Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Государственного комитета Республики Беларусь по печати, Министерства образования Республики Беларусь от 09.03.2000 № 1/4 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб вызначэннi памеру субсiдый на выпуск сацыяльна значнай лiтаратуры для дзяржаўных патрэб"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 21 марта 2000 г. N 8/3204



З мэтай забеспячэння патрэб рэспублiкi ў сацыяльна значнай лiтаратуры для вырашэння агульнанацыянальных задач у галiне адукацыi, навукi i духоўнай культуры насельнiцтва ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 40, 1/371) i на падставе Палажэння аб парадку фармiравання i прымянення цэн i тарыфаў, зацверджанага пастановай Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. N 43 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 39, 8/316), Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:

1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб вызначэннi памеру субсiдый на выпуск сацыяльна значнай лiтаратуры для дзяржаўных патрэб (дадаецца).

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу Парадак вызначэння цэн i памеру субсiдый на выпуск лiтаратуры для дзяржаўных патрэб, зацверджаны Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па друку 6 студзеня 1999 г., Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь 14 студзеня 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 20, 8/116), змяненнi i дапаўненнi ў Парадак вызначэння цэн i памеру субсiдый на выпуск лiтаратуры для дзяржаўных патрэб, зацверджаныя загадам Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiстапада 1999 г. N 329/667 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 4, 8/1474).



Старшыня Дзяржаўнага

камiтэта Рэспублiкi

Беларусь па друку М.В.ПАДГАЙНЫ



Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь В.I.СТРАЖАЎ



УЗГОДНЕНА

Намеснiк Мiнiстра фiнансаў

Рэспублiкi Беларусь

А.I.Сверж

09.03.2000



                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    Пастанова Дзяржаўнага
                                    камiтэта Рэспублiкi Беларусь
                                    па друку i Мiнiстэрства адукацыi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    09.03.2000 N 1/4


1. З мэтай забеспячэння патрэб рэспублiкi ў сацыяльна значнай лiтаратуры для вырашэння агульнанацыянальных задач у галiне адукацыi, навукi i духоўнай культуры насельнiцтва Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па друку штогод фармiруецца план выпуска лiтаратуры для дзяржаўных патрэб, у якi ўваходзяць наступныя выданнi:

1.1. асаблiва значныя розных тэматычных накiрункаў:

- на беларускай мове;

- уключаныя ў дзяржаўныя праграмы, адобраныя Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

- якiя выпускаюцца па рашэнню савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;

- прадстаўнiчага характару (выяўленчыя i фотапрадукцыя);

- для камплектавання фондаў публiчных бiблiятэк (па рашэнню савета па фармiраванню плана выпуска лiтаратуры для дзяржаўных патрэб);

1.2. па тэматычнай накiраванасцi:

- афiцыйныя i масава-палiтычныя, што выпускаюцца па даручэнню вышэйстаячых кiруючых органаў;

- вучэбныя (з грыфам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь) i вучэбна-метадычныя (з грыфам Навукова-метадычнага цэнтра вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання Мiнiстэрства адукацыi), якiя рэкамендаваны для навучальных i выхаваўчых устаноў рэспублiкi, а таксама дапаможная лiтаратура для спецыяльных дзiцячых i навучальных устаноў для навучання дзяцей з асаблiвасцямi псiхiчнага i фiзiчнага развiцця;

- асаблiва значныя навуковыя i даведачныя;

- лiтаратурна-мастацкiя творы серыi "Школьная бiблiятэка", а таксама асобныя творы беларускiх аўтараў на рускай мове.

2. З мэтай падтрымкi нацыянальнага кнiгавыдання, устанаўлення сацыяльна даступных цэн для насельнiцтва з дзяржаўнага бюджэту выдзяляюцца субсiдыi на выпуск выданняў, што ўключаны ў план выпуску лiтаратуры для дзяржаўных патрэб. Узровень фiнансавання ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад сацыяльнай значнасцi канкрэтнага выдання.

Субсiдыi з дзяржаўнага бюджэту выдзяляюцца:

2.1. на выпуск лiтаратуры для забеспячэння вучэбнага i выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных i спецыяльных школах (падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi) <*>, для камплектавання фондаў публiчных бiблiятэк <**>, а таксама кнiг серыi "Школьная бiблiятэка" <**>, у тым лiку набраных рэльефна-кропачным шрыфтам (па Брайлю) для iнвалiдаў па зроку, - у памеры адпускной цаны выдавецтва;

2.2. на выпуск афiцыйных i масава-палiтычных выданняў, што выпускаюцца па даручэнню вышэйстаячых кiруючых органаў, выданняў прадстаўнiчага характару, выданняў па грантам з фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, а таксама Беларускай энцыклапедыi ў васемнаццацi тамах <**> - да 90 працэнтаў адпускной цаны выдавецтва;

2.3. на выпуск асаблiва значнай малатыражнай вучэбнай i вучэбна-метадычнай лiтаратуры, якая прызначана для камплектавання фондаў бiблiятэк вышэйшых навучальных устаноў, тэхнiкумаў i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, а таксама вучэбна-метадычнай лiтаратуры для спецыяльных агульнаадукацыйных школ для навучання дзяцей з асаблiвасцямi псiхiчнага i фiзiчнага развiцця з дазволу Мiнiстэрства адукацыi <*> - да 90 працэнтаў адпускной цаны выдавецтва;

2.4. на выпуск асаблiва значных выданняў розных тэматычных накiрункаў на беларускай мове, у тым лiку кнiг серыi "Школьная бiблiятэка" на беларускай мове, што накiроўваюцца ў кнiгагандаль для продажу насельнiцтву <**>, - да 75 працэнтаў адпускной цаны выдавецтва;

2.5. на выпуск вучэбнай лiтаратуры для вышэйшых навучальных устаноў, тэхнiкумаў i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, вучэбна-метадычнай лiтаратуры для агульнаадукацыйных i спецыяльных школ, пазашкольных i дашкольных устаноў <*> - да 50 працэнтаў адпускной цаны выдавецтва;

2.6. на выпуск кнiг гiсторыка-дакументальных хронiк "Памяць" <**> - да 50 працэнтаў адпускной цаны выдавецтва. Аплата за рассылку выданняў прадпрыемствам i ўстановам, якiм накiроўваюцца бясплатныя экземпляры хронiк "Памяць", таксама ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту;

2.7. на выпуск асаблiва значных навуковых i даведачных выданняў, асобных твораў беларускiх аўтараў на рускай мове, а таксама выданняў, уключаных у дзяржаўныя праграмы, адобраныя Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь <**>, - да 50 працэнтаў адпускной цаны выдавецтва.

-------------------------------

<*> Выпуск выданняў фiнансуецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

<**> Выпуск выданняў фiнансуецца Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па друку.


3. Выданне дадатковых тыражоў падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў для агульнаадукацыйных i спецыяльных школ, кнiг серыi "Школьная бiблiятэка" на рускай мове, якiя накiроўваюцца ў кнiгагандаль для продажу насельнiцтву, ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў выдавецтва.

4. Адпускная цана выдавецтва разлiчваецца згодна з Палажэннем аб парадку фармiравання i прымянення цэн i тарыфаў, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. N 43 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 39, 8/316), i рэнтабельнасцю выданняў да 20 працэнтаў.

5. Гандлёвая надбаўка за камплектаванне i дастаўку кнiг, пералiчаных у падпункце 2.1 дадзенай Iнструкцыi, устанаўлiваецца кнiгагандлёвымi прадпрыемствамi ў наступным памеры: 12 працэнтаў гандлёвай надбаўкi за дастаўку ў сельскай мясцовасцi; 10 працэнтаў - за дастаўку ў горадзе; 10 працэнтаў - за дастаўку падручнiкаў i кнiг серыi "Школьная бiблiятэка", набраных шрыфтам Брайля.

6. Рэнтабельнасць палiграфiчных паслуг на кнiжныя выданнi, якiя выпускаюцца для дзяржаўных патрэб, устанаўлiваецца да 20 працэнтаў.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList