйныя цэнтры па правах ¦аблвыканкомы, ¦ ¦ ¦чалавека, правах дзiцяцi без ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦ ¦дадатковага павелiчэння колькасцi ¦ ¦ ¦ ¦працуючых ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦6. Апублiкаваць у педагагiчных ¦Мiнадукацыi ¦1999 -¦ ¦перыядычных i вучэбна-метадычных ¦ ¦2003 ¦ ¦выданнях мiжнародныя i нацыянальныя ¦ ¦гады ¦ ¦дакументы па пытаннях адукацыi ў ¦ ¦ ¦ ¦галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦7. Удакладнiць змест i месца ¦ -"- ¦1999 -¦ ¦спецкурсаў "Правы чалавека", "Правы ¦ ¦2004 ¦ ¦дзiцяцi" ў навучальна-выхаваўчым ¦ ¦гады ¦ ¦працэсе ўстаноў адукацыi розных ¦ ¦ ¦ ¦тыпаў у 1999/2000 i наступных ¦ ¦ ¦ ¦навучальных гадах, падрыхтаваць i ¦ ¦ ¦ ¦апублiкаваць неабходныя ¦ ¦ ¦ ¦iнструктыўна-метадычныя матэрыялы ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦8. Уключыць палажэннi УДПЧ, ¦ -"- ¦ -"- ¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў змест ¦ ¦ ¦ ¦вучэбных праграм i падручнiкаў ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦9. Распрацаваць i выдаць вучэбныя ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦ ¦дапаможнiкi "Правы чалавека", "Правы¦Дзяржкамдрук, БДУ ¦ ¦ ¦дзiцяцi" для педагогаў, школьнiкаў, ¦ ¦ ¦ ¦навучэнцаў i студэнтаў ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦10. Уключыць палажэннi УДПЧ, ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ў змест ¦Дзяржкаммоладзi, ¦ ¦ ¦нарматыўных актаў, якiя датычацца ¦аблвыканкомы, ¦ ¦ ¦адукацыi, статутаў, дэкларацый, ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦ ¦хартый ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦11. Арганiзаваць сiстэматычнае ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦ ¦iнфармаванне бацькоў, грамадскасцi ¦Мiнкультуры, ¦ ¦ ¦аб палажэннях УДПЧ, Канвенцыi аб ¦аблвыканкомы, ¦ ¦ ¦правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦ ¦Беларусь "Аб правах дзiцяцi" на ¦ ¦ ¦ ¦бацькоўскiх сходах, пры рабоце ¦ ¦ ¦ ¦лекторыяў, клубаў i народных ¦ ¦ ¦ ¦унiверсiтэтаў ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦12. Распрацаваць i апублiкаваць ¦Мiнадукацыi ¦1999 ¦ ¦рэкамендацыйны спiсак мастацкай ¦ ¦год ¦ ¦лiтаратуры, у якой адлюстроўваецца ¦ ¦ ¦ ¦тэма правоў чалавека, для дзяцей, ¦ ¦ ¦ ¦навучэнцаў, студэнтаў i педагогаў ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦13. Распрацаваць i выдаць ¦ -"- ¦1999 -¦ ¦хрэстаматыi для чытання па праблеме ¦ ¦2001 ¦ ¦правоў чалавека, правоў дзiцяцi для¦ ¦гады ¦ ¦школьнiкаў малодшага, сярэдняга i ¦ ¦ ¦ ¦старэйшага ўзросту ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦14. Выкарыстаць палажэннi УДПЧ, ¦Дзяржкамдрук, ¦1999 -¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона ¦Мiнадукацыi ¦2004 ¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб правах ¦ ¦гады ¦ ¦дзiцяцi" пры выданнi паштовак i ¦ ¦ ¦ ¦календароў ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦15. Выпусцiць паштовы канверт i ¦Мiнсувязi ¦2003 -¦ ¦картачку з арыгiнальнай маркай, ¦ ¦2004 ¦ ¦прысвечаныя 55-й гадавiне прыняцця ¦ ¦гады ¦ ¦УДПЧ i 15-й гадавiне прыняцця ¦ ¦ ¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦16. Прапагандаваць палажэннi УДПЧ, ¦мiнiстэрствы, ¦1999 -¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi, Закона ¦iншыя рэспублiканскiя¦2004 ¦ ¦Рэспублiкi Беларусь "Аб правах ¦органы дзяржаўнага ¦гады ¦ ¦дзiцяцi" на прадпрыемствах, ва ¦кiравання, ¦ ¦ ¦ўстановах, арганiзацыях. Стварыць ¦аблвыканкомы, ¦ ¦ ¦для гэтых мэт куткi (стэнды) "Правы ¦Мiнскi гарвыканком ¦ ¦ ¦чалавека" ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦17. Практыкаваць правядзенне дэкад ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦ ¦прававых ведаў ва ўстановах адукацыi¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦ ¦розных тыпаў з уключэннем у iх ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады, ¦ ¦урока (заняткаў) "Усеагульная ¦ ¦1 - 10¦ ¦дэкларацыя правоў чалавека ў маiм ¦ ¦снежня¦ ¦жыццi", "Канвенцыя ААН аб правах ¦ ¦ ¦ ¦дзiцяцi ў маiм жыццi" ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦18. Арганiзаваць цыкл ¦Белдзяржтэлерадыё- ¦1999 -¦ ¦тэлерадыёперадач, прысвечаных УДПЧ i¦кампанiя ¦2004 ¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ¦ ¦гады ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦19. Правесцi цыкл тэлеўрокаў аб ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦ ¦вывучэннi правоў чалавека, правоў ¦Белдзяржтэлерадыё- ¦ ¦ ¦дзiцяцi са школьнiкамi, навучэнцамi ¦кампанiя ¦ ¦ ¦i студэнтамi ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦20. Штогод праводзiць конкурсы ¦Мiнадукацыi, ¦ -"- ¦ ¦сачыненняў, вершаў, апавяданняў, ¦Мiнкультуры ¦ ¦ ¦песень сярод школьнiкаў, навучэнцаў ¦ ¦ ¦ ¦на тэмы правоў чалавека, правоў ¦ ¦ ¦ ¦дзiцяцi ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦21. Падрыхтаваць i выдаць 3 зборнiкi¦Мiнадукацыi, ¦1999 ¦ ¦лепшых сачыненняў, вершаў, ¦Дзяржкамдрук, ¦год, ¦ ¦апавяданняў, песень, прысвечаных ¦Мiнкультуры ¦2001 ¦ ¦правам чалавека, правам дзiцяцi ¦ ¦год, ¦ ¦ ¦ ¦2003 ¦ ¦ ¦ ¦год ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦22. Правесцi конкурс студэнцкiх ¦Мiнадукацыi, БДУ ¦1999 -¦ ¦работ па праблеме правоў чалавека ¦ ¦2004 ¦ ¦ ¦ ¦гады ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦23. Арганiзаваць выстаўкi лiтаратуры¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦ ¦па правах чалавека, правах дзiцяцi ў¦Мiнкультуры ¦2004 ¦ ¦бiблiятэках ¦ ¦гады, ¦ ¦ ¦ ¦штогод¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦24. Арганiзаваць кiнафестывалi, ¦Мiнкультуры ¦1999 -¦ ¦прысвечаныя правам чалавека, правам ¦ ¦2004 ¦ ¦дзiцяцi ¦ ¦гады ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦25. Правесцi спартыўныя агiтпрабегi,¦Мiнспорт, Мiнадукацыi¦ -"- ¦ ¦прысвечаныя 55-й гадавiне ¦ ¦ ¦ ¦Усеагульнай дэкларацыi правоў ¦ ¦ ¦ ¦чалавека, 10-й i 15-й гадавiнам ¦ ¦ ¦ ¦Канвенцыi аб правах дзiцяцi ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦26. Правесцi цыклы курсаў i ¦Мiнадукацыi, БДУ ¦ -"- ¦ ¦семiнараў для педагогаў, якiя ¦ ¦ ¦ ¦выкладаюць правы чалавека, правы ¦ ¦ ¦ ¦дзiцяцi ў навучальных установах ¦ ¦ ¦ ¦розных тыпаў ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦27. Падрыхтаваць i правесцi ¦ -"- ¦2000 -¦ ¦навукова-практычную канферэнцыю ¦ ¦2001 ¦ ¦"Праблемы правоў чалавека ў ¦ ¦гады ¦ ¦структуры i змесце прафесiянальнай ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi", мiжнародны сiмпозiум ¦ ¦ ¦ ¦"Правы чалавека i адукацыя: ¦ ¦ ¦ ¦праблемы, перспектывы" ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦28. Арганiзаваць навуковыя ¦ -"- ¦ -"- ¦ ¦даследаваннi па праблеме развiцця ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ў галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦29. Вызначыць у кожнай вобласцi, ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦ ¦г.Мiнску навучальныя ўстановы ¦аблвыканкомы, ¦2000 ¦ ¦(школы, ПТВ, ССНУ) для правядзення ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады ¦ ¦эксперыментальнай работы па ¦ ¦ ¦ ¦праблемах развiцця адукацыi ў галiне¦ ¦ ¦ ¦правоў чалавека ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦30. Стварыць кафедры, лабараторыi па¦Мiнадукацыi, БДУ ¦ -"- ¦ ¦правах чалавека ў вышэйшых ¦ ¦ ¦ ¦навучальных установах адукацыi, якiя¦ ¦ ¦ ¦ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi ¦ ¦ ¦ ¦кiруючых кадраў i спецыялiстаў ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi, у Нацыянальным iнстытуце ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦31. Правесцi рэспублiканскiя ¦ -"- ¦2000 -¦ ¦конкурсы арыгiнальных матэрыялаў ¦ ¦2004 ¦ ¦лепшага педагагiчнага вопыту ў ¦ ¦гады ¦ ¦развiццi адукацыi ў галiне правоў ¦ ¦ ¦ ¦чалавека ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦32. Апублiкаваць цыклы артыкулаў, ¦Мiнадукацыi ¦1999 -¦ ¦прысвечаных адукацыi ў галiне правоў¦ ¦2004 ¦ ¦чалавека, правоў дзiцяцi, у ¦ ¦гады ¦ ¦перыядычных педагагiчных выданнях ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦33. Практыкаваць правядзенне ¦Мiнадукацыi, БДУ ¦ -"- ¦ ¦сацыялагiчных даследаванняў сярод ¦ ¦ ¦ ¦школьнiкаў, навучэнцаў, студэнтаў, ¦ ¦ ¦ ¦педагогаў, iншых катэгорый ¦ ¦ ¦ ¦насельнiцтва, накiраваных на ¦ ¦ ¦ ¦высвятленне адносiн да правоў ¦ ¦ ¦ ¦чалавека, правоў дзiцяцi ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦34. Аналiзаваць якасць ведаў ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦ ¦школьнiкаў, навучэнцаў, студэнтаў у ¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦ ¦галiне правоў чалавека, правоў ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады, ¦ ¦дзiцяцi ¦ ¦штогод¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦35. Правесцi рэспублiканскi конкурс ¦Мiнадукацыi ¦2001 ¦ ¦"Настаўнiк года" ў галiне адукацыi ¦ ¦год ¦ ¦па праблемах "Правы чалавека", ¦ ¦ ¦ ¦"Правы дзiцяцi" ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦36. Штогод узнагароджваць лепшых ¦Мiнадукацыi, ¦1999 -¦ ¦педагогаў, работнiкаў адукацыi за ¦аблвыканкомы, ¦2004 ¦ ¦дасягнутыя поспехi ў развiццi ¦Мiнскi гарвыканком ¦гады ¦ ¦адукацыi ў галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+---------------------+------+ ¦37. Развiваць мiжнароднае ¦МЗС, Мiнадукацыi ¦ -"- ¦ ¦супрацоўнiцтва органаў i ўстаноў ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi па праблемах развiцця ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ў галiне правоў чалавека ¦ ¦ ¦ ¦------------------------------------+---------------------+------- |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|