Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвiйскай Рэспублiкi i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб вызначэннi пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 8 ноября 2010 г. N 3/2606



Уступiла у сiлу 1 студзеня 2011 года


Урад Рэспублiкi Беларусь, Урад Латвiйскай Рэспублiкi i Урад Расiйскай Федэрацыi, якiя далей называюцца Бакамi,

кiруючыся прынцыпамi павагi да суверэнiтэту, непарушнасцi гранiц i тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў,

у мэтах садзейнiчання развiццю добрасуседскiх адносiн памiж трыма дзяржавамi,

зыходзячы з неабходнасцi вызначэння месцазнаходжання i абазначэння пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

1. Пункт стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi (далей - пункт стыку гранiц) знаходзiцца на перасячэннi лiнiй, якiя праходзяць пасярэдзiне ракi Зiлупе (Сiнюха) i пасярэдзiне ракi Няверыца, якая ўпадае ў яе, прыблiзна за 0,1 км на поўдзень ад кургана з назвай "Курган Дружбы".

2. Месцазнаходжанне пункта стыку гранiц паказана на Карце раёна стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi <*> маштабу 1:10000, якая падпiсваецца Бакамi i з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.

--------------------------------

<*> На папяровым носьбiце.


3. У выпадку прыродных змяненняў рэчышчаў рэк Зiлупе (Сiнюха) i Няверыца ў раёне стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвiйскай Рэспублiкi i Расiйскай Федэрацыi месцазнаходжанне пункта стыку гранiц не змяняецца да тых пор, пакуль Бакi не дамовяцца аб iншым.



Артыкул 2

1. Пункт стыку гранiц на мясцовасцi абазначаецца спецыяльным пагранiчным знакам, якi ўстанаўлiваецца Бакамi i называецца "Няверыца" (далей - пагранiчны знак).

2. Пагранiчны знак складаецца з трох чатырохгранных роўнавысокiх пагранiчных слупоў, кожны з якiх знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы адпаведнага Боку.

На гранi пагранiчнага слупа пагранiчнага знака, якая звернута да пункта стыку гранiц, наносяцца выява Дзяржаўнага герба, назва дзяржавы, на тэрыторыi якой устаноўлены пагранiчны слуп, i найменне пагранiчнага знака. Надпiсы выконваюцца на мове адпаведнай дзяржавы.

3. Нi адзiн з Бакоў не ўстанаўлiвае ў аднабаковым парадку якiя-небудзь iншыя знакi для абазначэння пункта стыку гранiц.



Артыкул 3

Для вызначэння i абазначэння дакладнага палажэння пункта стыку гранiц на мясцовасцi Бакi ствараюць сумесную камiсiю i даручаюць ёй:

распрацоўку парадку правядзення работ;

устаноўку пагранiчнага знака;

вызначэнне каардынат пункта стыку гранiц i пагранiчных слупоў пагранiчнага знака;

распрацоўку парадку ўтрымання, рамонту або аднаўлення пагранiчнага знака;

падрыхтоўку дэмаркацыйных дакументаў: пратакола-апiсання пункта стыку гранiц, дэмаркацыйнай карты раёна стыку гранiц, пратакола пагранiчнага знака.



Артыкул 4

Бакi, садзейнiчаючы адзiн аднаму, прымаюць неабходныя меры па забеспячэннi захаванасцi пагранiчнага знака, каб не дапусцiць яго перамяшчэння, пашкоджання або страты.



Артыкул 5

Бакi паведамляюць адзiн аднаму аб завяршэннi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу на трыццаты дзень з даты накiравання апошняга такога паведамлення.


Здзейснена ў г. Мiнску 28 студзеня 2010 года ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, латышскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад                    За Урад                      За Урад
Рэспублiкi Беларусь        Латвiйскай Рэспублiкi        Расiйскай Федэрацыi
        Подпiс                     Подпiс                      Подпiс





Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList