Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13.12.2000 № 26 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Нацыянальным банку даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 28 декабря 2000 г. N 8/4689 У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 г. N 282-З "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Нацыянальным банку даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў). Выконваючы абавязкi Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 13.12.2000 N 26 Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Нацыянальны банк даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) (далей - Нацыянальны банк даных) - адзiная аўтаматызаваная iнфармацыйная сiстэма, створаная ў адпаведнасцi з артыкулам 28 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 г. N 282-З "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62) у мэтах збору, сiстэматызацыi i захавання iнфармацыйных рэсурсаў па разнастайных вiдах беларускага народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў, а таксама забеспячэння гэтымi рэсурсамi карыстальнiкаў. 2. Iнфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнага банка даных з'яўляюцца часткай сiстэмы дзяржаўных iнфармацыйных рэсурсаў Рэспублiкi Беларусь. 3. Нацыянальны банк даных ствараецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i Палажэннем аб Нацыянальным банку даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) (далей - Палажэнне). 4. Нацыянальны банк даных мае адрасы ў сiстэме Iнтэрнэт i свой лагатып, якi абавязкова выкарыстоўваецца пры перадачы iнфармацыi па каналах сувязi i распаўсюджваннi прыналежных яму iнфармацыйных рэсурсаў на машынных i iншых носьбiтах. 5. Поўнае найменне сiстэмы: на беларускай мове - Нацыянальны банк даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); на рускай мове - Национальный банк данных по народному искусству, народным промыслам (ремеслам). Глава 2. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ СТВАРЭННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА ДАНЫХ, ЯГО ЗАДАЧЫ I ФУНКЦЫI6. Асноўнымi мэтамi стварэння Нацыянальнага банка даных з'яўляюцца назапашванне, сiстэматызацыя i захаванне iнфармацыйных рэсурсаў па беларускаму народнаму мастацтву, народных промыслах i рамёствах, забеспячэнне гэтымi рэсурсамi карыстальнiкаў. 7. Асноўнымi задачамi Нацыянальнага банка даных з'яўляюцца: збор, апрацоўка, захаванне iнфармацыйных рэсурсаў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; папулярызацыя i распаўсюджванне каштоўнасцей беларускага народнага мастацтва, промыслаў i рамёстваў у краiне i ў свеце; iнфармацыйнае забеспячэнне навукова-даследчай, творчай, арганiзацыйнай, вытворчай, камерцыйнай дзейнасцi ў галiне народнага мастацтва, промыслаў i рамёстваў. 8. Нацыянальны банк даных ахоплiвае наступныя вiды народнага мастацтва, промыслаў i рамёстваў: народныя абрады i святы; народныя звычаi, вераваннi; народная вусна-паэтычная творчасць; народныя спевы; народныя танцы; народныя гульнi; народная iнструментальная музыка; народнае дойлiдства; народнае адзенне; арнамент; традыцыйныя мастацкiя рамёствы; традыцыйныя тэхналогii апрацоўкi матэрыялаў у народных промыслах i рамёствах; народная пластыка; народны жывапiс iнсiтнага характару; атрыбуты народных абрадаў i свят; народная кулiнарыя. 9. Аб'ектамi iнфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнага банка даных з'яўляюцца: фiксаваныя творы i ўзоры народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў у тэкставых, аўдыё-, вiдэазапiсах, фотаздымках; архiвы, дакументы i матэрыялы па традыцыйных вiдах народнага мастацтва, промыслах i рамёствах; бiблiяграфiя i публiкацыi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; рэестры, дакументы i матэрыялы аб аўтэнтычных гуртах са статусам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; рэестры, дакументы i матэрыялы аб творчых аб'яднаннях, грамадскiх арганiзацыях у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; рэестры, дакументы i матэрыялы аб лаўрэатах прэмiй i стыпендыятах у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; рэестры, дакументы i матэрыялы аб установах культуры ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; дакументы i матэрыялы па асноўных мерапрыемствах (выстаўкi, конкурсы, фестывалi) у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; штогадовы каляндар рэспублiканскiх, абласных, раённых i мiжнародных мерапрыемстваў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў. 10. Нацыянальны банк даных ствараецца дзеля выканання наступных функцый: ажыццяўлення навукова абгрунтаванага збору, аналiзу i падрыхтоўкi даных па змесце, структуры, формах iснавання, распаўсюджваннi i лакалiзацыi пералiчаных вiдаў традыцыйнай беларускай культуры; правядзення адбору i, пры неабходнасцi, навуковай экспертызы твораў i ўзораў народнага мастацтва, промыслаў i рамёстваў, носьбiтаў традыцый, майстроў, гуртоў у якасцi аб'ектаў захавання; ажыццяўлення вырабу электронных копiй твораў народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў i стварэння аб'ектаў захавання; увядзення аб'ектаў захавання ў базы даных; забеспячэння падтрымкi цэласнасцi баз даных; забеспячэння функцыянавання ВЕБ-сервера i падтрымкi ВЕБ-сайта Нацыянальнага банка даных у Iнтэрнэце; забеспячэння доступу да захоўваемай iнфармацыi карыстальнiкам, аказанне iм кансультацыйных паслуг; забеспячэння падтрымкi сувязей i абмену данымi па народнаму мастацтву, народных промыслах i рамёствах з мiжнароднымi, нацыянальнымi i iншымi арганiзацыямi, фiзiчнымi асобамi; ажыццяўлення падрыхтоўкi, стварэння i распаўсюджвання матэрыялаў па народнаму мастацтву i народных промыслах i рамёствах па каналах сувязi на машынных носьбiтах iнфармацыi, а таксама ў выглядзе раздруковак цi палiграфiчна аформленых матэрыялаў. Глава 3. ХАРАКТАРЫСТЫКА СIСТЭМЫ IНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА ДАНЫХ11. Нацыянальны банк даных уяўляе сабой тэрытарыяльна размеркаваную сiстэму iнфармацыйных рэсурсаў, якая забяспечвае iх збор, захаванне i развiццё, а таксама доступ да iнфармацыйных рэсурсаў карыстальнiкаў па лакальных i тэлекамунiкацыйных сетках. 12. Iнфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнага банка даных складаюцца з баз даных па прадметнай галiне, якую ён ахоплiвае. 13. Аб'ектамi захавання з'яўляюцца электронныя копii твораў народнага мастацтва i вырабаў народных промыслаў i рамёстваў, тэкставая, графiчная, вiдэа- i аўдыёiнфармацыя. 14. Доступ карыстальнiкаў да iнфармацыйных рэсурсаў ажыццяўляецца па лакальных вылiчальных сетках галоўнага аддзялення Нацыянальнага банка даных i па тэлекамунiкацыйных сетках (Iнтэрнэт, Iнтранэт). 15. Праграмна-тэхнiчны комплекс Нацыянальнага банка даных уключае: сервер баз даных; ВЕБ-сервер Iнтэрнэт; сродкi падрыхтоўкi даных i вырабу аб'ектаў захавання; сродкi ўводу i забеспячэння цэласнасцi iнфармацыйных рэсурсаў; сродкi перадачы даных. Глава 4. АРГАНIЗАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЕЙНАСЦI НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА ДАНЫХ16. У арганiзацыйных адносiнах Нацыянальны банк даных з'яўляецца шматузроўневай сiстэмай, якая ўключае галоўнае (рэспублiканскае), абласныя i спецыялiзаваныя аддзяленнi. 17. Галоўнае аддзяленне ствараецца на базе Беларускага iнстытута праблем культуры i функцыянiруе як яго структурная адзiнка. 18. Галоўнае аддзяленне: арганiзуе, забяспечвае стварэнне, функцыянiраванне i развiццё Нацыянальнага банка даных; ажыццяўляе кiраўнiцтва сiстэмай у цэлым i забяспечвае ўзаемадзеянне абласных i спецыялiзаваных аддзяленняў Нацыянальнага банка даных; ажыццяўляе мерапрыемствы па навукова-метадычнаму забеспячэнню сiстэмы, арганiзуе падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi персаналу абласных i спецыялiзаваных аддзяленняў; вывучае iнфармацыйныя запатрабаваннi карыстальнiкаў Нацыянальнага банка даных, рынак iнфармацыйных прадуктаў i паслуг у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; ажыццяўляе выраб i распаўсюджванне iнфармацыйных прадуктаў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў на машынных i традыцыйных носьбiтах; забяспечвае падтрымку сувязей i абмен данымi па народнаму мастацтву, народных промыслах i рамёствах з мiжнароднымi, нацыянальнымi i iншымi цэнтрамi, арганiзацыямi, прыватнымi асобамi. 19. Абласныя аддзяленнi ствараюцца i функцыянiруюць у складзе абласных навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi цi iншых устаноў культуры вобласцi. Абласныя аддзяленнi: ажыццяўляюць агульнае кiраўнiцтва абласной сiстэмай Нацыянальнага банка даных; садзейнiчаюць стварэнню i функцыянiраванню тэрытарыяльных фiлiялаў (на базе раённых устаноў культуры) i спецыялiзаваных аддзяленняў Нацыянальнага банка даных на тэрыторыi вобласцi; ажыццяўляюць метадычнае суправаджэнне дзейнасцi фiлiялаў i аддзяленняў Нацыянальнага банка даных на тэрыторыi вобласцi; ствараюць базу даных па народнаму мастацтву, народных промыслах i рамёствах абласнога значэння; прадстаўляюць у галоўнае аддзяленне Нацыянальнага банка даных iнфармацыю аб аб'ектах народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў па каналах электроннай сувязi i на машынных носьбiтах; вывучаюць iнфармацыйныя запатрабаваннi карыстальнiкаў базы даных абласнога аддзялення Нацыянальнага банка даных, абласны рынак iнфармацыйных прадуктаў i паслуг у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; забяспечваюць доступ карыстальнiкам да iнфармацыйных рэсурсаў базы даных абласных i iншых аддзяленняў Нацыянальнага банка даных праз тэрмiналы лакальнай i тэлекамунiкацыйных сетак, аказваюць iм кансультацыйныя паслугi. 20. Спецыялiзаваныя па пэўнай тэматыцы аддзяленнi Нацыянальнага банка даных могуць стварацца i функцыянiраваць ва ўстановах i арганiзацыях рознай ведамаснай прыналежнасцi, а таксама ў творчых саюзах, пры грамадскiх аб'яднаннях. Спецыялiзаваныя аддзяленнi: назапашваюць iнфармацыйныя рэсурсы па пэўных вiдах, жанрах цi тэматыцы ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; ствараюць спецыялiзаваную базу даных у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў; прадстаўляюць iнфармацыю аб аб'ектах народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў у галоўнае i абласныя аддзяленнi Нацыянальнага банка даных па каналах электроннай сувязi i машынных носьбiтах iнфармацыi; забяспечваюць доступ карыстальнiкам да iнфармацыйных рэсурсаў спецыялiзаванай базы даных; ажыццяўляюць абмен iнфармацыйнымi рэсурсамi з iншымi аддзяленнямi Нацыянальнага банка даных. 21. Абласныя аддзяленнi Нацыянальнага банка даных могуць мець фiлiялы. Фiлiялы абласных аддзяленняў ствараюцца i функцыянiруюць на базе раённых (гарадскiх) устаноў культуры i забяспечваюць збор i прадстаўленне ў абласныя аддзяленнi Нацыянальнага банка даных iнфармацыю аб аб'ектах народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў. Глава 5. КАРЫСТАЛЬНIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА ДАНЫХ22. Нацыянальны банк даных з'яўляецца шматкарыстальнiцкай iнфармацыйнай сiстэмай. Карыстальнiкамi яго iнфармацыйных рэсурсаў з'яўляюцца арганiзацыi розных форм уласнасцi, фiзiчныя асобы як у краiне, так i па-за яе межамi. 23. Доступ карыстальнiкам да iнфармацыйных рэсурсаў ажыццяўляецца: праз лакальныя i тэлекамунiкацыйныя сеткi; пры непасрэдным звароце ў галоўнае цi рэгiянальнае аддзяленне Нацыянальнага банка даных. 24. Фiнансаванне работ па стварэнню i забеспячэнню дзейнасцi Нацыянальнага банка даных ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Глава 6. КАНТРОЛЬ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА ДАНЫХ25. Кантроль за дзейнасцю галоўнага аддзялення Нацыянальнага банка даных ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, абласных аддзяленняў - упраўленнi культуры абласных выканаўчых камiтэтаў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|