Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.11.2000 № 1686 "Аб мерах па абнаўленню i развiццю матэрыяльна-тэхнiчнай базы i сацыяльнай падтрымцы работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 8 ноября 2000 г. N 5/4455 У мэтах удасканалення нацыянальнай сiстэмы адукацыi ў галiне музычнага мастацтва, далейшага развiцця навукова-культурнага патэнцыялу рэспублiкi, сацыяльнай падтрымкi работнiкаў, аспiрантаў (асiстэнтаў-стажораў) i студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, а таксама ў сувязi з наданнем ёй статуса вядучай вышэйшай навучальнай установы ў галiне музычнага мастацтва ў нацыянальнай сiстэме адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Устанавiць, што з 1 лiстапада 2000 г. за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне вышэйшай адукацыi: на прэмiраванне работнiкаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi i ўстанаўленне iм надбавак стымулюючага характару выдзяляюцца сродкi ў памеры 50 працэнтаў планавага фонду заработнай платы. Памер надбаўкi за кошт бюджэтных асiгнаванняў канкрэтнаму работнiку не можа перавышаць яго службовага акладу; памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрантам Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, якiя выплачваюцца з рэспублiканскага бюджэту, павышаюцца на 15 працэнтаў; на ўстанаўленне надбавак за асаблiвыя поспехi ў вучобе, грамадскай i навуковай рабоце, аказанне матэрыяльнай дапамогi студэнтам, магiстрантам, аспiрантам (асiстэнтам-стажорам) Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi выдзяляюцца сродкi ў памеры да 7 працэнтаў стыпендыяльнага фонду. 2. Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству эканомiкi пры фармiраваннi праекта рэспублiканскага бюджэту i прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi на чарговы год прадугледжваць выдзяленне асiгнаванняў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi на абнаўленне i развiццё яе матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|