![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления БелстатаПостановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 30.09.2009 № 202 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-парк (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце парка культуры i адпачынку" i ўказанняў па яе запаўненнi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 19 марта 2012 г. N 7/1794 На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя: 1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-парк (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце парка культуры i адпачынку" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год; 1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-парк (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце парка культуры i адпачынку" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год. 2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на паркi культуры i адпачынку. 3. Прызнаць cтрацiўшымi сiлу: пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 27 лiстапада 2006 г. N 199 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-парк (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце парка культуры i адпачынку" i ўказанняў па яе запаўненнi"; пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 1 кастрычнiка 2008 г. N 213 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 27 лiстапада 2006 г. N 199". 4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання. Старшыня У.I.Зiноўскi ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Нацыянальнага
статыстычнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь
30.09.2009 N 202
----------------------------------------------------------------------
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦--------------------------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------------------
¦ Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, ¦
¦ несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi ¦
¦ цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ¦
¦ ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ¦
¦--------------------------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------------------
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб рабоце парка культуры i адпачынку ¦
¦ за 20__ год ¦
¦--------------------------------------------------------------------------
---------------------------------------+--------- --------------
¦ Прадстаўляюць ¦ Тэрмiн ¦ ¦ Форма 1-парк ¦
¦ ¦прадстаўлення¦ ¦ (Мiнкультуры) ¦
+--------------------------------------+-------------+ +---------+-------+
¦Паркi культуры i адпачынку: ¦ 25 студзеня ¦ ¦Код формы¦0629508¦
¦ Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi ¦ ¦ ¦па ОКУД ¦ ¦
¦ Беларусь; ¦ ¦ ¦---------+--------
¦ сваей вышэйстаячай арганiзацыi ¦ ¦
¦ (копiю па яе патрабаваннi); ¦ ¦ --------------
¦ ¦ ¦ ¦ Гадавая ¦
¦ ¦ ¦ ¦------------------
¦Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi ¦ 15 лютага ¦
¦Беларусь - зводныя статыстычныя даныя ¦ ¦
¦(iнфармацыю) па рэспублiцы, абласцях ¦ ¦
¦i гораду Мiнску ¦ ¦
¦ Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту¦ ¦
¦ Рэспублiкi Беларусь ¦ ¦
¦--------------------------------------+--------------
----------------------------------------------------------------------
¦Поўная назва юрыдычнай асобы ___________________________________________ ¦
¦Паштовы адрас (фактычны) _______________________________________________ ¦
¦________________________________________________________________________ ¦
+-------------------------------+------------------+-----------------------
¦Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта¦ Улiковы нумар ¦
¦ў статыстычным рэгiстры (ОКПО) ¦плацельшчыка (УНП)¦
+-------------------------------+------------------+
¦ 1 ¦ 2 ¦
+-------------------------------+------------------+
¦ ¦ ¦
¦-------------------------------+-------------------
РАЗДЗЕЛ I
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ ГОДА
------+------+----------+-------------------------------------------------------------------------------+-------
¦ ¦ ¦ ¦ У тым лiку ¦ Колькасць ¦
¦ ¦ ¦Колькасць +---------+------------+---------+-----------+----------+-------------+---------+ дасугавых ¦
¦Нумар¦Плошча¦дасугавых ¦ ¦ ¦ ¦баз пракату¦ ¦ ¦ ¦ аб'ектаў, ¦
¦радка¦парка,¦аб'ектаў -¦эстрадных¦танцавальных¦ залаў ¦культурна- ¦спартыўных¦механiзаваных¦ iншых ¦ якiя ¦
¦ ¦ га ¦ усяго, ¦ тэатраў ¦ залаў ¦гульнёвых¦бытавога i ¦ аб'ектаў ¦ атракцыёнаў ¦дасугавых¦ працуюць ¦
¦ ¦ ¦ адзiнак ¦ ¦ (пляцовак) ¦аўтаматаў¦спартыўнага¦ ¦ ¦аб'ектаў ¦круглы год ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ iнвентару ¦ ¦ ¦ ¦(з графы 2)¦
+-----+------+----------+---------+------------+---------+-----------+----------+-------------+---------+-----------+
¦ А ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦
+-----+------+----------+---------+------------+---------+-----------+----------+-------------+---------+-----------+
¦ 1 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦-----+------+----------+---------+------------+---------+-----------+----------+-------------+---------+------------
РАЗДЗЕЛ II
КУЛЬТУРНА-АСВЕТНIЦКАЯ РАБОТА
------+---------------+--------------+------------------------------------+-------------------------+---------------+------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ Колькасць ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ З графы 1 ¦ З агульнай колькасцi ¦мерапрыемстваў,¦Колькасць ¦
¦ ¦ Колькасць ¦ Колькасць ¦ ¦ ¦ адзiнак ¦ формаў ¦
¦Нумар¦фармiраванняў -¦ удзельнiкаў +---------+----------+---------+-----+------------+------------+-----+---------+культурных¦
¦радка¦усяго, адзiнак ¦фармiраванняў,¦ ¦ ¦ ¦ ¦фармiраваняў¦ у iх ¦ ¦ ¦ паслуг, ¦
¦ ¦ ¦ чалавек ¦мастацкай¦спартыўных¦тэхнiчнай¦iншых¦ для дзяцей ¦удзельнiкаў,¦усяго¦з iх для ¦ адзiнак ¦
¦ ¦ ¦ ¦творчасцi¦ ¦творчасцi¦ ¦(з графы 1) ¦ чалавек ¦ ¦ дзяцей ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(з графы 2) ¦ ¦ ¦ ¦
+-----+---------------+--------------+---------+----------+---------+-----+------------+------------+-----+---------+----------+
¦ А ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11 ¦
+-----+---------------+--------------+---------+----------+---------+-----+------------+------------+-----+---------+----------+
¦ 2 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦-----+---------------+--------------+---------+----------+---------+-----+------------+------------+-----+---------+-----------
Даведкавая iнфармацыя.
Колькасць дзён работы парка __________ радок (3) ___________
Група парка па аплаце працы __________ радок (4) ___________
Кiраўнiк юрыдычнай асобы _______________ _____________________
(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
Асоба,
адказная за складанне
дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi __________ _______________ _____________________
(пасада) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
____________________________ "___" ________________ 20___ г.
(нумар кантактнага тэлефона) (дата складання дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Нацыянальнага
статыстычнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь
30.09.2009 N 202
1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-парк (Мiнкультуры) "Справаздача аб рабоце парка культуры i адпачынку" (далей - справаздача) складаюць паркi культуры i адпачынку (далей - паркi). 2. Паркi, якiя часова зачынены па розных прычынах (рамонт цi iншых), складаюць справаздачу за перыяд сваёй фактычнай дзейнасцi ў справаздачным годзе. 3. У раздзеле I "Матэрыяльна-тэхнiчная база на канец года" у графе 1 паказваецца агульная плошча парка ў гектарах згодна з актам аб землекарыстаннi або iншымi афiцыйнымi дакументамi (пастановы, статуты цi iншыя). 4. У графе 2 раздзела I паказваецца агульная колькасць дасугавых аб'ектаў, якiя знаходзяцца ў распараджэннi парка: летнiх тэатраў, танцавальных залаў (пляцовак), канцэртных i iншых спецыялiзаваных залаў, кiназалаў, кiнатэатраў, вiдэасалонаў, абрадавых аб'ектаў, спартыўных аб'ектаў, механiзаваных атракцыёнаў, павiльёнаў, гульнятэк, лiтаратурных i музычных гасцёўняў, бiблiятэк, чытальных залаў, стадыёнаў, каткоў, кафэ, бараў, буфетаў атракцыёнаў i iншых. Неабходна паказваць даныя аб дасугавых аб'ектах, якiя знаходзяцца як на тэрыторыi парка, так i за яе межамi - у маладзёжных iнтэрнатах, у дварах жыллёвых раёнаў i гэтак далей, але перададзеных у распараджэнне парка. 5. У раздзеле II "Культурна-асветнiцкая работа" у графе 1 паказваецца агульная колькасць фармiраванняў, якiя ўзначальваюцца работнiкамi парка. Да фармiраванняў адносяцца гурткi, калектывы мастацкай i тэхнiчнай творчасцi, спартыўныя, аматарскiя аб'яднаннi i клубы па iнтарэсах, студыi i iншыя. 6. У графе 2 раздзела II паказваецца агульная колькасць удзельнiкаў фармiраванняў, якiя працавалi ў справаздачным годзе. 7. У графе 7 раздзела II паказваецца колькасць дзiцячых фармiраванняў, якiя ўзначальваюцца работнiкамi парка, а ў графе 8 - колькасць удзельнiкаў у дзiцячых фармiраваннях. 8. У графе 9 раздзела II паказваецца агульная колькасць культурна-асветнiцкiх i спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, арганiзаваных паркам i праведзеных як на яго ўласнай тэрыторыi, так i за яе межамi. 9. У графе 11 раздзела II паказваецца колькасць формаў культурных паслуг, якiя аказваў наведвальнiкам парк на працягу справаздачнага года. Да формаў культурных паслуг адносяцца паслугi па правядзеннi мерапрыемстваў культурна-асветнiцкага, iнфармацыйнага, адукацыйна-пазнавальнага, аздараўленчага, вiдовiшчнага i забаўляльнага характару. 10. Даныя граф 1 - 8 раздзела II павiнны адпавядаць запiсам у журнале ўлiку работы фармiраванняў у справаздачным годзе. Даныя граф 9 - 11 парка запаўняюцца на падставе запiсаў, зробленых у журнале ўлiку работы парка. Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|