Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.02.2000 № 269 "Аб выдзяленнi юрыдычным асобам грашовых сродкаў для набыцця збожжа, бялковай сыравiны i кармавых дабавак"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 3 марта 2000 г. N 5/2687



У мэтах ажыццяўлення плана мерапрыемстваў па рэалiзацыi даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дадзеных 16 снежня 1999 г. на пасяджэннi па рэзультатах работы жывелагадоўчай галiны рэспублiкi ў зiмовы перыяд, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прасiць банкi выдаць у лютым - маi 2000 г. на тэрмiн да 1 студзеня 2002 г. плацежаздольным юрыдычным асобам для набыцця збожжа, бялковай сыравiны i кармавых дабавак крэдыты ў агульнай суме 19070 тыс.долараў ЗША без улiку наяўнасцi ў iх матэрыяльнага забеспячэння па гэтых крэдытах, з размеркаваннем згодна з дадаткам 1. Крэдыты пагашаюцца пачынаючы з 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам.

Прадаставiць урадавую гарантыю названым у дадатку 1 да гэтай пастановы банкам у адносiнах да пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), якiя выдзяляюцца iмi ў адпаведнасцi з дадзеным пунктам.

Урадавая гарантыя прадугледжвае пагашэнне ўказаных крэдытаў i працэнтаў па iх за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў выпадку незвароту iх юрыдычнымi асобамi.

2. Дазволiць юрыдычным асобам у мэтах атрымання крэдытаў, указаных у пункце 1 дадзенай пастановы, правесцi ва ўстаноўленым парадку залог банкам асноўных i абаротных сродкаў згодна з дадаткам 2.

3. Нацыянальнаму банку забяспечыць продаж юрыдычным асобам, якiя атрымалi ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы крэдыты, замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа", што паступае на гэтыя таргi ў лiк абавязковага яе продажу, у межах квоты, прадугледжанай (якая будзе прадугледжана) у адпаведнасцi з прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь для прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу на аплату збожжа, бялковай сыравiны, кармавых дабавак, для пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх).

4. У мэтах забеспячэння своечасовага звароту крэдытаў, выдадзеных у адпаведнасцi з гэтай пастановай, устанавiць, што пазычальнiкi ў перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць па ўзгадненню з банкамi да 40 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ i паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання на пагашэнне запазычанасцi па названых крэдытах i працэнтаў па iх, а таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, устаноўлены дадзенай пастановай парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах.

5. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай пастановай.



Выконваючы абавязкi

Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН



Дадатак 1
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
29.02.2000 N 269



ПЕРАЛIК БАНКАЎ, ЯКIЯ БУДУЦЬ ВЫДАВАЦЬ У ЛЮТЫМ - МАI 2000 ГОДА ПЛАЦЕЖАЗДОЛЬНЫМ ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ КРЭДЫТЫ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ ЗБОЖЖА, БЯЛКОВАЙ СЫРАВIНЫ I КАРМАВЫХ ДАБАВАК

------------------------------------------------+--------------
¦                Назва банкаў                   ¦   Сума крэдыту   ¦
¦                                               ¦(тыс. долараў ЗША)¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк  ¦       9150       ¦
¦"Беларусбанк"                                  ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Адкрытае акцыянернае таварыства                ¦        100       ¦
¦"Белпрамбудбанк"                               ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Акцыянерны камерцыйны банк                     ¦        100       ¦
¦"МiнскКомплексБанк"                            ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Адкрытае акцыянернае таварыства "Белбiзнесбанк"¦       1100       ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Беларускi акцыянерны камерцыйны аграпрамысловы ¦       1270       ¦
¦банк "Белаграпрамбанк"                         ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦"Прiорбанк" Акцыянернае таварыства             ¦       6750       ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае          ¦        600       ¦
¦акцыянернае таварыства "Белгазпрамбанк"        ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦                                          УСЯГО¦      19070       ¦
¦-----------------------------------------------+-------------------


Дадатак 2
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
29.02.2000 N 269



ПЕРАЛIК ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ, ЯКIМ ДАЗВОЛЕНА ПРАВЕСЦI ЗАЛОГ БАНКАМ АСНОЎНЫХ I АБАРОТНЫХ СРОДКАЎ

------------------------------------------------+--------------
¦            Назва юрыдычных асоб               ¦  Ацэначны кошт   ¦
¦                                               ¦    асноўных i    ¦
¦                                               ¦    абаротных     ¦
¦                                               ¦     сродкаў      ¦
¦                                               ¦   (млн. рублёў)  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦   Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк"    ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства "Гомельская бройлерная¦       120        ¦
¦птушкафабрыка"                                 ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Магiлёўская бройлерная¦       120        ¦
¦птушкафабрыка                                  ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Сож" Гомельскага раёна        ¦       300        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна      ¦       180        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Белавежскi" Камянецкага раёна ¦       600        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Барысаўскi" Барысаўскага раёна¦       600        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦         Адкрытае акцыянернае таварыства "Белпрамбудбанк"         ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Гродзенская           ¦        60        ¦
¦птушкафабрыка Гродзенскага раёна               ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦         Акцыянерны камерцыйны банк  "МiнскКомплексБанк"          ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Чырванасцяжны камбiкормавы завод               ¦        60        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦         Адкрытае акцыянернае таварыства "Белбiзнесбанк"          ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка "Зара   ¦       120        ¦
¦камунiзма" Мядзельскага раёна                  ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка         ¦        60        ¦
¦"Кобрынская" Кобрынскага раёна                 ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства - птушкафабрыка       ¦       300        ¦
¦"1-ая Мiнская" Мiнскага раёна                  ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦       Беларускi акцыянерны камерцыйны аграпрамысловы банк        ¦
¦                        "Белаграпрамбанк"                         ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Лiдская птушкафабрыка Лiдскага раёна           ¦        40        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Племянны саўгас "Вiхра" Мсцiслаўскага раёна    ¦        70        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Племянны завод "Рось" Ваўкавыскага раёна       ¦        40        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Племянны завод "Ленiна" Горацкага раёна        ¦        30        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Племянны свiнагадоўчы саўгас "Задняпроўскi"    ¦        70        ¦
¦Аршанскага раёна                               ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна      ¦       120        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Васiлiшкi" Шчучынскага раёна  ¦        70        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Зарэчча" Рагачоўскага раёна   ¦        70        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦                "Прiорбанк" Акцыянернае таварыства                ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства - бройлерная          ¦       180        ¦
¦птушкафабрыка "Дружба" Баранавiцкага раёна     ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Навабелiцкая          ¦       120        ¦
¦птушкафабрыка Гомельскага раёна                ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Гомельская            ¦        40        ¦
¦птушкафабрыка Гомельскага раёна                ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства птушкафабрыка         ¦        90        ¦
¦"Бабруйская" Бабруйскага раёна                 ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Смалявiцкая бройлерная¦       250        ¦
¦птушкафабрыка Смалявiцкага раёна               ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Дзяржынская бройлерная¦       120        ¦
¦птушкафабрыка Дзяржынскага раёна               ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Вiцебская бройлерная  ¦       180        ¦
¦птушкафабрыка Вiцебскага раёна                 ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Прыдняпроўская        ¦       120        ¦
¦птушкафабрыка Магiлеўскага раёна               ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Племянны саўгас-камбiнат "Белая Русь"          ¦        60        ¦
¦Уздзенскага раёна                              ¦                  ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Саўгас-камбiнат "Заходнi" Брэсцкага раёна      ¦       180        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Чырванасцяжны камбiкормавы завод               ¦       180        ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦   Сумеснае беларуска-расiйскае адкрытае акцыянернае таварыства   ¦
¦                         "Белгазпрамбанк"                         ¦
+-----------------------------------------------+------------------+
¦Дзяржаўнае прадпрыемства Смалявiцкая бройлерная¦       320        ¦
¦птушкафабрыка Смалявiцкага раёна               ¦                  ¦
¦-----------------------------------------------+-------------------





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList