Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пратакол да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць ад 14 кастрычнiка 1996 года"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 мая 2011 г. N 3/2697 Вступил в силу 31 мая 2011 года Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Чэшскай Рэспублiкi, жадаючы заключыць Пратакол да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць, падпiсанага ў г. Празе 14 кастрычнiка 1996 года (далей - Пагадненне), пагадзiлiся аб наступным: Артыкул IПадпункт b) пункта 3 артыкула 2 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "b) у Рэспублiцы Беларусь: (i) падатак на даходы; (ii) падатак на прыбытак; (iii) падаходны падатак з фiзiчных асоб; (iv) падатак на нерухомасць (у далейшым "падатак Беларусi").". Артыкул II1. Падпункт h) пункта 1 артыкула 3 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "h) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку марскiм, рачным, паветраным суднам, аўтамабiльным або чыгуначным транспартным сродкам, што эксплуатуецца прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi такое марское, рачное, паветранае судна, аўтамабiльны або чыгуначны транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;". 2. Разумеецца, што тэрмiн "кампетэнтны орган", якi выкарыстоўваецца ў Пагадненнi, абазначае ў выпадку Рэспублiкi Беларусь, калi з кантэксту не вынiкае iншае, Мiнiстэрства па падатках i зборах або яго паўнамоцнага прадстаўнiка. Артыкул IIIПункт 1 артыкула 4 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцапражывання, пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi, месца эфектыўнага кiраўнiцтва або любой iншай аналагiчнай прыкметы i ўключае, у тым лiку, гэту Дзяржаву i яе любы мясцовы орган улады. Гэты тэрмiн, аднак, не ўключае любую асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.". Артыкул IV1. Пункт 3 артыкула 5 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае: a) будаўнiчую пляцоўку, або будаўнiчы, мантажны або зборачны аб'ект, або звязаную з iмi наглядную дзейнасць, толькi калi такая пляцоўка, аб'ект або дзейнасць ажыццяўляецца на працягу перыяду, якi перавышае 12 месяцаў; b) аказанне паслуг, уключаючы кансультацыйныя або кiраўнiцкiя паслугi, прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы праз сваiх служачых або iншы персанал, наняты прадпрыемствам для такой мэты, але толькi калi дзейнасць такога роду ажыццяўляецца на тэрыторыi другой Дагаворнай Дзяржавы на працягу перыяду або перыядаў, якiя перавышаюць у сукупнасцi 6 месяцаў у любым дванаццацiмесячным перыядзе.". 2. Падпункт e) пункта 4 артыкула 5 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару;". Артыкул V1. Пункт 2 артыкула 10 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не перавышае: a) 5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным уладальнiкам з'яўляецца кампанiя (iншая, чым таварыства), якая непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, што выплачвае дывiдэнды; b) 10 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе. Дадзены пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.". 2. Пункт 3 артыкула 10 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, што не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, якiя прадугледжваюць удзел у прыбытку, а таксама iншы даход, якi падлягае такому ж падатковаму рэжыму, як i даход ад акцый, у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам той Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.". Артыкул VI1. Пункт 3 артыкула 11 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2 дадзенага артыкула, працэнты, якiя ўзнiкаюць: a) у Рэспублiцы Беларусь i выплачваюцца рэзiдэнту Чэшскай Рэспублiкi, якi з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, абкладаюцца падаткам толькi ў Чэшскай Рэспублiцы, калi такiя працэнты выплачваюцца: (i) у адносiнах да любой пазыкi або крэдыту, якi прадастаўляецца банкам; (ii) Ураду Чэшскай Рэспублiкi або яго любому мясцоваму органу ўлады, Чэшскаму нацыянальнаму банку, Чэшскаму экспартнаму банку, Экспартнай гарантыйнай i страхавой карпарацыi або любой iншай арганiзацыi, якая цалкам або ў асноўным належыць Ураду Чэшскай Рэспублiкi, як можа быць узгоднена памiж урадамi Дагаворных Дзяржаў або органамi, упаўнаважанымi ўрадамi Дагаворных Дзяржаў; b) у Чэшскай Рэспублiцы i выплачваюцца рэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, якi з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, абкладаюцца падаткам толькi ў Рэспублiцы Беларусь, калi такiя працэнты выплачваюцца: (i) у адносiнах да любой пазыкi або крэдыту, якi прадастаўляецца банкам; (ii) Ураду Рэспублiкi Беларусь або любому мясцоваму органу ўлады, Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь або любой iншай арганiзацыi, якая цалкам або ў асноўным належыць Ураду Рэспублiкi Беларусь, як можа быць узгоднена памiж урадамi Дагаворных Дзяржаў або органамi, упаўнаважанымi ўрадамi Дагаворных Дзяржаў. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення абмежаванняў, указаных у пунктах 2 i 3, па ўзаемнай згодзе.". 2. Пункт 4 артыкула 11 Пагаднення дапоўнiць сказамi наступнага зместу: "Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт дадзенага артыкула. Тэрмiн "працэнты" не ўключае вiды даходаў, што прызнаюцца ў якасцi дывiдэндаў згодна з палажэннямi пункта 3 артыкула 10 Пагаднення.". 3. У пункце 5 артыкула 11 Пагаднення словы "Палажэннi пунктаў 1 i 2" замянiць словамi "Палажэннi пунктаў 1, 2 i 3". 4. Першы сказ пункта 6 артыкула 11 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы.". Артыкул VII1. У пункце 2 артыкула 12 Пагаднення словы "не перавышае 10 працэнтаў" замянiць словамi "не перавышае 5 працэнтаў". 2. У пункце 3 артыкула 12 Пагаднення словы "прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання, або любога транспартнага сродку" замянiць словамi "навуковага, прамысловага або камерцыйнага абсталявання (уключаючы любы транспартны сродак)". 3. Першы сказ пункта 5 артыкула 12 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы.". Артыкул VIII1. Артыкул 13 Пагаднення дапоўнiць пунктам 4 наступнага зместу: "4. Даходы, што атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ад адчужэння акцый або iншага ўдзелу ў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.". 2. Пункт 4 артыкула 13 Пагаднення перанумараваць у пункт 5 артыкула 13 Пагаднення i выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "5. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у пунктах 1, 2, 3 i 4 дадзенага артыкула, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.". Артыкул IXПункт 2 артыкула 24 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў або рэзiдэнтаў гэтай другой Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не павiнна тлумачыцца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi для мэт падаткаабкладання на аснове грамадзянскага статусу або сямейных абавязацельстваў, якiя яна прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.". Артыкул XАртыкул 26 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi: Артыкул 26 Абмен iнфармацыяй1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення або адмiнiстравання або прымусовага выканання нацыянальных заканадаўстваў, што датычыцца падаткаў любога вiду i роду, што спаганяюцца ад iмя Дагаворных Дзяржаў або iх мясцовых органаў улады, у той ступенi, у якой такое падаткаабкладанне не супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкуламi 1 i 2 дадзенага Пагаднення. 2. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенага артыкула, лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, атрыманая ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або зборам, прымусовым спагнаннем або судовым праследаваннем, або разборам заяў у дачыненнi да падаткаў, пра якiя гаворыцца ў пункце 1 дадзенага артыкула, або наглядам за iмi. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць гэту iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытых судовых пасяджэнняў або пры прыняццi судовых рашэнняў. 3. Нi ў якiм выпадку палажэннi пунктаў 1 i 2 дадзенага артыкула не павiнны тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву: a) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы; b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы; c) прадастаўляць iнфармацыю, якая б раскрывала якую-небудзь гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну, або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы. 4. Калi iнфармацыя запрошваецца адной Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасцi з дадзеным артыкулам, другая Дагаворная Дзяржава прымае ўстаноўленыя заканадаўствам свае меры для атрымання iнфармацыi, што запрошваецца, нават калi гэтай другой Дзяржаве можа не спатрэбiцца гэтая iнфармацыя для ўласных падатковых мэт. Абавязацельства, змешчанае ў папярэднiм палажэннi, падлягае абмежаванням пункта 3 дадзенага артыкула, але нi ў якiм разе такiя абмежаваннi не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовiцца ад прадастаўлення iнфармацыi толькi таму, што яна не зацiкаўлена ў атрыманнi такой iнфармацыi. 5. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 3 дадзенага артыкула не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовiцца ад прадастаўлення iнфармацыi толькi таму, што такой iнфармацыяй валодае банк, iншая фiнансава-крэдытная ўстанова, прызначаная асоба або асоба, што дзейнiчае ў якасцi пасрэднiка або даверанай асобы, або таму, што iнфармацыя адносiцца да права ўласнасцi асобы.". Артыкул XIКожная з Дагаворных Дзяржаў паведамляе адна адной па дыпламатычных каналах пра заканчэнне ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу дадзенага Пратакола. Дадзены Пратакол, якi з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення, уступае ў сiлу з дня атрымання апошняга паведамлення, i яго палажэннi прымяняюцца ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах у дачыненнi да падатковага перыяду, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзены Пратакол уступае ў сiлу. Здзейснена ў горадзе Мiнску 11 жнiўня 2010 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, чэшскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць аднолькавую юрыдычную сiлу. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Чэшскай Рэспублiкi Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|