Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26.07.2006 № 72 "Аб унясеннi дапаўненняў ў Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 31 августа 2006 г. N 8/14942 У адпаведнасцi з часткай чацвёртай артыкула 14 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Унесцi ў Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджаныя загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г. N 642, у рэдакцыi пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2002 г. N 49 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 1, 8/1442; 2005 г., N 4, 8/11884) наступныя дапаўненнi: дапоўнiць пунктам 76 наступнага зместу: "76. Асобам, якiя не закончылi навучанне на ўзроўнях агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi або не прайшлi вынiковую атэстацыю за ўзровень агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама асобам, якiя прайшлi поўны курс навучання на ўзроўнях агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi ў неакрэдытаванай установе адукацыi, выдаецца на бланку ўстановы адукацыi ўстаноўленага ўзору даведка аб праходжаннi курса навучання на ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi па форме згодна з дадаткам."; дапоўнiць дадаткам наступнага зместу: "Дадатак Вуглавы штамп установы адукацыi ДАВЕДКА аб праходжаннi курса навучання на ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi Гэтая даведка выдадзена _______________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) _____ года нараджэння, у тым, што з "__" ___________________ ____ г. ён (яна) навучаўся(лася) у _________________________________________ (назва ўстановы адукацыi) i ў _______ годзе скончыў(ла) ______________________________________ (колькасць класаў, поўны курс) Кiраўнiк установы адукацыi ____________ _______________________ (подпiс) (iнiцiялы, прозвiшча) М.П. Выдадзена "___" ________ ____ г. Рэгiстрацыйны нумар ____________". Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|