Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13.12.2000 № 27 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб экспертнай камiсii па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 декабря 2000 г. N 8/4690



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 г. N 282-З "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб экспертнай камiсii па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь.



Выконваючы абавязкi Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.12.2000 N 27


Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Палажэннем аб экспертнай камiсii па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) (далей - Палажэнне) вызначаецца зацiкаўленасць дзяржавы ў падтрымцы народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў, у захаваннi традыцый i гарманiчным развiццi грамадства.

Гэта Палажэнне прынята ў адпаведнасцi з пунктам 6 Палажэння аб народным майстры, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 красавiка 2000 г. N 471 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 37, 5/2944).

2. Экспертная камiсiя па народнаму мастацтву, народных промыслах i рамёствах у Рэспублiцы Беларусь (далей - экспертная камiсiя) ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь у якасцi органа, якi садзейнiчае адраджэнню, падтрымцы i развiццю народнага мастацтва, стварэнню i выкарыстанню твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

3. У сваёй дзейнасцi экспертная камiсiя кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 г. N 282-З "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62), Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт.291), распараджэннямi i Указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншымi заканадаўчымi i нарматыўнымi актамi, Палажэннем аб народным майстры, а таксама гэтым Палажэннем.

4. Экспертная камiсiя з'яўляецца калегiяльным экспертным органам, якi ўключае прадстаўнiкоў органаў i ўстаноў культуры, грамадскiх аб'яднанняў "Беларускi саюз мастакоў", "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi" i iншых творчых арганiзацый, мастакоў, мастацтвазнаўцаў, этнографаў, работнiкаў музеяў i iншых спецыялiстаў, чыя дзейнасць звязана з захаваннем культурнай спадчыны, развiццём традыцый народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў.

5. Экспертная камiсiя ажыццяўляе сваю работу ў цесным узаемадзеяннi з мясцовымi органамi выканаўчай улады, творчымi саюзамi, iншымi дзяржаўнымi, грамадскiмi i камерцыйнымi арганiзацыямi.



Глава 2. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII

6. Галоўная мэта экспертнай камiсii - садзеянне абароне дзяржаўных i агульнанацыянальных iнтарэсаў па захаванню i далейшаму развiццю самабытных традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў.

7. Экспертная камiсiя ўдзельнiчае ў распрацоўцы навукова абгрунтаванай палiтыкi, скiраванай на захаванне, адраджэнне i развiццё народных мастацкiх промыслаў i рамёстваў на аснове мастацка-стылявых асаблiвасцей i традыцыйных тэхналогiй народнага мастацтва з улiкам сучасных эстэтычных патрабаванняў.

8. Экспертная камiсiя садзейнiчае стварэнню ўмоў для творчага развiцця майстроў i мастакоў, якiя працуюць самастойна, калектываў народных промыслаў, падтрымцы i захаванню творчай iндывiдуальнасцi, самабытнасцi мастацтва, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў, пашырэнню i абнаўленню асартыменту вырабаў народных промыслаў i рамёстваў.

9. Экспертная камiсiя прапагандуе народнае мастацтва, творчасць народных майстроў i мастакоў. Аказвае дапамогу творчым калектывам у арганiзацыi выставак, правядзеннi творчых конкурсаў i iншых мерапрыемстваў, накiраваных на развiццё i павышэнне мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў.

10. Экспертная камiсiя накiроўвае, пры неабходнасцi, рашэннi i рэкамендацыi экспертнай камiсii на разгляд у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, установы i арганiзацыi для прыняцця практычных мер, звязаных з захаваннем i развiццём народных промыслаў i рамёстваў.



Глава 3. ФУНКЦЫI ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII

11. У адпаведнасцi з ускладзенымi на яе задачамi экспертная камiсiя:

11.1. разглядае пытаннi прысваення i пацвярджэння статуса народнага майстра, прымае рашэннi па выдачы пасведчання народнага майстра;

11.2. праводзiць экспертызу вырабаў народных промыслаў на iх адпаведнасць традыцыям нацыянальнай культуры, дае рэкамендацыi па павышэнню мастацкага ўзроўню i тэхнiчнай якасцi вырабаў;

11.3. аказвае садзеянне ў забеспячэннi прававой i эканамiчнай абароны народных майстроў;

11.4. праводзiць выязныя пасяджэннi па пытаннях, уваходзячых у яе кампетэнцыю;

11.5. выходзiць з прапановамi ў арганiзацыi i ўстановы аб прысваеннi народным майстрам ганаровых званняў, вылучэннi на атрыманне дзяржаўных i iншых прэмiй, узнагароджаннi ўрадавымi i iншымi ўзнагародамi за паспяховую творчую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё нацыянальнай культуры;

11.6. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



Глава 4. ПАРАДАК РАБОТЫ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII

12. Экспертная камiсiя працуе па зацверджанаму плану, пасяджэннi экспертнай камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi.

13. Рашэннi экспертнай камiсii прымаюцца большасцю галасоў пры абавязковай прысутнасцi не менш як двух трэцiх складу камiсii.

14. Рашэнне экспертнай камiсii афармляецца пратаколам. Пратакол пасяджэння падпiсваецца старшынёй i сакратаром экспертнай камiсii. Народным майстрам выдаецца на падставе пратакола пасведчанне адпаведнага ўзору (дадатак да гэтага Палажэння), зацверджанае подпiсам старшынi экспертнай камiсii i пячаткай, на тэрмiн, якi вызначае экспертная камiсiя.



Глава 5. СКЛАД ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII

15. Экспертная камiсiя дзейнiчае ў складзе старшынi, намеснiкаў, членаў i сакратара. Персанальны склад экспертнай камiсii зацвярджаецца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь.

16. Аператыўная арганiзацыйна-тэхнiчная работа экспертнай камiсii i яе секцый забяспечваецца сакратаром экспертнай камiсii i аддзелам устаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

17. Сакратар экспертнай камiсii вядзе падрыхтоўку да пасяджэнняў, афармляе пратаколы, адказвае за выдачу пасведчанняў, вырашае iншыя арганiзацыйныя пытаннi.

18. Экспертная камiсiя па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у сваёй працы падсправаздачна Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь.



Глава 6. ПАРАДАК ФIНАНСАВАННЯ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII

19. Крынiцы i парадак фiнансавання работы экспертнай камiсii вызначаюцца дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



Дадатак
да Палажэння аб экспертнай
камiсii па народнаму мастацтву,
народных промыслах (рамёствах)
у Рэспублiцы Беларусь
13.12.2000 N 27



ФОРМА ПАСВЕДЧАННЯ НАРОДНАГА МАЙСТРА

 ----------------------------------+---------------------------
 ¦     Мiнiстэрства культуры       ¦      ПАСВЕДЧАННЕ N ___        ¦
 ¦      Рэспублiкi Беларусь        ¦      народнага майстра        ¦
 ¦--                          ¦    (назва галiны дзейнасцi)   ¦
 ¦¦     ¦Прозвiшча _______________ ¦                               ¦
 ¦¦     ¦Iмя _____________________ ¦Сапраўдна да _________________ ¦
 ¦¦     ¦Iмя па бацьку ___________ ¦Месца                          ¦
 ¦¦------                          ¦для пячаткi                    ¦
 ¦Старшыня экспертнай камiсii      ¦                               ¦
 ¦ __________________________      ¦                               ¦
 ¦         (подпiс)                ¦                               ¦
 ¦---------------------------------+--------------------------------

 ----------------------------------+---------------------------
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦   НАРОДНЫ МАЙСТАР БЕЛАРУСI    ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦                                 ¦                               ¦
 ¦---------------------------------+--------------------------------





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList