Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 30 марта 2010 г. N 3/2479



--------------------------------

<*> Вступило в силу 1 марта 2010 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Венгерскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Бакамi,

у мэтах умацавання дружалюбных адносiн, што iснуюць памiж дзвюма краiнамi, пашырэння кантактаў, якiя звязваюць iх народы, развiцця супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi, навукi, культуры,

з улiкам пераваг, якiя абедзве краiны могуць атрымаць у вынiку ўмацавання двухбаковага супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i правiламi кожнай з краiн, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Бакi заахвочваюць абмены вiзiтамi афiцыйных прадстаўнiкоў сiстэмы вышэйшай адукацыi, прафесарска-выкладчыцкага складу унiверсiтэтаў i наладжваюць супрацоўнiцтва памiж iмi ў сферах, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць.

Бакi таксама заахвочваюць абмен дэлегацыямi ў галiне навукi i культуры.



Артыкул 2

Бакi спрыяюць i садзейнiчаюць прамым навуковым i культурным сувязям памiж установамi адукацыi, культуры i навукова-даследчымi ўстановамi, а таксама абмену выкладчыкамi, даследчыкамi i вучонымi ў рамках наяўных рэсурсаў i магчымасцей.



Артыкул 3

Бакi абменьваюцца вопытам у галiне навукi, тэхнiкi i кiравання памiж установамi вышэйшай адукацыi, унiверсiтэтамi i даследчымi цэнтрамi.



Артыкул 4

Бакi пашыраюць магчымасцi для навучання грамадзян дзяржаў iншага Боку ва ўстановах вышэйшай адукацыi абедзвюх краiн, асаблiва ў тэхнiчнай, медыцынскай i тэхналагiчнай сферах.



Артыкул 5

Бакi спрыяюць акадэмiчнаму супрацоўнiцтву памiж установамi вышэйшай адукацыi абедзвюх краiн i абмену iнфармацыяй у галiне прызнання перыядаў навучання, прызнання i ўсталявання эквiвалентнасцi дакументаў аб адукацыi, раўназначнасцi акадэмiчных ступеняў у мэтах узаемнага прызнання гэтых ступеняў.

Бакi таксама абменьваюцца iнфармацыяй аб cвaix сiстэмах адукацыi.



Артыкул 6

Бакi спрыяюць кантактам i абменам у галiнах лiтаратуры, выяўленчага i музычнага мастацтва, кiнамастацтва, тэлебачання i радыё, архiтэктуры, кнiгавыдання, музейнай справы i apxiвaў, а таксама памiж творчымi аб'яднаннямi i ў iншых галiнах культуры i мастацтва.

Бакi ўзаемна заахвочваюць прамое супрацоўнiцтва памiж iх бiблiятэкамi.



Артыкул 7

Бакi заахвочваюць арганiзацыю тыдняў i дзён адукацыi, навукi i культуры ў навучальных i культурных установах кожнай краiны, якiя ўключаюць чытанне лекцый, арганiзацыю семiнараў, кнiжных выставак i кiрмашоў, iншыя формы прадстаўлення дасягненняў абедзвюх краiн.



Артыкул 8

Бакi дамаўляюцца праводзiць адпаведныя мерапрыемствы ў галiне культуры i мастацтва i дапамагаць пры гэтым адзiн аднаму ў межах cвaix магчымасцей, асаблiва пры:

арганiзацыi ўзаемных паездак прадстаўнiкоў розных галiн культурнай сферы ў мэтах развiцця супрацоўнiцтва, арганiзацыi стажыровак, абмену вопытам;

гастролях выканаўцаў i мастацкiх калектываў, арганiзацыi канцэртаў, спектакляў, выставак i iншых культурных падзей;

запрашэннi для ўдзелу ў фестывалях i падобных вiдовiшчных мiжнародных мерапрыемствах, якiя праводзяцца на тэрыторыi краiны аднаго з Бакоў.



Артыкул 9

Бакi заахвочваюць абмен кнiгамi, брашурамi, перыядычнымi выданнямi, дакументамi, фiльмамi i iншымi спецыяльнымi матэрыяламi i крынiцамi iнфармацыi, звязанымi з вышэйшай адукацыяй, навуковымi даследаваннямi i культурнай дзейнасцю ў абедзвюх краiнах.



Артыкул 10

Бакi заахвочваюць удзел у мясцовых i мiжнародных адукацыйных канферэнцыях, семiнарах, сiмпозiумах, навуковых i культурных мерапрыемствах i загадзя паведамляюць адзiн аднаму аб такiх мерапрыемствах.



Артыкул 11

Бакi у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам сваiх краiн садзейнiчаюць доступу да чытання i выкарыстання манускрыптаў, архiўных i гiстарычных дакументаў i супрацоўнiчаюць у галiне археалогii i культурнай спадчыны сваiх краiн, а таксама абменьваюцца экспертамi ў гэтай галiне.



Артыкул 12

Кожны з Бакоў заахвочвае пераклады i публiкацыi ў сваёй краiне выдатных лiтаратурных твораў, якiя з'явiлiся ў краiне другога Боку.



Артыкул 13

Бакi заахвочваюць рэалiзацыю метадычных i педагагiчных праграм, неабходных для вывучэння беларускай мовы на тэрыторыi Венгерскай Рэспублiкi i венгерскай мовы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, i ажыццяўленне перакладаў i публiкацый адпаведнай адукацыйнай i метадычнай лiтаратуры.



Артыкул 14

Бакi заахвочваюць у выпадку неабходнасцi заключэнне асобных пагадненняў аб супрацоўнiцтве памiж зацiкаўленымi адукацыйнымi, навуковымi i культурнымi ўстановамi дзвюх краiн.



Артыкул 15

Бакi дамаўляюцца праводзiць па меры неабходнасцi кансультацыi памiж упаўнаважанымi прадстаўнiкамi Бакоў у мэтах падпiсання рабочых праграм, якiя будуць прадугледжваць канкрэтныя меры i праекты па выкананнi дадзенага Пагаднення i па магчымасцi вызначаць фiнансавыя i iншыя арганiзацыйныя ўмовы для ажыццяўлення мерапрыемстваў, прадугледжаных гэтым Пагадненнем i рабочымi праграмамi.

Тэрмiны кансультацый i пepaлiк упаўнаважаных для ўдзелу ў ix прадстаўнiкоў узгадняюцца Бакамi па дыпламатычных каналах.



Артыкул 16

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня атрымання апошняга паведамлення па дыпламатычных каналах аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле на неазначаны перыяд. Тэрмiн дзеяння Пагаднення можа быць скончаны адным з Бакоў шляхам адпаведнага паведамлення ў пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах. У гэтым выпадку тэрмiн дзеяння дадзенага Пагаднення спыняецца праз шэсць месяцаў пасля атрымання паведамлення аб сканчэннi яго дзеяння.

У выпадку сканчэння тэрмiну дзеяння дадзенага Пагаднення яго палажэннi працягваюць прымяняцца ў адпаведнасцi з iснуючымi праграмамi i праектамi да iх канчатковага ажыццяўлення.


Дадзенае Пагадненне падпiсана ў горадзе Гёдолё 14 мая 2009 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, венгерскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.

У выпадку разыходжання ў тлумачэннi палажэнняў дадзенага Пагаднення прымяняецца тэкст на англiйскай мове.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList