Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 30.12.2003 № 519 "Аб Адзiным моўным рэжыме ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


3 мэтай удасканалення адзiных патрабаванняў да вуснай i пiсьмовай мовы вучняў, ацэнкi вынiкаў ix вучэбнай дзейнасцi ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Адзiны моўны рэжым установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (дадаецца).

2. Увесцi ў дзеянне Адзiны моўны рэжым установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, з 1 студзеня 2004 г.

3. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi "Аб Адзiным моўным рэжыме ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi Рэспублiкi Беларусь" N 313 ад 6 жнiўня 2002 г.

4. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (У.К.Шчэрба) давесцi Адзiны моўны рэжым установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, да органаў кiравання адукацыяй, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi.

5. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра адукацыi Фарыно К.С.



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ



                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          30.12.2003 N 519


АД3IНЫ МОЎНЫ РЭЖЫМ УСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI (IНСТРУКТЫЎНАЕ ПIСЬМО)

АДЗIНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ВУСНАЙ I ПIСЬМОВАЙ МОВЫ ВУЧНЯЎ

Галоўнымi мэтамi навучання мовам у школе з'яўляюцца практычная (камунiкатыўная), адукацыйная, выхаваўчая.

Практычная (камунiкатыўная) мэта з'яўляецца вядучай i патрабуе ад навучэнцаў дасягнення такога ўзроўню практычнага валодання мовай, якi цалкам забяспечыць ix вучэбную дзейнасць i зносiны ў розных сферах жыцця.

Практычная мэта навучання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-камунiкатыўнай дзейнасцi навучэнцаў шляхам выпрацоўкi ў ix неабходных навыкаў i ўменняў ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi: чытаннi, маўленнi, слуханнi, пiсьме.

На аснове практычнай мэты рэалiзуюцца адукацыйная i выхаваўчая.

Адукацыйная мэта звязана з фармiраваннем ведаў пра сiстэму мовы i рэалiзуецца адначасова з навучаннем па ўсiх iншых прадметах. На ўроках вучнi вучацца назiраць, аналiзаваць, супастаўляць, рабiць высновы, падагульняць. Адукацыйная мэта прадугледжвае i вырашэнне развiццёвых задач, бо ў школе навучэнцы вучацца актыўна назапашваць веды, творча пaдыxoдзiць да вырашэння розных задач, самастойна адшукваць метады i прыёмы даследаванняў.

Выхаваўчая мэта прадугледжвае фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi, патрыятычных пачуццяў, паважлiвых адносiн да культуры свайго i iншых народаў; iмкненне захоўваць нацыянальную культуру; развiццё эстэтычнага густу, моўнай культуры вучняў праз фармiраванне цiкавасцi да прадметаў; павышэнне ўзроўню матывацыi на ўроках праз адпаведны дыдактычны матэрыял i слова настаўнiка.

Адзiны моўны рэжым прадугледжвае арганiзаваную сiстэму работы ўсяго педагагiчнага калектыву па выхаваннi моўнай культуры вучняў. Вядучая роля ў стварэннi ўмоў для авалодання школьнiкамi культурай вуснага i пiсьмовага маўлення, трывалымi арфаграфiчнымi i пунктуацыйнымi навыкамi належыць настаўнiкам пачатковых класаў, беларускай i рускай моў.

Аднак беларуская i руская мовы ў агульнаадукацыйнай школе не толькi прадмет вывучэння, але i сродкi навучання асновам усiх навук. У сувязi з гэтым неабходна такая пастаноўка выкладання ўсiх прадметаў, пры якой выхаванне моўнай культуры вучняў ажыццяўляецца ў адзiнстве, агульнымi сiламi педагагiчнага калектыву школы: патрабаваннi, што прад'яўляюцца на ўроках мовы, выконваюцца настаўнiкамi ўсiх прадметаў як на ўроках, так i ў час пазакласных заняткаў.



ПАТРАБАВАННI ДА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

Любое выказванне вучняў у вуснай i пiсьмовай форме (разгорнуты цi кароткi адказ на пэўнае пытанне, даклад, апiсанне фiзiчнага i хiмiчнага доследу, водгук i рэцэнзiя на адказ (сачыненне) таварыша i г.д.) трэба ацэньваць з улiкам зместу выказвання, лагiчнай пабудовы i моўнага афармлення.

Вучнi павiнны ўмець:

- гаварыць або пiсаць у межах тэмы;

- вылучаць найбольш iстотныя факты i звесткi для раскрыцця тэмы i асноўнай думкi, iдэi тэксту;

- выкладаць матэрыял лагiчна i паслядоўна, устанаўлiваць прычынна-вынiковыя сувязi памiж фактамi i з'явамi, рабiць неабходныя абагульненнi i вывады;

- правiльна выкарыстоўваць моўныя сродкi для афармлення выказвання;

- будаваць выказваннi ў пэўным стылi (гутарковым, навуковым, публiцыстычным i iнш.) у залежнасцi ад мэты i сiтуацыi зносiн (на ўроку, сходзе, экскурсii, у паходзе i г.д.), а таксама ад таго, каму прызначана гэтае выказванне;

- вусна адказваць i чытаць асэнсавана i выразна, дастаткова гучна, з захаваннем арфаэпiчных нормаў, лагiчных нацiскаў, паўз i правiльнай iнтанацыi;

- афармляць любыя пiсьмовыя выказваннi з захаваннем арфаграфiчных, пунктуацыйных, граматычных i стылiстычных нормаў, акуратна.

Граматна аформленым трэба лiчыць выказванне (вуснае цi пiсьмовае), у якiм захоўваюцца:

а) правiлы вымаўлення i нацiску;

б) правiлы выкарыстання слоў у адпаведнасцi з iх значэннем, замацаваным у тлумачальных слоўнiках, i асаблiвасцямi выкарыстання ў розных стылях мовы;

в) правiлы ўтварэння i змянення слоў, а таксама пабудовы словазлучэнняў i сказаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi граматыкi;

г) правiлы арфаграфii i пунктуацыi;

д) беспамылковае напiсанне вывучаных тэрмiнаў, геаграфiчных назваў, назваў гiстарычных падзей, iмёнаў i прозвiшчаў знакамiтых людзей свету.

Для моўнай культуры вучняў важна таксама ўменне слухаць i разумець мову настаўнiка i таварышаў, уважлiва ставiцца да выказванняў iншых; уменне паставiць пытанне, прыняць удзел у абмеркаваннi праблемы, быць карэктным, захоўваць ветлiвы тон у размове i г.д.



РАБОТА ПЕДАГАГIЧНАГА КАЛЕКТЫВУ ПА АЖЫЦЦЯЎЛЕННI АДЗIНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ДА ВУСНАГА I ПIСЬМОВАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

Выхаванне моўнай культуры школьнiкаў можна паспяхова ажыццяўляць у вынiку мэтанакiраваных i квалiфiкаваных дзеянняў усяго педагагiчнага калектыву.

3 гэтай мэтай рэкамендуецца:

1. Настаўнiкам:

пры падрыхтоўцы да ўрокаў старанна прадумваць ход выкладання матэрыялу, правiльнасць i дакладнасць усiх фармулёвак; пiсьменна, разборлiвым почыркам афармляць усе вiды запiсаў (на класнай дошцы, у школьным журнале, у дзённiках i сшытках вучняў i г.д.). Не дапускаць у сваiм маўленнi няправiльна пабудаваных сказаў i зваротаў, парушэння нормаў вымаўлення, неахайнасцi пры выбары слоў. Узорнае маўленне настаўнiка - аснова ўсёй работы па ўдасканаленнi маўленчай культуры вучняў;

пастаянна фармiраваць у дзяцей уяўленне аб багаццi беларускай, рускай моў, моў нацыянальных супольнасцей, рэгулярна праводзiць навучанне нормам лiтаратурнай мовы;

пры планаваннi работы ў пачатковых класах прадугледжваць развiццё навыкаў звязнага маўлення, удасканаленне тэхнiкi чытання i навучання правiльнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню на ўсiх уроках. Настаўнiкам-прадметнiкам, якiя вядуць у пачатковых класах урокi музыкi, выяўленчага мастацтва, фiзiчнай культуры, узмацнiць увагу да пытанняў павышэння культуры маўлення дзяцей, улiчваць, што ў I - IV класах закладваюцца асновы арфаграфiчнай пiсьменнасцi i моўнай культуры;

больш увагi надаваць фармiраванню ў вучняў уменняў аналiзаваць, параўноўваць, супастаўляць вывучаны матэрыял, пры адказе прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы i абагульненнi;

праводзiць на ўроках спецыяльную работу, накiраваную на паўнацэннае ўспрыманне школьнiкамi вучэбнага тэксту i слова настаўнiка, якiя з'яўляюцца не толькi асноўнымi крынiцамi вучэбнай iнфармацыi, але i ўзорамi правiльна аформленага маўлення;

больш шырока выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i лагiчнага асэнсавання тэксту;

вучыць школьнiкаў працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; вучыць складанню тэзiсаў, канспектаў, спiсаў лiтаратуры i г.д.;

сiстэматычна праводзiць работу па ўзбагачэнню слоўнiкавага запасу школьнiкаў, па азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага прадмета. Пры тлумачэннi такiя словы вымаўляць выразна, запiсваць на дошцы i ў сшытках, пастаянна правяраць засваенне iх значэння i правiльнае выкарыстанне ў маўленнi;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем усiх запiсаў у ix, выпраўляць арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, прытрымлiвацца ўзору подпiсаў.

2. Усiм работнiкам установы:

дабiвацца павышэння культуры вуснага маўлення вучняў; выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi мовы, на якой вядзецца навучанне ў школе, прытрымлiваючыся пры гэтым неабходнага такту;

больш шырока выкарыстоўваць усе формы пазакласнай работы (алiмпiяды, конкурсы, факультатыўныя заняткi i заняткi гурткоў, заняткi па iнтарэсах, курсы па выбары, дыспуты i г.д.) для ўдасканалення моўнай культуры вучняў;

пiсьменна весцi школьную дакументацыю, афармленне памяшканняў на мове, на якой ажыццяўляецца навучанне ў дадзенай установе.

3. Адмiнiстрацыi ўстановы:

накiроўваць, каардынаваць i кантраляваць работу па ажыццяўленнi адзiнага моўнага рэжыму ў школе, па выкладаннi гiсторыi Беларусi, геаграфii Беларусi, курса "Мая Радзiма - Беларусь" на беларускай мове ва ўсiх тыпах школ;

весцi школьную дакументацыю ва ўстановах, якiя ажыццяўляюць навучанне на мовах нацыянальных супольнасцей, на дзяржаўнай (беларускай або рускай) мове Рэспублiкi Беларусь, афармляць памяшканне гэтых устаноў на дзвюх мовах - дзяржаўнай i мове нацыянальнай супольнасцi;

уключаць пытаннi аб адзiных патрабаваннях да вуснага i пiсьмовага маўлення школьнiкаў у работу педагагiчных саветаў, у сiстэму ўнутрышкольнага кантролю; арганiзоўваць абмен вопытам настаўнiкаў пачатковых класаў, настаўнiкаў-прадметнiкаў; праводзiць сумесныя пасяджэннi метадычных аб'яднанняў, прысвечаныя пытанням павышэння культуры маўлення вучняў;

пры планаваннi агульнашкольных мерапрыемстваў i работы класнага кiраўнiка неабходна прадугледжваць гутаркi з бацькамi па выкананнi Адзiных патрабаванняў да маўлення вучняў.

Поспех работы па павышэннi культуры маўлення i агульнай культуры навучальна-выхаваўчага працэсу залежыць ад зладжанай дзейнасцi педагагiчнага калектыву школы, ад таго, як праводзяцца ў жыццё адзiныя патрабаваннi да вуснага i пiсьмовага маўлення вучняў усiмi настаўнiкамi, iншымi работнiкамi школы.



ПАТРАБАВАННI ДА ПРАВЯДЗЕННЯ ПIСЬМОВЫХ РАБОТ I ПРАВЕРКI СШЫТКАЎ

Арганiзацыя i правядзенне ўсiх вiдаў пiсьмовых работ ажыццяўляецца на аснове патрабаванняў да вуснай i пiсьмовай мовы вучняў.



Прыкладныя вiды пiсьмовых работ

Асноўнымi вiдамi класных i дамашнiх пiсьмовых работ вучняў з'яўляюцца:

у пачатковай школе:

практыкаваннi i заданнi па беларускай, рускай, замежнай мовах, матэматыцы, вiды i аб'ём якiх вызначаюцца заданнямi з падручнiкаў, дыдактычных матэрыялаў i метадычных дапаможнiкаў для настаўнiкаў, прапанаваных для выкарыстання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

дыктанты i спiсваннi ўсiх вiдаў;

творчыя работы (навучальныя сачыненнi, пераказы i г.д.);

розныя вiды рабочых запiсаў i замалёвак па курсах "Чалавек i свет", "Мая Радзiма - Беларусь", лiтаратурным чытаннi;

у сярэдняй школе:

практыкаваннi i заданнi, тэсты па беларускай, рускай, замежнай мовах, матэматыцы, iнфарматыцы, фiзiцы, xiмii, бiялогii i iншых прадметах, вiды i аб'ём якiх вызначаюцца заданнямi з падручнiкаў, дыдактычных матэрыялаў i метадычных дапаможнiкаў, прапанаваных для выкарыстання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

канспекты i рэфераты па лiтаратурах, сусветнай мастацкай культуры, гiсторыi, геаграфii, бiялогii, фiзiцы, астраномii i iншых прадметах у IX - XI(XII) класах;

планы i канспекты артыкулаў падручнiкаў, лекцый настаўнiкаў па розных прадметах;

творчыя работы (сачыненнi, пераказы, водгукi, пераклады i г.д.), пiсьмовыя адказы на пытаннi па беларускай, рускай мовах i лiтаратурах i iншых прадметах;

складанне аналiгычных i абагульняльных таблiц, схем, алгарытмаў (без капiравання гатовых таблiц i схем падручнiка);

розныя вiды рабочых запiсаў i замалёвак у час назiранняў за прыродай i паводле вынiкаў лабараторных i практычных работ па курсу "Чалавек i свет" ("Сусвет", "Прыродазнаўства"), бiялогii, геаграфii, фiзiцы, астраномii, xiмii, iнфарматыцы, тэхналогiях i працоўным навучаннi;

залiковыя работы ў вячэрнiх i завочных школах.

Па навучальных прадметах здзяйсняецца паўрочны, тэматычны, прамежкавы i вынiковы кантроль.

Пры ажыццяўленнi паўрочнага кантролю важным з'яўляецца ацэньванне працэсу вучэбнай дзейнасцi вучняў, ix мыслiцельных аперацый, пазнавальных i агульнавучэбных уменняў, выкарыстанне iмi рацыянальных спосабаў выканання задання з улiкам праяўлення iнтарэсу да вучобы, iмкнення да дасягнення пастаўленай мэты, валявых намаганняў i iншых iндывiдуальных i асобасных якасцей. Настаўнiк разам з зададзенымi патрабаваннямi ўлiчвае i папярэднiя дасягненнi вучняў.

Выстаўленая пры паўрочным кантролi адзнака ў абавязковым парадку павiнна насiць iнтэгральны характар як паказчык, якi ў сукупнасцi адлюстроўвае i характарызуе вынiкi вучэбнай дзейнасцi вучня на дадзеным этапе навучання.

Пры ўмове засваення вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасцi з мэтамi, пастаўленымi на ўроку, вынiкi вучэбнай дзейнасцi вучняў ацэньваюцца адзнакамi ад 1 да 10 балаў уключна.

Тэматычны кантроль праводзiцца пасля вывучэння найбольш значных тэм (раздзелаў) праграмы. Пры тэматычным кантролi патрабаваннi да ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў узрастаюць. У залежнасцi ад спецыфiкi прадмета вызначаюцца колькасць вымярэнняў, вусная, пiсьмовая, практычныя або камбiнаваныя формы i найбольш мэтазгодныя метады праверкi. Вынiкi тэматычнага кантролю з'яўляюцца вызначальнымi пры выстаўленнi адзнакi за вучэбную чвэрць.

Прамежкавы кантроль мае на мэце праверку ступенi засваення вучнямi вучэбнага матэрыялу за працяглы час i пры неабходнасцi можа праводзiцца ў канцы чвэрцi (трыместра), паўгоддзя.

Вынiковы кантроль можа ажыццяўляцца ў канцы навучальнага года па рашэннi адмiнiстрацыi школы пры пераводзе вучняў у наступны клас цi на наступную ступень навучання. Вынiковыя кантрольныя работы могуць праводзiцца па прадметах, па якiх не прадугледжаны экзамены. Гадавая адзнака выстаўляецца з улiкам адзнакi за вынiковую кантрольную работу. У спрэчных выпадках пытанне вырашаецца на карысць вучня.

Час правядзення вынiковых i прамежкавых кантрольных работ з мэтай папярэджання перагрузкi вучняў вызначаецца адмiнiстрацыяй школы (па ўзгадненнi з настаўнiкамi) i адлюстроўваецца ў агульнашкольным графiку.

У адзiн рабочы дзень рэкамендуецца праводзiць у класе толькi адну пiсьмовую кантрольную работу, а на працягу тыдня - не больш за дзве. Пры планаваннi кантрольных работ у кожным класе пажадана прадугледзець раўнамернае ix размеркаванне на працягу ўсёй чвэрцi (трыместра), не дапускаць вялiкай колькасцi пiсьмовых кантрольных работ у канцы чвэрцi (трыместра), паўгоддзя. Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў першы i апошнi дзень чвэрцi (трыместра), паўгоддзя, у першы дзень пасля свята, у панядзелак.

Кантрольныя работы ў пачатковых класах мэтазгодна праводзiць у днi найвышэйшай працаздольнасцi (аўторак i серада, 2 - 3-i ўрокi).



Колькасць абавязковых кантрольных работ за навучальны год

У пачатковай школе:



-------------------------------+---------------------------------------------------------------------------
¦              Вiд             ¦                                 Год навучання                                 ¦
¦                              +-------------------+-------------------+-------------------+-------------------+
¦                              ¦       першы       ¦       другi       ¦       трэцi       ¦     чацвёрты      ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦   кантролю   ¦    работы     ¦    I    ¦   II    ¦    I    ¦   II    ¦    I    ¦   II    ¦    I    ¦   II    ¦
¦              ¦               ¦паўгоддзе¦паўгоддзе¦паўгоддзе¦паўгоддзе¦паўгоддзе¦паўгоддзе¦паўгоддзе¦паўгоддзе¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦       1      ¦       2       ¦    3    ¦    4    ¦    5    ¦    6    ¦    7    ¦    8    ¦    9    ¦   10    ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Беларуская (руская) мова ў школах з беларускай (рускай) мовай навучання                                       ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Прамежкавы i  ¦Кантрольнае    ¦    -    ¦    1    ¦    1    ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦
¦вынiковы      ¦спiсванне      ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              +---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦              ¦Кантрольны     ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦
¦              ¦дыктант        ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Тэматычны     ¦Кантрольная    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    2    ¦    1    ¦    2    ¦    2    ¦    3    ¦
¦              ¦работа па тэме ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Руская (беларуская) мова ў школах з беларускай (рускай) мовай навучання                                       ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Прамежкавы i  ¦Кантрольнае    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    1    ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦
¦вынiковы      ¦спiсванне      ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              +---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦              ¦Кантрольны     ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦
¦              ¦дыктант        ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Тэматычны     ¦Кантрольная    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    2    ¦    1    ¦    2    ¦
¦              ¦работа па тэме ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Лiтаратурнае чытанне                                                                                          ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Прамежкавы i  ¦Праверка       ¦    -    ¦    1    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦
¦вынiковы      ¦навыка чытання ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              +---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦              ¦Праверка       ¦    -    ¦    -    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦
¦              ¦ўмення чытаць  ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦выразна        ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦              ¦Праверка       ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    -    ¦    1    ¦    -    ¦    1    ¦
¦              ¦сфармiраванасцi¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦чытацкiх       ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦уменняў        ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Лiтаратурнае чытанне (другая дзяржаўная мова)                                                                 ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Прамежкавы i  ¦Праверка       ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦
¦вынiковы      ¦арфаэпiчнага   ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦навыку i       ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦разумення      ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦прачытанага    ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              +---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦              ¦Праверка       ¦    -    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    -    ¦    1    ¦    -    ¦    1    ¦
¦              ¦сфармiраванасцi¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦чытацкiх       ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦уменняў        ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Матэматыка                                                                                                    ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Прамежкавы i  ¦Кантрольная    ¦    -    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦    1    ¦
¦вынiковы      ¦работа         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              +---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦              ¦Кантрольнае    ¦    -    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦    2    ¦
¦              ¦вуснае лiчэнне ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦(матэматычны   ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦              ¦дыктант)       ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
+--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+
¦Тэматычны     ¦Кантрольная    ¦    -    ¦    -    ¦    1    ¦    2    ¦    1    ¦    2    ¦    2    ¦    3    ¦
¦              ¦работа па тэме ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦         ¦
¦--------------+---------------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+---------+----------


Заўвага. Пры вызначэннi абавязковай колькасцi работ тэматычнага кантролю ўлiчана магчымасць ix супадзення з работамi прамежкавага кантролю ў канцы паўгоддзя.


Беларуская (руская) мова ў школах з беларускай (рускай) мовай навучання. У першы год навучання праводзiцца кантрольнае спiсванне без граматычнага задання ў канцы навучальнага года.

У другi год навучання - 3 кантрольныя работы па тэмах, 1 кантрольнае спiсванне з граматычным заданнем у канцы I паўгоддзя, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы навучальнага года.

У трэцi год навучання - 3 кантрольныя работы па тэмах, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы I паўгоддзя, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы навучальнага года.

У чацвёрты год навучання - 5 кантрольных работ па тэмах, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы I паўгоддзя, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы навучальнага года.

Руская (беларуская) мова ў школах з беларускай (рускай) мовай навучання. У другi год навучання - 2 кантрольныя работы па тэмах, 1 кантрольнае спiсванне без граматычнага задання ў канцы I паўгоддзя, 1 кантрольнае спiсванне з граматычным заданнем у канцы навучальнага года.

У трэцi год навучання - 3 кантрольныя работы па тэмах, 1 дыктант без граматычнага задання ў канцы I паўгоддзя, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы навучальнага года.

У чацвёрты год навучання - 3 кантрольныя работы па тэмах, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы I паўгоддзя, 1 дыктант з граматычным заданнем у канцы навучальнага года.

Пераказ i сачыненне носяць толькi навучальны характар. Перыядычнасць ix правядзення рэгламентуецца настаўнiкам, але не менш за:

адзiн пераказ i адно сачыненне ў чвэрць па беларускай (рускай) мове ў школах з беларускай (рускай) мовай навучання, пачынаючы з II паўгоддзя другога года навучання;

адзiн пераказ або адно сачыненне ў чвэрць па рускай (беларускай) мове ў школах з беларускай (рускай) мовай навучання, пачынаючы з трэцяга года навучання.

Лiтаратурнае чытанне. На ўроках лiтаратурнага чытання праводзiцца тэматычны, прамежкавы i вынiковы кантроль.

Тэматычны кантроль арганiзуецца пасля вывучэння раздзелаў (тэм) падручнiка на ўроку абагульнення ведаў i рэгламентуецца колькасцю тэм у падручнiку па лiтаратурным чытаннi. Правяраецца ўзровень валодання вучнямi чытацкiмi ўменнямi. На гэту работу ў залежнасцi ад падрыхтоўкi класа можа быць адведзена толькi частка ўрока. Вынiкi тэматычнага кантролю ўлiчваюцца, але не з'яўляюцца вызначальнымi пры выстаўленнi адзнак за чвэрць.

Прамежкавы кантроль уключае праверку навыку чытання i ўмення чытаць выразна. Гэты кантроль ажыццяўляецца адзiн раз у чвэрць настаўнiкам класа. У першы год навучання правяраецца толькi навык чытання, пачынаючы з паслябукварнага перыяду.

Пры вывучэннi другой дзяржаўнай мовы правяраюцца ўзровень сфармiраванасцi арфаэпiчнага навыку i разуменне прачытанага. Такi кантроль арганiзуецца адзiн раз у паўгоддзе.

Вынiковы кантроль праводзiцца ў канцы навучальнага года. Правяраюцца навык чытання, уменне выразна чытаць i чытацкiя ўменнi вучняў.

Матэматыка. Камбiнаваныя кантрольныя работы разлiчаны на цэлы ўрок.

Кантроль па матэматыцы можна дыферэнцыраваць i праводзiць у некалькi этапаў:

1) кантроль за фармiраваннем вусных вылiчальных навыкаў;

2) кантроль за фармiраваннем умення выконваць пiсьмовыя арыфметычныя дзеяннi (15 - 20 мiнут урока);

3) кантроль за фармiраваннем умення рашаць задачы (15 - 20 мiнут урока).

Такi кантроль праводзiцца на асобных уроках матэматыкi ў розныя днi. Астатнюю частку такiх урокаў займае работа па замацаваннi цi паўтарэннi пройдзенага матэрыялу.

Кантроль за ўзроўнем сфармiраванасцi навыкаў вуснага лiчэння ажыццяўляецца адзiн раз у чвэрць.



Прыкладны аб'ём кантрольных пiсьмовых работ у пачатковай школе (колькасць слоў)

------------------+--------------------------------------------
¦  Год навучання  ¦                    Вiд работ                   ¦
¦                 +------------------------+-----------------------+
¦                 ¦        Спiсванне       ¦        Дыктант        ¦
¦                 +------------+-----------+-----------+-----------+
¦                 ¦ I паўгоддзе¦    II     ¦I паўгоддзе¦    II     ¦
¦                 ¦            ¦ паўгоддзе ¦           ¦ паўгоддзе ¦
+-----------------+------------+-----------+-----------+-----------+
¦Першы            ¦      -     ¦  15 - 20  ¦     -     ¦     -     ¦
+-----------------+------------+-----------+-----------+-----------+
¦Другi            ¦   25 - 30  ¦     -     ¦     -     ¦  35 - 40  ¦
+-----------------+------------+-----------+-----------+-----------+
¦Трэцi            ¦      -     ¦     -     ¦  45 - 50  ¦  55 - 60  ¦
+-----------------+------------+-----------+-----------+-----------+
¦Чацвёрты         ¦      -     ¦     -     ¦  65 - 70  ¦  75 - 80  ¦
¦-----------------+------------+-----------+-----------+------------


Заўвага. Пры вызначэннi аб'ёму дыктантаў улiчваюцца ўсе словы, у тым лiку службовыя (прыназоўнiкi, злучэннi), а таксама загаловак.


Аб'ём навучальных спiсванняў, дыктантаў можа быць павялiчаны на 5 - 10 слоў.

Аб'ём кантрольнага спiсвання па другой мове навучання ў другi год навучання складае: I паўгоддзе - 15 - 20 слоў, II паўгоддзе - 20 - 25 слоў.

Аб'ём пiсьмовых кантрольных работ i навучальных работ па другой мове навучання ў трэцi, чацвёрты гады навучання памяншаецца на 10 слоў.



Прыкладны аб'ём навучальных пераказаў, слоўнiкавых дыктантаў (колькасць слоў)

----------+----------------------------------------------------
¦   Год   ¦                         Вiд работ                      ¦
¦навучання+-------------------------------+------------------------+
¦         ¦            Пераказ            ¦   Слоўнiкавы дыктант   ¦
¦         +-------------------------------+------------------------+
¦         ¦            Чвэрць             ¦         Чвэрць         ¦
¦         +-------+-------+-------+-------+-----+-----T-----+------+
¦         ¦    I  ¦    II ¦  III  ¦   IV  ¦  I  ¦ II  ¦ III ¦  IV  ¦
+---------+-------+-------+-------+-------+-----+-----+-----+------+
¦Другi    ¦   -   ¦   -   ¦35 - 40¦40 - 50¦  4  ¦  6  ¦  6  ¦   8  ¦
+---------+-------+-------+-------+-------+-----+-----+-----+------+
¦Трэцi    ¦50 - 55¦55 - 60¦60 - 65¦65 - 70¦  8  ¦  8  ¦ 10  ¦  10  ¦
+---------+-------+-------+-------+-------+-----+-----+-----+------+
¦Чацвёрты ¦70 - 75¦75 - 80¦80 - 85¦85 - 90¦ 10  ¦ 10  ¦ 12  ¦  12  ¦
¦---------+-------+-------+-------+-------+-----+-----+-----+-------


Колькасць абавязковых кантрольных работ па прадметах за год

У сярэдняй школе:



-----------------+--------------------------------------------------
¦     Прадмет    ¦   Колькасць абавязковых кантрольных работ у год па   ¦
¦                ¦                        класах                        ¦
¦                +-----------------------+------------------------------+
¦                ¦   12-гадовая школа    ¦       11-гадовая школа       ¦
¦                +-----------------------+------------------------------+
¦                ¦     Год навучання     ¦             Класы            ¦
¦                +----+-----T-----+------+-----+----T----+----T---+-----+
¦                ¦пяты¦шосты¦сёмы ¦восьмы¦ VI  ¦VII ¦VIII¦ IX ¦ X ¦ XI  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦        1       ¦  2 ¦  3  ¦  4  ¦   5  ¦  6  ¦  7 ¦  8 ¦  9 ¦10 ¦ 11  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Беларуская мова ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Дыктанты       ¦  4 ¦  4  ¦  4  ¦   3  ¦  4  ¦  3 ¦  3 ¦  3 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Пераказы       ¦  2 ¦  2  ¦  2  ¦   2  ¦  2  ¦  2 ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Тэставая работа¦    ¦     ¦     ¦   1  ¦     ¦  1 ¦  1 ¦  1 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Беларуская      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦лiтаратура      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Класныя        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
¦ сачыненнi      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Руская мова     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Дыктанты       ¦  4 ¦  4  ¦  4  ¦   3  ¦  4  ¦  3 ¦  3 ¦  3 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Пераказы       ¦  2 ¦  2  ¦  2  ¦   2  ¦  2  ¦  2 ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Тэставая работа¦    ¦     ¦     ¦   1  ¦     ¦  1 ¦  1 ¦  1 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Руская          ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦лiтаратура      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Класныя        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
¦ сачыненнi      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Родная мова     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦нацыянальнай    ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦супольнасцi     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Дыктанты       ¦  3 ¦  3  ¦  3  ¦   3  ¦  3  ¦  3 ¦  3 ¦  3 ¦ 3 ¦  3  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦ Пераказы       ¦  2 ¦  2  ¦  2  ¦   2  ¦  2  ¦  2 ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Замежная мова   ¦  4 ¦  4  ¦  4  ¦   4  ¦  4  ¦  4 ¦  4 ¦  4 ¦ 4 ¦  4  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Матэматыка      ¦  6 ¦  6  ¦  6  ¦   7  ¦  7  ¦  8 ¦  8 ¦  8 ¦ 6 ¦  6  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Iнфарматыка     ¦    ¦     ¦  2  ¦   2  ¦     ¦    ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Гiсторыя        ¦    ¦     ¦  2  ¦      ¦  2  ¦  2 ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
¦Беларусi        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Сусветная       ¦    ¦  2  ¦  2  ¦   2  ¦  2  ¦  2 ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
¦гiсторыя        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Чалавек.        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
¦Грамадства.     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦Дзяржава        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Геаграфiя       ¦    ¦  2  ¦  2  ¦   2  ¦  2  ¦  2 ¦  2 ¦  2 ¦ 2 ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Бiялогiя        ¦    ¦     ¦  4  ¦   4  ¦     ¦  4 ¦  3 ¦  3 ¦ 4 ¦  4  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Фiзiка          ¦    ¦     ¦  4  ¦   4  ¦     ¦  4 ¦  4 ¦  4 ¦ 6 ¦  6  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Астраномiя      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦  2  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Хiмiя           ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦  4 ¦  4 ¦ 4 ¦  4  ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Сусветная       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦  1 ¦ 2 ¦  2  ¦
¦мастацкая       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦культура        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
+----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+-----+
¦Чалавек i свет  ¦  2 ¦  2  ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦(Сусвет.        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦Прыродазнаўства)¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦    ¦    ¦    ¦   ¦     ¦
¦----------------+----+-----+-----+------+-----+----+----+----+---+------


Пры вывучэннi матэматыкi ў X - XI класах па праграме курса А абавязковая колькасць тэматычных кантрольных работ наступная: X - 5, XI - 5.

У класах з павышаным цi паглыбленым узроўнямi вывучэння прадметаў колькасць абавязковых тэматычных кантрольных работ можа быць павялiчана па рашэннi настаўнiка ў залежнасцi ад спецыфiкi прадмета.

У вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе колькасць абавязковых тэматычных работ такая ж, як i ў прыведзенай таблiцы.

Па замежных мовах колькасць i змест тэматычных кантрольных работ вызначаецца настаўнiкам самастойна з улiкам узроўню вывучэння прадмета, спецыфiкi тэмы, праверкi ўсiх вiдаў маўленчай дзейнасцi, уключаючы таксама лексiка-граматычныя работы. Працягласць правядзення тэматычнага кантролю - не больш за 20 мiнут (не ўключаецца ва ўнутрышкольны графiк правядзення кантрольных работ). Прамежкавы кантроль пажадана праводзiць раз у чвэрць з трэцяга года навучання па XI клас. Колькасць ix не павiнна перавышаць устаноўленых нормаў.



------------------------+--------------------+-----------------
¦   Узровень навучання  ¦Год         /       ¦Колькасць кантрольных¦
¦                       ¦навучання  / Клас   ¦        работ        ¦
¦                       ¦          /         ¦(прамежкавы кантроль)¦
+-----------------------+--------------------+---------------------+
¦Базавы                 ¦      Пяты - ХI     ¦          4          ¦
+-----------------------+--------------------+---------------------+
¦Павышаны               ¦     Трэцi - ХI     ¦          4          ¦
+-----------------------+--------------------+---------------------+
¦Паглыблены             ¦     Трэцi - ХI     ¦          4          ¦
¦-----------------------+--------------------+----------------------


Прамежкавы кантроль прадугледжвае праверку навыкаў i ўменняў вучняў па адным з трох вiдаў маўленчай дзейнасцi (гаварэнне, чытанне, успрыманне на слых) i праверку лексiчных i граматычных навыкаў (лексiка-граматычны тэст) згодна з патрабаваннямi адпаведных праграм. Прамежкавы кантроль па ўсiх пералiчаных вiдах дзейнасцi павiнен быць здзейснены да правядзення вынiковага кантролю, якi можа ажыццяўляцца ў канцы навучальнага года (трэцi год навучання - XI клас) на ўсiх узроўнях. Вiд дзейнасцi i перыядычнасць для вынiковага кантролю вызначаюцца настаўнiкам па ўзгадненнi з адмiнiстрацыяй школы з тым улiкам, каб у перспектыўным плане ўнутрышкольнага кантролю адлюстроўваўся вядучы вiд дзейнасцi вучняў для пэўнага года навучання.

Кантроль навыкаў пiсьма ажыццяўляецца праз тэматычны кантроль (дыктант, напiсанне пiсьма i г.д.) у адпаведнасцi з праграмай i наступнай таблiцай:



----------------------------+----------------------------------
¦       Год навучання       ¦          Колькасць знакаў            ¦
¦                           +--------------------------------------+
¦                           ¦         Узровень навучання           ¦
¦                           +-----------+------------+-------------+
¦                           ¦  базавы   ¦  павышаны  ¦  паглыблены ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Трэцi                      ¦     -     ¦     100    ¦      100    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Чацвёрты                   ¦     -     ¦     120    ¦      120    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Пяты                       ¦    100    ¦     200    ¦      250    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Шосты                      ¦    150    ¦     300    ¦      350    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Сёмы                       ¦    200    ¦     350    ¦      450    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Восьмы                     ¦    250    ¦     400    ¦      550    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Дзевяты                    ¦    300    ¦     450    ¦      650    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Дзесяты                    ¦    300    ¦     550    ¦      750    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Адзiнаццаты                ¦    400    ¦     650    ¦      850    ¦
+---------------------------+-----------+------------+-------------+
¦Дванаццаты                 ¦    500    ¦     750    ¦      950    ¦
¦---------------------------+-----------+------------+--------------


Прыкладны аб'ём кантрольных пiсьмовых работ па беларускай (рускай) мове

Для праверкi арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў выкарыстоўваецца кантрольны тэкставы дыктант. Тэксты павiнны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа i адпавядаць нормам сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы.



Аб'ём тэкставага кантрольнага дыктанта (колькасць слоў)

---------------------------------+-----------------------------
¦              Клас              ¦   11-гадовая агульнаадукацыйная ¦
¦                                ¦               школа             ¦
¦                                +---------------+-----------------+
¦                                ¦  з беларускай ¦ з рускай мовай  ¦
¦                                ¦      мовай    ¦    навучання    ¦
¦                                ¦    навучання  ¦                 ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              VI                ¦    100 - 110  ¦     80 - 100    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              VII               ¦    110 - 120  ¦    100 - 110    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              VIII              ¦    120 - 140  ¦    110 - 130    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              IX                ¦    140 - 170  ¦    130 - 170    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              X                 ¦    170 - 190  ¦    170 - 190    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              XI                ¦    190 - 210  ¦    190 - 210    ¦
¦--------------------------------+---------------+------------------

---------------------------------+-----------------------------
¦          Год навучання         ¦   12-гадовая агульнаадукацыйная ¦
¦                                ¦               школа             ¦
¦                                +---------------+-----------------+
¦                                ¦  з беларускай ¦ з рускай мовай  ¦
¦                                ¦      мовай    ¦    навучання    ¦
¦                                ¦    навучання  ¦                 ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Пяты                 ¦     80 - 90   ¦     80 - 90     ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Шосты                ¦    90 - 100   ¦     90 - 100    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Сёмы                 ¦    100 - 110  ¦    100 - 110    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Восьмы               ¦    110 - 120  ¦    110 - 120    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Дзевяты              ¦    120 - 140  ¦    120 - 140    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Дзесяты              ¦    140 - 170  ¦    140 - 170    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Адзiнаццаты          ¦    170 - 190  ¦    170 - 190    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦           Дванаццаты           ¦    190 - 210  ¦    190 - 210    ¦
¦--------------------------------+---------------+------------------


3аўвагi:

1. Пры наяўнасцi дадатковых моўных i маўленчых заданняў аб'ём дыктанта будзе адпавядаць першай лiчбе ў таблiцы для пэўнага класа.

2. Пры падлiку колькасцi слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя i службовыя часцiны мовы, выклiчнiкi.

3. Аб'ём кантрольнага дыктанта ў класах з паглыбленым вывучэннем мовы можа быць павялiчаны на 10 - 30 слоў.

4. Да канца першай чвэрцi, а ў V класе (пяты год навучання - у 12-гадовай школе) на працягу I паўгоддзя, захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.


Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запiсваюцца словы, не зразумелыя вучням, а таксама тыя, з напiсаннем якiх вучнi яшчэ не знаёмiлiся.

Для кантрольнага дыктанта падбiраюцца тэксты, у якiх вывучаныя арфаграмы i пунктаграмы пададзены не менш чым 2 - 3 разы. Узровень насычанасцi тэкстаў можа быць наступны.



---------------------------------------+----------------------------
¦                 Клас                 ¦  11-гадовая агульнаадукацыйная ¦
¦                                      ¦              школа             ¦
¦                                      +--------------------------------+
¦                                      ¦         Колькасць вiдаў        ¦
¦                                      +--------------+-----------------+
¦                                      ¦   арфаграм   ¦   пунктаграм    ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                 VI                   ¦      16      ¦      3 - 4      ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                 VII                  ¦      20      ¦      4 - 5      ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                 VIII                 ¦      24      ¦      5 - 10     ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                 IX                   ¦      24      ¦     10 - 15     ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                 X - XI               ¦      28      ¦     15 - 20     ¦
¦--------------------------------------+--------------+------------------

---------------------------------------+----------------------------
¦             Год навучання            ¦  12-гадовая агульнаадукацыйная ¦
¦                                      ¦              школа             ¦
¦                                      +--------------------------------+
¦                                      ¦         Колькасць вiдаў        ¦
¦                                      +--------------+-----------------+
¦                                      ¦   арфаграм   ¦   пунктаграм    ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                Пяты                  ¦      10      ¦      2 - 3      ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                Шосты                 ¦      12      ¦      2 - 3      ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                Сёмы                  ¦      16      ¦      3 - 4      ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                Восьмы                ¦      20      ¦      4 - 5      ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                Дзевяты               ¦      24      ¦      5 - 10     ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦                Дзесяты               ¦      24      ¦     10 - 15     ¦
+--------------------------------------+--------------+-----------------+
¦       Адзiнаццаты - дванаццаты       ¦      28      ¦     15 - 20     ¦
¦--------------------------------------+--------------+------------------


У дыктанце можа быць не больш чым наступная колькасць слоў з неправяраемымi i цяжкаправяраемымi напiсаннямi, правапiсу якiх школьнiкi спецыяльна вучылiся:

для 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы:

VI - VII класы - 7 слоў;

VIII - IX класы - 10 слоў;

X - XI класы - 12 слоў;

для 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы:

пяты - шосты гады навучання - 5 слоў;

сёмы - восьмы гады навучання - 7 слоў;

дзевяты - дзесяты гады навучання - 10 слоў;

адзiнаццаты - дванаццаты гады навучання - 12 слоў.

У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькi з тымi вывучанымi арфаграмамi, якiя ў дастатковай ступенi замацоўвалiся (не менш чым на двух-трох папярэднiх уроках).



Аб'ём слоўнiкавага дыктанта

---------------------------------------------------------------
¦               11-гадовая агульнаадукацыйная школа                ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦              Клас                 ¦         Колькасць слоў       ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦              VI                   ¦             15 - 20          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦              VII                  ¦             20 - 25          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦              VIII                 ¦             25 - 30          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦              IX                   ¦             30 - 35          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦              X - XI               ¦             35 - 40          ¦
¦-----------------------------------+-------------------------------

---------------------------------------------------------------
¦               12-гадовая агульнаадукацыйная школа                ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦          Год навучання            ¦         Колькасць слоў       ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦             Пяты                  ¦             12 - 15          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦             Шосты                 ¦             15 - 20          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦             Сёмы                  ¦             20 - 25          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦             Восьмы                ¦             25 - 30          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦             Дзевяты               ¦             30 - 35          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦             Дзесяты               ¦             35 - 40          ¦
+-----------------------------------+------------------------------+
¦    Адзiнаццаты - дванаццаты       ¦             40 - 45          ¦
¦-----------------------------------+-------------------------------


Аб'ём тэкстаў для пераказу

Усе творчыя работы праводзяцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi школьнай праграмы. У якасцi кантрольных праводзяцца падрабязныя пераказы. Устанаўлiваецца наступны прыкладны аб'ём тэксту пераказаў (колькасць слоў).



---------------------------------+-----------------------------
¦              Клас              ¦   11-гадовая агульнаадукацыйная ¦
¦                                ¦               школа             ¦
¦                                +---------------+-----------------+
¦                                ¦ з беларускай  ¦  з рускай мовай ¦
¦                                ¦мовай навучання¦     навучання   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              VI                ¦   150 - 200   ¦     120 - 180   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              VII               ¦   200 - 250   ¦     180 - 220   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              VIII              ¦   250 - 350   ¦     250 - 350   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              IX                ¦   350 - 450   ¦     350 - 450   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦              X - XI            ¦   450 - 600   ¦     450 - 600   ¦
¦--------------------------------+---------------+------------------

---------------------------------+-----------------------------
¦          Год навучання         ¦   12-гадовая агульнаадукацыйная ¦
¦                                ¦               школа             ¦
¦                                +---------------+-----------------+
¦                                ¦ з беларускай  ¦  з рускай мовай ¦
¦                                ¦мовай навучання¦     навучання   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦             Пяты               ¦   100 - 120   ¦     80 - 100    ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦             Шосты              ¦   120 - 150   ¦     100 - 120   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦             Сёмы               ¦   150 - 200   ¦     120 - 180   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦             Восьмы             ¦   200 - 250   ¦     180 - 220   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦             Дзевяты            ¦   250 - 350   ¦     250 - 350   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦             Дзесяты            ¦   350 - 450   ¦     350 - 450   ¦
+--------------------------------+---------------+-----------------+
¦    Адзiнаццаты - дванаццаты    ¦   450 - 600   ¦     450 - 600   ¦
¦--------------------------------+---------------+------------------


У I паўгоддзi пятага года навучання ў 12-гадовай школе ў школах з рускай i iншымi мовамi навучання праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца па нормах для чацвёртага года навучання.

Тэксты падагульняючых кантрольных пераказаў у VIII - IX класах (дзевяты - дзесяты гады навучання ў 12-гадовай школе) могуць быць некалькi павялiчаны (прыкладна да 50 слоў) у параўнаннi з дадзенымi нормамi ў сувязi з тым, што на такiх уроках не праводзiцца падрыхтоўчая работа.



Прыкладны аб'ём сачыненняў

Шосты год навучання - 0,5 - 1 старонка

Сёмы год навучання - 1 - 1,5 старонкi

Восьмы год навучання - 1,5 - 2 старонкi

Дзевяты год навучання - 2 - 3 старонкi

Дзесяты год навучання - 3 - 4 старонкi

Адзiнаццаты год навучання - да 5 старонак

Дванаццаты год навучання - да 6 старонак


Да названага аб'ёму сачыненняў настаўнiк павiнен адносiцца як да вельмi прыкладнага, таму што аб'ём вучнёўскага сачынення залежыць ад многiх абставiн, у прыватнасцi ад характару тэмы i яе раскрыцця, ад стылю i жанру, ад агульнага развiцця вучняў i г.д. Аднак, калi аб'ём сачынення ў 1,5 - 2 разы меншы або большы за названую прыкладную норму, то настаўнiк мае права панiзiць або павысiць адзнаку (бал).

Сачыненнi па беларускай, рускай мовах i лiтаратурах, мовах i лiтаратурах нацыянальных супольнасцей з пятага па дзевяты гады навучання носяць толькi навучальны характар.



Прыкладная колькасць i прызначэнне вучнёўскiх сшыткаў

У пачатковай школе:

1. У першы год навучання заданнi па навучаннi грамаце, матэматыцы, курсу "Чалавек i свет" выконваюцца ў сшытках на друкаванай аснове <*> цi ў звычайных сшытках (па выбары настаўнiка).

------------------------------------

<*> Сшыткi на друкаванай аснове для ўсiх класаў па ўсiх прадметах павiнны быць рэкамендаваны Мiнiстэрствам адукацыi.


2. У другi - чацвёрты гады навучання для выканання ўсiх вiдаў навучальных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па беларускай, рускай, замежных мовах (з трэцяга года навучання), матэматыцы - па 2 сшыткi; з II паўгоддзя трэцяга года навучання на ўсiх узроўнях навучання вядуцца сшыткi-слоўнiкi па замежнай мове;

па курсах "Чалавек i свет", "Мая Радзiма - Беларусь" (па меркаваннi настаўнiка) - 1 сшытак (магчыма i на друкаванай аснове, якi можа выкарыстоўвацца для выканання невялiкiх практычных работ, замалёвак, слоўнiкавай працы, правядзення тэматычных i вынiковых праверачных работ);

па лiтаратурным чытаннi (па меркаваннi настаўнiка) - чытацкi дзённiк, сшытак.

3. Для выканання тэматычных, прамежкавых i вынiковых кантрольных работ па беларускай, рускай мовах, матэматыцы ў другi - чацвёрты гады навучання, замежнай мове ў трэцi - чацвёрты гады навучання ўводзяцца сцецыяльныя сшыткi, якiя на працягу года захоўваюцца ў школе i выдаюцца вучням для выканання ў ix пералiчаных работ i работ над памылкамi. Па замежнай мове работа над памылкамi не праводзiцца.

4. Навучальныя пераказы i сачыненнi ў пачатковых класах пiшуцца ў рабочых сшытках.

5. Перавод вучняў на пiсьмо ў сшытках з разлiноўкай у адну лiнейку пачынаецца з II паўгоддзя другога года навучання паступова па меры станаўлення графiчнага навыку.

У сярэдняй школе:

1. Для выканання ўсiх вiдаў навучальных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па беларускай, рускай мовах, мовах нацыянальных супольнасцей, матэматыцы ў пяты - дванаццаты гады навучання - па 2 сшыткi;

па беларускай, рускай лiтаратурах, лiтаратурах нацыянальных супольнасцей, сусветнай мастацкай культуры - 1 сшытак;

па замежных мовах у пяты - дванаццаты гады навучання - па 2 сшыткi, сшыткi-слоўнiкi - у трэцi - дзесяты гады навучання (на ўсiх узроўнях). Сшыткi-слоўнiкi ў адзiнаццаты - дванаццаты гады навучання вядуцца па жаданнi вучняў;

па фiзiцы, хiмii - 2 звычайныя сшыткi (адзiн для выканання класных i дамашнiх работ, другi - для афармлення лабараторных, эксперыментальных, практычных работ) або 1 сшытак на друкаванай аснове, у якiм навучэнцы выконваюць лабараторныя, эксперыментальныя, практычныя дамашнiя i класныя работы (па выбары настаўнiка);

па бiялогii, геаграфii, iнфарматыцы, па курсу "Чалавек i свет" i астраномii, гiсторыi Беларусi, сусветнай гiсторыi, курсу "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", тэхналогii i працоўным навучаннi, факультатывах i курсах па выбары - па 1 сшытку або 1 сшытак на друкаванай аснове (на выбар настаўнiка);

па выяўленчым мастацтве - 1 сшытак;

па музыцы - 1 нотны сшытак.

2. Для кантрольных работ па беларускай, рускай, замежнай мовах, мовах нацыянальных супольнасцей, матэматыцы, iнфарматыцы, фiзiцы, хiмii ў пяты - дванаццаты гады навучання, па лiтаратурах у дзесяты - дванаццаты гады навучання ўводзяцца спецыяльныя сшыткi, якiя на працягу года захоўваюцца ў школе i выдаюцца вучням для выканання ў ix кантрольных работ.



Парадак вядзення i афармлення сшыткаў

Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць з захаваннем наступных патрабаванняў:

1. Пiсаць акуратна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай. У сшытках для кантрольных работ непажадана выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек i аплiкацый.

2. У першы год навучання пры навучаннi пiсьму дазваляецца выкарыстоўваць аловак з паступовым пераходам на шарыкавую ручку.

3. Выконваючы надпiсы на вокладцы сшыткаў, указваць, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для лабараторных работ па фiзiцы i г.д.), клас, нумар або назву школы, прозвiшча, iмя (поўнасцю) вучня ў родным склоне.

4. У першы - другi гады навучання сшыткi для вучняў падпiсваюцца настаўнiкам, у трэцi - чацвёрты гады навучання - вучнем пад кiраўнiцтвам настаўнiка, у пяты - дванаццаты гады навучання - падпiсваюцца вучнем.

Узоры афармлення сшыткаў:



            Сшытак
     для кантрольных работ
     па беларускай мове
     вучанiцы 2 класа
     Караваеўскай базавай школы
     Данiльчык Вольгi

            Тетрадь
     для работ
     по русскому языку
     ученика 4 "Г" класса
     гимназии N 61 г. Минска
     Сафонова Виталия


Калi назва школы не змяшчаецца на адным радку, дапушчальны перанос на наступны радок (па рашэннi адмiнiстрацыi школы).



            Сшытак
     для работ
     па матэматыцы
     вучня 8 "А" класа
     сярэдняй школы N 2
     г. Наваполацка
     Мiцкевiча Аляксандра


Сшыткi па замежнай мове падпiсваюцца на замежнай мове, якая вывучаецца:



     Англiйская мова                Французская мова
     Еnglish                        Сahiеrt dе franсais
     Galina Sеdova                  Svеtlana Ivanova
     Form 3 "B"                     сlassе dе 7 eme
     Еnglish                        есolе N 20
     (for tеst)
     Galina Sеdova
     Form 3 "B"

     Нямецкая мова                  Iспанская мова
     Dеutsсh                        Еspanol
     Anna Pеtrova                   Anna Ivanova
     Klassе 5 "B"                   4 "A" grado


5. Праводзiць палi са знешняга боку. Палi абавязкова адводзяцца ў сшытках па мовах i лiтаратурах, матэматыцы ва ўсiх класах, а ў сшытках для кантрольных работ - па ўсiх прадметах. У астатнiх сшытках палi адводзяцца паводле меркавання настаўнiка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых паметак.

6. У першы год навучання дата па беларускай, рускай мовах i матэматыцы не пiшацца. У другi - чацвёрты гады навучання на рабочым радку абазначаецца дата выканання работы: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю.

Узор: 6 мая

У пяты - дванаццаты гады навучання запiсваць дату выканання работы лiчбамi на палях (напрыклад, 10.09.2003 г.) ва ўсiх сшытках, акрамя сшыткаў па мовах.

У сшытках па беларускай i рускай мовах чысло i месяц запiсваюцца словамi ў форме роднага склону (па беларускай мове) i назоўнага (па рускай мове).

     Напрыклад: Дзесятага верасня
                Десятое сентября

Дата ў сшытках па замежных мовах запiсваецца так, як гэта прынята ў краiнах вывучаемых замежных моў. Напрыклад: Oсtobеr 10, 2003 (англiйская мова); Lundi, lе 5 dесеmbrе 2003 (французская мова); 9. Dеzеmbеr 2003 (нямецкая мова); 8 dе dесiеmbrе (iспанская мова).

7. Пачынаючы з трэцяга года навучання па ўсiх прадметах указваць пасля даты на наступным радку, дзе выконваецца работа (класная або дамашняя). У сшытках па матэматыцы памiж датай i назвай работы адступiць адну клетку.

8. У класных i дамашнiх работах на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, водгук i iнш.), называецца тэма творчай работы (без двукосся). Напрыклад:



     Дыктант                 Пераказ           Сачыненне
     Мой родны край          У лесе            З гiсторыi майго роду


Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюць.

У сшытках па матэматыцы пасля запiсу аб класнай (дамашняй або кантрольнай) рабоце i для аддзялення асобных заданняў адступаць 2 клеткi.

Пачынаючы з другога года навучання пры афармленнi рашэння задач на асобным радку ўказваюць вiд работы (Задача). Памiж назвай вiду работ, рашэннем i адказам адступаюць унiз 1 клетку.

Пры запiсе прыкладаў адступаюць управа тры клеткi.

Словы "Практыкаванне", "Прыклады" у пачатковых класах не пiшуцца.

9. Памiж заключным радком тэксту адной пiсьмовай работы i датай наступнай прапускаць 2 лiнейкi, а ў сшытку па матэматыцы - 4 клеткi (для аддзялення адной работы ад другой i для выстаўлення адзнакi). Пры пераходзе на наступную старонку дата i назва работы ад зместу не аддзяляюцца.

10. Захоўваць чырвоны радок.

11. Выконваць акуратна падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы алоўкам або ручкай, у неабходным выпадку - з прымяненнем лiнейкi i цыркуля.

12. Экзаменацыйныя работы вучняў выпускных i пераводных класаў выконваюцца на асобных лiстах са штампам школы i афармляюцца наступным чынам:


Экзаменацыйная работа (дыктант)

па беларускай мове

вучанiцы 9 "Б" класа

Кавалевiч Вольгi Пятроўны


Экзаменацыйная работа

па матэматыцы

вучня 11 "А" класа

Станкевiча Сяргея Мiхайлавiча


Назва школы не ўказваецца, бо яна абазначаецца на штампе. На другой старонцы пiшацца тэма сачынення, пераказу, дыктоўкi (без слова "тэма"), па матэматыцы - нумар варыянта (1 варыянт). У двукоссе назва тэмы бярэцца толькi тады, калi яна з'яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара.

13. Усе экзаменацыйныя работы за курс сярэдняй школы правяраюцца i падпiсваюцца настаўнiкам дадзенага прадмета i двума членамi камiсii (а за курс базавай школы - настаўнiкам i адным членам камiсii), а затым праглядаюцца i падпiсваюцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii.



Парадак афармлення рэферата

1. Рэферат павiнен мець наступную структуру: тытульны лiст, змест, уводзiны, актуальную частку, якая падзяляецца на главы, заключэнне, спiс лiтаратуры ў алфавiтным парадку, дадатак (пры неабходнасцi).

2. На тытульным лiсце ўказваецца назва ўстановы адукацыi: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыi, год.

3. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў i падраздзелаў з указаннем нумарацыi старонак арабскiмi лiчбамi.

4. Пры напiсаннi рэферата неабходна ўказваць спасылкi на крынiцы, матэрыялы (у дужках указваюцца нумар па спiсу лiтаратуры, нумар старонкi, адкуль узяты матэрыял). Спасылкi ў тэксце могуць быць таксама прыведзены ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якiх праводзiцца на кожнай старонцы (пачынаючы з адзiнкi) у адпаведнасцi з правiламi бiблiяграфiчнага апiсання.

5. Неабходна прытрымлiвацца наступнага аб'ёму рэферата (першыя лiчбы - пры камп'ютэрным наборы, другiя - пры напiсаннi ад рукi):

     экзаменацыйны рэферат       - 16 - 18 (18 - 20) старонак;
     навучальны рэферат
       дзесяты год навучання     - 8 - 10 (10 - 12) старонак;
       адзiнаццаты год навучання - 12 - 14 (14 - 15) старонак;
       дванаццаты год навучання  - 15 - 17 (17 - 19) старонак.

Пры камп'ютэрным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт 15 пт, iнтэрвал - 1,5.

6. Узор афармлення рэферата:



                      Назва ўстановы адукацыi

                          Назва рэферата

                                    Выканаў(ла) вучань(ца) ___ класа
                                    Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку

             Месца знаходжання ўстановы адукацыi, год


Парадак вядзення i афармлення дзённiка школьнiкам

У агульнаадукацыйных школах рэспублiкi выкарыстоўваюцца дзённiкi адзiнага ўзору, рэкамендаваныя Мiнiстэрствам адукацыi.

Усе запiсы ў дзённiках школьнiка павiнны весцiся з захаваннем наступных патрабаванняў:

1. Запаўняць дзённiк на той мове, на якой ажыццяўляецца навучальна-выхаваўчы працэс у школе.

2. Пiсаць акуратна, граматна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай фiялетавага або сiняга колеру (па рашэннi адмiнiстрацыi школы). Непажадана выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек i аплiкацый.

3. У пачатку навучальнага года запаўняць тытульны лiст, указваючы прозвiшча i iмя ў родным склоне, запiсваць расклад урокаў.

4. Назвы прадметаў, дамашнiя заданнi запiсваць з вялiкай лiтары, назвы месяцаў - з малой.

5. Выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, настаўнiк адначасова павiнен выстаўляць яе ў дзённiк школьнiка i завяраць подпiсам.

6. Класны кiраўнiк павiнен сачыць за правiльнасцю запiсаў у дзённiку, у канцы кожнага тыдня адзначаць колькасць прапушчаных урокаў, рабiць заўвагi пра паводзiны вучняў.

7. Бацькi або асобы, якiя ix замяняюць, павiнны сiстэматычна праглядаць i ў канцы кожнага тыдня падпiсваць дзённiк.



Парадак праверкi пiсьмовых работ настаўнiкам

1. У першы - другi гады навучання настаўнiк правярае выкананне ўсiх пiсьмовых работ у сшытках (у тым лiку i на друкаванай аснове) пасля кожнага ўрока.

Усе памылкi настаўнiкам выпраўляюцца, адзнакi ў балах не выстаўляюцца.

Пачынаючы з другога года навучання вучнi рэгулярна выконваюць работу над памылкамi ў тых жа сшытках, у якiх выконвалася адпаведная пiсьмовая работа.

Узор выканання работы над памылкамi дае настаўнiк.

2. У трэцi - чацвёрты гады навучання сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па беларускай, рускай, замежнай мовах, родных мовах нацыянальных супольнасцей, матэматыцы, правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў з выставленнем адзнак.

3. У трэцi - чацвёрты гады навучання работы ў сшытках-слоўнiках па замежнай мове правяраюцца адзiн раз у два тыднi.

4. Калi па меркаваннi настаўнiка ў пачатковай школе вучнi вядуць па курсах "Чалавек i свет", "Мая Радзiма - Беларусь", лiтаратурным чытаннi сшыткi, яны правяраюцца не менш за два разы ў навучальную чвэрць. Памылкi выпраўляюцца.

5. Кантрольныя i праверачныя работы, дыктанты, навучальныя пераказы i сачыненнi ў другi - чацвёрты гады навучання правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным уроку па гэтым прадмеце з абавязковым правядзеннем работы над памылкамi.

6. У пяты - восьмы гады навучання навучальныя класныя i дамашнiя работы па беларускай, рускай, родных мовах нацыянальных супольнасцей i матэматыцы правяраюцца выбарачна, адзiн раз на тыдзень ва ўсiх вучняў, а ў дзевяты - дзесяты гады навучання - адзiн раз у два тыднi, у адзiнаццаты - дванаццаты гады навучання - адзiн раз у месяц.

Па замежных мовах у пяты - сёмы гады навучання (калi навучанне замежнай мове пачынаецца з пятага года навучання), а ў школах з паглыбленым i павышаным вывучэннем замежнай мовы ў трэцi - шосты гады навучання сшыткi правяраюцца пасля кожнага ўрока; у астатнiх класах правяраюцца найбольш значныя работы, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз у два тыднi правяралiся сшыткi ўсiх вучняў; работы ў сшытках-слоўнiках па замежных мовах правяраюцца ў трэцi - сёмы гады навучання адзiн раз у два тыднi, у восьмы - дзесяты гады навучання - адзiн раз у чатыры тыднi, у адзiнаццаты - дванаццаты гады навучання - адзiн раз у чвэрць.

Сшыткi па лiтаратурах, айчыннай i сусветнай мастацкай культуры, гiсторыi Беларусi, сусветнай гiсторыi, курсу "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", геаграфii, фiзiцы, бiялогii, хiмii, iнфарматыцы, тэхналогii i па iншых прадметах правяраюцца ва ўсix класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павiнен правярацца не менш за два разы ў навучальную чвэрць.

Адзнакi за вядзенне сшыткаў, сшыткаў-слоўнiкаў выстаўляюцца ў журнал па меркаваннi настаўнiка.

Кантрольныя, лабараторныя, практычныя, творчыя работы па ўсiх прадметах правяраюцца ў кожнага вучня.

7. Праверка кантрольных работ настаўнiкам праводзiцца ў наступныя тэрмiны:

кантрольныя работы па ўсiх прадметах у другi - дзесяты гады навучання правяраюцца i вяртаюцца вучням да наступнага ўрока;

у адзiнаццаты - дванаццаты гады навучання пры вялiкай колькасцi работ - праз адзiн - два ўрокi; пераказы, сачыненнi i iншыя творчыя работы па мовах i лiтаратурах у пяты - дзевяты гады навучання вяртаюцца вучням не пазней чым праз тыдзень, а ў дзесяты - дванаццаты гады навучання правяраюцца не больш чым 10 дзён.

8. У работах, якiя правяраюцца, настаўнiк адзначае i выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкi наступным чынам:

у пачатковай школе:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак закрэслiвае наўскос i адзначае на палях: | - арфаграфiчная; V - пунктуацыйная; памылкi на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнiк выпраўляе, але на палях не адзначае;

частку слова, сказ - тонкай гарызантальнай лiнiяй;

лiчбы - тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос.

Замест закрэсленага запiсваюць уверсе патрэбныя лiтары, словы, сказы, лiчбы. Няправiльнае напiсанне ў дужкi не заключаецца;

у творчых работах (пераказы, сачыненнi) памылкi ў змесце i моўныя падкрэслiваюцца ў тэксце хвалiстай лiнiяй, адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях: | - арфаграфiчная; V - пунктуацыйная; З - памылка ў змесце; М - моўная памылка;

за творчую работу (пераказ, сачыненне) выстаўляюцца дзве адзнакi: адна - за змест, другая - за пiсьменнасць;

у сярэдняй школе:

пры праверцы навучальных i кантрольных работ па рускай, беларускай мовах, мовах нацыянальных супольнасцей, матэматыцы, курсу "Чалавек i свет", iнфарматыцы, бiялогii, астраномii, фiзiцы, хiмii настаўнiк падкрэслiвае памылку i пры неабходнасцi надпiсвае зверху правiльны варыянт;

пры праверцы работ па замежных мовах настаўнiк выпраўляе памылкi, надпiсваючы зверху правiльны варыянт слова, выразу i г.д.;

у работах вучняў з нiзкiм узроўнем вучэбных дасягненняў настаўнiк выпраўляе ўсе памылкi;

пры праверцы работ па мовах настаўнiк на палях абазначае памылкi наступнымi ўмоўнымi знакамi: | - арфаграфiчная, V - пунктуацыйная, Г - граматычная, З - памылка ў змесце, М - моўная памылка, А - аднатыпная, Н - нягрубая; 1(Н), У(Н);

у экзаменацыйных работах падкрэслiваюцца ўсе памылкi, а над арфаграфiчнымi, пунктуацыйнымi i граматычнымi надпiсваецца правiльны варыянт;

падкрэслiванне i выпраўленне памылак ажыццяўляюцца толькi ручкай з чырвоным стрыжнем;

праверыўшы дыктоўку, пераклад, водгук, пераказ цi сачыненне вучняў ў пяты - дванаццаты гады навучання, настаўнiк падкрэслiвае, назначае на палях i запiсвае колькасць памылак; у дыктоўках дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных (назоўнiк); у творчых работах па мовах, якiя разлiчаны на цэлы ўрок, дробам запiсваюцца колькасць памылак у змесце i колькасць моўных недахопаў (лiчнiк), а ў назоўнiку ўказваецца колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Узор:



             З - М             2 - 2
          -----------       -----------
           | - V - Г         2 - 2 - 1


9. Усе кантрольныя работы абавязкова ацэньваюцца настаўнiкам з унясеннем адзнак у класны журнал. Самастойныя навучальныя пiсьмовыя работы таксама ацэньваюцца. Адзнакi ў журнал за гэтыя работы могуць быць выстаўлены па рашэннi настаўнiка i павiнны насiць заахвочвальны характар.

10. Па ўсiх астатнiх прадметах пытанне аб мэтазгоднасцi выстаўлення адзнак за правераныя работы ў журнал вырашаецца настаўнiкам.

11. Пры ацэньваннi пiсьмовых работ вучняў настаўнiкi кiруюцца Нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, па навучальных курсах i прадметах у пачатковай i сярэдняй школе.

12. Работа над памылкамi ў пяты - дванаццаты гады навучання ў абавязковым парадку праводзiцца пасля праверкi кантрольных работ у тых самых сшытках. Пасля правядзення iншых пiсьмовых работ работа над памылкамi праводзiцца пры неабходнасцi па рашэннi настаўнiка. Адзнака за работу над памылкамi выстаўляецца па меркаваннi настаўнiка з улiкам яе значнасцi i аб'ёму.

13. Па замежных мовах работа над памылкамi вучнямi не праводзiцца, адзнакi за вядзенне сшыткаў, сшыткаў-слоўнiкаў у журнал не выстаўляюцца.



Патрабаваннi да афармлення класных журналаў

1. Класны журнал з'яўляецца дзяржаўным дакументам i ў абавязковым парадку запаўняецца кожным настаўнiкам i класным кiраўнiком акуратна, разборлiвым почыркам, чарнiлам або пастай сiняга цi фiялетавага колеру (па меркаваннi адмiнiстрацыi школы) у адпаведнасцi з указаннямi аб вядзеннi класнага журнала для IV - XI класаў базавых i сярэднiх школ i вядзеннi класнага журнала для пачатковых класаў.

2. Класныя журналы запаўняюцца на той мове, на якой вядзецца выкладанне прадметаў у школе (у школах з беларускай мовай навучання - на беларускай, у школах з рускай мовай навучання - на рускай, у школах з дзвюма мовамi навучання - у залежнасцi ад мовы выкладання ў класах). Выключэнне складаюць такiя прадметы, як руская мова i лiтаратура, беларуская мова i лiтаратура, адведзеныя для якiх старонкi журнала запаўняюцца на той мове, на якой вядзецца выкладанне, а таксама прадметы, якiя ва ўсiх тыпах школ павiнны выкладацца на беларускай мове (гiсторыя Беларусi, геаграфiя Беларусi, курс "Мая Радзiма - Беларусь"), а старонка журнала запаўняцца толькi на беларускай мове.

3. Настаўнiк правярае i ацэньвае веды вучняў, выстаўляе ў журнал адзнакi ў балах. На левай старонцы ён запiсвае дату ўрока, адзначае лiтарай "н" вучняў, якiя адсутнiчаюць на ўроку, на правай - запiсвае тэму, што вывучалася на ўроку, i дамашняе заданне. Кожная новая тэма запiсваецца з вялiкай лiтары, дамашняе заданне - з малой.

4. Адзнакi за пiсьмовыя работы выстаўляюцца ў графе таго дня, калi яны праводзiлiся. Калi праводзяцца здвоеныя ўрокi па адной тэме, гэта фiксуецца на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты двойчы.

5. Адзнакi за кожную вучэбную чвэрць (трыместр) выстаўляюцца настаўнiкам пасля запiсу даты апошняга ўрока без пропуску клетак, першы ўрок наступнай чвэрцi (трыместра) таксама запiсваецца без пропуску клетак.

6. У графе "Дамашняе заданне" запiсваюцца змест задання i характар яго выканання (чытаць, расказваць на памяць i iнш.), старонкi, нумары задач i практыкаванняў, практычныя работы. Калi вучням даецца заданне на паўтарэнне, то характар задання канкрэтна ўказваецца ў журнале. Па тых прадметах, па якiх не прадугледжана абавязковае дамашняе заданне (музыка, выяўленчае мастацтва i iнш.), запiс у графе "Дамашняе заданне" не праводзiцца.

7. Пры напiсаннi сачынення па беларускай (рускай) лiтаратуры ў X - XII класах выстаўляюцца 2 адзнакi: першая - па лiтаратуры, другая - па мове. Калi на напiсанне сачынення адводзяцца 2 урокi лiтаратуры, абодва ўрокi запiсваюцца на старонцы, адведзенай на гэты прадмет. Адзнака па мове выстаўляецца без указання даты, запiс "Сачыненне па лiтаратуры" на правай старонцы журнала таксама робiцца без указання даты. Калi ж на напiсанне сачынення выкарыстоўваецце адзiн урок мовы i адзiн урок лiтаратуры, то запiс i выстаўленне адзнак робяцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

8. Адзнака за чытанне твораў на памяць, прадугледжаных у праграмах па беларускай i рускай лiтаратурах, можа выстаўляцца ў адну графу з указаннем даты правядзення адпаведнага ўрока пасля запiсу на папярэднiм уроку "вывучыць на памяць" або на любы з урокаў па вывучэннi творчасцi паэта.

9. Адзнака за праверку тэхнiкi чытання (V - VIII класы) выстаўляецца з указаннем даты ў адну графу, калi на гэты вiд дзейнасцi настаўнiкам адводзiцца цэлы ўрок.

10. У выпадку няправiльнага выстаўлення адзнакi выпраўленне праводзiцца наступным чынам: няправiльна пастаўленая адзнака ў клетачцы закрэслiваецца, побач выстаўляецца правiльная адзнака, унiзе старонкi робiцца запiс: "Адзнака вучню (указваецца прозвiшча) выпраўлена з (указанне адзнакi) на (указанне адзнакi)", далей ставiцца подпiс настаўнiка.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList