Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10.06.2006 № 730 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 14 июня 2006 г. N 5/22433 У адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 21 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" i ў мэтах забеспячэння эфектыўнага захоўвання, улiку i выкарыстання музейных прадметаў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь. 2. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, дзяржаўным арганiзацыям забяспечыць да 31 снежня 2012 г. прадстаўленне ў Мiнiстэрства культуры звестак аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або не нададзены такi статус, але якiя з'яўляюцца рэдкiмi ў сваiм родзе прадметамi i iснуюць у адзiным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасцi (далей - асаблiва каштоўныя музейныя прадметы), дзяржаўных музеяў, якiя знаходзяцца ў iх музейных фондах на дзень уступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167), у парадку згодна з зацверджаным Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь. 3. Мiнiстэрству культуры забяспечыць уключэнне да 31 снежня 2013 г. у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь атрыманых звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах дзяржаўных музеяў, якiя знаходзяцца ў iх музейных фондах на дзень уступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь". 4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 23 чэрвеня 2006 г. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 10.06.2006 N 730 (у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 07.10.2011 N 1339) ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак: уключэння музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (далей - Музейны фонд) i iх выключэння з Музейнага фонду; захоўвання, выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, i распараджэння iмi; цэнтралiзаванага ўлiку музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або не нададзены такi статус, але якiя з'яўляюцца рэдкiмi ў сваiм родзе прадметамi i iснуюць у адзiным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасцi (далей - асаблiва каштоўныя музейныя прадметы); фармiравання i вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны каталог). ГЛАВА 2 СКЛАД МУЗЕЙНАГА ФОНДУ2. Музейны фонд уключае музейныя прадметы ўсiх дзяржаўных музеяў. У Музейны фонд могуць быць уключаны асобныя музейныя прадметы прыватных музеяў у парадку, устаноўленым у пункце 6 дадзенага Палажэння. 3. Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць звароту iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам. 4. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд, з'яўляюцца неад'емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 3 ПАРАДАК УКЛЮЧЭННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ У МУЗЕЙНЫ ФОНД I IХ ВЫКЛЮЧЭННЯ З МУЗЕЙНАГА ФОНДУ5. Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў лiчацца ўключанымi ў Музейны фонд пасля iх рэгiстрацыi ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай iнвентарнай кнiзе) гэтых музеяў. 6. Для прыняцця рашэння аб уключэннi ў Музейны фонд музейнага прадмета (музейных прадметаў) прыватных музеяў у Мiнiстэрства культуры прадстаўляюцца: пiсьмова аформленая заява прыватнага музея аб уключэннi музейнага прадмета (музейных прадметаў) у Музейны фонд па форме згодна з дадаткам 1 або пiсьмова аформленая згода ўласнiка музейнага прадмета (музейных прадметаў); копiя статута (палажэння) прыватнага музея; iнфармацыя аб музейным прадмеце, якi прапаноўваецца для ўключэння ў Музейны фонд, па форме згодна з дадаткам 2. Рашэнне аб уключэннi ў Музейны фонд музейных прадметаў прыватных музеяў прымаецца Мiнiстэрствам культуры ў форме загада. 7. Для прыняцця рашэння аб выключэннi музейнага прадмета (музейных прадметаў) з Музейнага фонду дзяржаўны музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры: заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейнага прадмета (музейных прадметаў); выпiску з рашэння ўпаўнаважанай камiсii, склад якой зацвярджаецца кiраўнiком дзяржаўнага музея або юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей; вопiс музейных прадметаў, што падлягаюць выключэнню. Музейныя прадметы, якiя пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях, выключаюцца з Музейнага фонду на падставе пiсьмова аформленай заявы прыватнага музея аб выключэннi музейнага прадмета (музейных прадметаў) з Музейнага фонду па форме згодна з дадаткам 3. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду прымаецца Мiнiстэрствам культуры ў форме загада. ГЛАВА 4 АСАБЛIВАСЦI ВЫКАРЫСТАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ, УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД, I РАСПАРАДЖЭННЯ IМI8. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд, у працэсе музейнай дзейнасцi выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, выкарыстання iх для iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры. 9. Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, ва ўмовах, якiя ствараюць пагрозу iх захаванню i (або) могуць прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння. У мэтах забеспячэння захавання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, i выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння ў музеях устанаўлiваецца навукова абгрунтаваны спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, праводзяцца iх кансервацыя i рэстаўрацыя. Правядзенне кансервацыйных i рэстаўрацыйных работ ажыццяўляецца спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi. 10. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi. 11. Часовы вываз музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, за межы Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 12. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, на часовае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да другога i ад музея да iншай арганiзацыi тэрмiнам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе пiсьмовай дамоўленасцi памiж iмi пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу заснавальнiка музея. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi "0", "1" або "2" катэгорыi, а таксама тых, што стаяць на спецыяльным улiку, на часовае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да другога i ад музея да iншай арганiзацыi тэрмiнам да аднаго года ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным у частцы першай дадзенага пункта, з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры. 13. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, на пастаяннае захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ад аднаго музея да другога ажыццяўляецца на падставе пiсьмовай дамоўленасцi памiж iмi або юрыдычнымi асобамi, структурнымi падраздзяленнямi якiх з'яўляюцца музеi, пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу заснавальнiка музея i дазволу Мiнiстэрства культуры, якi афармляецца загадам. 14. Пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд, перадаюцца па рашэнню заснавальнiка музея i па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры iншым дзяржаўным музеям. 15. Наведвальнiкi музеяў могуць працаваць з музейнымi прадметамi, уключанымi ў Музейны фонд, у парадку, устаноўленым заканадаўствам. 16. Права першай публiкацыi аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд, належыць музею, у музейны фонд якога яны ўключаны. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, будынкаў музеяў, аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым лiку з выкарыстаннем iх назваў i сiмволiкi, ажыццяўляюцца толькi з дазволу музеяў. 17. Асобы, якiя парушылi правiлы выкарыстання, захоўвання i ўлiку музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам. ГЛАВА 5 УЛIК МУЗЕЯМI МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ, УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД. ЦЭНТРАЛIЗАВАНЫ ЎЛIК АСАБЛIВА КАШТОЎНЫХ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ. ДЗЯРЖАЎНЫ КАТАЛОГ18. Парадак вядзення музеямi ўлiку музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры. 19. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд, бухгалтарскаму ўлiку не падлягаюць. 20. Асаблiва каштоўныя музейныя прадметы падлягаюць цэнтралiзаванаму ўлiку. Рашэнне аб аднясеннi музейных прадметаў да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, за выключэннем тых, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прымаецца музеем. Дадзенае рашэнне падлягае ўзгадненню з экспертным саветам па пытаннях аднясення музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, да асаблiва каштоўных музейных прадметаў, якi ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры або ўпаўнаважанай iм арганiзацыi. Склад i палажэнне аб дадзеным экспертным савеце зацвярджаюцца Мiнiстэрствам культуры. 21. Цэнтралiзаваны ўлiк асаблiва каштоўных музейных прадметаў ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры або ўпаўнаважанай iм арганiзацыяй шляхам уключэння ў Дзяржаўны каталог прадстаўленых звестак аб гэтых музейных прадметах. 22. Вядзенне Дзяржаўнага каталога ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту. 23. Дзяржаўны каталог уяўляе сабой сукупнасць асноўных звестак аб кожным асаблiва каштоўным музейным прадмеце, уключаным у Музейны фонд. 24. Асноўнымi мэтамi вядзення Дзяржаўнага каталога з'яўляюцца: цэнтралiзаваны ўлiк усiх асаблiва каштоўных музейных прадметаў; iдэнтыфiкацыя i папулярызацыя асаблiва каштоўных музейных прадметаў. 25. У мэтах вядзення Дзяржаўнага каталога Мiнiстэрства культуры або ўпаўнаважаная iм арганiзацыя ажыццяўляе: збор звестак аб асаблiва каштоўных музейных прадметах па форме згодна з дадаткам 4; улiк наяўнасцi i кантроль захаванасцi асаблiва каштоўных музейных прадметаў. 26. Вядзенне Дзяржаўнага каталога ажыццяўляецца на беларускай i рускай мовах, а для асаблiва каштоўных музейных прадметаў, iнфармацыя аб якiх распаўсюджваецца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт, - дадаткова на англiйскай мове. 27. Звесткi аб асаблiва каштоўных музейных прадметах уносяцца ў Дзяржаўны каталог у двухмесячны тэрмiн з дня iх паступлення. 28. Уладальнiкi асаблiва каштоўных музейных прадметаў павiнны ў месячны тэрмiн паведамляць у Мiнiстэрства культуры або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю аб любых зменах звестак, прадстаўленых iмi ў Дзяржаўны каталог. У выпадку змены ўласнiка асаблiва каштоўнага музейнага прадмета прыватнага музея ранейшы ўласнiк павiнен у дзесяцiдзённы тэрмiн паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры або ўпаўнаважаную iм арганiзацыю. 29. Звесткi аб стратах або знiшчэннях асаблiва каштоўных музейных прадметаў накiроўваюцца ў Мiнiстэрства культуры ў трохдзённы тэрмiн з моманту ўстанаўлення факта iх страты або знiшчэння. 30. Звесткi, якiя змяшчаюцца ў Дзяржаўным каталогу, носяць адкрыты характар, за выключэннем звестак, што падлягаюць абмежаванаму распаўсюджванню ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Звесткi аб асаблiва каштоўных музейных прадметах распаўсюджваюцца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт. 31. Для забеспячэння захаванасцi звестак, уключаных у Дзяржаўны каталог, ажыццяўляецца iх абавязковае страхавое капiраванне. Дадатак 1 Форма ЗАЯВА аб уключэннi музейнага прадмета (музейных прадметаў) у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь Просiм уключыць у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейны прадмет (музейныя прадметы) у колькасцi __________________________________________. (указваецца колькасць адзiнак лiчбай i пропiссю) Пацвярджаем, што _____________________________________________________ (указваецца назва прыватнага музея) ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ з'яўляецца адзiным уласнiкам дадзенага музейнага прадмета (музейных прадметаў). Абавязуемся ў адносiнах да музейнага прадмета (музейных прадметаў) забяспечыць выкананне ўсiх патрабаванняў заканадаўства аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь. Звесткi аб прыватным музеi: __________________________________________ (месцазнаходжанне прыватнага музея згодна ___________________________________________________________________________ з яго ўстаноўчымi дакументамi, тэлефон, прозвiшча, уласнае iмя, ___________________________________________________________________________ iмя па бацьку (пры наяўнасцi) кiраўнiка прыватнага музея) __________________________________________________________________________. Дадатак: 1. Вопiс музейных прадметаў, якiя прапаноўваюцца для ўключэння ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь на ___ л. у ___ экз. 2. Iнфармацыя аб музейным прадмеце (музейных прадметах), якi прапаноўваецца для ўключэння ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, на ___ л. у ___ экз. __________________ ___________________________ (подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы кiраўнiка прыватнага музея) Дата складання заявы ___ ________________ 20__ г. Дадатак 2 Форма IНФАРМАЦЫЯ аб музейным прадмеце, якi прапаноўваецца для ўключэння ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь <*> 1. Назва прыватнага музея. 2. Iдэнтыфiкацыйны нумар музейнага прадмета, шыфр i катэгорыя па Дзяржаўнаму спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (для гiсторыка-культурных каштоўнасцей). 3. Тып музейнага прадмета. 4. Вiд музейнага прадмета. 5. Разнавiднасць музейнага прадмета. 6. Прадметнае iмя музейнага прадмета. 7. Прыналежнасць да групы (комплексу) музейных прадметаў. 8. Мясцовая (лакальная) назва музейнага прадмета (калi iснуе). 9. Аўтарская назва музейнага прадмета (калi iснуе). 10. Пераклад аўтарскай назвы музейнага прадмета з замежнай мовы (калi iснуе). 11. Аўтар (вытворца) музейнага прадмета (калi iснуе). 12. Месца стварэння (вытворчасцi) музейнага прадмета (калi iснуе). 13. Час стварэння (вытворчасцi) музейнага прадмета (калi вядомы). 14. Матэрыял, з якога выкананы музейны прадмет. 15. Тэхнiка, тэхналогiя выканання музейнага прадмета. 16. Памеры, вага музейнага прадмета. 17. Кароткае апiсанне музейнага прадмета (анатацыя). 18. Знакi, надпiсы, пячаткi, клеймы на музейным прадмеце (калi ёсць, iх тып, апiсанне). 19. Стан захаванасцi музейнага прадмета. 20. Фотаздымак музейнага прадмета ў лiчбавым фармаце jpg. -------------------------------- <*> Прадстаўляецца на папяровым i электронным носьбiтах. Дадатак 3 Форма ЗАЯВА аб выключэннi музейнага прадмета (музейных прадметаў) з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь Просiм выключыць з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь музейны прадмет (музейныя прадметы) у колькасцi ___________________________________________ (указваецца колькасць адзiнак лiчбай i пропiссю) згодна з вопiсам па прычыне таго, што ён (яны) ____________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ __________________________________________________________________________. Звесткi аб прыватным музеi: __________________________________________ (назва прыватнага музея, месцазнаходжанне ___________________________________________________________________________ прыватнага музея згодна з яго ўстаноўчымi дакументамi, тэлефон, прозвiшча, ___________________________________________________________________________ уласнае iмя, iмя па бацьку (пры наяўнасцi) кiраўнiка прыватнага музея) __________________________________________________________________________. Дадатак: вопiс на _______ л. у ____ экз. __________________ ___________________________ (подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы кiраўнiка прыватнага музея) Дата складання заявы ___ ________________ 20__ г. Дадатак 4 Форма ЗВЕСТКI аб асаблiва каштоўным музейным прадмеце <*> 1. Назва музея. 2. Iдэнтыфiкацыйны нумар асаблiва каштоўнага музейнага прадмета, шыфр i катэгорыя па Дзяржаўнаму спiсу гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (для гiсторыка-культурных каштоўнасцей). 3. Тып асаблiва каштоўнага музейнага прадмета. 4. Вiд асаблiва каштоўнага музейнага прадмета. 5. Разнавiднасць асаблiва каштоўнага музейнага прадмета. 6. Прадметнае iмя асаблiва каштоўнага музейнага прадмета. 7. Прыналежнасць асаблiва каштоўнага музейнага прадмета да групы (комплексу) музейных прадметаў. 8. Мясцовая (лакальная) назва асаблiва каштоўнага музейнага прадмета (калi iснуе). 9. Аўтарская назва асаблiва каштоўнага музейнага прадмета (калi iснуе). 10. Пераклад аўтарскай назвы асаблiва каштоўнага музейнага прадмета з замежнай мовы (калi iснуе). 11. Аўтар (вытворца) асаблiва каштоўнага музейнага прадмета (калi iснуе). 12. Месца стварэння (вытворчасцi) асаблiва каштоўнага музейнага прадмета (калi iснуе). 13. Час стварэння (вытворчасцi) асаблiва каштоўнага музейнага прадмета (калi вядомы). 14. Матэрыял, з якога выкананы асаблiва каштоўны музейны прадмет. 15. Тэхнiка, тэхналогiя выканання асаблiва каштоўнага музейнага прадмета. 16. Памеры, вага асаблiва каштоўнага музейнага прадмета. 17. Кароткае апiсанне асаблiва каштоўнага музейнага прадмета (анатацыя). 18. Знакi, надпiсы, пячаткi, клеймы на асаблiва каштоўным музейным прадмеце (калi ёсць, iх тып, апiсанне). 19. Стан захаванасцi асаблiва каштоўнага музейнага прадмета. 20. Фотаздымак асаблiва каштоўнага музейнага прадмета ў лiчбавым фармаце jpg. -------------------------------- <*> Прадстаўляюцца на папяровым i электронным носьбiтах. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|