Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 30.03.2010 № 39 "Аб зацвярджэннi ўзору студэнцкага бiлета"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 июня 2010 г. N 8/22392 На падставе артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiпеня 2007 года "О высшем образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць: 1.1. узор бланка студэнцкага бiлета згодна з дадаткам 1; 1.2. апiсанне студэнцкага бiлета згодна з дадаткам 2. 2. Вызначыць, што: 2.1. бланк студэнцкага бiлета вырабляецца на спецыяльнай паперы i адносiцца да бланкаў строгай справаздачнасцi; 2.2. запаўненне бланка студэнцкага бiлета ажыццяўляецца шляхам удрукоўвання тэксту на беларускай мове ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам, пры гэтым на пярэднiх баках кожнага з лiстоў бланка ў верхнiх левых вуглах змяшчаецца выява таварнага знака (пры яго наяўнасцi ў вышэйшай навучальнай установы), уверсе на пярэднiх баках кожнага з лiстоў бланка ўказваецца найменне дзяржаўнага органа, у падначаленнi якога знаходзiцца дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, найменне вышэйшай навучальнай установы, для прыватнай вышэйшай навучальнай установы - толькi найменне вышэйшай навучальнай установы, на пярэднiм баку левага лiста бланка ў нiжнiм левым вугле змяшчаецца лiчбавы фотаздымак студэнта; 2.3. студэнцкiя бiлеты падлягаюць рэгiстрацыi ў кнiзе рэгiстрацыi выдачы студэнцкiх бiлетаў вышэйшай навучальнай установы (факультэта) з указаннем наступных дадзеных: прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку студэнта; нумара бланка студэнцкага бiлета; нумара студэнцкага бiлета; даты залiчэння; факультэта; даты выдачы студэнцкага бiлета; тэрмiну дзеяння студэнцкага бiлета; заводскага нумара мiкрапрацэсара; асабiстага подпiсу ўладальнiка студэнцкага бiлета; 2.4. нумар студэнцкага бiлета пры навучаннi студэнта ў рамках адной вышэйшай навучальнай установы, уключаючы яго пераводы i ўзнаўленнi, застаецца нязменным i павiнен супадаць з нумарамi асабiстай карткi i залiковай кнiжкi студэнта; 2.5. студэнцкiя бiлеты, выдадзеныя да ўступлення ў сiлу дадзенай пастановы, абавязковай замене на студэнцкiя бiлеты новага ўзору не падлягаюць. 3. Дазволiць вышэйшым навучальным установам у 2010 годзе выкарыстоўваць пры выдачы студэнцкiх бiлетаў бланкi студэнцкiх бiлетаў, якiя ёсць у наяўнасцi. 4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр А.М.Радзькоў УЗГОДНЕНА Мiнiстр фiнансаў Рэспублiкi Беларусь А.М.Харкавец 29.03.2010 Дадатак 1 Узор бланка студэнцкага бiлета ------------------------------- --------------------------------- ¦ 0000000¦ ¦ 0000000 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ СТУДЭНЦКI БIЛЕТ N ¦ ¦ Дата залiчэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ Прозвiшча ¦ ¦ Дата выдачы ¦ ¦ Уласнае iмя ¦ ¦ бiлета ¦ ¦ Iмя па бацьку ¦ ¦ ¦ ¦ Факультэт ¦ ¦ Бiлет сапраўдны ¦ ¦ Форма атрымання ¦ ¦ да ¦ ¦ адукацыi ¦ ¦ ------------- ---------- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦----------------- ¦-------------- ¦ ¦ ¦ ¦ Асабiсты подпiс Подпiс ¦ ¦ ¦ ¦студэнта рэктара ¦ ¦ ¦ ¦ М.П. ¦ ¦----------------------------------- ¦------------------------------------- Дадатак 2 АПIСАННЕ СТУДЭНЦКАГА БIЛЕТАСтудэнцкi бiлет уяўляе сабой пластыкавую картку фармату ID1 памеру 85,6 х 54,1 мм. Студэнцкi бiлет вырабляецца шляхам ламiнiравання персанiфiкаванага бланка, якi складаецца з левага i правага лiстоў, на пярэднiх баках якiх размяшчаецца iнфармацыя ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам, пры гэтым лiсты ў пластыкавым канверце размяшчаюцца адваротнымi бакамi адзiн да другога. У пластыкавым канверце памiж адваротнымi бакамi лiстоў бланка размяшчаецца мiкрапрацэсар памяццю не менш за 2 Kb з антэнай для бескантактнай перадачы i прыёму iнфармацыi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|