|  | |
| Навигация 
 Новые документы Реклама Ресурсы в тему | Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 08.06.2006 № 59 "Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу < Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 20 июня 2006 г. N 8/14585 У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. N 152 "Об утверждении перечня административных процедур, выполняемых государственными органами и иными государственными организациями по обращениям граждан за выдачей справок или других документов" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаную загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1994 г. N 28 (зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 29 верасня 1994 г. N 564/12; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 10, 8/13668) (далей - Iнструкцыя), наступныя змяненне i дапаўненне: 1.1. пункт 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "17. У парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у выпадку страты цi прывядзення ў нягоднасць дыплома выдаецца дублiкат дыплома, а ў выпадку страты, крадзяжу цi прывядзення ў нягоднасць дублiката дыплома - даведка аб атрыманай адукацыi па форме згодна дададку да дадзенай Iнструкцыi. Дублiкат дыплома рэгiструецца ў кнiге для рэгiстрацыi выдадзеных дыпломаў пад чарговым нумарам з адзнакай "Дублiкат". У асабiстай справе студэнта захоўваецца разам з прыведзеным у нягоднасць дыпломам (дублiкатам дыплома) копiя заявы аб выдачы дублiката дыплома (даведкi аб атрыманай адукацыi)."; 1.2. дапоўнiць Iнструкцыю дададкам наступнага зместу: "Дадатак                                 ДАВЕДКА
                        аб атрыманай адукацыi
____________________________________________________________________
Выдадзена __________________________________________________________
                   (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
у тым,  што ён (яна) сапраўды навучаўся(лася) з "__" _______ ____ г.
па "__" ________ ____ г. у _________________________________________
                                 (назва навучальнай установы)
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
     Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад "__" ____ ____ г.
пратакол N ___ _____________________________________________________
                    (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
прысвоена квалiфiкацыя _____________________________________________
                          (найменне дакумента аб адукацыi, нумар
____________________________________________________________________
                        i дата выдачы)
Кiраўнiк навучальнай установы _______________________
                                      (подпiс)
                                        М.П.".2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ  | Новости законодательства Новости Спецпроекта "Тюрьма" Новости сайта Новости Беларуси Полезные ресурсы 
 
 Счетчики |