Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 06.06.2002 № 9 "Аб стварэннi Рэспублiканскага грамадскага савета пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 17 июня 2002 г. N 8/8223 З мэтай больш шырокага ўдзелу творчай iнтэлiгенцыi ў правядзеннi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i мастацтва Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Стварыць Рэспублiканскi грамадскi савет пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь. 2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм грамадскiм савеце пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 06.06.2002 N 9 1. Рэспублiканскi грамадскi савет пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным органам, якi забяспечвае ўзаемадзеянне Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь з арганiзацыямi культуры i мастацтва, мясцовымi Саветамi, грамадскiмi аб'яднаннямi. 2. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi, указамi i распараджэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi Урада Рэспублiкi Беларусь, а таксама сапраўдным Палажэннем аб Рэспублiканскiм грамадскiм савеце пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Палажэнне). 3. Асноўнымi задачамi Савета з'яўляюцца: падрыхтоўка прапаноў па вызначэнню накiрункаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i мастацтва i мер па яе рэалiзацыi; удзел у падрыхтоўцы праектаў асноўных рашэнняў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Урада Рэспублiкi Беларусь, праектаў законаў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях культуры i мастацтва, якiя распрацоўваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь; падрыхтоўка прапаноў органам дзяржаўнага кiравання аб паляпшэннi iх узаемадзеяння з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ў галiне культуры i мастацтва; прыцягненне ва ўстаноўленым парадку творчых саюзаў, грамадскiх аб'яднанняў, фондаў, юрыдычных i фiзiчных асобаў да рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i мастацтва; удзел у падрыхтоўцы прапаноў Урада Рэспублiкi Беларусь па пытаннях сацыяльнай абароны работнiкаў культуры i мастацтва. 4. Савет для ажыццяўлення ўскладзеных на яго задач можа: запрошваць ва ўстаноўленым парадку неабходную iнфармацыю ад арганiзацый культуры i мастацтва; прыцягваць ва ўстаноўленым парадку для ажыццяўлення асобных работ дзеячаў культуры i мастацтва, вучоных, спецыялiстаў. 5. Члены Савета маюць права па запрашэнню адпаведных рэспублiканскiх i мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання прымаць удзел у разглядзе пытанняў культуры i мастацтва. 6. Арганiзацыйнае забеспячэнне дзейнасцi Савета ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 7. Члены Савета могуць прымаць удзел у рабоце калегii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 8. Для прапрацоўкi пытанняў, падрыхтоўкi пасяджэнняў Савета, правядзення экспертных i аналiтычных работ Савет можа ствараць пастаянныя i часовыя рабочыя групы, якiя будуць дзейнiчаць пад кiраўнiцтвам аднаго з членаў Савета. 9. Пасяджэннi Савета праводзяцца не радзей аднаго разу ў паўгоддзе. Пасяджэнне Савета правамоцна, калi на iм прысутнiчае больш паловы членаў Савета. Члены Савета не маюць права перадаваць свае паўнамоцтвы iншым асобам. Рашэннi Савета прымаюцца простай большасцю галасоў адкрытым або тайным галасаваннем. Асабiстае меркаванне членаў Савета, якiя галасавалi супраць прынятага рашэння, выкладаецца ў пiсьмовай форме i дадаецца да рашэння Савета. Кiруе пасяджэннямi Савета старшыня Савета, у яго адсутнасць - намеснiк старшынi Савета. 10. Склад Савета, яго старшыня i намеснiк старшынi зацвярджаюцца пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 11. Рашэннi Савета носяць рэкамендацыйны характар. 12. Склад Рэспублiканскага грамадскага савета пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь даецца ў дадатку да сапраўднага Палажэння. Члены Савета ўваходзяць у склад Савета на добраахвотных пачатках. Дадатак СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА ГРАМАДСКАГА САВЕТА ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬГуляка - Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Леанiд Паўлавiч (старшыня Савета) Скараходаў - рэктар установы адукацыi "Беларускi Уладзiмiр Паўлавiч дзяржаўны iнстытут праблем культуры", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, кандыдат фiласофскiх навук, прафесар (намеснiк старшынi Савета) Агееў - старшыня Шклоўскага раённага выканаўчага Аляксандр Мiхайлавiч камiтэта Акушэвiч - начальнiк упраўлення культуры Мiнскага Анатоль Леанiдавiч абласнога выканаўчага камiтэта Алейнiк - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная Галерыта Мiкалаеўна бiблiятэка Беларусi", заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь Бiрукова - намеснiк старшынi Гродзенскага абласнога Марыя Мiхайлаўна выканаўчага камiтэта Бысюк - начальнiк упраўлення культуры Брэсцкага Рыгор Рыгоравiч абласнога выканаўчага камiтэта Бургун - старшыня Барысаўскага гарадскога Васiль Iгнатавiч выканаўчага камiтэта Бядуля - старшыня калгаса "Савецкая Беларусь" Уладзiмiр Лявонцьевiч Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi, двойчы Герой Сацыялiстычнай Працы, заслужаны работнiк культуры Рэспублiкi Беларусь Вашкевiч - прэзiдэнт Асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў Iван Iванавiч "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў", заслужаны работнiк культуры Рэспублiкi Беларусь Гаявая - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы Валянцiна Iванаўна "Беларускi дзяржаўны заслужаны харэаграфiчны ансамбль "Харошкi", народная артыстка Беларусi Гiльдзюк - мастацкi кiраўнiк установы "Беларуская Юрый Мiкалаевiч дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя", заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь, прафесар Голубева - загадчык аддзела культуры, iнфармацыi, Наталля Аляксандраўна рэлiгiй i нацыянальнасцей упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Грыгаровiч - рэктар установы адукацыi "Беларускi Ядвiга Дамiнiкаўна дзяржаўны унiверсiтэт культуры", заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь, прафесар Дарашкоў - начальнiк упраўлення культуры Магiлёўскага Мiхаiл Рыгоравiч абласнога выканаўчага камiтэта, заслужаны работнiк культуры Рэспублiкi Беларусь Дрыга - галоўны саветнiк галоўнага iдэалагiчнага Iрына Уладзiмiраўна ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Дрынеўскi - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы Мiхаiл Паўлавiч "Дзяржаўны акадэмiчны народны хор Рэспублiкi Беларусь iмя Г.I.Цiтовiча", старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз музычных дзеячаў", лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР, народны артыст Беларусi, прафесар Дудараў - драматург, старшыня грамадскага аб'яднання Аляксей Ануфрыевiч "Беларускi саюз тэатральных дзеячаў", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР Дудкевiч - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Валянцiн Уладзiмiравiч установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусi", народны артыст Беларусi Елiзар'еў - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Валянцiн Мiкалаевiч тэатральна-вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр балета Рэспублiкi Беларусь", народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, прафесар Iльнiцкi - дырэктар навукова-даследчай асветнiцкай Мiкалай Мiкалаевiч установы культуры "Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк" Кадзевiч - начальнiк упраўлення культуры Гродзенскага Людмiла Iосiфаўна абласнога выканаўчага камiтэта Казiнец - рэктар установы адукацыi "Беларуская Мiхаiл Антонавiч дзяржаўная акадэмiя музыкi", галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмiчнага народнага аркестра Рэспублiкi Беларусь iмя I.Жыновiча ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя", лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР, народны артыст Беларусi, прафесар Картэс - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Сяргей Альбертавiч тэатральна-вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы Рэспублiкi Беларусь", лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР, народны артыст Беларусi Кейзiк - намеснiк старшынi Пастаўскага раённага Ала Эдмундаўна выканаўчага камiтэта Кiрыленка - дырэктар установы адукацыi "Гомельскi Эдуард Васiльевiч каледж мастацтваў iмя Н.Ф.Сакалоўскага", заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь Кураш - начальнiк упраўлення культуры Мiнскага Вiктар Iосiфавiч гарадскога выканаўчага камiтэта Лучанок - кампазiтар, старшыня грамадскага аб'яднання Iгар Мiхайлавiч "Беларускi саюз кампазiтараў", лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР, народны артыст СССР Пакалюк - генеральны дырэктар унiтарнага Мiлана Якубаўна прадпрыемства "Еўрапейскi тэкстыль", член Праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў iмя М.С.Куняўскага" Пашынскi - начальнiк упраўлення культуры Вiцебскага Мiкалай Пятровiч абласнога выканаўчага камiтэта Пятрушын - намеснiк старшынi Мiнскага гарадскога Мiхаiл Аляксеевiч выканаўчага камiтэта Прусаў - начальнiк упраўлення культуры Гомельскага Аляксандр Кiрылавiч абласнога выканаўчага камiтэта Раеўскi - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы Валерый Мiкалаевiч "Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы", лаўрэат Дзяржаўных прэмiй БССР i СССР, народны артыст Беларусi Савiцкi - кiраўнiк дзяржаўнай установы культуры Мiхаiл Андрэевiч "Творчыя акадэмiчныя майстэрнi жывапiсу, графiкi i скульптуры", лаўрэат Дзяржаўных прэмiй БССР i СССР, народны мастак СССР, акадэмiк Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Сiнкавец - загадчык аддзела культуры Бабруйскага Анатолiй Анатольевiч раённага выканаўчага камiтэта, заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь Смольскi - рэктар установы адукацыi "Беларуская Рычард Баляслававiч дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", доктар мастацтвазнаўства, прафесар Тоўсцiк - загадчык кафедры малюнка ўстановы адукацыi Уладзiмiр Антонавiч "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Фiнберг - мастацкi кiраўнiк - дырэктар дзяржаўнай Мiхаiл Якаўлевiч установы "Заслужаны калектыў Дзяржаўны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь", лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, народны артыст Беларусi, прафесар Янкоўскi - артыст дзяржаўнай установы "Нацыянальны Расцiслаў Iванавiч акадэмiчны драматычны тэатр iмя М.Горкага", народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Яфiмава - галоўны дырыжор дзяржаўнай акадэмiчнай Людмiла Барысаўна харавой капэлы Рэспублiкi Беларусь iмя Р.Шырмы ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя", народная артыстка Беларусi |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|