Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 21.07.1999 № 160 "Аб зацвярджэннi дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме 9-НК"

Документ утратил силу
< Главная страница


МИНИСТЕРСТВО СТАТИСТИКИ И АНАЛИЗА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

21 июля 1999 г. N 160

г.Минск

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 03.08.99 г., регистрационный номер 8/678.

ПРИКАЗ

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА ФОРМЕ 9-НК

(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,

01.10.99 г., N 73)


(Вступил в силу 03.08.99 г.)


У сувязi з пераглядам i ўдасканаленнем статыстычнай справаздачнасцi загадваю:

1. Зацвердзiць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 9-НК "Справаздача аб дзейнасцi тэатра", указаннi па яе запаўненню i ўвесцi iх у дзеянне са справаздачы за 1999 год.

2. Распаўсюдзiць указаную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на тэатры Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу пункты 1, 2 загаду Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 верасня 1997 г. N 226 у частцы зацвярджэння формы 9-НК "Справаздача аб дзейнасцi тэатра".



     Мiнiстр                                   У.I.Зiноўскi

     -----------------------------------------------------
     ¦        ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ         ¦
     ¦КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦЬ ГАРАНТУЕЦЦА АТРЫМАЛЬНIКАМI IНФАРМАЦЫI¦
     ¦---------------------------------------------------------
                       ----------------
                       ¦    СПРАВАЗДАЧА    ¦
                       ¦аб дзейнасцi тэатра¦
                       ¦   за _______ год  ¦
                       ¦--------------------

                                                       Форма 9-НК
 ---------------------------------
 ¦Назва арганiзацыi,  якая    складае ¦      ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦справаздачу _______________________ ¦      Загад Мiнiстэрства
 ¦             поўная  назва          ¦      статыстыкi i аналiзу
 ¦___________________________________ ¦      Рэспублiкi Беларусь
 ¦ ў адпаведнасцi са статутам         ¦      21.07.1999 N 160
 ¦___________________________________ ¦
 ¦Назва вышэйстаячай  арганiзацыi ___ ¦ Гадавая
 ¦___________________________________ ¦ ---------------------
 ¦галоўнае ўпраўленне (упраўленне),   ¦ ¦Прадстаўляюць:          ¦
 ¦___________________________________ ¦ ¦тэатры, тэатры-студыi   ¦
 ¦трэст,  аб'яднанне                  ¦ ¦ўсiх форм уласнасцi -   ¦
 ¦Орган кiравання __________________  ¦ ¦20 студзеня:            ¦
 ¦                 мiнiстэрства,      ¦ ¦1. абласному (Мiнскаму  ¦
 ¦___________________________________ ¦ ¦гарадскому) упраўленню  ¦
 ¦канцэрн, камiтэт, iншы  орган       ¦ ¦статыстыкi;             ¦
 ¦___________________________________ ¦ ¦2. сваёй вышэйстаячай   ¦
 ¦кiравання, грамадскае аб'яднанне    ¦ ¦арганiзацыi;            ¦
 ¦Форма ўласнасцi ___________________ ¦ ¦3. Мiнiстэрству культуры¦
 ¦Паштовы адрас _____________________ ¦ ¦Рэспублiкi Беларусь.    ¦
 ¦___________________________________ ¦ ¦-------------------------
 ¦-------------------------------------

 --------------------------------------------------------------
 ¦                              КОДЫ                               ¦
 +-----+---------+---------+------+---------+---------+-------+----+
 ¦ 1   ¦    2    ¦ 3       ¦   4  ¦   5     ¦   6     ¦    7  ¦   8¦
 +-----+---------+---------+------+---------+---------+-------+----+
 ¦формы¦арганi-  ¦органа   ¦галiны¦асноўнага¦тэрыторыi¦ формы ¦    ¦
 ¦па   ¦зацыi-   ¦кiравання¦па    ¦вiду     ¦па       ¦ (вiду)¦    ¦
 ¦ОКУД ¦складаль-¦(грамад- ¦ОКОНХ ¦экна-    ¦СОАТО    ¦ улас- ¦    ¦
 ¦     ¦нiка     ¦скага    ¦      ¦мiчнай   ¦         ¦ насцi ¦    ¦
 ¦     ¦дакумента¦аб'яд-   ¦      ¦дзей-    ¦         ¦ па    ¦    ¦
 ¦     ¦па ОКПО  ¦нання)   ¦      ¦насцi    ¦         ¦ ОКФС  ¦    ¦
 ¦     ¦         ¦па СООУ  ¦      ¦па ОКЭД  ¦         ¦       ¦    ¦
 ¦-----+---------+---------+------+---------+---------+-------+-----

                I. Асноўныя паказчыкi работы тэатра

 -----------------+-----T---------------+-------------------+-------
                  ¦N    ¦  Колькасць    ¦   Колькасць       ¦Сума
 Спектаклi,       ¦радка¦  спектакляў   ¦   гледачоў,       ¦збораў,
 творчыя вечары,  ¦     ¦               ¦   тыс.чал. з      ¦млн.
 канцэрты па      ¦     ¦               ¦   дзесятковым     ¦руб. з
 вiдах            ¦     ¦               ¦   знакам          ¦дзеся-
                  ¦     +------+--------+-----+-------------+тковым
                  ¦     ¦усяго ¦у тым   ¦усяго¦у тым лiку   ¦знакам
                  ¦     ¦      ¦лiку на ¦     ¦на спектаклях¦
                  ¦     ¦      ¦беларус-¦     ¦на беларускай¦
                  ¦     ¦      ¦кай мове¦     ¦мове         ¦
 -----------------+-----+------+--------+-----+-------------+-------
      А           ¦   Б ¦  1   ¦   2    ¦ 3   ¦        4    ¦  5
 -----------------+-----+------+--------+-----+-------------+-------
 Спектаклi на     ¦  1  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 стацыянары (сума ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 радкоў 2, 4)     ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 у тым лiку:      ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 ранiшнiя         ¦  2  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 з iх на          ¦  3  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 асноўнай сцэне   ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 вячэрнiя         ¦  4  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 з iх на          ¦  5  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 асноўнай сцэне   ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 Выязныя          ¦  6  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 спектаклi (сума  ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 радкоў 7, 8)     ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 у тым лiку:      ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 у межах свайго   ¦  7  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 горада           ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 за межамi        ¦  8  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 свайго горада    ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 Гастрольныя      ¦  9  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 спектаклi (сума  ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 радкоў 10, 11)   ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 у тым лiку:      ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 у межах          ¦ 10  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 рэспублiкi       ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 за межамi        ¦ 11  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 рэспублiкi       ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 Усяго            ¦ 12  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 мерапрыемстваў   ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 (сума радкоў 1,  ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 6, 9)            ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 з iх для         ¦ 13  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 сельскiх жыхароў ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 Спектаклi на     ¦ 14  ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 стацыянары,      ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 якiя праведзены  ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 сiламi пабочных  ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 арганiзацый      ¦     ¦      ¦        ¦     ¦             ¦
 -----------------+-----+------+--------+-----+-------------+-------
 Даведка:
 Мова, на якой працуе тэатр (15)  __________________________________
 Тып тэатра (16) ___________________________________________________
                              перасовачны, стацыянарны
 Жанр тэатра (17) __________________________________________________
 Форма гаспадарання (18) ___________________________________________

           II. Камерцыйная ўмяшчальнасць глядзельнай залы

 ---------+---------------------------------------------------------
  N радка ¦     Колькасць месцаў у глядзельных залах у стацыянары
          +------------------------------+--------------------------
          ¦   асноўная сцэна             ¦    дадатковая сцэна
 ---------+------------------------------+--------------------------
    А     ¦                  1           ¦               2
 ---------+------------------------------+--------------------------
    19    ¦                              ¦
 ---------+------------------------------+--------------------------

                     III. Колькасць пастановак

 -----+---------------------+---------------------------------------
 N    ¦Колькасць  пастановак¦              З iх (графы 1, 2)
 радка+------+--------------+-----------------+---------------------
      ¦усяго ¦у тым лiку на ¦колькасць новых  ¦колькасць капiтальна
      ¦      ¦беларускай    ¦пастановак       ¦адноўленых пастановак
      ¦      ¦мове          +-----+-----------+------+--------------
      ¦      ¦              ¦усяго¦ у тым лiку¦усяго ¦ у тым лiку
      ¦      ¦              ¦     ¦ на        ¦      ¦ на
      ¦      ¦              ¦     ¦ беларускай¦      ¦ беларускай
      ¦      ¦              ¦     ¦ мове      ¦      ¦ мове
 -----+------+--------------+-----+-----------+------+--------------
   А  ¦  1   ¦      2       ¦  3  ¦     4     ¦   5  ¦    6
 -----+------+--------------+-----+-----------+------+--------------
  20  ¦      ¦              ¦     ¦           ¦      ¦
 -----+------+--------------+-----+-----------+------+--------------

                       IV. Персанал, чалавек

 ---------+---------+-----------------------------------------------
 N радка  ¦  Усяго  ¦                  У тым лiку
          ¦         +-----------+----------------------+------------
          ¦         ¦  кiруючы  ¦  мастацка-артыстычны ¦  iншы
 ---------+---------+-----------+----------------------+------------
     А    ¦     1   ¦      2    ¦       3              ¦     4
 ---------+---------+-----------+----------------------+------------
    21    ¦         ¦           ¦                      ¦
 ---------+---------+-----------+----------------------+------------

 Кiраўнiк _____________________
                (подпiс)
 "___" _______________ ______ г.

 _____________________________
  (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       Загад  Мiнiстэрства
                                       статыстыкi i аналiзу
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       21.07.1999 N 160

                            УКАЗАННI
  па запаўненню "Справаздачы аб дзейнасцi тэатра" (форма 9-НК)


1. Справаздачу па форме 9-НК складае кожны тэатр, тэатр-студыя, якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi i маюць у сваiм складзе прафесiйную трупу (калектыў) i знаходзяцца на самастойным балансе. Калi ў тэатры некалькi труп, якiя працуюць на розных мовах i маюць самастойны рэпертуар, якiя аб'ядноўваюцца адзiнай адмiнiстрацыяй i прадстаўляюць адзiны баланс, такiмi калектывамi складаецца агульная справаздача па форме 9-НК.

2. Упершыню адкрытыя i арганiзаваныя тэатры на першай старонцы бланка формы робяць запiс аб даце адкрыцця i заснавання тэатра (дата, нумар загаду, пастановы i г.д.).

Тэатры, часова зачыненыя па розных прычынах (рамонт i г.д.), складаюць справаздачу за перыяд сваёй фактычнай дзейнасцi.

Па лiквiдаваных тэатрах складаецца справаздача за час iх дзейнасцi па матэрыялах лiквiдацыйных камiсiй.

3. Назва i жанр тэатра ўказваюцца поўнасцю i павiнны дакладна адпавядаць назве, прынятай у заснавальных дакументах.

4. У радку "Форма ўласнасцi" паказваецца, у чыёй уласнасцi знаходзiцца тэатр: дзяржаўнай, калектыўнай або асабiстай, а таксама тып яго па форме гаспадарання: арэнднае прадпрыемства, кааператыўнае прадпрыемства, прадпрыемства ў форме акцыянернага таварыства, малое прадпрыемства. Напрыклад: дзяржаўнае прадпрыемства на арэндзе, малое прадпрыемства, якое знаходзiцца ў асабiстай маёмасцi i г.д.

5. У радку "Адрас" указваецца iндэкс аддзялення сувязi i дакладны паштовы адрас тэатра.



Раздзел I. Асноўныя паказчыкi работы тэатра

1. У радку 1 прыведзены даныя аб спектаклях, якiя паказвалiся тэатрам у сваiм памяшканнi (асабiстым або арэндуемым), на яго сцэнiчных пляцоўках.

Радок 1 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 2 i 4.

2. У радку 2 паказваецца колькасць ранiшнiх спектакляў, праведзеных на стацыянары як на асноўнай, так i на дадатковых сцэнах (малых, фае).

3. У радку 3 асобна выдзяляецца колькасць ранiшнiх спектакляў, праведзеных толькi на асноўнай сцэне тэатра.

4. У радку 4 паказваецца колькасць вячэрнiх спектакляў, праведзеных на стацыянары як на асноўнай, так i на дадатковых сцэнах (малых, фае).

5. У радку 5 асобна выдзяляецца колькасць вячэрнiх спектакляў, праведзеных толькi на асноўнай сцэне тэатра.

6. У радку 6 прыведзены даныя аб выязных спектаклях.

Да выязных спектакляў адносяцца платныя мерапрыемствы, праведзеныя ў другiх залах горада (раёна, вобласцi), калi калектыў тэатра вяртаецца на стацыянар на працягу сутак (24 гадзiн) з моманту выезду.

Даныя аб колькасцi выязных спектакляў, аб колькасцi гледачоў i атрыманых зборах уключае ў справаздачу той тэатр, якi ставiць гэтыя спектаклi, а не той, у памяшканнi якога паказвалi спектакль.

Радок 6 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 7 i 8.

7. У радку 9 паказваюцца гастрольныя спектаклi.

Гастрольныя спектаклi - гэта мерапрыемствы, якiя праведзены тэатрам за межамi горада (раёна, вобласцi), дзе знаходзiцца тэатр, а таксама за межамi рэспублiкi, працягласцю больш за суткi (24 гадзiны).

Радок 9 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 10 i 11.

8. У радку 12 паказваецца агульная колькасць спектакляў, якiя тэатр правёў на працягу года.

Радок 12 складаецца з сумы лiчбаў, якiя паказаны ў радках 1, 6 i 9.

9. У радку 13 паказваюцца звесткi аб спектаклях, якiя праведзены ў сельскай мясцовасцi, а таксама мэтавых спектаклях для сельскiх жыхароў.

10. Заўвага. Паказ спектакляў па тэлебачаннi, выступленне тэатра ў канцэртах фiлармонii ў справаздачы не ўлiчваюцца. Спектаклi, арганiзаваныя ў парадку шэфства, у справаздачу не ўключаюцца. Звесткi аб iх павiнны быць прыведзены ў тлумачальнай запiсцы да справаздачы.

Калi на працягу справаздачнага перыяду тэатр праводзiў платныя мерапрыемствы, якiя папулярызуюць творчасць артыста, тэатра (канцэрты, творчыя вечары сваёй трупы i г.д.), тады даныя па гэтаму вiду дзейнасцi прыводзяцца ў адпаведных графах i радках як спектаклi.

11. У радку 14 прадстаўляюцца даныя аб вынiках дзейнасцi пабочных арганiзацый на сцэнiчнай пляцоўцы гэтага тэатра незалежна ад таго, працаваў тэатр з продажам бiлетаў "на касу" або быў прыняты на гарантаваную аплату.



Раздзел II. Камерцыйная ўмяшчальнасць глядзельнай залы

1. У графе 1 радка 19 павiнна быць прастаўлена камерцыйная ўмяшчальнасць асноўнай залы, якая менш за тэхнiчную на колькасць службовых месц.

2. У графе 2 радка 19 указваецца агульная камерцыйная ўмяшчальнасць усiх дадатковых залаў.



Раздзел III. Колькасць пастановак

1. У графах 1-6 радка 20 указваецца колькасць пастановак, якiя фактычна ўключаны ў рэпертуар тэатра пасля прэм'еры, а таксама колькасць новых i капiтальна адноўленых пастановак. Пад капiтальна адноўленай пастаноўкай разумеецца аднаўленне спектакля, звязанае з новым рэжысёрскiм планам або з новым матэрыяльным афармленнем.

2. Даныя граф 1-6 павiнны быць прадстаўлены толькi цэлымi лiчбамi, гэта значыць, што кожны новы i кожны капiтальна адноўлены спектакль прымаецца за адзiнку.



Раздзел IV. Персанал

1. У графе 1 радка 21 указваецца фактычная наяўнасць на 1 студзеня наступнага за справаздачным годам усiх штатных работнiкаў, якiя ўваходзяць у спiс.

Агульныя патрабаваннi да запаўнення бланка справаздачы

1. Адлюстраваныя ў справаздачы звесткi даюцца па стану на канец справаздачнага года на аснове дакументацыi, што вялася на працягу справаздачнага перыяду.

2. У справаздачы павiнны быць запоўнены ўсе графы. Калi адсутнiчае якi-небудзь паказчык, у гэтай графе ставiцца працяжнiк.

3. Усе даныя запаўняюцца ў адзiнках, калi няма iншых указанняў у бланку справаздачы (напрыклад, млн.руб.).

4. Справаздача запаўняецца без памылак. Папраўка памылкi павiнна быць пацверджана подпiсам кiраўнiка цi выканаўцы. У справаздачы абавязкова ўказваецца прозвiшча i нумар тэлефона выканаўцы.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList