Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Польшча аб стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 22 ноября 2010 г. N 3/2616 Уступiла ў сiлу 26 кастрычнiка 2010 года. Урад Рэспублiкi Беларусь, Урад Лiтоўскай Рэспублiкi i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей называюцца Бакамi, зыходзячы з прынцыпаў павагi да суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў i недатыкальнасцi дзяржаўных гранiц, прымаючы пад увагу неабходнасць вызначэння i абазначэння стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 11. Стыкам дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча (далей - стык гранiц) з'яўляецца пункт перасячэння лiнiй дзяржаўных гранiц, якiя ўсталяваны наступнымi дагаворамi: Дагаворам памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Рэспублiкай Польшча аб савецка-польскай дзяржаўнай гранiцы, якi быў падпiсаны 16 жнiўня 1945 года ў г. Маскве; Дагаворам памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай аб беларуска-лiтоўскай дзяржаўнай гранiцы, якi быў падпiсаны 6 лютага 1995 года ў г. Вiльнюсе; Дагаворам памiж Лiтоўскай Рэспублiкай i Рэспублiкай Польшча аб агульнай дзяржаўнай гранiцы, прававых адносiнах, што з ёй звязаны, а таксама аб супрацоўнiцтве i ўзаемадапамозе ў гэтай галiне, якi быў падпiсаны 5 сакавiка 1996 года ў г. Вiльнюсе. 2. Распалажэнне стыку гранiц паказана на Дэлiмiтацыйнай карце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча ў маштабе 1:10000, якая з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення. Артыкул 21. 3 мэтай абазначэння на мясцовасцi стыку гранiц Бакi ўсталёўваюць пагранiчны знак "Марыха" ("Mara", "Marycha") (далей - пагранiчны знак). 2. Пагранiчны знак складаецца з трох пагранiчных слупоў, што па адным размяшчаюцца на тэрыторыях дзяржавы кожнага з Бакоў. 3. Бакi ўтвараюць Сумесную беларуска-лiтоўска-польскую камiсiю (далей - Сумесная Камiсiя) з мэтай распрацоўкi праекта пагранiчнага знака, пазначэння стыку гранiц, геадэзiчнага вызначэння каардынатаў пункта стыку гранiц, а таксама пагранiчных слупоў, састаўлення Пратакола пагранiчнага знака i Дэмаркацыйнай карты стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча. Пратакол пагранiчнага знака, Дэмаркацыйная карта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча i Заключны пратакол Сумеснай Камiсii складаюцца ў шасцi экзэмплярах, кожны на беларускай, лiтоўскай i польскай мовах, якiя з'яўляюцца неад'емнай часткай дэмаркацыйных дакументаў дзяржаў Бакоў. 4. Выдаткi, звязаныя з выкананнем сумесных работ, названных у пункце 3 гэтага Артыкула, Бакi аплочваюць у роўных частках. Артыкул 31. Кожны з Бакоў робiць неабходныя захады з мэтай падтрымання ў належным стане пагранiчнага слупа пагранiчнага знака, якi знаходзiцца на тэрыторыi яго дзяржавы, i недапушчэння яго перамяшчэння, псавання, знiкнення або знiшчэння, а таксама захады, скiраваныя на забеспячэнне бачнасцi памiж пагранiчнымi слупамi пагранiчнага знака. 2. Бакi будуць рабiць узгодненыя захады, якiя забяспечваюць нязменнасць палажэння рэчышча ракi Марыха ("Mara", "Marycha") ў раёне стыку гранiц. 3. У выпадку прыродных змяненняў рэчышча ракi Марыха ("Mara", "Marycha") стык гранiц не мяняе свайго палажэння да той пары, пакуль Бакi пасля аналiзу змяненняў не дамовяцца аб iншым. 4. У выпадку перамяшчэння, псавання, знiкнення альбо знiшчэння пагранiчнага слупа пагранiчнага знака дзеяннi Бакоў рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi мiжнародных пагадненняў дзяржаў Бакоў. 5. У выпадку адсутнасцi магчымасцi аднавiць пагранiчны слуп пагранiчнага знака на былым месцы Бакi ўзгодняць яго новае месцазнаходжанне i саставяць адпаведныя дакументы ў шасцi экзэмплярах, кожны на беларускай, лiтоўскай i польскай мовах. Артыкул 4Пытаннi, якiя ўзнiкаюць памiж Бакамi i датычацца рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам перагавораў. Артыкул 5Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень атрымання апошняга паведамлення, якое пацвярджае выкананне кожным з Бакоў неабходных унутрыдзяржаўных працэдур. Гэта Пагадненне падпiсана ў г. Вiльнюсе 16 верасня 2009 года ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, лiтоўскай i польскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. Дадатак ДЭЛIМIТАЦЫЙНАЯ КАРТА СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНIЦ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI I РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА*****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|