Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Лiванскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры i мастацтва"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 17 марта 2010 г. N 3/2443



--------------------------------

<*> Вступило в силу 3 ноября 2004 года.


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Лiванскай Рэспублiкi (далей - Бакi),

засноўваючыся на ўзаемным iмкненнi пашыраць i паглыбляць раўнапраўнае супрацоўнiцтва, умацоўваць дружалюбныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiванскай Рэспублiкай,

упэўненыя, што супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва спрыяе развiццю дружбы i ўзаемаразумення памiж беларускiм i лiванскiм народамi,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Бакi будуць iмкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.



Артыкул 2

Бакi будуць iмкнуцца да правядзення Дзён культуры Рэспублiкi Беларусь у Лiванскай Рэспублiцы i Дзён культуры Лiванскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь.

Тэрмiны i ўмовы правядзення Дзён культуры будуць вызначацца Бакамi дадаткова на працягу дзеяння гэтага Пагаднення.



Артыкул 3

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу музычных калектываў i выканаўцаў Беларусi i Лiвана ў мiжнародных музычных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў, устанаўленню i развiццю кантактаў ў галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi i абмену салiстамi i калектывамi.



Артыкул 4

Бакi будуць спрыяць развiццю прамых кантактаў памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi абодвух Бакоў шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў, а таксама ўдзелу ў тэатральных фестывалях на ўзаемнай аснове.



Артыкул 5

Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва ў галiне кiнавiдэамастацтва, уключаючы ўзаемны абмен матэрыяламi, часопiсамi i iншай друкаванай прадукцыяй.



Артыкул 6

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне музейнай справы i выставачнай дзейнасцi.

Бакi будуць садзейнiчаць наладжванню прамога супрацоўнiцтва памiж музеямi, галерэямi, мастацкiмi цэнтрамi Беларусi i Лiвана з мэтай абмену выстаўкамi, спецыялiстамi ў галiне музейнай справы i iнфармацыйнымi матэрыяламi. Бакi будуць таксама на ўзаемнай аснове iнфармаваць аб навуковых канферэнцыях, семiнарах i сiмпозiумах па пытаннях музейнай справы.

Бакi будуць садзейнiчаць абмену выстаўкамi сучаснага выяўленчага мастацтва i музейнымi выстаўкамi традыцыйнага прыкладнога мастацтва.



Артыкул 7

Бакi будуць садзейнiчаць далейшаму развiццю сувязей памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Нацыянальнай бiблiятэкай Лiвана.

Бакi будуць садзейнiчаць абмену кнiжнымi выстаўкамi, метадычнымi i бiблiяграфiчнымi матэрыяламi, электроннымi базамi данных, артыкуламi для публiкацыi ў перыядычных выданнях абодвух Бакоў, а таксама ўдзелу спецыялiстаў iншага Боку ў семiнарах, навукова-практычных канферэнцыях i сiмпозiумах, якiя праводзяцца на тэрыторыi сваёй краiны.



Артыкул 8

Бакi будуць спрыяць устанаўленню прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтва абедзвюх краiн, садзейнiчаць абмену студэнтамi вышэйшых i навучэнцамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў па творчых, навучальных i навуковых накiрунках.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў i навучэнцаў сваiх навучальных устаноў культуры i мастацтва ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца для маладых выканаўцаў у абедзвюх краiнах.



Артыкул 9

Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб мiжнародных фальклорных фестывалях i святах самадзейнай творчасцi, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах, а таксама садзейнiчаць удзелу ў iх прадстаўнiкоў кожнага з Бакоў.



Артыкул 10

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне аховы i рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, садзейнiчаць абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галiне.

Бакi дамовiлiся ў межах сваiх магчымасцей прымаць неабходныя меры па папярэджванню незаконнага ўвозу i вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторыi i на тэрыторыю сваiх краiн.



Артыкул 11

Бакi дамовiлiся, што культурны абмен памiж iмi будзе ажыццяўляцца на наступных умовах:

а) пры абмене творчымi калектывамi, дэлегацыямi i асобнымi прадстаўнiкамi:

накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на праезд калектываў, дэлегацый, асобных прадстаўнiкоў i правоз вытворчага багажу ў абодва бакi;

прымаючы Бок аплачвае размяшчэнне, харчаванне i транспарт на тэрыторыi дзяржавы прымаючага Боку ў адпаведнасцi з праграмай знаходжання.

б) пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага мастацтва ўмовы, тэрмiны, характар i месца экспанавання будуць агаворвацца ў кожным канкрэтным выпадку iх непасрэднымi арганiзатарамi.



Артыкул 12

Па ўзаемнай згодзе Бакоў ў гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, аформленыя пiсьмова, якiя будуць з'яўляцца яго неад'емнай часткай.



Артыкул 13

Гэта Пагадненне не выключае магчымасцi арганiзацыi i правядзення iншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.



Артыкул 14

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення, праз якое адзiн Бок праiнфармуе iншы Бок аб завяршэннi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Гэта Пагадненне дзейнiчае на працягу трох гадоў i будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя трохгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не паведамiць iншаму Боку па дыпламатычных каналах не меней чым за шэсць месяцаў да заканчэння дзеяння Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.


Здзейснена ў г. Мiнску 7 лiпеня 2004 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, арабскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення Бакi будуць кiравацца тэкстам на англiйскай мове.



За Мiнiстэрства культуры                           За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                                Лiванскай Рэспублiкi
            Подпiс                                            Подпiс





Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList