Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Рамачнае пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Камiсiяй Еўрапейскiх супольнасцей"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 февраля 2009 г. N 3/2208 Набыло моц 15 студзеня 2010 года Урад Рэспублiкi Беларусь, якi далей называецца "Урад", што дзейнiчае ад iмя Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку, i Камiсiя Еўрапейскiх супольнасцей, якая далей называецца "Камiсiя", што дзейнiчае ад iмя Еўрапейскай супольнасцi, якая далей называецца "Супольнасць", з другога боку, якiя разам называюцца "Бакi", прымаючы да ўвагi, што Рэспублiка Беларусь мае права выступаць атрымальнiкам знешняга садзейнiчання, якое фiнансуецца Супольнасцю, што прадугледжана ў адпаведных рэгламентах, садзейнiчанне можа стаць асновай для падпiсання Урадам i Камiсiяй пагаднення аб фiнансаваннi ў мэтах ажыццяўлення запланаванай дзейнасцi, павiнны быць закладзены тэхнiчныя, прававыя i адмiнiстрацыйныя асновы ажыццяўлення дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1 Мэта Рамачнага пагаднення1.1. Дадзенае Рамачнае пагадненне замяняе Агульныя правiлы, якiя прымяняюцца да Мемарандума аб фiнансаваннi, падпiсаныя Урадам Рэспублiкi Беларусь i Камiсiяй Еўрапейскiх супольнасцей 10 мая 1994 года. 1.2. У дадзеным Рамачным пагадненнi выкладзены падрабязныя палажэннi адносна правiлаў, што прымяняюцца для ажыццяўлення дзейнасцi, якая цалкам або часткова фiнансуецца Супольнасцю, асаблiва ў дачыненнi да замежнай валюты, падаткаў, збораў (пошлiн) i мытных плацяжоў. 1.3. Дадзенае Рамачнае пагадненне таксама прымяняецца ў адносiнах да дзейнасцi, якая фiнансуецца Супольнасцю i па свайму характару не ахоплена канкрэтным пагадненнем аб фiнансаваннi, але ажыццяўляецца на падставе запыту Урада або ўзгоднена Бакамi ў iншай форме. Артыкул 2 Валютныя дамоўленасцi2.1. У мэтах ажыццяўлення дзейнасцi адпаведныя органы Рэспублiкi Беларусь абавязваюцца выдаваць дазвол на ўвоз i на набыццё замежнай валюты без дыскрымiнацыi ў дачыненнi да краiн, якiя маюць на гэта права, з выкананнем умоў па дэклараванню валюты, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 2.2. Адпаведныя органы даюць экспертам у камандзiроўках i членам iх сем'яў неабходны дазвол на ўвоз i захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь замежнай валюты на працягу ўсяго тэрмiну ажыццяўлення iмi дзейнасцi з выкананнем умоў па дэклараванню валюты, якiя ўстаноўлены Урадам. 2.3. Прыкамандзiраваныя эксперты i члены iх сем'яў таксама будуць мець права вывозiць любыя нерасходаваныя сумы ў валюце ў межах тых сум, якiя былi ўвезены на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 3 Падаткаабкладанне i мытныя працэдурыДзейнасць, якая цалкам або часткова фiнансуецца Супольнасцю, не абкладаецца падаткамi, зборамi (пошлiнамi), мытнымi плацяжамi, а таксама любымi iншымi эквiвалентнымi зборамi. У прыватнасцi: 3.1. Любыя тавары, якiя ўвозяцца ў мэтах ажыццяўлення дзейнасцi, што фiнансуецца Супольнасцю, за выключэннем тавараў, якiя забаронены або абмежаваны да ўвозу на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам, не абкладаюцца мытнымi i iмпартнымi пошлiнамi, падаткамi, зборамi (пошлiнамi) i iншымi эквiвалентнымi зборамi, што збiраюцца ў Рэспублiцы Беларусь. 3.2. Па просьбе Супольнасцi Урад забяспечвае своечасовую выдачу тавараў, што ўвозяцца, у мытным пункце ўвозу для дастаўкi атрымальнiку ў мэтах нармальнага выканання кантракта. 3.3. Кантракты, што фiнансуюцца Супольнасцю, не абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць, акцызамi, рэгiстрацыйнымi (дзяржаўнымi) пошлiнамi або iншымi эквiвалентнымi зборамi, якiя збiраюцца ў Рэспублiцы Беларусь, як дзеючымi, так i ўстаноўленымi ў будучым, незалежна ад таго, заключаны кантракт з асобамi з Рэспублiкi Беларусь цi з iншых краiн. 3.4. Кантракты на пастаўку тавараў, якiя вырабляюцца ў Рэспублiцы Беларусь, заключаюцца на падставе чыстага кошту без падатку на дабаўленую вартасць. Тэрмiн "тавары" азначае маёмасць, тавары, работу, паслугi i / цi правы, якiя пастаўляюцца (выконваюцца), набываюцца i / цi прадаюцца для рэалiзацыi праектаў, што фiнансуюцца Супольнасцю ў межах дадзенага Пагаднення. 3.5. Па ўсiх кантрактах, што фiнансуюцца Супольнасцю, падрадчыкi i iх супрацоўнiкi, уключаючы грамадзян Рэспублiкi Беларусь або асоб, што пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, вызваляюцца ад усiх падаткаў, збораў i абавязковых плацяжоў, якiя збiраюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, уключаючы выплаты на сацыяльнае забеспячэнне, падаткi на прадпрымальнiцкую дзейнасць i на прыбытак. 3.6. Асабiстая i сямейная маёмасць, уключаючы харчовыя тавары, якiя ўвозяцца для асабiстага спажывання фiзiчнымi асобамi, нанятымi па кантрактах, што фiнансуюцца Супольнасцю, вызваляюцца ад iмпартных пошлiн, мытных пошлiн i iншых эквiвалентных плацяжоў, якiя збiраюцца ў Рэспублiцы Беларусь. Дадзенае палажэнне не мае дачынення да грамадзян Рэспублiкi Беларусь або да асоб, што пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. 3.7. Дазваляецца бяспошлiнны ўвоз на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь аднаго механiчнага транспартнага сродку на сям'ю пры ўмове выкарыстання дадзенага транспартнага сродку толькi ў перыяд дзеяння адпаведнага кантракта i вывазу яго пасля заканчэння гэтага перыяду. Эксперты i члены iх сем'яў маюць права на атрыманне вадзiцельскiх пасведчанняў на падставе пасведчанняў, якiя яны ўжо маюць. 3.8. У выпадку парушэння Урадам палажэнняў артыкула 3 знешняе садзейнiчанне Супольнасцi можа быць прыпынена. Артыкул 4 Супрацоўнiцтва i кансультацыi памiж Бакамi4.1. Урад прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння належнага выканання дадзенага Рамачнага пагаднення. 4.2. Урад прадстаўляе Камiсii ўсю iнфармацыю адносна прымянення дадзенага Рамачнага пагаднення. 4.3. Любыя пытаннi, што датычацца выканання або тлумачэння дадзенага Рамачнага пагаднення, з'яўляюцца прадметам кансультацый памiж Бакамi, па вынiках якiх пры неабходнасцi ў Рамачнае пагадненне ўносяцца пiсьмовыя папраўкi. Артыкул 5 Урэгуляванне спрэчак5.1. Усе спрэчкi памiж Бакамi, якiя вынiкаюць з / або ў сувязi з выкананнем дадзенага Рамачнага пагаднення, а таксама пытаннi, што ўзнiкаюць па яго тлумачэнню, вырашаюцца шляхам кансультацый i перагавораў памiж Бакамi. 5.2. Рознагалоссi, якiя не ўрэгуляваны пры дапамозе перагавораў на працягу разумнага тэрмiну, павiнны вырашацца шляхам арбiтражу ў адпаведнасцi з Факультатыўнай працэдурай арбiтражу Пастаяннай палаты трацейскага суда для разгляду спрэчак з удзелам мiжнародных арганiзацый i дзяржаў трыма арбiтрамi, што прызначаюцца ў адпаведнасцi з вызначанай працэдурай. Артыкул 6 Уступленне ў сiлу, прыпыненне i спыненне дзеяння Рамачнага пагаднення6.1. Дадзенае Рамачнае пагадненне ўступае ў сiлу з даты паведамлення, якое пацвярджае выкананне Урадам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Палажэннi дадзенага Рамачнага пагаднення часова прымяняюцца з даты яго падпiсання абодвума Бакамi ў частцы, у якой яны не супярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. 6.2. У выпадку невыканання адпаведнымi органамi абавязкаў, якiя прадугледжаны Рамачным пагадненнем, i пры адсутнасцi своечасовых мер па выпраўленню парушэння любы з Бакоў мае права прыпынiць або спынiць выкананне пагадненняў аб фiнансаваннi. 6.3. Любы Бок пасля адпаведных кансультацый можа спынiць дзеянне дадзенага Рамачнага пагаднення, накiраваўшы за шэсць месяцаў другому Боку адпаведнае паведамленне. 6.4. У выпадку прыпынення або спынення дзеяння дадзенае Рамачнае пагадненне павiнна прымяняцца ў адносiнах да дзеючых абавязацельстваў, прынятых па ўжо падпiсаных пагадненнях аб фiнансаваннi. Артыкул 7 ПапраўкiЛюбыя папраўкi да дадзенага Рамачнага пагаднення павiнны быць унесены ў пiсьмовай форме i заключацца шляхам абмену лiстамi памiж Бакамi. Артыкул 8 МоваДадзенае Рамачнае пагадненне складзена ў двух сапраўдных экзэмплярах на беларускай i англiйскай мовах. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi пераважную сiлу мае тэкст на англiйскай мове. Здзейсненаў ў горадзе Мiнску 18 снежня 2008 года. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Камiсiю Еўрапейскiх супольнасцей Андрэй Кабякоў Маркус Карнара Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Дырэктар Бюро тэхнiчнай дапамогi Камiсii Еўрапейскiх супольнасцей -------------------------------- <*> Вступил в силу 18 декабря 2008 года. Прымаючы да ўвагi частку 2 артыкула 31 Венскай канвенцыi аб праве дагавораў памiж дзяржавамi i мiжнароднымi арганiзацыямi цi памiж мiжнароднымi арганiзацыямi ад 21 сакавiка 1986 года, Дагаворныя Бакi ў ходзе перагавораў па падрыхтоўцы праекта Рамачнага пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Камiсiяй Еўрапейскiх супольнасцей (далей - Рамачнае пагадненне) пагадзiлiся аб наступным разуменнi палажэнняў Рамачнага пагаднення. Прэамбула i артыкул 1Дагаворныя Бакi зыходзяць з таго, што змест тэрмiна "знешняе садзейнiчанне" i "дзейнасць, якая цалкам або часткова фiнансуецца Супольнасцю" вызначаецца пры падпiсаннi канкрэтнага пагаднення аб фiнансаваннi i з'яўляецца прадметам адабрэння Урада Рэспублiкi Беларусь i Камiсii Еўрапейскiх супольнасцей. Знешняе садзейнiчанне, а таксама дзейнасць, якая цалкам або часткова фiнансуецца Еўрапейскiмi супольнасцямi, павiнна быць вызначана ў пагадненнях аб фiнансаваннi, якiя заключаюцца Урадам i Камiсiяй. Такое садзейнiчанне i дзейнасць, якая фiнансуецца Супольнасцю, называюцца Рэспублiкай Беларусь мiжнароднай тэхнiчнай дапамогай у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Паняцце "пагадненне аб фiнансаваннi", на думку Дагаворных Бакоў, абазначае пагадненне памiж Камiсiяй, якая дзейнiчае ад iмя Еўрапейскiх супольнасцей, i атрымальнiкам - Урадам Рэспублiкi Беларусь. Дагаворныя Бакi могуць дамовiцца аб любых iншых спосабах або формах, якiя адрознiваюцца ад пагаднення аб фiнансаваннi, для зацвярджэння знешняга садзейнiчання. Артыкул 2Дагаворныя Бакi зыходзяць з разумення таго, што прыкамандзiраваныя эксперты i члены iх сем'яў, за выключэннем грамадзян Рэспублiкi Беларусь або асоб, што пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, могуць увозiць i захоўваць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь замежную валюту на працягу ўсяго тэрмiну ажыццяўлення iмi дзейнасцi з захаваннем умоў па дэклараванню валюты, якiя ўстаноўлены Урадам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 3Механiзм вызвалення ад падаткаабкладання дзейнасцi, якая цалкам або часткова фiнансуецца Супольнасцю, як гэта абумоўлена Рамачным пагадненнем, вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Дагаворныя Бакi разумеюць пад тэрмiнам "кантракты, якiя фiнансуюцца Супольнасцю" дакументы, падпiсаныя ў мэтах рэалiзацыi праектаў мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi, якiя будуць адобраны Урадам Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваны адпаведна з дзеючымi ў Рэспублiцы Беларусь працэдурамi. У пункце 3.1 артыкула 3 Рамачнага пагаднення пад паняццем "мытныя i iмпартныя пошлiны, падаткi, зборы (пошлiны) i iншыя эквiвалентныя зборы, якiя збiраюцца ў Рэспублiцы Беларусь" разумеюцца мытныя плацяжы, уключаючы зборы за мытнае афармленне. Нiчога ў дадзеным Пратаколе не можа разглядацца як супярэчнае палажэнням Рамачнага пагаднення. Дадзены Пратакол падпiсаны выключна з мэтай тлумачэння. Дадзены Пратакол складзены ў двух сапраўдных экзэмплярах на беларускай i англiйскай мовах. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi пераважную сiлу мае тэкст на англiйскай мове. Здзейснена ў горадзе Мiнску 18 снежня 2008 года. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Камiсiю Еўрапейскiх супольнасцей Андрэй Кабякоў Маркус Карнара Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Дырэктар Бюро тэхнiчнай дапамогi Камiсii Еўрапейскiх супольнасцей |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|