Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку, i Бельгiйска-Люксембургскiм Эканамiчным Саюзам, з другога боку, аб узаемным садзейнiчаннi i ахове iнвестыцый"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 3 мая 2003 г. N 2/938 Урад Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку, i Урад Каралеўства Бельгiя, дзейнiчаючы ад свайго iмя i на падставе iснуючых дамоўленасцей ад iмя Урада Вялiкага Герцагства Люксембург, Валонскi Урад, Фламандскi Урад, Урад Рэгiёна Брусэль-Сталiца, з другога боку (ў далейшым - "Дагаворныя Бакi"), жадаючы ўмацаваць эканамiчнае супрацоўнiцтва шляхам стварэння спрыяльных умоў для iнвестыцый грамадзян аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1 АзначэннiДля мэт гэтага Пагаднення: 1. Тэрмiн "iнвестары" азначае: a) "грамадзян", што азначае любых фiзiчных асоб, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, Каралеўства Бельгiя або Вялiкага Герцагства Люксембург, якiя з'яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, Каралеўства Бельгiя або Вялiкага Герцагства Люксембург, адпаведна; b) "кампанii", што азначае любыя юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, Каралеўства Бельгiя або Вялiкага Герцагства Люксембург, i якiя маюць свой зарэгiстраваны орган кiравання на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, Каралеўства Бельгiя або Вялiкага Герцагства Люксембург, адпаведна. 2. Тэрмiн "iнвестыцыi" азначае любы вiд маёмасцi i любое прамое або ўскоснае ўкладанне ў грашовай форме, маёмасцi або паслуг, якiя былi iнвесцiраваны або рэiнвесцiраваны ў любой галiне эканамiчнай дзейнасцi. Для мэт дадзенага Пагаднення будуць разглядацца, у прыватнасцi, але не выключна, наступныя вiды iнвестыцый: a) рухомая i нерухомая маёмасць, а таксама любыя iншыя рэчавыя правы, такiя, як iпатэкi, правы залогу, залогi, узуфрукты i iншыя падобныя правы; b) акцыi, карпаратыўныя правы i iншыя формы валодання далямi кампанiй, створаных на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя ўключаюць мiнарытарныя або партфельныя акцыi; c) аблiгацыi, правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў i любога выканання абавязацельстваў па дагавору, якое мае якую-небудзь эканамiчную каштоўнасць; d) аўтарскiя правы, правы на прамысловую ўласнасць, тэхнiчныя працэсы, гандлёвыя найменнi i "гудвiл"; e) канцэсii, якiя прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам або па дагавору, уключаючы канцэсii на разведку, развiццё, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў. Змена юрыдычнай формы, у якой былi iнвесцiраваны або рэiнвесцiраваны маёмасць або фонды, не будзе закранаць характару iх як iнвестыцый у мэтах гэтага Пагаднення. 3. Тэрмiн "даходы" азначае сумы, атрыманыя ад якiх-небудзь iнвестыцый, i будзе ўключаць, у прыватнасцi, але не выключна, прыбытак, працэнты, прырост капiтальнай вартасцi, дывiдэнды i плацяжы ў лiк раялцi. 4. Тэрмiн "тэрыторыя" будзе прымяняцца да тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, да тэрыторыi Каралеўства Бельгiя i да тэрыторыi Вялiкага Герцагства Люксембург, а таксама да марскiх тэрыторый, такiх, як марскiя i падводныя прасторы, якiя знаходзяцца за тэрытарыяльнымi водамi адпаведнай Дзяржавы i над якiмi апошняя ажыццяўляе, у адпаведнасцi з мiжнародным правам, свае суверэнныя правы i сваю юрысдыкцыю для мэт разведкi, эксплуатацыi i захоўвання прыродных рэсурсаў. Артыкул 2 Заахвочванне iнвестыцый1. Кожны Дагаворны Бок на сваёй тэрыторыi будзе заахвочваць iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку i будзе дапускаць такiя iнвестыцыi згодна з яго заканадаўствам. 2. У прыватнасцi, кожны Дагаворны Бок згодна са сваiм заканадаўствам будзе дазваляць заключаць i выконваць лiцэнзiйныя дагаворы, а таксама камерцыйныя, адмiнiстрацыйныя пагадненнi i пагадненнi па тэхнiчнай дапамозе ў той меры, у якой гэтыя вiды дзейнасцi звязаны з iнвестыцыямi i адпавядаюць заканадаўству гэтага Дагаворнага Боку. Артыкул 3 Ахова iнвестыцый1. Усiм iнвестыцыям, ажыццёўленым iнвестарамi аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, будзе прадастаўляцца справядлiвы i роўны рэжым. 2. Такiя iнвестыцыi карыстаюцца пастаяннай аховай i бяспекай, што азначае выключэнне любых неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных мер, якiя маглi б па закону або прынятай юрыдычнай практыцы перашкаджаць iх кiраванню, падтрыманню, выкарыстанню, распараджэнню або лiквiдацыi за выключеннем мер, неабходных для падтрымання грамадскага парадку. 3. Рэжым i ахова, прадугледжаныя ў пунктах (1) i (2), будуць у любым выпадку не менш спрыяльныя за тыя, якiя прадастаўляюцца iнвестарам любой трэцяй дзяржавы i будуць у любым выпадку не менш спрыяльнымi за тыя, якiя прызнаюцца мiжнародным правам. 4. Палажэннi гэтага Пагаднення, якiя закранаюць прадастаўленне рэжыму, не менш спрыяльнага за той, якi прадастаўляецца iнвестарам самiх Дагаворных Бакоў або iнвестрам любой трэцяй дзяржавы, не павiнны быць вытлумачаны такiм чынам, каб абавязаць адзiн з Дагаворных Бакоў распаўсюджваць на iнвестара iншага Дагаворнага Боку перавагi любога рэжыму, прэферэнцый або прывiлей, што вынiкаюць з: a) любога iснуючага або магчымага ў будучым мытнага саюза, агульнага рынку цi iншага падобнага мiжнароднага дагавора, бокам якога з'яўляецца або можа стаць у будучым адзiн з Дагаворных Бакоў, або b) любога мiжнароднага дагавора або дамоўленасцi, якiя адносяцца цалкам цi галоўным чынам да падаткаабкладання або любога нацыянальнага заканадаўства па гэтых пытаннях. Артыкул 4 Пазбаўленне i абмежаванне права ўласнасцi1. Кожны Дагаворны Бок на сваёй тэрыторыi абавязуецца не прымаць нiякiх мер па экспрапрыяцыi цi нацыяналiзацыi або любых iншых мер, якiя маюць эфект прамога або ўскоснага пазбаўлення iнвестараў iншага Дагаворнага Боку iх iнвестыцый. 2. Калi грамадскiя або нацыянальныя iнтарэсы, цi iнтарэсы нацыянальнай бяспекi патрабуюць адступленне ад палажэнняў пункта (1), павiнны быць выкананы наступныя ўмовы: a) меры павiнны быць прыняты згодна з захаваннем законнасцi; b) меры павiнны быць недыскрымiнацыйнымi i не супярэчыць канкрэтным абавязацельствам; c) меры павiнны суправаджацца выкананнем палажэнняў аб адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi. 3. Гэта кампенсацыя будзе складаць фактычную вартасць iнвестыцый на момант, якi непасрэдна папярэднiчаў прыняццю такiх мер цi iх абнародаванню ў залежнасцi ад таго, што адбылося раней. Гэта кампенсацыя павiнна быць эфектыўна ажыццявiмай i пераводзiцца без абмежаванняў. Кампенсацыя будзе выплачвацца без затрымкi i ўключаць працэнт па звычайнай камерцыйнай стаўцы з даты вызначэння яе сумы i на перыяд да даты плацяжу. 4. Iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку, iнвестыцыi якiх панеслi страты на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў вынiку вайны або iншага ўзброенага канфлiкту, рэвалюцыi, дзяржаўнага надзвычайнага становiшча, што мелi месца на тэрыторыi апошняга, гэты Дагаворны Бок прадастаўляе рэжым, не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе iнвестарам любой трэцяй дзяржавы ў тым, што датычыцца аднаўлення, пакрыцця страт, кампенсацыi або iншага ўрэгулявання. 5. У адносiнах да пытанняў, закранутых у гэтым Артыкуле, кожны Дагаворны Бок на сваёй тэрыторыi будзе прадастаўляць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку рэжым, якi ў любым выпадку з'явiцца не менш спрыяльным за той, што ён прадастаўляе iнвестарам любой трэцяй дзяржавы. Гэты рэжым будзе ў любым выпадку не менш спрыяльным за той, што прызнаецца мiжнародным правам. Артыкул 5 Пераводы1. Кожны Дагаворны Бок будзе прадастаўляць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку свабодны перавод усiх плацяжоў, звязаных з iнвестыцыямi, уключаючы ў прыватнасцi: a) сумы, неабходныя для заснавання, падтрымкi або пашырэння iнвестыцый; b) сумы, неабходныя для плацяжоў па кантрактах, уключаючы сумы, неабходныя для выплаты пазык, раялцi i iншых плацяжоў, якiя вынiкаюць з лiцэнзiй, франшыз, канцэсiй i iншых аналагiчных правоў; c) даходы ад iнвестыцый; d) паступленнi ад поўнай або частковай лiквiдацыi iнвестыцый, уключаючы прырост капiтальнай вартасцi або прыросты iнвесцiраванай капiтальнай вартасцi; e) кампенсацыi, якiя выплачваюцца згодна з Артыкулам 4. 2. Грамадзянам кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя атрымалi дазвол на працу на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў сувязi з якiмi-небудзь iнвестыцыямi, дазваляецца пераводзiць адпаведную частку свайго заробку ў краiну iх паходжання. 3. Пераводы будуць ажыццяўляцца ў свабоднаканверсуемай валюце па стаўцы, якая прадугледжваецца для здзелак на ўмовах "спот" у валюце, якой карыстаюцца на дзень, калi ажыццяўляецца перавод. 4. Кожны Дагаворны Бок будзе прадастаўляць неабходныя дазволы для забеспячэння таго, каб гэтыя пераводы маглi ажыццяўляцца без неабгрунтаваных затрымак згодна з яго заканадаўствам. 5. Гарантыi, якiя прадугледжваюцца ў дадзеным Артыкуле, будуць у любым выпадку не менш спрыяльныя за тыя, што прадастаўляюцца iнвестарам любой трэцяй дзяржавы. Артыкул 6 Субрагацыя1. Калi адзiн Дагаворны Бок або дзяржаўная ўстанова гэтага Дагаворнага Боку выплачвае кампенсацыю сваiм уласным iнвестарам згодна з гарантыйнымi абавязацельствамi ў адносiнах да iнвестыцый, тады iншы Дагаворны Бок будзе прызнаваць, што першы Дагаворны Бок або адпаведная дзяржаўная ўстанова атрымлiвае правы гэтых iнвестараў. 2. У сувязi з перадачай згаданых правоў iншаму Дагаворнаму Боку будзе прадастаўляцца права прад'яўляць патрабаваннi па абавязацельствах да страхаўшчыка, якi атрымаў правы застрахаваных iнвестараў па закону або кантракту. Артыкул 7 Прымяненне iншых правiлаўУ выпадку, калi палажэннi, якiя закранаюць iнвестыцыi, адначасова прадугледжваюцца гэтым Пагадненнем, унутраным заканадаўствам аднаго з Дагаворных Бакоў або мiжнароднымi канвенцыямi, бакамi якiх з'яўляюцца Дагаворныя Бакi, або могуць стаць iмi ў будучым, iнвестары iншага Дагаворнога Боку будуць карыстацца палажэннямi, якiя з'яўляюцца больш спрыяльнымi для iх. Артыкул 8 Спецыяльныя пагадненнi1. На iнвестыцыi, ажыццёўленыя ў адпаведнасцi са спецыяльнымi пагадненнямi, якiя былi заключаны памiж адным Дагаворным Бокам i iнвестарамi iншага Дагаворнога Боку, будуць распаўсюджвацца як палажэннi гэтага Пагаднення, так i палажэннi зазначаных спецыяльных пагадненняў. 2. Кожны Дагаворны Бок заўсёды абавязуецца забяспечваць выкананне абавязацельстваў, якiя ён прыняў на сябе ў адносiнах да iнвестараў iншага Дагаворнага Боку. Артыкул 9 Урэгуляванне iнвестыцыйных спрэчак1. Аб любой iнвестыцыйнай спрэчцы памiж iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку i iншым Дагаворным Бокам, каб пачаць яе вырашэнне, першы бок у спрэчцы павiнен паведамiць у пiсьмовай форме. Гэта паведамленне павiнна суправаджацца дастаткова падрабязным мемарандумам. Па магчымасцi Бакi будуць iмкнуцца вырашаць гэтыя спрэчкi шляхам перамоў, у выпадку неабходнасцi - шляхам атрымання экспертнай парады трэцяга боку або шляхам пагаджальнай працэдуры па дыпламатычных каналах. 2. Калi вырашыць спрэчку мiрным шляхам праз прамое пагадненне памiж бакамi ў спрэчцы або шляхам пагаджальнай працэдуры па дыпламатычных каналах на працягу шасцi месяцаў з даты паведамлення немагчыма, спрэчка перадаецца па выбару iнвестара ў кампетэнтны суд Дзяржавы, на тэрыторыi якой iнвестыцыi былi ажыццёўлены, або ў мiжнародны арбiтраж. Такiм чынам, кожны Дагаворны Бок папярэдне i канчаткова згаджаецца на перадачу любой падобнай спрэчкi на вырашэнне ў такiм арбiтражы. Такая згода азначае, што Дагаворныя Бакi адмаўляюцца ад права патрабаваць, каб усе ўнутраныя адмiнiстрацыйныя або юрыдычныя сродкi задавальнення былi вычарпаны. 3. У выпадку перадачы спрэчкi ў мiжнародны арбiтраж гэта па выбару iнвестара спрэчка можа быць перададзена ў наступныя арганiзацыi: - арбiтражны суд "ad hoc", створаны ў адпаведнасцi з арбiтражным рэгламентам Камiсii Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па праве мiжнароднага гандлю (UNCITRAL); - Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак (ICSID), створаны Канвенцыяй па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў, якая адкрыта для падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне; - Арбiтражны Суд Мiжнароднай гандлёвай палаты ў Парыжы; - Арбiтражны iнстытут Гандлёвай палаты ў Стакгольме. У выпадку, калi арбiтражная працэдура iнiцыiруецца адным з Дагаворных Бакоў, гэты Дагаворны Бок запрашае ў пiсьмовай форме iнвестара азначыць пэўную арбiтражную арганiзацыю, у якую гэта спрэчка павiнна быць перададзена. 4. На працягу ўсёй арбiтражнай працэдуры або выканання арбiтражнага рашэння нiводны з Дагаворных Бакоў не мае права выстаўляць у якасцi пратэсту той факт, што iнвестар, якi з'яўляецца бокам у спрэчцы, атрымаў у адпаведнасцi са страхавым полiсам або ў адпаведнасцi з гарантыямi, прадугледжанымi ў Артыкуле 6 гэтага Пагаднення, поўную або частковую кампенсацыю ў адносiнах да сваiх страт. 5. Арбiтражны суд выносiць рашэнне ў адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам Дагаворнага Боку, якi з'яўляецца бокам у спрэчцы, на тэрыторыi якога былi ажыццёўлены iнвестыцыi, уключаючым калiзiйнае права, у адпаведнасцi з умовамi гэтага Пагаднення, iншых спецыяльных пагадненняў, якiя закранаюць iнвестыцыi, а таксама ў адпаведнасцi з прынцыпамi мiжнароднага права. 6. Арбiтражныя рашэннi з'яўляюцца канчатковымi i абавязковымi для бакоў у спрэчцы. Кожны Дагаворны Бок абавязуецца выконваць рашэннi ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам. Артыкул 10 Рэжым найбольшага спрыянняIнвестары кожнага з Дагаворных Бакоў ва ўсiх выпадках, якiя закранаюць рэжым iнвестыцый, будуць карыстацца рэжымам найбольшага спрыяння на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку. Артыкул 11 Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення1. Спрэчкi на падставе тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення павiнны, па магчымасцi, вырашацца па дыпламатычных каналах. 2. Калi вырашэнне якой-небудзь спрэчкi па дыпламатычных каналах немагчыма, гэта спрэчка будзе перададзена для разгляду ў сумесную камiсiю, створаную з прадстаўнiкоў абодвух Дагаворных Бакоў. Гэта камiсiя павiнна без неабгрунтаванай затрымкi па iнiцыятыве любога з Дагаворных Бакоў пачынаць разгляд спрэчкi. 3. Калi сумесная камiсiя не можа вырашыць спрэчку, гэта спрэчка па хадайнiцтву любога з Дагаворных Бакоў будзе перададзена ў арбiтражны суд, заснаваны наступным чынам у кожным канкрэтным выпадку. На працягу двух месяцаў з даты, калi любы з Дагаворных Бакоў паведамiў iншаму Дагаворнаму Боку аб намеры перадаць спрэчку ў арбiтражны суд, кожны з Дагаворных Бакоў прызначае па аднаму члену суда. Гэтыя два члены на працягу двух месяцаў пасля свайго прызначэння прызначаюць з узаемнай згоды грамадзянiна трэцяй Дзяржавы ў якасцi Старшынi арбiтражнага суда. Калi згаданыя прызначэннi не былi праведзены ў зазначаны тэрмiн, любы з Дагаворных Бакоў можа звярнуцца да Старшынi Мiжнароднага Суда з просьбай аб правядзеннi неабходных прызначэнняў. У выпадку, калi Старшыня Мiжнароднага Суда з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або грамадзянiнам дзяржавы, з якой адзiн з Дагаворных Бакоў не мае дыпламатычных адносiн, або па якiх-небудзь iншых абставiнах не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй функцыi, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў будзе накiравана да Намеснiка Старшынi Мiжнароднага Суда. 4. Складзены зазначаным вышэй чынам суд сам вызначае рэгламент сваёй работы. Ён прымае рашэннi большасцю галасоў. Гэтыя рашэннi з'яўляюцца канчатковымi i абавязковымi для абодвух Дагаворных Бакоў. 5. Кожны з Дагаворных Бакоў нясе выдаткi прызначанага iм члена суда i выдаткi, звязаныя з яго ўдзелам у арбiтражным судаводстве; выдаткi Старшынi i няўлiчаныя выдаткi будуць падзелены пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi. Суд, аднак, мае права сваiм рашэннем устанавiць для аднаго з Дагаворных Бакоў большую частку выдаткаў, гэта рашэнне будзе абавязковым для абодвух Дагаворных Бакоў. Артыкул 12 Iнвестыцыi, ажыццёўленыя ранейПалажэннi гэтага Пагаднення таксама распаўсюджваюцца на iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку, якiя былi ажыццёўлены перад уступленнем у сiлу дадзенага Пагаднення на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам апошняга. Артыкул 13 Уступленне ў сiлу i тэрмiн дзеяння1. Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу праз адзiн месяц з даты абмену Дагаворнымi Бакамi дакументамi аб ратыфiкацыi. Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу дзесяцi гадоў. Пры адсутнасцi паведамлення аднаго Дагаворнага Боку iншаму Дагаворнаму Боку аб спыненнi дзеяння гэтага Пагаднення не менш чым за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення дзеянне гэтага Пагаднення будзе аўтаматычна працягвацца кожны раз на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды, пры ўмове, што кожны з Дагаворных Бакоў мае права спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення шляхам паведамлення iншаму Дагаворнаму Боку не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння iснуючага тэрмiну дзеяння. 2. У адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены на працягу дзеяння дадзенага Пагаднення, яго палажэннi будуць заставацца ў сiле на працягу дзесяцi гадоў, калi лiчыць з даты спынення яго дзеяння, без урону для прымянення ў далейшым агульных норм мiжнароднага права. У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для гэтага сваiмi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне. Здзейснена ў г.Брусэле 9 красавiка 2002 года, у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, галандскай, французскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове. За Урад Рэспублiкi Беларусь: За Бельгiйска-Люксембургскi Эканамiчны Саюз С.МАРТЫНАЎ Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол За Урад Каралеўства Бельгii, Рэспублiкi Беларусь дзейнiчаючы ад яго iмя у Каралеўстве Бельгiя i ад iмя Урада Вялiкага Герцагства Люксембург: Я.ДЕ БОК Генеральны сакратар Мiнiстэрства Замежных Спраў, Знешняга Гандлю i Мiжнароднай Кааперацыi Каралеўства Бельгiя За Валонскi Урад: Подпiс За Фламандскi Урад: Подпiс За Урад Рэгiёна Брусэль-Сталiца: Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|