Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 06.01.2010 № 1 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 118"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 26 января 2010 г. N 8/21845



На падставе пунктаў 4 i 5 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании", Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiстапада 2009 года "О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб парадку стварэння i дзейнасцi вучэбна-вытворчых аб'ектаў па працоўным навучаннi i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, зацверджанае пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 118 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 236, 8/17116; 2008 г., N 249, 8/19600), наступныя змяненнi:

пункт 20 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"20. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў вучэбна-вытворчых аб'ектах выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзiны, прадугледжаныя вучэбнымi планамi агульнаадукацыйных устаноў на бягучы навучальны год на вучэбны прадмет "Працоўнае навучанне. Чарчэнне", правядзенне факультатыўных заняткаў, а таксама гадзiны, прадугледжаныя на арганiзацыйна-выхаваўчую работу.";

другi сказ часткi другой пункта 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Умовы працоўнага навучання павiнны адпавядаць аптымальным i дапушчальным умовам працы (першага i другога класа), якiя прадугледжаны санiтарнымi нормамi, правiламi i гiгiенiчнымi нарматывамi 13-2-2007 "Гигиеническая классификация условий труда", зацверджанымi пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 2007 г. N 176.";

у пункце 25 слова "школ" замянiць словамi "агульнаадукацыйных устаноў";

у пункце 28 словы "(трыместраў)" i "(першага трыместра)" выключыць.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Першы намеснiк Мiнiстра А.I.Жук



УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Мiнiстр аховы здароўя      Мiнiстр працы
Рэспублiкi Беларусь        i сацыяльнай абароны
        В.I.Жарко          Рэспублiкi Беларусь
30.12.2009                         М.А.Шчоткiна
                           29.12.2009

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк             Мiнiстр эканомiкi
Мiнiстра фiнансаў          Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь                М.Г.Снапкоў
        У.В.Амарын         30.12.2009
31.12.2009

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня Федэрацыi         Старшыня
прафсаюзаў Беларусi        Брэсцкага абласнога
        Л.П.Козiк          выканаўчага камiтэта
28.12.2009                         К.А.Сумар
                           29.12.2009

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Вiцебскага абласнога       Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        А.М.Косiнец                А.С.Якабсон
29.12.2009                 30.12.2009

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Гродзенскага абласнога     Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        У.Я.Саўчанка               Л.Ф.Крупец
30.12.2009                 30.12.2009

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Выконваючы абавязкi старшынi
Магiлёўскага абласнога     Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        П.М.Руднiк                 М.А.Ладуцька
30.12.2009                 30.12.2009





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList